• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцебуракаў лёс Гісторыя роду Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Сцебуракаў лёс

    Гісторыя роду
    Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2022
    85.65 МБ
    На станцыі Кызыл-Арда людзям упершыню за ўвесь час дазволілі выйсці з вагонаў і дзве-тры гадзіны пахадзіць на свежым паветры. Затым быў Келес, дзе стаялі дзесяць гадзінаў. Пасля вельмі павольна састаў пайшоў да станцыі Пахтаарал.
    Быў пачатак траўня, з акенца быў бачны стэп у чырвоных маках і яркае нязвыклае сонца! Да эшалона, які трэцяга траўня нарэшце прыйшоў на канцавы прыпынак, былі падагнаныя грузавыя машыны. Ссыльных, як некалі рабоў на рынку, пачалі размяркоўваць па гаспадарках—у бавоўнаводчыя калгасы, у вінаробчы саўгас, у МТС. Нашая сям’я трапіла ў калгас імя Жданава — на нашае новае месца жыхарства.
    На новым месцы
    У глінабітным бараку нам выдзелілі адзін пакой. У суседнім пакоіўжо жыла сям’я грэкаў якім напярэдадні прыбыцця беларусаў сказалі, што паселяць з імі сям’ю страшэнных бандытаў. Грэкі дужа спалохаліся і для абароны паклікалі сваяка — агромністага барадатага дзядзьку, які сеў на зэдлік ля дзвярэй і не зводзіў вачэй з новапрыбылых. Некалькі гадзін ён сядзеў нерухома, прыглядаючыся. Потым мая маці падышла да яго і пачаставала кавалачкам хлеба з салам. Асілак прыняў пачастунак, з’еў і, трошкі пачакаўшы, падняўся са свайго месца, прамармытаў нешта пад нос і, махнуўшы рукой, сышоў прэч. Усе супакоіліся — гісторыі пра нашую небяспечнасць былі моцна перабольшаныя.
    • Глінабітны барак у 2-й Тугайнай МТС. 1952 г.
    Усе мы аўтаматычна зрабіліся калгаснікамі. Штодня хадзілі на палявыя працы, палолі, палівалі, збіралі бавоўну. Але Яўціхій наадрэз адмаўляўся хадзіць на такую працу. Дзяўбці зямлю матыкай на спёцы ён лічыў прыніжэннем. Ён быў добрым тэхнікам і ведаў сабе цану, але такой работы не падварочвалася. Сітуацыю змяніў выпадак.
    Неяк моцна захварэў Жан, сын Яўціхія. Малога з матуляй надоўга паклалі ў раённы шпіталь. Бацька па магчымасці наведваў іх. I вось неяк, адведаўшы сына, Яўціхій пешшу вяртаўся дадому. Яго спыніўся падвезці на машыне незнаёмец. У кабіне машыны Яўціхій агледзеў паламаную рацыю і з дазволу кіроўцы на хаду здолеў яе адрамантаваць. Здзіўлены кіроўца (як высветлілася, дырэктар мясцовай МТС) распытаў Яўціхія, хто той ды адкуль і пасля рэзка развярнуў самаход назад у райцэнтр. У камендатуры, дзе мальдаваліся спецперасяленцы, ён перагаварыў з камендантам і «забраў» патрэбнага спецыяліста да сябе разам з сям’ёй, братам і матуляй.
    Так, пражыўшы тры месяцы ў калгасе імя Жданава, мы пераехалі на сядзібу МТС. У МТС Яўціхій пачаў працаваць механікам, а я — загадчыкам склада.
    Нягледзячы на нязвыклыя і цяжкія ўмовы жыцця, у Сярэдняй Азіі беларусы досыць хутка прыстасаваліся. Прывучаныя працаваць на зямлі, мы не галадалі. Праз тры месяцы купілі казу, потым парсюка, а праз год — карову. Развялі птушак, разбілі гароды, пачалі асвойвацца. Праўда, некаторыя рэчы падаваліся нам вельмі нязвыклымі — найперш
    праблемы з дровамі і вадой. Дроваўу традыцыйным разуменні не было — у печы палілі кізяком, які збіралі па стэпе, гузапаем (сцяблінамі бавоўніка), вярблюджай калючкай, трыснягом. Апошні быў буйной раслінай, якая расла па берагах каналаў і ў пойме Сырдар’і і дасягала шэсцьсем метраў у вышыню.
    Найвялікшай праблемай быў недахоп вады. На ўсе патрэбы бралі яе з арыкаў (арашальных каналаў) і хаузаў (штучных вадаёмаў). Яна была мутная, з водарасцямі, зялёнага колеру. Яе трэ было адстойваць, a для пітва яшчэ і абавязкова кіпяціць. Калі выпіць сырой вады, то была вялікая
    • Анатоль Сцебурака.
    2-я Тугайная МТС. 1954 г.
    рызыка захварэць на дызентэрыю ці нават брушны
    тыфус. На жаль, шмат хто з беларусаў перахварэў на гэтыя хваробы адразу ж — у першыя месяцы тамтэйшага побыту. У тым ліку і я.
    Хваробе маёй папярэднічала камандзіроўка ў пустыню Кызылкум, за сто пяцьдзясят кіламетраў ад нашай МТС. Мне трэба было арганізаваць на стаянцы пастухоў пункт машыннай стрыжкі авечак. Да гэтагаўтыхмясцінахстрыглі толькі ўручную.
    Трэба патлумачыць, што ў Сярэдняй Азіі была традыцыйнай адгонна-пашавая жывёлагадоўля, калі авечкі, вярблюды, коні і радзей буйны рагаты скот круглы год былі на падножным корме. Вялікія статкі разам з пастухамі павольна перакачоўвалі з аднаго месца на другое. Сухія кармы не нарыхтоўваліся. Нават узімку авечкі і коні выганяліся ў заснежаны стэп. Яны капытамі расчышчалі снег і здабывалі сабе корм. Такі від выпасу называўся цебянеўкай (з казахскага «тебіндеу» — зімовая паша). За вялікай атарай прыглядвалі два чабаны з адмысловымі пастухоўскімі сабакамі. Чабаны жылі ў юртах з сем’ямі. Качавалі яны ад калодзежа да калодзежа...
    Вось на адной такой стаянцы апынуўся і я. На дзясяткі кіламетраў роўная, як стол, зямля, некалькі юртаў пастухоў і вялікі статак. У статку былі авечкі каракульскай пароды. Як вядома, нованароджаных ягнятаў гэтай пароды забівалі на першы-трэці дзень на смушкі, якія карысталіся вялікім попытам, а дарослых авечак стрыглі два разы на год. I тады якраз быў час стрыжкі. Разам са мной для забеспячэння працэсу быў дастаўлены рухавік з генератарам і шасцю электранажніцамі. Гаспадарка была размешчаная пад вялікім брызентавым навесам, а побач у намёце жыў і я.
    Там жа пад навесам павесілі дрот з лямпачкамі і стрыглі з вечара да позняй ночы. Дзённая спёка рабіла такую працу невыноснай, а ўвечары справа ішла лягчэй. Лямпачкі былі катэгарычна неабходныя, бо на поўдні цемра ўвечары
    • Ля калодзежа ў пустыні Кызылкум. 1956 г.
    апускалася імгненна, зусім не так, як у нашых паўночных шыротах, дзе сонца сядае доўга і павольна. У Казахстане ноч, густая, як атрамант, накрывала зямлю імгненна... Пастухам-казахам, якія жыліўпершабытныхумовахдалёкаад цывілізацыі, вельмі падабалася гэтае святло, і яны прасілі мяне, каб лямпачкі гарэлі як даўжэй, нават калі заканчвалася праца. Іх вочы цешыліся са штучных агеньчыкаў, якія разганялі густую цемрадзь.
    Жылі мы там у абсалютна нязвыклых для еўрапейцаў умовах. Адпрацаваўшы дзень, усе разам елі з агульнага катла. Для гэтага рэзалі авечку і гатавалі плоў ды шурпу (мясны булён або суп на мясным булёне). Мяса, што заставалася, падсольвалі і развешвалі на прасушку на сонцы. За дзеньдругі мухі паспявалі ў ім адкласці яйкі. Калі праз дзень-два тое мяса клалі ў кіпень, зверху ўсплывалі белыя чарвякі, іх здымалі шумоўкай і далей гатавалі ежу. He лепей было і з вадой. Вось пасля гэтай камандзіроўкі я і злёг з тыфам.
    Па вяртанні дадому я трапіў у раённую бальніцу ў цяжкім стане. Але мне пашанцавала — дактары прызначылі пеніцылін, вельмі дэфіцытны на той час антыбіётык. Гэта і вырашыла справу. Нягледзячы на тое, што медсястра ці не палову пеніцыліну з прызначаныххворым ін’екцый прадавала на чорным рынку, мой малады арганізм здолеў перамагчы. Хвароба адступіла. Я толькі вельмі шкадаваў, што ў мяне пасля тыфу выпалі ўсе валасы на галаве, а тыя, што пасля адраслі, былі рэдкія, і ад былой фрызуры не засталося і знаку.
    Раздзел VII
    У Сярэдняй Азіі
    Terra incognita
    Землі, куды трапілі мы разам з іншымі ссыльнымі беларусамі, ужо некалькі дзесяцігоддзяў выкарыстоўваліся сталінскім рэжымам як месца знаходжання рэпрэсаваных грамадзянаў СССР. Паўднёвы Казахстан уяўляў сабой пустынныя землі з малалікім мясцовым насельніцтвам, якое пераважна займалася адгоннай жывёлагадоўляй. Земляробства тут было магчымым, але цалкам залежала ад арашэння. Усе разнастайныя глебы (шэра-бурыя, лёсавыя, такырападобныя, апроч, канешне, паўзамацаваных і развейвальных пяскоў) у гэтай мясцовасці былі прыдатнымі для гаспадаркі, але і аднолькава залежнымі ад вады.
    Калі вады не было, жыццё знікала, а пры яе наяўнасці сухі стэп ператвараўся ў квітнеючы аазіс. Каналы, што адводзілі ваду з магутнай Сырдар’і, дазвалялі вырошчваць на паліўных землях каштоўную культуру тых краёў—бавоўну. А багарныя землі выкарыстоўваліся пад азімую пшаніцу.
    Варта адзначыць, што асваенне гэтыхземляўраспачалося яшчэ да саветаў. Першыя каналы былі тут пракапаныя царскімі інжынерамі з дапамогай свабоднай працоўнай сілы ды замежнай землекапальнай тэхнікі. Яшчэ ў 1950-я гады ў МТС стаялі ангельскія такарна-вінтарэзныя станкі і пнеўматычны молат выпуску 1903 года.
    Але і царскія каналы не былі тут першымі. Дзеля праўды варта сказаць, што ў Ташкенцкім аазісе арашальныя каналы існавалі яшчэ ў III стагоддзі да н. э. а потым у XVI-
    XVII стагоддзях сістэма арашэння была яшчэ больш дапрацаваная. Плошча паліўных земляў працягвала паступова павялічвацца і ў XIX — пачатку XX стагоддзя. Але рэзкі рост адбыўся ў часы СССР — са з’яўленнем магутнай тэхнікі. Гэта было драпежніцкае выкарыстанне і вады, і зямлі. 3 Сырдар’і і Амудар’і забіралася столькі вады, што ў выніку перасохла Аральскае мора.
    • У Галодным стэпе. 1950-я гг.
    Напачатку сельская гаспадарка паказвала выдатныя вынікі. На землях, што арашаліся, апроч бавоўны, вырошчваліся садавіна, вінаград, рыс, кукуруза і бахчавыя культуры. Менавіта для гаспадарчага асваення гэтых земляў сюды шмат год высылаліся грамадзяне з усіх куткоў Саюза.
    Беларусы былі далёка не першымі ссыльнымі. Сумнае першынство мелі карэйцы, высланыя сюды з Далёкага Усходу, і іранцы з Азербайджана, выселеныя ў 1938 годзе. Затым былі панційскія грэкі і туркі-месхецінцы, затым былі прывезеныя паволжскія немцыў 1942 годзе, народы Паўночнага Каўказа — інгушы, чачэнцы, лезгіны і інш., потым — крымскія татары, украінцы, палякі, рускія, беларусы...
    У кожнага народа, што апынуўся там, была свая гісторыя.
    • Высыльны інтэрнацыянал. Злева направа: Косця Калянідзі (грэк), Анатоль Сцебурака, Мікола Патурыдзі (грэк), Косця Бішлер
    (немец), Дзмітрый Калянідзі (грэк). 1950-я гг.
    Карэйцы
    Калі ў 1938 годзе пачаўся канфлікт СССР і Японіі, карэйцаў выселілі з родных мясцінаў, магчыма, толькі за тое, што яны мелі вялікае вонкавае падабенства да ворагаў савецкай дзяржавы.
    Карэйцыўспамінаюцца мне зараз як вельмі законапаслухмяны, цярплівы і працавіты народ. Выкарыстоўваючы ваду Сырдар’і на самых нязручных і малапрыгодных землях, якія ім выдзяляла дзяржава, яны разбівалі рысавыя чэкі і збіралі вельмі высокія ўраджаі. Вырошчвалі шмат цыбулі і іншыя агародныя культуры. Лішкі ўраджаю паспяхова прадавалі. Адметным было тое, што карэйцы-бацькіўсімі сіламі імкнуліся даць дзецям добрую адукацыю. Многія з прадстаўнікоў гэтага народа сталі медыкамі, інжынерамі, настаўнікамі. У штодзённых стасунках карэйцы былі далікатнымі, трымаліся адасоблена і незаўважна. Цікавай асаблівасцю было тое, што многія былі вельмі азартнымі гульцамі. У карты маглі гуляць суткамі, прайграючы ўсе свае зберажэнні.