• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    Многія беларусы сталі не абы-якімі вінаробамі. Віно ў нас атрымлівалася цудоўнае, хоць рабілі мы яго без уліку гатункаў, складаючы ўвесь ураджай пад прэс. Тэхналогія была такой: вінаградны сок выціскаўся, заліваўся ў бочкі, дадавалася дражджавая культура, якую рабілі загадзя. Пачыналася бурлівае браджэнне; калі яно сціхала, вінаматэрыял здымаўся з асадку ў іншую бочку. Яе герметычна забівалі коркам, віно даброджвала і праз два месяцы было гатовае даўжывання. Атрымліваліся цудоўныя, як бы зараз сказалі, сталовыя віны, дзесяць-дванаццаць градусаў мацунку, паўсухія і нават паўсалодкія. Ставілі некалькі сталітровых бочак віна, і да наступнага ўраджаю ўсё выпівалася як у святы, так і ў звычайныя дні.
    Але, безумоўна, сапраўднымі адмыслоўцаміўгэтай справе былі грэкі. Яны рабілі віно і іншым метадам. Ціснулі вінаград у спецыяльным чане нагамі. Вінаматэрыял брадзіў на Mas­se, і толькі пасля яго выціскалі на прэсе і разлівалі ў бочкі. Сярод грэкаў, праўда, трапляліся і несумленныя вінаробы, якія ў адціснутую мязгу дадавалі вады і цукру і зноў запускалі працэс браджэння. Такое віно атрымлівалася благой якасці. Яго пілі самі ды прадавалі неразборлівым п’янтосам. Дарэчы, у апошніх быў свой пароль — на запыт «Куды ідзеш?», калі чалавек хацеў каротка патлумачыць мэту свайго паходу, казаў: «То красі» (то красй), што перакладалася з грэцкай як «віно» ці «гарэлка».
    Вінаробствам займаліся не толькі саматужна. У недалёкім ад нас вінсаўгасе імя Кірава рабілі выдатныя дэсертныя віны, асабліва кагоры. Таксама мацнейшыя гатункі — партвейн, мадэру і херас.
    У тым вінсаўгасе працавалі браты Нарэйкі — нашыя блізкія землякі, беларусы з Вялейшчыны. Я, здаралася, ездзіў да іх у госці, і яны часам завітвалі да нас. Цікава, што пры сустрэчы яны частавалі не добрымі вінамі, а разлівалі спіртрэктыфікат, які «пазычалі» ў тым жа саўгасе, бо лічылі спірт лепшым за нейкае там віно...
    3 тамтэйшым віном звязаная яшчэ адна гісторыя, што адбылася ў асецінаў, адной з нешматлікіх сем’яў горцаў, што не вярнуліся на Каўказ пасля амністыі. Паводле традыцыі яны пры нараджэнні хлопчыка закапалі ў садзе невялікую бочачку з віном і вынялі яе на ягоны дваццаць першы год нараджэння. Выкапаўшы, пабачылі, што бочка развалілася — абручы падгнілі, а клёпкі рассыпаліся. Пры гэтым віно так і засталося ў ёмістасці, якую ўтварыў вінны камень. Ён раўнамерна вырас на сценках бочкі і такім чынам захаваў вадкасць. Калі пакаштавалі тое, што было ўсярэдзіне, то мясцовыя знаўцы, адзначылі цудоўныя букет, пах, смак — гэта значыць, аднеслі віно ў разрад калекцыйных...
    За некалькі гадоў наш наваствораны пасёлак набыў абжыты выгляд. Але і ў новым паселішчы захаваліся нацыянальныя адметнасці. Ідучы па вуліцы, можна было здагадацца, каму які дом належыць. Калі дагледжана, зелена, пабелена— беспамылкова можна было сцвярджаць, што жыве беларус, украінец ці немец. Трохі сціплей і не так акуратна, але гэтак жа дбайна глядзеліся падворкі карэйцаў ды грэкаў. Калі вакол хаты шмат загонаў для скаціны, стагоў саломы і сена ды ходзіць жывёла — жывуць казахі. Калі каля дома разбітая вялікая бахча — дакладна ўзбекі.
    Праз нейкі час многія беларусы і на новым месцы змаглі стварыць моцныя гаспадаркі ды стаць заможнымі сялянамі. Таму, калі ўвосень 1957-га пасля рэабілітацыі з нас былі знятыя абмежаванні ў перасоўванні, толькі нямногія адразу скарысталіся гэтым. Туга па радзіме была, але матэрыяльны аспект вяртання не быў просты. Справа ў тым, што канфіскаваная пры раскулачванні маёмасць і нерухомасць не вярталіся, пачынаць ізноўз нуля было цяжка, тамуадразуў родныя мясціны паехалі адзінкі. Акрамя таго, мы ведалі, што на радзіме па-ранейшаму гаспадарылі тыя, хто ссылаў і пісаў даносы — яны не чакалі нас і ставіліся да тых, хто вяртаўся, варожа, па-сталінску. Аднавяскоўцы, асабліва з ліку тых, хто
    атрымаў нешта з канфіскаванай маёмасці, таксама сустракалі былых суседзяў не вельмі добразычліва. Таму, атрымаўшы права вярнуцца, большасць са спецперасяленцаў рыхтавалася да гэтага многія гады. Працавалі, збіралі грошы, маракавалі, як наважыцца пачаць чарговы раз новае жыццё.
    Так мы, а разам з намі іншыя перасяленцы перасталі быць ссыльнымі. Мы атрымалі роўныя правы з іншымі насельнікамі Сярэдняй Азіі, але, канешне, мясцовымі мы так і не сталі.
    Карэннае насельніцтва
    Яго прадстаўнікамі былі казахі, узбекі і таджыкі. Распачынаючы гаворку пра іх, адразу скажу: чыстая праўда гэты вядомы выраз «Усход — справа тонкая». Разабрацца ва ўсіх асаблівасцях міжэтнічных адносінаў характараў звычак і паводзінаў мясцовых народаў нам, еўрапейцам, было надзвычай цяжка. Адрозненняў паміж намі было значна болей, чым падабенстваў. Нават беспамылкова ідэнтыфікаваць нацыянальнасць карэннага жыхара часам было надзвычай няпроста.
    Пачнём хаця б з таго, што ў нас, напрыклад, і таджыкі, і ўзбекі размаўлялі на адной мове, а казахі і ўзбекі часта былі з аднаго роду. Гэта тлумачыцца вельмі складанай гісторыяй краю і штучна створанымі межамі савецкіх рэспублік. Апроч таго, важна разумець, што на момант утварэння СССР тамтэйшыя народы знаходзіліся на феадальным узроўні развіцця грамадства і для іх «скачок» у сацыялізм быў не толькі катастрафічным зломам укладу, але і амаль непераадольным ментальным бар’ерам.
    Нягледзячы на тое, што мы былі для іх чужынцамі і нязванымі прыхаднямі, беларусаў прынялі добра, варажнечы і непрыязнасці ў адносінах да нас амаль не было. У цяжкую хвіліну мясцовыя дапамагалі нам чым маглі.
    Можна было б і не казаць, што тамтэйшыя насельнікі наогул былі вельмі гасціннымі. Любога чалавека, які заходзіў на іх падворак, найперш садзілі за дастархан (невысокі стол), частавалі чаем з ляпёшкай і садавіной, а потым толькі распытвалі пра справу. Дзяцей частавалі куртам (сырныя катаныя шарыкі) і разынкамі. Да гасціннасці дадавалася і шчодрасць, якая нам падавалася наіўнай і дзіўнай.
    Аднойчы я быў у знаёмага казаха ў гасцях і, аглядаючы сціплае ўбранне дома, дзеля ветлівасці пахваліў дыванок на сцяне. Як жа я быў здзіўлены, калі пасля традыцыйнага пачастунку гаспадар на развітанне працягнуў мне скрутак, У адказ намаё пытанне «Штогэта?»прагучала: «Табе падарунак! Ты ж упадабаў», — у скрутку быў той самы дыванок. Я шчыра здзівіўся і збянтэжыўся: «Як аддаваць першаму стрэчнамуўпадабаную ім добруюрэч?»Нашто пачуўу адказ: «Каня, сабаку і стрэльбу— нельга, астатняеможна».
    Шмат якія дробязі і ўзаемныя паслугі, што ў нас былі звычайнымі рэчамі, у мясцовых выклікалі падвышаную ўдзячнасць. Так, калі я аднаму таджыку парамантаваў швейную машынку і не ўзяў за нескладаную працу грошай, той пасля некалькі разоў прывозіў мне дахаты смачны кішміш. Калі я запытаўся, чаму столькі ўвагі, ён, не міргнуўшы вокам, шчыра адказаў: «Як чаму?Цяпер тымой брат»...
    Усе гэтыя рысы характару і паводзіны не былі выпадковымі. Мяркую, што законы гасціннасці, падтрымкі і добрасуседства мясцовых народаў, што дайшлі да нашых часоў у выглядзе бытавых звычак, бяруць свой пачатак ад легендарнай чынгісханаўскай Ясы.
    Нягледзячы на тое, што часы тыя сталіся сівой даўніной, пераемнасць прасачыць можна. Пасля распаду вялікага Улуса Джучы стварыліся Залатая, Белая і Сіняя Арда. Пасля разгрому Белай Арды на яе месцы аформіліся племянныя саюзы казахаў — джузы. Хаця самі манголы ў генафондзе
    казахаў складалі нязначную меншасць, Яса распаўсюдзілася і тут і засталася нават пасля знікнення дзяржавы, што спарадзіла гэты звод законаў.
    Яса, як і зводы законаў многіх іншых народаў, карала смерцю за забойства, крадзеж, распусту, скупку скрадзенага, невяртанне пазыкі і, што ўнікальна, забараняла каму б там ні было есці ў прысутнасці іншага, не раздзяліўшы трапезу з ім. Згодна з ёй, жорстка каралі і таго, хто адмаўляў падарожнаму ў вадзе і ежы, а неаказанне дапамогі таварышу ў бядзе прыраўноўвалася да самых цяжкіх злачынстваў.
    Гэтыя законы стэпу сфармавалі стэрэатыпы паводзінаў жыхароў той зямлі. Беларусаў здзіўляла іх даверлівасць, гасціннасць і добразычлівасць. У сасланых абарыгены разбіраліся вельмі хутка — за дабро плацілі дабром, не адмаўлялі ў дапамозе, але і кепскае запаміналі. Калі іх хоць раз падманвалі ў іхнім даверы — болей з такімі не кантактавалі.
    Мясцовыя былі мусульманамі-сунітамі — надзвычай мірнымі і добразычлівымі суседзямі. Воляю лёсу сутыкнуўшыся з прадстаўнікамі іншай цывілізацыі, пераймалі ад іх новае і прагрэсіўнае. Памалу сярод іхтаксама пачалі з’яўляцца свае кваліфікаваныя механізатары, педагогі, інжынеры. Спрыяла гэтамуі дзяржаўная палітыка. He абыходзілася, праўда, у гэтай справе і без кур’ёзаў. Асаб ліва калі партыя і ўрад высунулі прынцып каранізацыі.
    У нашым раёне на хвалі яе выканання дырэктарам саўгаса прызначылі казаха Бердымкула, які скончыў сельгастэхнікум. I ўсё было б добра, але, на жаль, даручаную працу ён не асіліў. Некаму б хапіла такога фіяска да канца жыцця, але ж тут іншая сітуацыя — павінен казах быць у кіраўніцтве, і ўсё тут. Таму яго з пасады знялі, але ў кадравым рэзерве доўга не трымалі. Далі новы шанец — паставілі загадчыкам нарыхтоўчай канторы. Бердымкул і гэтую працу заваліў. Паспрабавалі ізноў — перавялі загадчыкам склада. Але і тут
    кіраўнік прагарэў. Пасады скончыліся. На раённым партгаспактывепытаюцьуроспачы: «Куды, Бердымкул, цябеяшчэ паставіць? У раённай бальніцы ёсць, канешне, вакантная пасада загадчыкахірургічнага аддзялення, але не прызначаць жа цябе туды?» На што Бердымкул у адказ: «А што? Пайду! Калі раііксш падтрымае — пайду!»
    Лепшым маім сябрам быў казах Уцеш Уцягенаў. Гэта быў сярэдняга веку мужчына, адметны тым, што ў дзяцінстве, упаўшы з дрэва і пашкодзіўшы хрыбетнік, усё жыццё быў вымушаны перасоўвацца на мыліцах. Ён доўга, але беспаспяхова лекаваў парэз ног па абласных і сталічных клініках. У шпіталях шмат чытаў і таму быў добра абазнаны ў класічнай і сучаснай літаратуры. Менавіта гэта і стала глебай для нашага сяброўства.
    Па прафесіі ён быўрадыёітэлемайстрам. Калітамтэйшае насельніцтва пачало набываць прыёмнікі і тэлевізары, то мы часам халтурылі разам: я рабіў антэну і лез усталёўваць яе на дах, а Уцеш унізе падключаў кабель і наладжваў прыёмнік. Зарабіўшы дзесяць-пятнаццаць рублёў, набывалі выпіўкі і закускі ды ішлі да мяне пад вінаградны навес. Размаўлялі пра жыццё, абмяркоўвалі прачытаныя кнігі, спрачаліся. Выпіўшы сто пяцьдзясят — дзвесце грамаў гарэлкі, Уцеш страчваў магчымасць перасоўвацца на мыліцах самастойна, і мне даводзілася яго несці дахаты на спіне. Едучы такім чынам, Уцеш з асалодай цытаваў мне рубаі Амара Хаяма: