• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    У маіх адносінах з грэкамі быў цікавы эпізод. Неяк пры нагодзе ў іх кампаніі я працытаваў верш Эдуарда Багрыцкага «Кантрабандысты», што пачынаўся так:
    По рыбам, no звёздам
    Проносйт шаланду: Трй грека в Одессу Везут контрабанду, —
    і завяршаўся радкамі:
    Ай, греческйй парус!
    Ай, Чёрное море!
    Ай, Чёрноеморе!..
    Вор на воре!
    Грэкі, на жаль, не ацанілі паэзіі Багрыцкага, аўспрынялі гэта вельмі персанальна і пакрыўдзіліся...
    Японцы
    Пасля разгрому Квантунскай арміі з Далёкага Усходу ў нашыя мясціны прывезлі палонных японскіх салдатаў. Ваеннапалонныя трапілі ў розныя рэгіёны СССР, у асноўным у Сібір, на Далёкі Усход, а таксама і ў Сярэднюю Азію — Казахстан і Узбекістан. Усяго каля шасцісот тысяч чалавек. На тэрыторыі СССР яны знаходзіліся больш за дзесяць гадоў— апошнія былі вернутыя на радзіму толькі ў 1956 годзе. Каля сямідзесяці тысяч японцаў назаўсёды засталіся на чужыне, загінуўшы ад голаду, хваробаў скончыўшы жыццё самагубствам.
    Стаўленне японскіх вайскоўцаў да сітуацыі было спецыфічным — яны сябе не лічылі справядліва захопл енымі ў палон, бо ў бальшыні выпадкаў самі склалі зброю па закліку імператара і таму, па іх меркаванні, павінны былі быць адпушчаныя дадому. Пры гэтым яны паводзілі сябе ў палоне стаічна і дысцыплінавана.
    Мясцовыя людзі да іх таксама ставіліся іначай, чым да тых жа палонных немцаў, паколькі японцы не ваявалі на тэрыторыі СССР і не асацыяваліся з жорсткімі карнымі ўчынкамі ці масавымі забойствамі.
    У наш рэгіён трапіла каля дваццаці тысяч японцаў. Найбольш цяжка прыйшлося ваеннапалонным у першы год. Многія не маглі адаптавацца да новых умоваў утрымання — усё было нязвыклым, ежы не хапала, да таго ж форма японцаў абсалютна не пасавала да клімату кантынентальных зімаўу СССР...
    Лагер, што быў каля нас, стаяў проста сярод стэпу. Там былі баракі, абнесеныя дротам. Мясцовыя запомнілі, як увесну ваеннапалонныя хадзілі ўздоўж арыкаў і калюжынаў з тонкай завостранай палкай-пікай на шнурку і палявалі на жабаў. Спрытна кінуўшы сваю прыладу, яны хуценька змотвалівяровачкуіхавалі здабытую істотуўхатуль заплячыма.
    • Цэнтральная рамонтная майспгэрня. Сярэдзіна 1950-хгг.
    Потым у лагеры яны елі ўпаляваных земнаводных, каб не памерці з голаду.
    Пазней японцаўпачалі актыўна выкарыстоўваць на будаўніцтве. Тады і карміць іх пачалі лепей за іншых зняволеных сталінскіх лагераў — у рацыён уваходзіў нават рыс, праўда ў невялікай колькасці. Японскія жаўнеры выявіліся адказнымі працаўнікамі. Якасць выкананых імі работаў была высокай. Японскія салдаты будавалі адміністрацыйныя будынкі, жылыя дамы, дарогі, масты, плаціны, працягвалі лініі электраперадачы, працавалі на прадпрыемствах. У нас у Бальшавіку яны пабудавалі баракі, а таксама рамонтную майстэрню. Пасля па ёй лазілі мясцовыя хлапчукі і выпадкова агледзелі ў тайніку японскі пісталет і некалькі патронаў да яго. Які самурай пранёс яго і як захаваў у лагеры — гэтыя пытанні назаўсёды застануцца без адказаў...
    На месцы японскага лагера пасля засталіся толькі безыменныя могілкі, але праз некалькі год і іх зааралі ды пасеялі калгасную канюшыну.
    Горцы
    Напрыканцы вайны ў 1944 годзе, абвінавачаныя ў супрацоўніцтве з немцамі, у Сярэднюю Азію трапілі народы Паўночнага Каўказа: інгушы, чачэнцы, карачаеўцы, лезгіны, чаркесы і іншыя. Усе яныўмяне персанальна пакінулі па сабе досыць кепскія ўспаміны. Працаваць не хацелі, многія займаліся крадзяжом і рабункамі. Любы канфлікт з іх удзелам заўсёды даходзіў да панажоўшчыны. Калі яны ў сярэдзіне 1950-х з’ехалі дахаты, усе астатнія ўздыхнулі з палёгкай.
    Татары
    У здрадзе савецкай радзіме былі абвінавачаныя і крымскія татары. Пасля вызвалення Чырвонай арміяй Крыма іх выселілі цэлым народам.
    Стаўленне савецкіх уладаў да гэтых перасяленцаў было асабліва кепскім. Супраць іх настроілі і многіх ссыльных. Стасункі з імі былі стрыманымі. Ім даручалі самыя шкодныя працы, звязаныя з ядахімікатамі, бітумам, шкодным цэментавым пылам.
    Апроч крымскіх, праўда, былі ў нас і паволжскія татары. Яны вельмі адрозніваліся ад крымскіх. Сярод іх была асобная група — хрышчаных татараў болып зразумелых нам, еўрапейцам.
    Волжскія татары адрозніваліся лёгкім норавам, весялосцю і большай прыязнасцю, чым іх крымскія суродзічы. Яны лёгка сыходзіліся з людзьмі і былі адкрытымі і добразычлівымі ў стасунках. Мне прыгадваецца такі эпізод. Неяк у цырульні сядзелі мы ў чарзе на падстрыжку. У крэсла да цырульніка Юрка Аручыдзі сеў волжскі татарын Юнус Садыкаў. Майстар рабіў сваю справу, клацалі нажніцы, са сцяны залівалася радыё — гучала песня «Ах, Самара-городок». Раптам трансляцыя перарвалася, голас замоўк. I тут, седзячы
    ў крэсле, Юнус артыстычна, прыгожым тэнарам працягнуў спеўз абарванага радка. Фрызёр замоўкузахапленніз нажніцамі і грэбенем у руках. Да працы ён вярнуўся толькі па завяршэнні спеваў. Скончыўшы працу, ён адмовіўся браць грошы і сказаў: «Ты мнеўжо заплаціў сваёй песняй!»
    Украінцы
    Яшчэ адной групай перасяленцаў былі ўкраінцы. У нашай мясцовасці іх было няшмат, і былі яны не палітычнымі ссыльнымі, а найперш сялянамі, што збеглі ад Галадамору ў 1930-ягады ці наватраней. Падуплывам кліматуіўмоваўужо праз пакаленне знешне яны прыпадобніліся да мясцовага насельніцтва: смуглявыя, шыракаскулыя, яны былі болып падобнымі да казахаў, чым да сваіх суайчыннікаў. Неяк, памятаю, я нават памыліўся пры знаёмстве з маладой дзяўчынай, запытаўшы яе «Кыз, атын кым?*» — бо думаў, што знаёмлюся з казашкай. I вельмі здзівіўся, пачуўшы ў адказ: «Я — Маша Мартыненка». А вось уклад захавалі свой: мазанкі, плятні, адзенне, бытавыя звычкі, мова — усёўіхбыло ўкраінскім. Акрамя той Машы, згадваецца мне каларытны ўкраінец Літвіненка з Жытоміршчыны, заўзяты паляўнічы, які надзвычай сакавіта апісваў свае выправы. Расповеды пачыналіся такімі словамі: «Яхапаю стрэльбу прыцэльваюся і — хлабысь!хлабысь! — пяць качак на зямлі адразу!»
    Адзінкамі сустракаліся таксама малдаване, армяне, аўстрыйцы. Адзін аўстрыец, былы ваеннапалонны, добраахвотна застаўся ў СССР. Абзавёўся сям’ёй і канчаткова парваў з гістарычнай радзімай. Яшчэ была адна сям’я, што называла сябе дзіўным словам «каламбош», аніяк інакш не тлумачачы свайго паходжання. Што гэта былі за людзі, і па сёння застаецца для мяне загадкай.
    * «Дзяўчына, як вашае імя?» (Казах.)
    Рускія
    Як і паўсюдна ў СССР, у нас, канешне, былі і рускія. У бальшыні выпадкаў гэта былі людзі, якія з’яўляліся і знікалі ў пошуках шчасця, доўгага рубля ці Бог ведае чаго. След ад іх хутка астываў, і толькі некаторыя заставаліся на сталы побыт.
    Быў Калінін з Валдаю. Гісторыя таго, як ён патрапіў да нас, вартая асобнай згадкі.
    На танцах у родным сяле ён прыраўнаваў сваю дзяўчыну да суперніка і агрэўтаго аглобляю. Пабачыўшы, што супернік упаў як падсечаны, Калінін палічыў, што забіў яго насмерць. He заходзячы дахаты, «забойца» кінуўся наўцёкі. Прайшоў па лесе 30 кіламетраў да станцыі, сеў у першы цягнік і паехаў у белы свет. Думаючы, што знаходзіцца ваўсесаюзным вышуку, паўтара дзясятка гадоў ён туляўся па краіне, нідзе надоўга не спыняючыся, пакуль не асеўу Казахстане. Адтуль нарэшце адважыўся адазвацца — напісаў ліст сваякам. Атрымаў адказ і даведаўся, што той «забіты» ачомаўся праз гадзіну, а пасля ажаніўся з той дзеўкай, з-за якой і была спрэчка, а пра яго, уцекача, усе даўно і думаць забыліся...
    Калінін быў добрым сталяром — з дрэва рабіў цуды. Але неяк на дабрабыце гэта не адбівалася — сям’я яго чамусь жыла ў пастаяннай нястачы. На сметніку сталяр збіраў бляшанкі з-пад кансерваў, прырабляў да іх тронкі — і такім посудам у гаспадарцы карысталася сям’я валдайскага майстра.
    Быў Шамін, інвалід вайны. У Шаміна ў мірным часе засталіся куксы замест рук, пустыя вачніцы, і шыты-пораты жывот, у якім немаведама што ратавалі хірургі. Глыбокі калека, між тым, меўжонку і ажно пяцярых дзяцей. Жанчына, якую ён, пайшоўшы на вайну, пакінуў зусім маладой жонкай, не адмовілася ад яго скалечанага. Па вяртанні нарадзіла з ім дзяцей і даглядала яго самога, як дзіця. Прыехаўшы ў наш пасёлак, Шаміны набылі ў грэкаў занядбаную халупку
    з падворкам, зарослым здзічэлымі садовымі дрэвамі, і сталі там жыць. У маёй памяці захаваліся карцінкі — жонка вядзе мужа да вадаскіду на канале, дзе купаюцца дзеці, заводзіць сляпога ў ваду, дзе ён, прысядаючы, асвяжаецца і спрытна ды няўклюдна спрабуе сябе абмываць куксамі, махаючы імі, як качка крылцамі.
    Таксама быў адстаўны падпалкоўнік Разліваеў, які жыў звычайным жыццём і адкрываўся толькі нападпітку. Тады ён з зацятасцю і крыўдай заўсёды згадваў адзін-адзіны эпізод — пра свой гераічны дывізіён 152-міліметровыхгарматаў на Одэры, якім ён расчысціў плацдарм і за які ўсе атрымалі ўзнагароды, а ён — нічога.
    «Палякі»
    Былі ў нас і тыя, каго называлі палякамі. Насамрэч пры блізкім разглядзе амаль на сто адсоткаў гэта аказваліся беларусы-каталікі. Яны актыўна запісваліся палякамі і з’язджалі ў Польшчу ў 1956-м, пакуль працаваў дазвол на выезд. Мой сябра Юльян Зямчонак, беларус з-пад Паставаў, запісаўшыся вось так палякам, з’ехаў на «радзіму». Там яны былі чужымі для мясцовых, але, безумоўна, траплялі ў непараўнальна лепшыя ўмовы, чым у любым з куткоў Саюза. Юльян пасля мне пісаў у лісце: «Нас тут ніхто не чакаў, суполышй працы*, дзякуйБогу, тут не атрымалася, працуем аднаасобна. Мая Марыська сумуе і па радыёпрымачы шукае хвалі Ташкента...»
    Сапраўдныя этнічныя палякі ў нашай мясцовасці таксама бывалі, праўда, і зніклі да нашага прыезду—недалёка ад нас, у Пахтаарале, у 1942 годзе фарміравалася адна з дывізій Арміі Андэрса, якая пасля была перакінутая ў Іран.
    * Маецца на ўвазе адсутнасць калгасаў у Польскай Народнай Рэспубліцы.
    Бічы
    Была яшчэ адна інтэрнацыянальная група людзей, якая качавала па краіне саветаў. Іх міграцыі залежалі хіба ад змены пары года: як цяплела — падаваліся на поўнач, як халадала — спускаліся паўднёвей. Яны не мелі сталага месца жыхарства і працы. Часта былі без сродкаў, насілі што прыйдзецца, елі што знойдуць. Гэта былі бічы (былы інтэлігентны чалавек).
    Адно, што дакладна можна пра іх сказаць, — яны жылі па-за законамі тагачаснага соцыуму, наколькі гэта было магчыма. Трымаліся ў невялікіх кампаніях сабе падобных. Перабіваліся выпадковымі заробкамі, халтурамі, лавілі рыбу, нешта збіралі, недзе злёгку паджаброўвалі. Пры гэтым нічога выразна крымінальнага за імі не заўважалася.