Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
У сваім «Працоўным спісе», які Паўліна Мядзёлка запаўняла ў 1927 г., яназапіша, што зліпеня 1918 г. датраўня 1919 г. працавала «кіраўніком беларускай пачатковай школы ў Менску». Але ўспаміны ўдакладняюць гэты запіс раздзелам «Мядзведзічы», які пачынаецца з аповеду пра тое, што «летам 1918 года з галоднага Паволжа вярнулася ўся наша сям’я. Трэ было шукаць для іх і страхі над галавой, і працы для бацькі і брата, а ў Мінску, аку-
паваным немцамі, знайсці гэта было немагчыма. Акурат у гэтым часе ў вёсцы Мядзведзічы Слуцкага павета надумалі адкрыць беларускую школу і прыслалі ў Мінск чалавека, каб пашукаў настаўніка. Там, як ён сказаў, знойдзецца па вёсках праца і для бацькі з братам. Я паехала туды ў агледзіны». Думаецца, што гэтая школа адчынялася таксама па праграме Беларускага нацыянальнага камітэта, у школьным аддзеле якога і працавала Паўліна Мядзёлка. У Мядзведзічы яна паехала з братам Казімірам. Менавіта ў Мядзведзічах на пачатку студзеня 1919 г. яна пачуе вестку аб абвяшчэнні БССР: «Вуліца Мядзведзіч запоўнілася народам. Папрыходзілі і з ваколічных вёсак. Залуналі над галовамі чырвоныя сцягі. У радасным узбуджэнні пачалі строіцца шарэнгі і з песняй “Смело, товарншн, в ногу” арганізавана прайшлі з канца ў канец праз усю вуліцу Мядзведзіч. У часе мітынгу выбралі рэўкам, у які ўвайшлі былыя матросы, рабочыя піцерскіх заводаў».
Але ўсяго праз нейкі месяц у Мядзведзічах ужо стаяў польскі атрад пад камандаваннем Дамброўскага. Паўліна Мядзёлка пасля першых жа сутычак з прадстаўнікамі новай улады вырашае пакінуць Мядзведзічы, і яны разам з братам, пераадольваючы вялікія цяжкасці доўгага шляху, амаль выключна пешкі, скіроўваюцца ў Вільню. Там яна зноў уключыцца ў актыўную беларускую дзейнасць, сустрэнецца з Тамашом Грыбам і з гэтага часу прыме яго палітычныя погляды і стане яго спадарожніцай. Пазней яна будзе адмаўляць сваю прыналежнасць да Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, відавочна, забьгўшы, што сама і запісала ў 1942 г. ва ўспомненым тут асабовым лістку па ўліку кадраў на анкетнае «Состоял лн в другнх партнях» — «В БПСР с 1919 по 1924 г.» У Вільні яна прыняла ўдзел у з’ездзе прадстаўнікоў беларускай грамадскасці Віленшчыны і Гродзеншчыны, скліканы 9—10 чэрвеня 1919 г. па ініпыятыве групы беларускіх дзеячаў на чале з Б. Тарашкевічам, на якім была абраная Цэнтральная беларуская рада. У хуткім часе Паўліна Мядзёлка была накіраваная на працу ў Гродна ў якасці інструктара беларускіх школ. У яе было вельмі шырокае кола абавязкаў, пра што яна вельмі падрабязна расказала ва ўспамінах. Але толькі клопатам пра беларускія школы яна не абмяжоўвалася. Многа часу аддавала Грамадзе беларускай моладзі, якая арганізавалася ў Гродне з яе прыездам і старшынёй
якой яе абралі. Узяла на сябе кіраўніцтва драматычным гуртком, які здабыў сабе вялікі поспех.
У гэты ж час у Гродне беларускімі эсэрамі выдавалася грамадска-палітычная і літаратурная газета «Родны край», з якой супрацоўнічала і Паўліна Мядзёлка. Тамаш Грыб, рэдактар газеты, перад ад’ездам у Вільню па справах, здаўшы матэрыял для нумара ў друкарню, папрасіў Паўліну і яшчэ аднаго супрацоўніка выпусціць і разаслаць падпісчыкам газету. Справа была зробленая, і газета пайшла падпісчыкам. Перадавіца гэтага нумара пад загалоўкам «Правам ці мячом» выклікала вялікае абурэнне ў польскіх уладаў, і праз некалькі дзён да Паўліны Мядзёлкі з’явілася паліцыя: «Пані ест арыштована!». А ў Вільні быў арыштаваны Тамаш Грыб. Паўліну праз некалькі дзён да суда адпусцілі, а Тамаша перавялі з віленскай у гродзенскую турму, дзе ён правёў некалькі цяжкіх месяцаў. Паўліна ўвесь гэты час клапацілася пра яго вызваленне, насіла яму перадачы. Як запісала ва ўспамінах, аднойчы ён аддаў ёй на перахаванне свой дзённік, які яна прачытала, а прачытаўшы, «пры наступным спатканні я сунула ціхачом у яго кішэню свой ліст, у якім сказала, што з гэтага дня ён можа лічыць мяне сваёй жонкай. Праўду сказаць, я сама не ведала, ці можа гэта здзейсніцца ў жыцці, але хацела яго падбадзёрыць, аблегчыць яго цяжкую няволю. Хай цешыцца гэтай думкай, а там што будзе, то будзе!».
У лютым 1920 г. Тамаш Грыб і Паўліна Мядзёлка пераехалі ў Мінск, і яна паступіла на працу ў 4-класную беларускую школу, якая знаходзілася на Аляксандраўскай вуліцы. Іх асабістае шчасце было вельмі кароткае, усяго тры месяцы. 20 мая ў Мінску іх арыштуюць за антыпольскую дзейнасць. У іх будзе яшчэ некалькі кароткіх сустрэч, але іх шляхі разыдуцца назаўсёды.
Усё, што перажыла Паўліна Мядзёлка ў польскіх турмах, з кім сустрэлася, хто дапамагаў пасля перабрацца ў Вільню, а затым у Коўна, яна вельмі падрабязна апісала ва ўспамінах. Якраз у Коўне ў 1921 г., як яна напісала, выпадкова на вуліцы сустрэла Цішку Гартнага. Ён накіроўваўся ў Берлін па справе выдавецтва беларускіх падручнікаў для школ і запрасіў яе на працу стыльрэдактарам і карэктарам. Яна пагадзілася.
Паміж запрашэннем Ц. Гартнага і пачаткам працы ў Берліне ў жыцці Паўліны Мядзёлкі адбылася падзея, пра якую ва ўспа-
мінах яна не згадала. У верасні 1921 г. у Празе па ініцыятыве Замежнага бюро ЦК БПС-Р была скліканая канферэнцыя беларускіх палітычных партый. 3 Коўна Паўліна Мядзёлка адправілася праз Берлін у Прагу на канферэнцыю. Пра гэта сведчыць яе ліст да родных, які публікуецца ў гэтым зборніку. Зразумела, што на тую канферэнцыю з Коўна прыбыў і Тамаш Грыб. Пасля Паўліна Мядзёлка прыедзе ў Берлін на працу, а Тамаш Грыб вернецца ў Коўна. У 1922 г. ён перабярэцца ў Прагу, каб застацца там назаўсёды.
Летам 1922 г. Паўліна Мядзёлка атрымала прапанову Беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі, якую, відавочна, арганізаваў для яе Іван Краскоўскі, стаць выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў Беларускай дзяржаўнай гімназіі і на беларускіх курсах у Дзвінску. 18 ліпеня яна пакінула Берлін. У Дзвінску яна з выключным энтузіязмам узялася за выкладчыцкую працу, да таго ж арганізавала хор, драматычны гурток і кіравала імі. Шчаслівая праца на карысць выхавання беларускай моладзі доўжылася да траўня 1924 г. А ў выніку — правіна перад латышскімі ўладамі і зноў арышт. Адпусцілі да суда, але з працы звольнілі. Амаль год цягнулася следства. Судовы працэс адбыўся толькі 2—4 красавіка 1925 г. Паўліне Мядзёлцы прысудзілі ў кароткі тэрмін пакінуць межы Латвіі. Яна, чакаючы суда, думала пра будучыню. Меркавала, што і як далей будзе з працай, думала аб эміграцыі. Магчыма, што яна спадзявалася на запрашэнне ў Прагу ад Тамаша Грыба. Зусім нядаўна надарылася прачытаць лісты Валянціны Краскоўскай да сваёй дачкі ў Прагу, якія ў пэўнай ступені тлумачаць абставіны канчатковага разрыву Паўліны Мядзёлкі з Тамашом Грыбам. Іх імёны ў гэтых лістах згадваюцца некалькі разоў. У адным з лістоў: «Паулннка все спрашнвает, пншешь ты что про Томаша. Что ты про него можешь напнсать, что передать ей? Там н Полута в Радотнне?». Далей: «Людочка, Тамаш жалнтся Паулннке, что ты ему ннчего не рассказала про нашн справы — расскажн ему, да н вообте всем, кому ннтересно». Значыць, паміж імі было ліставанне. Аднойчы нават такое паведамленне: «Паулннка получнла от Томаша трогательные, покаянные пнсьма». Гэта дае права меркаваць, што Паўліна мела падставы спадзявацца на запрашэнне Тамаша Грыба ў Прагу. Але ўсё было перакрэслена нечаканай палітычнай акцыяй.
Пад націскам ЦК КП(б)Б 8 чэрвеня 1924 г. у Мінску адбыўся з’езд былых членаў БПС-Р. Усяго з’ехалася каля 40 дэлегатаў. Агульны кірунак працы з’езда вызначыўУ. Ігнатоўскі, раней таксама эсэр, які выступіў з прывітальным словам ад КП(б)Б: «Камуністычная партыя спадзяецца, што вы далей будзеце працаваць пад сцягам Кампартыі». 9 чэрвеня з’езд прыняў заключную рэзалюцыю, і, адзначыўшы «поўны раскол Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і бессэнсоўнасць яе існавання», былыя эсэры пастанавілі лічыць сваю партыю ліквідаванай. Паўліна Мядзёлка аўтаматычна перастала быць сябрам БПС-Р. Усе гэтыя падзеі па часе супадаюць зяе арыштам у Латвіі. Сваю будучыню, як і многія іншыя, пад уплывам знешніх сілаў яна звязвала таксама і з БССР. У гэты час і з’явіўся адкрыты ліст Паўліны Мядзёлкі ў адной з віленскіх газет, на які вельмі негатыўна адрэагаваў Т. Грыб. Вось што напісала В. Краскоўская з гэтай нагоды: «Знаешь, как раз накануне суда Паулннка получнла гшсьмо от Томаша. Знаешь, трудно себе представнть, чтоб человек мог напнсать в такую мннуту что-небудь еше боле подлое. Он, действшельно, отвратнтельный фразер, бездушный эгонст. Паулннка страшно плакала, в сердцах рассказала много очень скверного в характере Томаша, о чем она ннкогда не говорнла. Ясно, что между ннмн теперь уже все кончено, но как кончено с его стороны — мерзко. Вся трагедня в том, что она вышла нз партнм, которая состонт нз его, Мамонько н Бодуновой». Але ці маем права сёння судзіць іх за неабдуманыя ўчынкі і несправядлівыя словы?
Паўліна Мядзёлка прыняла канчатковае рашэнне звярнуцца ў савецкае пасольства ў Рызе. Там яна пазнаёмілася з А. Ульянавым, які дапамог вельмі хутка падрыхтаваць дакументы на выезд у БССР і выдаў пэўную суму грошай на дарогу. I вось «20 мая 1925 г. мы з братам Зыгмусем упершыню ступілі на савецкую зямлю... У Віцебску наш вагон стаяў 5 гадзін, і мы рашылі скарыстаць гэты час на агляд горада. У першую чаргу заглянулі ў кнігарню. Тое, што я там пабачыла, зацьміла ўсе іншыя ўражанні. Я ніколі не спадзявалася пабачыць столькі кніг на нашай роднай мове. Школьныя падручнікі, мастайкая літаратура, палітычная, навуковая... Слёзы радасці засцілалі вочы. Дзе ж той заняпад нацыянальнай кулыуры, пра які нам трубілі кожны дзень? Як апантаная, я кідалася ад адной паліцы да другой, не могучы стрымаць свайго захаплення».
3 працытаванага вышэй абзаца пачынаецца другая кніга ўспамінаў Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця». У гэтым зборніку друкуецца па аўтографе, які захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў яе асабістым архіўным фондзе. Сшытак з гэтым тэкстам Паўліна Мядзёлка ў свой час перадала на захоўванне Ларысе Восіпаўне Гарэцкай з даручэннем перадаць праз 25 гадоў па яе смерці Максіму Танку. На тытуле сшытка рукой аўтара: «Паўліна Мядзёлка. Сцежкамі жыцця. П-я кніга. (Чарнавік)». Аўтограф не мае купюр і адбіткаў рэдактарскай працы. Рукапіс чытаўся некім з блізкіх сяброў Паўліны Вінцэнтаўны, пра што сведчаць некалькі заўваг-парадаў. Пра асобнае выданне аўтарка захадаў не рабіла. Другая кніга прысвечана апісанню жыцця і працы Паўліны Мядзёлкі пасля пераезду ў Савецкую Беларусь: лектарам на палітычна-педагагічных курсах у Клімавічах, тэхрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве, стыльрэдактарам у Інбелкульйе, асістэнтам кафедры мовы і літаратуры і выкладчыкам рабфака ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горы-Горках. Яе жыццё, поўнае шчырай працы і шчаслівых сустрэч з дарагімі і блізкімі па духу сябрамі, было перапыненае нечаканым для яе, хоць і даходзілі чуткі пра іншых, арыштам. Гэта адбылося ў Маскве 18 ліпеня 1930 г. а трэцяй гадзіне ночы. Паўліна Мядзёлка пасля хваробы прыехала ў Маскву на лячэнне ў Інстытут курорталогіі і пасялілася ў сваёй новай маскоўскай сяброўкі Анны Паздзеевай. Аднойчы моцны стук у дзверы з чорнага хода. Прачнулася, пабудзіла прыяцельку: «Аня, гэта па мяне». На дзясяты дзень арышту яе пад канвоем прывезлі ў Мінск і памясцілі ў падвал будынка ГПУ на Савецкай вуліцы ў цесную камеру-адзіночку, дзе ўжо сядзела «12 жанчын і некалькі дзяцей ад аднаго году да трох». Так было запушчанае новае кола пакутаў Паўліны Мядзёлкі. Яна трымалася на допытах, але падарванае раней здароўе не дазваляла вытрымліваць іх фізічна. У выніку пасля дзесяці месяцаў турмы ў Мінску псіхіятрычная клініка ў Казані. У дарозе да Казані яе будзе суправаджаць родны брат Зыгмусь. У клініцы яна правяла каля трох месяцаў. Адтуль яе забрала Анна Паздзеева, якая, будучы ў адпачынку, прыехала ў Казань. Перш пасяліла Паўліну ў гатэлі, пасля зняла для яе пакой і зрабіла ўсё, каб вярнуць ёй сілы да жыцця.