Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
Вучэбная акруга знаходзілася на Вялікай вуліцы ў шэрым, панураным доме. Мяне дапусцілі ў кабінет папячыцеля.
— В чём дело, девочка? — пытае яшчэ малады, элегантны бландзін з завостранымі кверху вусамі, у сінім мундзіры са шпагай на баку.
Выслухаўшы маю скаргу, пазваніў у званочак і загадаў увайшоўшаму чыноўніку прынесці яму пісьмовыя экзаменацыйныя работы па алгебры. Прынеслі цэлы жмут работ. Начальнік знайшоў маю работу і пачаў чытаць. Я таксама сунула свой нос туды і заўважыла: на ўсёй вялікай старонцы не было ніякага падкрэслівання, ніякіх паправак. Папячыцель тут жа прыкрыў маю работу і, сцягнуўшы бровы, вымоўна паглядзеў на мяне — не сунь, маўляў, свайго носа! Я скромна адсунулася. Яшчэ раз зірнуўшы на канец работы, спытаўся:
— А вы, девочка, русская?
— Нет, белоруска, — адказваю.
— Веронсповедання православного?
— Рнмско-католнческого.
— А-а-а, — усміхнуўся. — Поезжайте домой, нечего вам здесь делать.
Вось і ўсё... Мне стала ясна, што не алгебра тут вінна, а мая нацыянальнасць і рэлігійная прыналежнасць.
Так на сваёй уласнай скуры адчула нацыянальную61 палітыку царскай улады. У «Северо-Западном крае» ўсе дарогі ў жыцці былі адкрыты толькі «верноподданным царя н отечества» — рускім і праваслаўным, для ўсіх іншых свет навукі быў закрыты62.
II. Праз гушчары і зава.іы
Рухнулі мае планы. Вяртацца ні з чым дамоў? Гэта значыць — назаўсёды расстацца з думкай аб вучобе. Зноў няньчыць малодшых братоў, займацца хатняй гаспадаркай, вучыцца шыць і слухаць вечныя папрокі за сваю няздатнасць да ўсіх гэтых работ. He! Што б там ні было, але дамоў не вярнуся. Ну, а як жа далей жыць? У Душэўскіх64 болып не магу заставацца. Душэўская65 занадта часта і выразна давала зразумець, што я лішні чалавек у іх сям’і і з’яўляюся для іх цяжарам. Кожны раз, як збярэцца да іх моладзь або прыедзе хто з суседзяў, Душэўская дэманстравала мяне як доказ сваёй дабрачыннасці: бачыце, маўляў, якая яна добрая! Хоць самім цяжка жывецца, а дае прытулак і корміць бедную дзяўчыну, бацькі якой не прысылаюць на яе ўтрыманне ні капейкі. Мне было сорамна і балюча зносіць такое ўніжэнне.
На маё шчасце, у гэты год Рэўкоўскія перабраліся ў Вільню. Я часта іх наведвала і прасіла дапамагчы знайсці мне якуюсь работу, каб зарабіць на пражыццё, пакуль не выб’юся на сваю дарогу.
— Пераходзь да нас, — кажа п. Рэўкоўская, — чым маем, тым і падзелімся, бяднейшымі ад гэтага не станем. А там штонебудзь прыдумаем.
I так восенню 1908 г. я перабралася да Рэўкоўскіх на Юнкерскі завулак, 1266.
Як мне дораг гэты дом! Прыехаўшы праз 40 гадоў у Вільню, я зразу з вакзала пайшла на гэтую вуліцу пакланіцца нізка хоць таму месцу, дзе стаяў гэты дом. Аказалася, што ён уцалеў пасля вайны, і я доўга стаяла перад ім, са слязамі на вачах успамінаючы з глыбокай удзячнасцю тых, якія столькі дабра зрабілі ў маім жыцці.
Мушу хоць каротка расказаць аб гэтай сям’і, святую памяць аб якой глыбока хаваю ў душы.
...Недалёка ад Свянцян знаходзіўся багаты маёнтак радавітых арыстакратаў Даўнаровічаў. Адна з іх дачок, Марыня, вызначалася сваёй дароднасцю, красой, сільным характарам
і самастойнасцю. Жыла, як і ўсе дочкі багатых паноў, у раскошы. Толькі на яе асабістыя ўслугі былі дзве пакаёўкі. Дома пры дапамозе кваліфікаваных гувернёраў і гувернантак атрымала добрую адукацыю, а кнігі, якія былі адзінымі яе прыяцелямі, яшчэ больш пашырылі яе веды і светапогляд.
У ваколіцах гэтага маёнтка размясціўся якісь полк. На адным балі пазнаёмілася яна з маладым паручнікам Браніславам Рэўкоўскім, які часта пасля таго пачаў бываць у іх доме. Ён быў вясёлы, прыгожы афіцэр, спрытна танцаваў мазурку, умеў пазабавіць цікавымі гісторыямі і паразважаць на сур’ёзныя тэмы. He дзіва, што яны пакахалі адно аднаго. Але бацькі-арыстакраты, заўважыўшы іх вялікую ўзаемную прыхільнасць, далікатна папрасілі яго перастаць бываць у іх доме: бедны афіцэр, які, апрача мундзіра, нічагусенькі за сабой не меў, хоць і шляхціц, не пара для іх дачкі. Як ні пратэставала маладая Марыня, як ні дамагалася права на сваё каханне і шчасце, нічога не магла параіць. Уся радня заявіла, што адрачэцца ад яе, пракляне, калі яна пойдзе супраць іх волі. Аднак Марыня не скарылася, не спалохалася пагроз і, умовіўшыся з каханым, з пустым кошычкам для грыбоў, у летняй сукенцы выйшла ў лес і болып ужо не вярнулася дамоў. Ва ўмоўленым месцы чакаў яе Рэўкоўскі са сваімі дружкамі. Пасадзілі маладых на коней і памчаліся ў касцёл, дзе ксёндз пад пагрозамі афіцэраў, а галоўнае, за добрую аплату даў ім шлюб.
Бацькі яе і ўся радня стрымалі сваё слова: выракліся яе, не далі з дома ні хусцінкі з яе вопраткі і парвалі з ёй усялякія зносіны. Яна ж са свайго боку да канца свайго жыцця не зрабіла ні кроку да збліжэння з раднёй.
Кончылася бесклапотнае жыццё багатай паненкі. Пачалася жорсткая барацьба жанчыны з нястачамі, хваробамі, смерцю. Сям’я расла з кожным годам. За 13 гадоў — 13 дзяцей. Трэба адзець, пракарміць, аддаць у навукі. Жыццё афіцэра таго часу вымагала шмат лішніх, непатрэбных выдаткаў. Колькі згрызот каштавалі таварышы мужа, у болыпай частцы пустыя гулякі, карцёжнікі! Б’ецца бедная жанчына, як рыба аб лёд, стараецца дзяцей вывесці ў людзі, дагадуе іх да 15-17 гадоў, а тут падкрад-
ваецца хвароба, і бязлітасная смерць вырывае іх з матчыных рук. Усе дзеці паміралі ў веку 15—17 гадоў. Колькі болю вынесла матчына сэрца! Засталося пры жыцці толькі чацвёра. А тут і з мужам бяда. Гарачы па натуры, горды і непакорны, не сцярпеў нейкай несправядлівасці з боку начальства ў адносінах да салдат, не выканаў жорсткага загаду, паспорыў з начальствам, не скарыўся, і змусілі яго падаць у адстаўку ў чыне падпалкоўніка з пенсіяй у 40 руб. Неўзабаве пасля гэтага і сам злёг на некалькі гадоў, скручаны жорсткім рэўматызмам. Сцяўшы зубы, не здавалася ліхой долі жанчына, усялякімі спосабамі сваімі рукамі трымала ўсю вялікую сям’ю: то адкрыла танную сталовую, то арганізавала швальню, то яшчэ што прыдумвала, і ўсюды і заўсёды сама-адна за дзесяцярых працавала: і з рынка прадукты насіла, і ля пліты стаяла, і пасуду і бялізну мыла. Рэч вядомая, і дзеці памагалі, колькі маглі. Усе чацвёра дзяцей, якія засталіся пры жыцці, атрымалі сярэднюю адукацыю.
Ідэальна чэсная, праўдзівая, справядлівая, узброеная жыццёвай мудрасцю, яна была і выдатным педагогам. Яна ўмела ўбачыць у дзіцяці, у чалавеку тое, што ў ім было дадатнага, і развівала гэтыя якасці. А як далікатна, з цёплай ласкай умела назаўсёды знішчаць адмоўнае! Бывала, я не са злой волі, а проста па нядомыслу што не так, як належыць, скажу ці зраблю, яна толькі паглядзіць уважліва і нічога не скажа на гэтым разе. А назаўтра падыдзе, ласкава прытуліць да грудзей і спакойным голасам скажа:
— Паўліначка, дзіцятка маё, ты не гневайся на мяне, даражэнькая, я ўжо старая... Але ты ўчора так-то і так сказала або паступіла. Так, дзетка маё, няможна. — 1 вытлумачыць, чаму так нягожа паступаць і як трэба было зрабіць або сказаць. — Ну, не гневаешся на мяне?
I што сказаць на гэта? У адказ возьмеш яе рукі, горача пацалуеш адну, другую. Яна яшчэ мацней прытуліць галаву, пацалуе ў лоб, вочы... I ведаеш пасля, што гэта навука назаўсёды застанецца ў душы, што ніколі не парушыш гэтага правіла жыцця.
Так, напрыклад, было з чытаннем чужых пісем. На стале ляжала якаясь паштоўка. Я падышла, узяла яе, уважна разгледзела
на ёй якісь пейзаж, а пасля перавярнула і пачала чытаць на адваротнай старане пісьмо. Назаўтра п. Рэўкоўская, прытуліўшы мяне і папрасіўшы не гневацца на яе, сказала, што я дрэнна зрабіла, прачытаўшы чужое пісьмо.
— Але ж гэта адкрытка, — кажу, — адкрыткі ўсім можна чытаць.
— He, дзетка, адкрыткі пасылаюцца, калі трэба коратка аб чымсь паведаміць, прытым яны менш каштуюць, чымся закрытае пісьмо. Але гэта не значыць, што іх усім можна чытаць. Што б там ні было напісана, але гэта толькі да таго, каму яна прызначана. Чытаць чужыя пісьмы — гэта тое самае, што залезці ў чужую кішэню і паглядзець, што там ёсць або нават і ўзяць сабе. Нават горш, бо, чытаючы чужыя пісьмы, залазіш няпрошаная ў чужую душу.
3 тэй пары я ні разу не пазволіла сабе без дазволу прачытаць пісьмо нават найбліжэйшага свайго друга ці брата, хоць яны і ляжалі несхаванымі на стале67.
Нягледзячы на вялікую розніцу нашага веку, я магла з п. Рэўкоўскай зусім свабодна гаварыць і, як нікому больш, адкрываць сваю душу, расказваць аб усіх патайных думках і дзявочых сакрэтах, аб сваім першым каханні. Яна заўсёды мяне разумела, давала разумныя парады, перасцерагала ад небяспекі, і я заўсёды выконвала яе парады. Калі, бывала, скажа, што тую ці іншую кнігу мне рана яшчэ чытаць, што гады праз 3-4 можна будзе прачытаць, — мяне і ахвота не брала да гэтай кнігі. Найчасцей у юнакоў бывае так, што калі забараняюць якусь кнігу чытаць, дык абавязкова дзесьці яе дабудзе і прачытае ціхачом. Цяпер я сама дзіўлюся, чаму ў мяне знікала на доўгія гады цікавасць да такіх кніг? Нават і пасля смерці п. Рэўкоўскай, у дарослым веку, часта рашаючы якоесь труднае пытанне ў жыцці, я пытала ў сябе: «А што б яна на гэта сказала? Як параіла б паступіць?» Паразважаўшы, я ўтакіх выпадках, быццам чуючы яе голас, ведала, што б яна адказала, і такім чынам знаходзіла правільнае рашэнне.
...Аднаго разу вярталіся мы з п. Рэўкоўскай з Лукішскага рынка і падымаліся па крутым узгорку Юнкерскага завулка.
Тратуар быў вузкі і крута абрываўся на брук. Наперадзе ішла п. Рэўкоўская з двума цяжкімі кошыкамі ў абедзвюх руках, за ёй я — з меншым грузам. Насустрач нам спускалася якаясь дама ў шыкоўных каракулях і вяла на ланцужку сабачку. Размінуцца на вузкім тратуары было нельга, камусьці трэ было саступіць на брук. Цяжка дыхаючы, п. Рэўкоўская спынілася.
— Что, не вмдйшь разве, что ндёт ннтеллнгентная особа? He можешь сойтн с дорогн? — высакамерна азвалася дама.
— йнтеллнгентная? — іранічна заўважыла п. Рэўкоўская і нешта загаварыла быстра па-французску. Дама атарапела.
— Мо не разумееш па-французску? — прадаўжае ўжо па-беларуску: — Аб інтэлігенцыі чалавека вы судзіце па вопратцы? Каб вы былі запраўды інтэлігентнай асобай, дык умелі б паважаць труд чалавека і здагадаліся б самі даць дарогу працоўнаму чалавеку. — Пры гэтым рашуча рушыла наперад. Дама, спужаўшыся, каб кошыкамі не запэцкала яе дарагога футра, паспешна саскочыла на брук. Я не магла стрымацца ад смеху над «інтэлігентнай асобай».