Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Бацька мой таксама любіў кнігу, шмат чытаў, выпісваў HeftKin брашуры, асабліва прыродазнаўчыя, чытаў Льва Талстога, прачытаў Рэнана і па меры магчымасці самастойна займаўся самаадукацыяй. Але з матэматыкай самастойна не мог даць сабе рады. У двухкласным вучылішчы, якое кончыў у Будславе, арыфметыка абмяжоўвалася чатырма дзеяннямі простых лічбаў, а яму хацелася вучыць дробы. Папрасіў ён суседняга хлапца Стася Раманоўскага, які вучыўся ў Вільні і на лета прыязджаў да бацькоў сваіх, каб ён навучыў рашаць задачы з дробамі. Мяне не запрашалі да гэтых заняткаў — замалая яшчэ. Але я заўсёды стаяла за бацькавым крэслам і пільна слухала, як Стась тлумачыў правілы і як бацька рашаў прыклады. Вось бацька ломіць галаву над дзяленнем дроб на дроб. Заўважыўшы памылку, я не ўцерпела:
— Тата, не гэдак! Вось гэтую лічбу трэба паставіць у знамянацелі, а гэту ў чысліцелі.
— Іш, якая разумніца знайшлася! — кажа з раздражненнем бацька. — Цябе ж у школе не вучылі дробаў, дык скуль жа ты можаш ведаць?
— А вось ведаю, — упіраюся на сваім.
— Ану, Стась, дай ёй задачу, ды пазакрутасцей, хай жа зробіць, калі такая разумная.
Стась выбраў з задачніка якісь доўгі прыклад, і мяне пасадзілі за стол поруч з бацькам. I малады вучыцель, і стары вучань пільна сачылі за маім алоўкам.
— Правільна! — азваўся Стась, як я кончыла вылічэнні. — Маладзец!
— Бач ты яе, і мяне перагнала! — здзівіўся бацька.
3 таго часу я ўжо паўнапраўнай вучаніцай кожны раз садзілася разам з бацькам за стол на ўроках14.
У Глыбокім жылі дзве паненкі, пляменніцы адстаўнога акцызніка, Юлія і Стэфанія Красоўскія15. Панна Юлія, даведаўшыся, што я вельмі хачу вучыцца, запрапанавала бацьку, каб я хадзіла да яе на ўрокі, рэч вядомая, бясплатна. Вучыла яна мяне польскай мове, гісторыі і геаграфіі, каталіцкаму Закону Божаму. Вучыла спяваць польскія патрыятычныя песні. Баць-
ка, які ў часе апошняга перапісу запісаўся беларусам, не звяртаў увагі на маё нацыянальнае ўсведамленне і не пратэставаў, калі я з ласкі панны Юліі спявала:
Jestem Polka, Polka mala
...nie wyjdQ zam^Z ni za moskala, ni za niemca, ni za innego czuzoziemca16.
(Забылася ўжо дакладна тэкст гэтай песні)17.
Раскаты грому 1905 года дакаціліся і да нашага ціхага мястэчка. Мне ішоўтады 12-ы год. Лістоўкі, пракламацыі не пераводзіліся ў нас. 3 Адэсы ад таварыша бацькі часта атрымлівалі пасылкі з «лекамі». У фанерным яшчыку з этыкеткай фірмы «Аптека Попова н К» булькала штосьці, а адкрыўшы пасылку, знаходзілі адну бутэлечку якогась адэкалону, а рэшта — увесь яшчык быў напакаваны рэвалюцыйнай літаратурай, тут былі лістоўкі з подпісам «Жук», пракламацыі аб падзеях 9 студзеня, сатырычны журнал «Пулемёт»18 і шмат іншых19. Часта мы знаходзілі ў кветніку і ў сенях падкінутыя невядома кім цэлыя пачкі такіх лістовак, газет, брашур20. Кожнаму, хто заходзіў да нас, я ўголас перачытвала іх, раздавала. А калі хто баяўся браць, непрыкметна засоўвала ў кішэню21.
Аднойчы вечарам сядзім за сталом ўсёй сям’ёй і спяваем:
Отречёмся от старого мнра, Отряхнём его прах с нашнх ног...22.
Раптам рэзкі стук у вакно. Зірнулі і абамлелі — жандар стаіць пад вакном! Праз хвіліну ўваходзіць ён у хату.
— Это еіцё что за песнн! — крычыць грозна. — Ага, попалнсь, голубчнкн!
— Бацюхны мае, гэта ж Тома! — першая маці спазнала дзядзьку Тому, які прыехаў з войска на пабыўку. I не дзіва, што мы зразу не спазналі яго: надта ж ён растаўсцеў. Але калі ён расперазаў рэмень, з-пад шынелі пасыпаліся новыя лістоўкі, брашуры...Сярод іх быў і спеўнік рэвалюцыйных песень. Пакуль маці рыхтавала пачастунак, дзядзька Тома пачаў
вучыць нас новых песень: «Варшавянку», «Красное знамя», «Вы жертвою палн» і інш.
У часе вячэры сталі ўспамінаць Будслаў, дзеда, які там застаўся. Мы, дзеці, вельмі любілі свайго дзеда Зыгмуся. Ён быў вясёлы жартаўнік, таленавіты казачнік. Як прыедзе, бывала, да нас, дык мы не адходзіліся ад яго. Абчэпімся вакол яго — хто на калені ўзглабаецца, хто да пляча прытуліцца, a то ззаду на шыі павісне — і, затаіўшы дых, слухаем казку, кожны дзень новую, адна другой цікавейшую. А калі ўжо надта надакучым яму, дык ён даставаў сваю табакерку і частаваў нас табакай. Сунем дробачку ў нос і рассыплемся, сярдзіта чхаючы і выціраючы слёзы, а дзед смяецца і рад, што на якісь час пазбыўся нас.
Дзядзька Тома расказаў нам, як дзед хохлікаў прадаваў.
Дзеда Зыгмуся ўсе ў Будславе паважалі, ён умеў і пажартаваць, і добрую параду даць, ён добра ведаў людзей, жыццё, умеў глядзець наперад і шмат чаго прадбачыць. Некаторыя цёмныя людзі ўважалі яго нават за чараўніка. Асабліва такая слава аб ім пайшла пасля аднаго здарэння.
У аднаго чалавека з нейкай далёкай вёскі ўкралі тапор. Гэты чалавек звярнуўся да дзеда:
— Ты ж усё ведаеш, скажы, у каго мой тапор?
Распытаўшыся, дзе, пры якіх абставінах прапаў тапор, хто з ім тады быў і г. д., дзед здагадаўся, хто мог сцягнуць тапор, але не хацеў назваць прозвішча, каб не памыліцца.
— Ідзі ты пад выгоркам на рог вуліцы, — параіў дзед, — стань супроць касцельнай вежы і глядзі, як будуць званіць на пацеры. У які бок першы раз ударыць вялікі звон, у тым баку і твой тапор.
Дзед добра ведаў, калі вялікі звон адбівае тры разы ў адзін бок, то заўсёды ў адзін і той самы бок у напрамку Смяротнай вуліцы. Там акурат і жыў той хлопец, якога дзед западозрыў. I трэба ж такога выпадку, што-ткі запраўды там знайшоўся тапор.
Прыйшоў гэты чалавек падзякаваць дзеду за параду і пытае:
— Скажы ж ты мне, браце, скуль гэта ты ўсё ведаеш?
— А ў мяне ёсць хохлікі, якія мне служаць, і ўсё, што трэба, мне падказваюць.
— Прадай ты мне парачку іх на развод.
Дзед адмаўляўся, казаў, што яны дарагія, што яму самому яны патрэбны, але ўрэшце старгаваліся, і дзед згадзіўся ўступіць яму пару хохлікаў за 10 рублёў золатам. Узяў задатку 5 рублёў і загадаў прыйсці позна вечарам, бо хохлікаў трэба збіраць апоўначы ў лесе ў цёмную бязмесячную ноч.
У вызначаны дзень прыйшоў гэты чалавек па хохлікаў. Пад поўнач дзед павёў яго ў лес, у самае балоцістае месца.
— Ты сядзь тут на пянёк і пачакай, а я пайду склікаць хохлікаў.
Селянін паслушна сеў і пачаў чакаць. А дзед пайшоў, гукаючы: «Хохлік! Хохлік!». To ў адным баку чуваць яго голас: «Хохлік! Хохлік!», то ўдругім... Спярша выразна чуваць, пасля ўсё глушэй і глушэй: «Хохлік! Хохлік!», і нарэшце зусім замёр голас дзеда. Добра ведаючы лес і балота, дзед пакруціўся, з розных бакоў гукаючы і штораз аддаляючыся ад пянька з дурным купцом, і нарэшце выйшаў на дарогу, пайшоў дахаты і лёг спаць.
Страх агарнуў забытага чалавека. Адзін у цямнюсенькім лесе сярод балота... Там штосьці трэсне, тут хтось застогне, то запішчыць нешта, то крыкне... Валасы дыбам становяцца. Сядзеўсядзеў, дый сядзець ужо неўмагату. Узняўся, азірнуўся. Куды ісці? Цямнюсенька, хоць коль вока! Куды не ступіць — нага правальваецца аж па калена. Дзе ж той дзед падзеўся? А што, калі ашукаў, завёў яго ў балота, каб тут яго хохлікі задзёрлі?.. I грошы прапалі, і сам загіне ў балоце... Пачаў жагнацца, маліцца, пасля крычаць пачаў, мо дзед адзавецца. Але дзе там! Людскі голас не адгукаецца. А тут і сцюжа да касцей прабірае. Ногі ў лапцях набраклі вадой і акачанелі... Ледзь дачакаўся бядак золаку, выбраўся-такі з балота, як павіднела. Абураны, змучаны, прадрогшы прыйшоў да дзеда, а той спіць сабе і пахрапвае. Растармашыў дзеда і пачаў лаяць на чым свет стаіць. А дзед смяецца:
— Гэта табе навука, дурню, каб не верыў у розных хохлікаў. A то выдумалі, што я чараўнік, што нячыстая сіла мне дапамагае. На табе тваю пяцёрку і ідзі дахаты ды раскажы там, як ты хохлікаў купляў. А пакуль што выпі вось чарку гарэлкі ды гарачай гарбаты, сагрэйся і больш не вер дурным забабонам23.
«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі».
(Мацей Бурачок — з прадмовы да «Дудкі беларускай»)
Улетку 1905 г. раніцою пайшла я ў гародчык паліваць кветкі24. Бачу: сярод клумбы ляжыць тоўсты скрутак газет. Зноў, мабыць, хтосьці падкінуў рэвалюцыйную літаратуру. Азірнуўшы вуліцу, ці няма там урадніка ці стражніка, развязала шнурок. Пасыпаліся газеты і кніжкі. Разгортваю адну — «Наша доля»25. Пачала чытаць і... дух мне захапіла. Праз хвіліну пачала крычаць, тупаючы з вялікага ўзрушэння нагамі26:
— Тата, тата! Скарэй хадзі сюды! Па-нашаму напісана, папросту!
Тады я яшчэ не ведала, што наша «простая» мова завецца беларускай. У скрутку былі першыя два нумары «Нашай долі», «Дудка беларуская» Мацея Бурачка27 і іншыя брашуркі на беларускай і рускай мовах. Трудна перадаць словамі, якое сільнае ўражанне зрабіла на нас першае друкаванае слова на роднай мове. Асабліва ў душу запала «Прадмова да зборніка “Дудка беларуская”».
«Я сам калісь думаў, што мова наша — “мужыцкая” мова і толькі таго. ...пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, або нямецкая, або і іншая якая.
...Ці ж ужо нам канешне толькі ў чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.
...Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, а потым зусім замерлі. He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!»
Вялікі роздум мяне ахапіў, і сорамна стала, ой, як сорамна, што я спявала: «Естэм полька, полька мала». Якая ж я да ліха полька? Паблёк у маіх вачах і арэол панны Юліі. Нашто ж яна мяне ашуквала? Чаму праўду ад мяне скрывала? Яна ж такая разумная, як мне здавалася, усё ведае28. 3 таго часу хто б ні прыйшоў у наш дом, усім чытала і «Нашу долю», і Мацея
Бурачка. Часамі шмат народу збіралася, і якія ж гарачыя спрэчкі былі аб мове, аб нашай нацыянальнасці! Неўзабаве я нават артыкулы з «Нашай долі» на памяць ведала і толькі дзеля формы трымала перад вачыма газету, чытаючы іх незлічоныя разы.
Перад Новым, 1906 годам29 затрымлівае мяне на вуліцы панна Юлія і кажа, што ў Глыбокім рыхтуецца ёлка для дзяцей, і прапануе мне падрыхтавацца да дэкламацыі вершаў на ёлцы (гэту ёлку арганізавала тое ж польскае таварыства «Освята», аб якім я ўжо гаварыла).
— Можа б, ты прадэкламавала «Альпугару» Адама Міцкевіча?30.
Я без асаблівай ахвоты згадзілася. Дома расказала аб тым. Бацька мне і кажа: