Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
— А ты прачытай ім Мацея Бурачка. Толькі нічога не кажы панне Юліі. Зрабі ім неспадзеўку.
Мяне гэта думка захапіла. Пачала рыхтавацца, чытаючы з адпаведнай мімікай і рухамі31.
I вось наступіў навагодні вечар. Народу каля дома, у якім стаяла прыбраная ёлка, — як на кірмашы. Цяжка праціснуцца ў залу. Жартачкі, глыбачане ўпершыню бачаць такое відовішча! Hi старыя, ні малыя дагэтуль ніколі не бачылі велізарнай ёлкі, прыбранай рознымі бліскучымі цацкамі, флажкамі, ланцужкамі з рознакаляровых паперак, асыпанай бліскучай ватай, быццам снегам32, і з запаленымі свечачкамі.
Пачынаюць выступаць перш малыя дзеці. Шасцігадовы Стась Вайцяховіч чытае манатонна, нараспеў, ківаючы ў такт галавой і робячы сільныя націскі:
Раз сва-воль-ны Та-дэ-у-шэк па-на-ла-паў до фля-шэч-кі му-шэк...
Выступае дзяўчынка:
Зашый, Андзю, дзюркэ мало.
Мама Андзе пшэстшэчала.
Старшая ўжо Багдановічышка чытае «Поврут таты»33. Выклікаюць мяне, ставяць пад ёлку і апавяшчаюць:
— «Альпугара» — верш Адама Міцкевіча.
Я пакруціла галавой: «Не, не гэты!» I набраўшыся духу, голасна пачала:
— «Хрэсьбіны Мацюка», верш Мацея Бурачка.
Зрабіўся рух недаўмення. Пабачыла здзіўлена вытарашчаныя вочы нашых паноў і парывісты крок наперад панны Юліі. Але я ўжо далей пачала гаварыць:
Калісь, як у нас казакі то стаялі,
У шнюрах за горкай раз мяне спаткалі...
Падняўся ў публіцы шум, гоман.
— Папросту гаворыць! Слухайце, слухайце, папросту, панашаму гаворыць!
— Цішэй вы там!
— He пхніцеся! Дайце паслухаць!
Усе, хто стаяў на вуліцы, хто перакурваў, пачуўшы, што гавораць верш на простай, тутэйшай мове, рынуліся ў залу і так стаўпіліся, што бліжэйшым прыйшлося абараняць, каб мяне не ўціснулі зусім у ёлку, і, рэч вядомая, чулі мой верш толькі найбліжэйшыя.
Яктолькі скончыла, чыесьрукі падхапілі мяне, сталі гойдаць, падкідваць угару, і такі крык захаплення падняўся, што, здаецца, сцены дрыжэлі: «Ура-а-а! Яшчэ! Просім яшчэ паўтарыць! Мы не чулі, дайце ж і нам паслухаць!»
Адкульсьці праз галовы падалі стол, паставілі мяне на ім: «Гавары зноўку!»
Я вачыма шукала бацькоў сваіх. Маці выцірала вочы, у бацькі адзін вус дзёргаўся, што азначала вялікае ўзрушэнне. Цяпер я рашыла другі верш прачытаць:
— «Быў у чысцы» — верш Мацея Бурачка.
Раз у дзень задушны, якраз апаўночы, Іду я дадому... а цёмна і ўюга!..
He каб заліўшы саўсім ужо вочы, Але так, у меру падвыпіўшы туга...
Тут я прыжмурыла адно вока і падміргнула. Пазней на пальцах пачала «лічыць паноў новых ізноў». Якая цішыня ў зале,
якая ўвага! Толькі час ад часу пракоціцца рогат, і зноў пільна слухаюць. Кончыла, і зноў гарачыя доўгія авацыі.
Тым часам нашы паны, сабраўшыся ў кучу, нешта пашапталіся паміж сабой, а пасля падазвалі мяне:
— У наступны раз, Паўлінка, ніколі не выступай з вершамі без папярэдняй парады з паннай Юліяй.
Я адчула, што нашым панам далёка не так спадабаліся вершы Мацея Бурачка, як усёй масе публікі. На цяперашні розум, дык і я выбрала б іншыя вершы, але не па тэй прычыне, па якой панам не спадабаўся апошні верш. Ідэйны сэнс верша «Хрэсьбіны Мацюка» далёка не ўсім быў зразумелым. He ўсе адчулі трагедыю беларускага народа, які «імя свайго нат не знаў», называў сябе «тутэйшым», які ў знак пратэсту супраць здзекаў і прымусу назваў сябе «палякам», блытаючы розныя паняцці — нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. He пасавалі для дзяўчаці і некаторыя радкі з верша «Быў у чысцы». Ну, але тады ўсяго гэтага я не разумела яшчэ34.
Так адбылося маё першае публічнае выступленне на роднай мове35.
I мары да мяне зляталі, Чароўныя, прывабныя ўсе сны; На крыллях лебядзіных падымалі Мяне да паднябеснай вышыні. Адтуль я шлях свой выбіраў ў свеце36.
Г. Ібсен
Што ж далей рабіць? Дзе і як вучыцца? Праўда, 12-гадовай дзяўчынай я сама ўжо вучыла дзяцей і зарабляла нараўне, a то часам і больш, чымся бацька. Нешта накшталт нелегальнай школы было ў нашым доме. 10—12 дзяцей прыходзіла да нас, і я вучыла іх чытаць і пісаць. Плацілі мне па 1 рублю ў месяц, а да дваіх, багацейшых, я хадзіла на дом і атрымлівала 3 рублі. Такім чынам, я ў месяц мела 13—15 рублёў, бацькава ж зарплата выносіла 5 руб., а разам з пабочным прырабаткам — не больш 15 руб.
Сям’я ў нас была вялікая: разам з маімі трыма малодшымі братамі, цёткамі і бабуляй даходзіла да 9 чалавек. Дома нэндза, голад і холад. Хацінка, у якой мы жылі, старая, напаўпрагнілая. Зімой сцены ў хаце знізу аж да вакон пакрываліся тоўстым слоем снегу, а ў адлігу і вясной цякло з іх так, што маці, заліваючыся слязамі, сціркай збірала з падлогі ваду па некалькі разоў у дзень. Mae брацікі хварэлі рахітам — ножкі абручамі, жывоцікі ўздутыя. У мяне часта бывалі такія завароты галавы, што амаль не падала. Часта бывалі і вобмаракі — то за сталом седзячы абамлею, то ў гародзе звалюся ў баразне37.
Мама імкнулася зрабіць з мяне добрую гаспадыню, каб умела і шыць, і вязаць, і страву зварыць, і жывёлу дагледзець, а пасля выдаць замуж за якогась засцянковага шляхціца. Мяне ж такая доля зусім не вабіла. Я любіла кнігу, шмат чытала, жыла ў марах-летуценнях, уяўляючы сябе то рыцарам, які змагаецца з варожымі сіламі ў абароне абяздоленага народа, то ўладальніцай шапкі-невідзімкі. О, тады б я ўвесь свет перамяніла! Перш-наперш скінула б цара-зладзея і яго міністраў, выпусціла б з турмаў усіх змагароў за долю народную, злых, нягодных людзей, гультаёў карала б, а добрым, бедным памагала.
Часта прыходзілі жабракі, і маці перш, чымся даць якуюсь лусту хлеба, заўсёды іх лаяла: «Гультай, абібок, ты ж яшчэ не стары, вунь які здаровы, мог бы працаваць, а ты ходзіш і жабруеш». Мне неяк няёмка было слухаць гэту лаянку, рабілася сорамна. «Не дай і не лай», — думалася мне. Скуль мама ведае, ці здаровы ён, ці хворы? Вось як вырасту і буду багатай, абавязкова пабудую дом у садзе, доўгі белы дом. Па ўсёй ваколіцы накажу, каб жабракам нічога не давалі, а накіроўвалі іх у гэты дом. Там доктар іх агледзіць і каго трэба лячыць будзе, і кожны з іх будзе там рабіць такую работу, якую зможа: хто пер’е скубці, лапці плесці, хто шыць ці ў агародзе капацца, пчол даглядаць. I ўсе яны будуць мець свой куток і страву. Толькі шмат пазней я даведалася, што такія дамы для старых і адзінокіх дзесьці існуюць, і неяк шкада было, што не я першая гэта прыдумала.
Таксама расчараванне мяне спаткала ў тэхнічнай выдумцы. Бачыла, як хлопцы на каньках коўзаюцца па лёдзе і думала: як
вырасту, змайструю такія канькі на калёсіках, каб можна было і ўлетку на іх ездзіць. Якое ж было маё здзіўленне і расчараванне, калі праз некалькі гадоў у цырку пабачыла, як ездзяць на роліках. Эх, чаму я раней не вырасла і сама першай не змайстравала такія ролікі!
Хацелася мне дабіцца яшчэ адной штукі. У дзяцінстве я даволі ўдала імітавала губамі розныя музыкальныя інструменты. Асабліва ўдавалася мне імітаваць мандаліну, балалайку, віяланчэль. Але хацелася навучыцца спяваць адразу на два галасы, і я настойліва практыкавалася, спяваючы знаёмыя песні, быстра змяняючы па чарзе гукі першага і другога голасу.
— Ды перастань ты! Па якому ты спяваеш? — крычала на мяне мама.
— Я хачу адна дуэтам пець, — адказвала.
Аднак як я ні старалася, але зліць у адно два гукі ніяк мне не ўдавалася.
Ітак, мае мары-летуценні былі прычынай таго, што часта мне даставалася ад мамы. Пашле, бывала, мяне маці на рэчку бялізну паласкаць. Загляджуся, як вада пераліваецца праз каменьчыкі, як рыбкі шмыгаюць туды-сюды, як прыгожа на другім беразе адбіваюцца ў вадзе кусты, дрэвы, і пачну ўяўляць сабе падводныя замкі, у якіх страшны вадзянік трымае ў няволі красунь-русалак, а я, абярнуўшыся ў воднага рыцара-лебедзя, змагаюся з вадзянікам і вызваляю бедных нявольніц-русалак. I так задумаюся, як паплыве з вадой то панчоха, то якаясь хусціна ці дзіцячая кашулька. Сплыве так, што і дагнаць нельга ўжо. А пакуль узбяруся з берага рэчкі на крутую пясчаную горку, разы два-тры прыходзіцца вяртацца перапаласкаць бялізну: ну, быццам хтось зумысля таўхане пад руку, і частка бялля зваліцца ў пясок. Ну і чакай тады дома здаровай нахлабучкі. Хоць ты і не вяртайся пасля гэтага дамоў.
A то, бывала, загадае маці прасаваць. Распалю жалязка, разлажу наўлечку ці кашулю і шморгаю, шморгаю жалязкам, а ў думках вобразы цікавай кніжкі, ад якой мяне адарвалі, прыгадваю працяг повесці. I толькі пачуўшы смурод паленага, агледжуся, што да дзірак спаліла кашулю. Што рабіць?
Як схаваць бяду? Але на гэты пах, які разнёсся ўжо па ўсёй хаце, бяжыць маці. Ну і... самі здагадайцеся, чым гэта канчалася.
Што і казаць, мушу прызнацца, што-ткі запраўды я была няўдалай дзеўкай, і маме больш клопату і згрызотаў было ад мяне, чымся дапамогі38.
Неяк вясной 1907 г. цётка Анэля адправілася ў Будслаў адведаць радню. У гэтым часе прыехаў туды з Рыгі на адпачынак наш былы сусед па Будславу, таварыш бацькі — Эдзя Будзька39.
— Ну, як там жыве Вінцусь, жонка яго і дзеці? — пытае Будзька, спаткаўшыся з цёткай.
— Ат, жывуць памаленьку, гора ў ступе таўкуць. Братова He­rnia недамагае, надта нервовая стала. Ведама, жыццё цяжкае. He жартачкі, чацвёра дзяцей ды нас, сясцёр, двое. А тут і дачка нейкая няўдалая выйшла.
— А што з ёй такое?
— От, да ніякай хатняй работы не здатна. Цэлымі днямі не расстаецца з кніжкай. А колькі яна ўжо перачытала за зіму, дык, мабыць, і на трох вазах не ўмесціш. Матка адбірае кнігі, хавае, часам у злосці і ў печку кідае. Ну, ведама, пасля гэтага ў хаце плач, лямант.
— А яна вучыцца дзе?
— Ды дзе там у нас вучыцца? Школу нашу яна за адну зіму скончыла. Хацела б далей вучыцца, але няма дзе, а паслаць куды ў горад — аб гэтым і думаць нелыа.
Вярнуўшыся ў Рыгу, Эдзя Будзька40 адведаў сваіх знаёмых Рэўкоўскіх. Зайшла гутарка аб дзецях, якія, маючы ўсе ўмовы ў горадзе, не хочуць вучыцца.
— А вось па вёсках колькі ёсць здольных і ахвочых да навукі, а не маюць магчымасці вучыцца, — кажа Эдзя41 і расказаў як прыклад аба мне.
— А вы напішыце ім, хай прысылаюць яе ў Рыгу, — кажа пані Рэўкоўская, — шкада, каб марнавалася, калі запраўды здольная і хоча вучыцца.
I вось атрымлівае мой бацька адзін за другім лісты, каб адпраўлялі мяне ў Рыгу. Жыць буду ў яго, за кватэру, сняданне
і вячэру будзе ад нас браць 5 руб. у месяц. 3 абедамі і ўрокамі ўстрояць мяне бясплатна. 3 кожным пісьмом я, радасна ўсхвалёваная, прашу-малю бацькоў адпусціць мяне. Бацька мне ўсёй душой спагадае, але маці і слухаць не хоча. Скуль узяць грошы і на дарогу, і на аплату кватэры, калі бацька сам атрымлівае ў месяц 5 руб.? 3 чаго ж тады жыць, калі ўсё аддаць?