Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
У 1932 г. Паўліне Мядзёлцы дазволілі пакінуць Казань. Пра вяртанне ў Беларусь гаворкі не магло быць, і яна прыехала ў Маскву. Дзевяць месяцаў была без працы, прызнавалася, што «галадала б, каб не дапамога сябровак у Маскве». Пасля доўгіх пошукаў яе прынялі на працу ў Першую маскоўскую ўзорную школу. У 1937 г. пачалася «атэстацыя» настаўнікаў, а хутчэй, чыстка. Па выніках выдалі паперку, а ў паперцы было сказана: «Освобождается от педагогнческой работы, вввду непрнгодностн к этой работе». Такая вось «атэстацыя». Толькі з другога паўгоддзя 1938 г. гарадскі аддзел народнай адукацыі накіраваў Паўліну Вінцэнтаўну на працу ў 156-ю школу Ленінградскага раёна Масквы настаўніцай рускай мовы і літаратуры 5—6 класаў. У 1940 г. яна стала завучам гэтай школы і працавала там да 1947 г., аж да вяртання на радзіму. За ўсе гады жыцця ў даваеннай Маскве ёй толькі аднойчы, у 1940 г., дазволілі адведаць бацькоў у Будславе і пабываць у Мінску.
Вясной 1947 г. памёр бацька Паўліны Мядзёлкі і летам таго ж года, у пару канікул, яна пераехала ў Будслаў да састарэлай маці, каб узяць над ёй апеку і не пакідаць яе ў адзіноце. 3 Масквой яе, акрамя некалькіх сябровак, нішто не звязвала. Яна нават уласнай кватэры за пятнаццаць гадоў не паспрабавала набыць, так і жыла ў адным пакоі з Аннай Паздзеевай. Пасля пераезду ў Беларусь, будзе часта адведваць сваю сяброўку, падоўгу ў яе спыняцца. I Анна будзе прыязджаць у Будслаў. Іх сяброўства — вялікі прыклад самаахвярнасці, узаемападтрымкі і волі разам супрацьстаяць жыццёвым катастрофам.
Праз Маладзечненскае аблано атрымала накіраванне ў Будслаўскую сярэднюю школу настаўніцай мовы і літаратуры. У гэтай школе яна разгорне шырокую працу, і не толькі выключна педагагічную. У пэўнай ступені яна перанясе сюды свой даўні вопыт працы ў Беларускай дзвінскай гімназіі. Яна будзе выхоўваць моладзь у нацыянальным духу, у любові да роднай мовы, культуры, прывіваць пачуццё прыгожага ў літаратуры, музыцы. А галоўнае — яна стварыла хор, слава пра які пайшла па ўсёй Беларусі. У 1966 г. Паўліне Мядзёлцы нададуць званне заслужанага дзеяча культуры БССР менавіта на гэтай падставе.
Ад 1950-х яна пісала ўспаміны. Да 1974 г. змагалася за права іх выдаць. У апошняй частцы гэтага зборніка гісторыю яе выдання «Сцежак жыцця» вельмі яскрава раскрываюць дакументы.
выяўленыя ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Яны размешчаны ў храналагічнай паслядоўнасці і публікуюцца тут упершыню. Можа, калі-небудзь падрыхтуецца зборнік яе эпісталярнай спадчыны накшталт эпісталярыя Зоські Верас, з якой, дарэчы, яна вяла перапіску. Лісты многае тлумачаць у яе жыцці, асабліва ў будслаўскі перыяд.
Паўліна Вінцэнтаўна не дачакалася выхаду кнігі, не патрымала яе ў руках. Дзень свайго сыходу яна вызначыла сама, не вытрымала апошняга выпрабавання — выпрабавання адзінотай. Гэта здарылася 13 лютага 1974 г. Яе пахавалі ў родным Будславе побач з бацькам і маці.
Многія факты жыцця Паўліны Мядзёлкі і да гэтага часу застаюцца для нас невядомымі. Асноўныя пачэрпнуты з яе ўспамінаў, з дакументаў яе архіўнага фонду, яе лістоў да пісьменнікаў і сяброў, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, а таксама з асобных дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і рукапіснага аддзела Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі. Спасылкі на дакументальныя крыніцы чытач знойдзе ў адпаведных каментарах да публікаваных тут успамінаў.
Ганна Запартыка
КНІГАПЕРШАЯ'
L Першыя крокі
На старостн я сызнова жнву.
Мннувшее проходнт предо мною...
He много лнц мне память сохраннла, He много слов доходнт до меня, А прочее погнбло невозвратно...
A. С. Пушкйн. «Борйс Годунов»3.
— Бацька, ці ты чуеш? Гэта ж наша дачка чытае ўжо! — з радасным здзіўленнем маці кліча бацьку.
— Ды яна гуляе ў чытанне, — недаверліва адгукаецца бацька. — Ану, пачытай, пабачым.
3 важнай мінай я адкрыла нейкую кніжку і, крыху кульгаючы, пачала чытаць.
— Бач ты яе!.. — бацька здзівіўся. — Калі ж ты навучылася?
Я і сама не ведала калі.
— Ну, што ж, трэба ёй лемантар купіць, — кажа маці.
— Нашто ёй лемантар, калі яна і без яго чытае? — адказвае бацька.
I запраўды, калі і як я навучылася чытаць? Было мне тады гадоў 6-7. Бацька выпісваў польскую газету. Я ведала, як яна называецца і што гэта назва напісана зверху вялікімі літарамі: «Gazeta swi^teczna»4. Часта, гуляючы ў чытанне, я разгортвала газету і, гледзячы на загаловак, паўтарала: «Газэта свёнтэчна, газэта свёнтэчна», а пасля пачынала на ўсякія лады спяваць: «Га-зэ-та, га-зэ-та, га-а-зэта, га-зэ-э-та». Заўважыла пры гэтым, што слова дзеліцца на тры часткі і кожную з іх можна асобна праспяваць, працягваючы доўга апошні гук. Значыцца,
гэты другі значок — вілачкі з перакладзінкай — «а»? Пачала шукаць сярод драбнейшых літар такога ж значка. Знайшла і дзеля пэўнасці падбегла да бацькі, пытаючы:
— Гэта літара — а?
— А, — адказвае бацька.
Праз хвіліну зноў бягу.
— А гэта э?
— Э, — ужо нецярпліва азваўся бацька, бо я перашкаджала яму ў рабоце. Больш аб літарах я ўжо яго не пытала. Знайшоўшы ў іншым месцы слова «gazeta» з крыху змененым рысункам літар, усё ж такі пыталася, якое гэта слова. Пасля пачала вышукваць па ўсёй газеце іншыя словы з буйнейшых загалоўкаў5. Бацька не надаваў значэння гэтай гульні і не агледзеўся, як я ўжо навучылася чытаць. Аднак купіў мне польскі лемантар6. Я магла ўжо ўсё прачытаць на апошніх старонках, а доўгі верш, прызначаны для бацькоў у якасці методыкі выхавання, у першы ж дзень вывучыла на памяць:
Розгай святы дух дзяцей біці раіць, Розга прынамсі здароўя не ўразіць, Розга, хоць б’е, не паломіць косці, А дзетак адучыць ад шкоднай ім злосці.
Але ж трэба было ўсё ад пачатку прачытаць! I я сумленна пачала сілабізаваць ад першай да апошняй старонкі, як і вымагала тагачасная методыка: «бэ-а-ба, бэ-э-бэ, бэ-о-бо...». А пасля — «ка-о-тэ-кот; ка-а-ка, пэ-у-с-пус, тэ-а-та — ка-пус-та» і г. д.
Так я навучалася чытаць па-польску. Пад восень бацька павёў мяне ў адзінае ў той час у Глыбокім царкоўнапрыходскае вучылішча з трохгадовым навучаннем. Мяне прынялі ў 1-ю групу I аддзела, таму што па-руску я зусім не ўмела чытаць. Праз тыдні два перавялі ў 2-ю групу, праз месяц — у II аддзел, а яшчэ праз месяцы два — у апошні, III аддзел. Так за адну зіму я закончыла ўвесь «курс» царкоўнапрыходскага вучылішча, на што звычайна адводзілася 3 гады, а былі хлопцы, якія хадзілі ўжо 5-ы год. Чытала я бегла, вершы вучыліся лёгка, але чытала, апавядала прачытанае і на памяць вершы гаварыла зусім механічна,
не разумеючы шмат якіх слоў, не ўнікаючы ў сэнс прачытанага. I толькі праз некалькі гадоў, рыхтуючыся да ўступных экзаменаў у гімназію і паўтараючы па праграме знаёмыя ўжо вершы, я пачала ўнікаць у сэнс паасобных слоў і сказаў і адчуваць іх красу.
Горнт восток зарёю новой...
Уявіла сабе гэты вобраз прыроды. Гм... прыгожа! Ну, а далей?
Уж на равннне по холмам
Г рохочут пушкн7.
Усход сонца я бачыла, і не трудна было ўявіць сабе вобраз ранішняй зары, а вось як грахочуць пушкі-гарматы — не чула. Мабыць, гэта так, калі перуны б’юць і гром ракоча... I так за словам слова, за сказам сказ усвядоміла сабе ўвесь сэнс верша і, уявіўшы ўсе вобразы, здзівілася, як я магла ў Глыбоцкім вучылішчы сыпаць скорагаворкай, захлёбваючыся ад спешкі, незразумелыя словы, не ўдумваючыся ў сэнс? I як мне паставілі пяцёрку за гэты самы «Полтавскпй бой» ды яшчэ ў нагароду далі сшытак?8
Пасля дыктоўкі ніколі не аналізаваліся памылкі, не праводзілася работа над імі, а загадвалася перапісаць без памылак. Пасля праверкі перапісанай дыктоўкі (а яна займала 3—4 старонкі ў сшытку), калі знаходзілася хоць адна памылка, зноў начыста перапісвалі ўвесь тэкст. Мне даводзілася па 5—6 разоў перапісваць.
Па арыфметыцы задавалася на дом па 20 задач і прыкладаў, часта без тлумачэння новага тыпу задач. Гэта быў настолькі непасільны труд, што даводзіў да поўнага знясілення. Даводзілася сядзець над гэтымі праклятымі задачамі далёка за поўнач. Аднойчы, рашаючы нейкую трудную задачу, я раптам схапілася за стол і пачала крычаць. Усхапілася мама:
— Што з табой? — з трывогай пытае.
— Стол куляецца і сцены валяцца! — крычу.
Мама вырвала ад мяне задачнік і пагнала спаць9.
Закон Божы выкладаў non, і ўсіх дзяцей-каталікоў змушалі прысутнічаць на гэтых уроках. Аднойчы я спытала ў папа:
— Хто быў бацькам Хрыста?
— У Хрыста не было бацькі, — адказвае non. — Дзева Марыя радзіла Хрыста, будучы непарочнай.
Што гэта значыць «непарочнай», я не разумела.
— Дык праваслаўны Хрыстос быў байструк? — весела заўважыла я.
Клас грымнуў смехам. Поп аж пачырванеў са злосці, накрычаў на мяне і выгнаў вон з вучылішча. Нямала клопату і ўзятак каштавала бацьку, каб дазволілі кончыць школу10.
Далей не было дзе вучыцца, а да кнігі вялікая была ахвота. 3 дзяўчатамі я не мела ахвоты дружыць: і яны самі па сабе, і іх гульні мяне не цікавілі. Толькі з аднэй — Ядвіняй Яноўскай — я з прыемнасцю сябравала. Нас збліжала любоў да кнігі і да кветак. Часта бегалі адна да аднэй, абменьваліся кнігамі, гутарылі аб прачытаным, абменьваліся і кветкамі, якія садзілі і сеялі ў сваіх гародчыках. У Ядвіні больш было рускіх кніг, рускую мову яна лепш ведала, як я, і дапамагала мне ў авалоданні рускай мовай. Пазней я брала кнігі ў прыватнай бібліятэцы аднаго крамніка, плоцячы па некалькі капеек за пазычаную кнігу. Тады я прачытала Тургенева, Маміна-Сібірака, Ляскова і іншых рускіх класікаў.
Польскае таварыства «Oswiata»11 («Прасвета»), філіял якога знаходзіўся ў Глыбокім, праводзіла вялікую работу па распаўсюджанні кнігі. Бацька мой раз’язджаў зімой па вёсках, жабруючы каляду12.
Таму польская інтэлігенцыя звярнулася да яго з прапановай развазіць і бясплатна раздаваць кнігі. Да нас прывозілі велізарныя яшчыкі, вышэйшыя майго росту, бітком набітыя кнігамі, брашурамі. Большасць з іх — гэта была навуковапапулярная літаратура, але былі і творы мастацкай літаратуры. Я не выпускала з хаты ніводнай новай кнігі, пакуль сама не прачытаю. Сама падбірала літаратуру, запакоўвала ў асобныя пачкі для кожнай вёскі і клала бацьку ў воз. Гэта была самая любімая мая работа. Дзесяцігадовай дзяўчынай я прачытала ўсю трылогію Генрыка Сянкевіча, Баляслава Пруса, Ажэшку і інш.13.