Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Пасля спектакля выступае ў той самай рудой сярмяжцы Алесь Бурбіс. Чытае верш Янкі Купалы «Ворагам беларушчыны». Гэты верш у сучасны момант забыты, ні ў адным гуртку самадзейнасці яго не пачуеш. А не лішне было б успомніць, бо яшчэ не перавяліся ў нас людзі панскай натуры, якія зняважліва адносяцца да нашай роднай мовы.
Ітак, чытае Бурбіс:
Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус? Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён не ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, 3 якім радзіўся, падрастаў.
К свабодзе, роўнасці і знанню Мы працярэбім сабе след!
I будзе ўнукаў панаванне
Там, дзе сягоння плача дзед!88.
Алесь Бурбіс, як мне пазней казалі, не ўпершыню выступаў на сцэне і быў таленавітым акцёрам і дэкламатарам. Вершы ў яго чытанні рабілі вялікае ўражанне і выклікалі сільныя эмоцыі.
Зноў выступае хор уперамешку з дэкламацыяй Бурбіса. Чытае ён «Родны край» Якуба Коласа, «Званар» Янкі Купалы. Хор спявае беларускія народныя песні ў апрацоўцы Рагоўскага і Галкоўскага «Ой, пайду я лугам», «Дый куды ж ты, дуб зялёны, пахінаешся», «За лясамі, за барамі» і інш.
I нарэшце — пад скрыпкі і цымбалы беларускія народныя танцы пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага. Стройны, шыракаплечы, у белым парадным нацыянальным касцюме, пакручваючы густы вус, з залётным агеньчыкам у вачах выступае ў першай пары найлепшы танцор — сам Ігнат Буйніцкі са сваёй дачкой. За ім — Мурашка, Радзевіч, Юрэвіч... Восем пар танцуюць «Лявоніху», «Юрачку», «Мяцеліцу», «Вераб’я». Белыя вопраткі мужчын, рознакаляровыя андаракі і гарсэцікі жанчын, зграбныя фігуры, задорныя, агністыя рухі...
3 першых жа тактаў «Лявоніхі» сцены залы задрыжэлі ад гарачых воплескаў. 3 кожнай хвілінай, з кожнай новай фігурай «Лявоніхі» энтузіязм публікі ўзрастаў. Цяжка было ўседзець на месцы. Адзін за другім пачалі ўставаць з крэслаў. 3 грудзей вырываліся воклічы захаплення. Ужо даўно не чуваць скрыпак і цымбал. Віхор, які нёсся са сцэны, захапіў публіку, перайшоў у буру, шквал. Масавы парыў, гром воплескаў, немы крык вырываўся праз сцены залы і, здавалася, лунаў пад нябёсы. За ўсё сваё жыццё я нідзе і ніколі не бачыла такога бурнага масавага парыву ў тэатральнай зале, такога ўзрушэння, такой гамы пачуццяў, ад плачу наўзрыд да крыку захаплення, якія міжвольна вырываліся з людскіх грудзей89.
Зняможаныя больш як танцоры, ап’яненыя ад сільнага ўражання людзі нехаця апушчалі залу.
Таго, хто хоць раз бачыў Буйніцкага з яго трупай, ужо не могуць задаволіць сучасныя ансамблі беларускіх народных танцаў з іх балетнымі вывертамі, тэатралізацыяй, са стылізаванымі шаўковымі сукенкамі ў дзяўчат, з доўгімі, аж за калена, шаўковымі кашулямі і, асабліва, шырокімі чорнымі цыганскімі штанамі з выпускам над халявамі ботаў — у хлопцаў (Смаргонскі танцавальны калектыў). Усё гэта так неўласціва для запраўдных народных касцюмаў і танцаў, што выглядае на іх карыкатуру.
Ну, але аб гэтым можна спрачацца, гэта мая асабістая думка, магчыма, і памылковая. Хай аб гэтым скажуць сваё слова спецыялісты беларускага фалыслору90.
Праз пару дзён пасля гэтага вечара я атрымала запрашэнне на банкет у чэсць 1-й беларускай вечарыны. He памятаю, у чыёй кватэры на Сніпішках адбыўся гэты банкет. Там я пазнаёмілася з усімі арганізатарамі і ўдзельнікамі спектакля і хору, з нашаніўцамі: Бурбісам, Буйніцкім, Лявіцкім (Ядвігіным Ш.). He памятаю, ці ў гэты вечар, ці крыху пазней спаткалася з Цёткай і Змітраком Бядулем. Словам, з таго часу я была сваім чалавекам сярод нашаніўцаў, далучылася да хору і пачала часта наведваць Беларускую хатку на Віленскай вуліцы і рэдакцыю «Нашай Нівы»91.
Гэтай жа вясной 1909 года, праглядаючы аб’явы на апошняй старонцы газет і шукаючы, ці не знойдзецца для мяне якаясь адпаведная работа, я натрапіла на аб’яву аб прыёмных экзаменах у жаночыя гімназіі. Адразу рашыла паспрабаваць шчасця. I не таму, каб паступіць вучыцца ў гімназіі. Аб такім шчасці я не магла марыць, бо ў казённую гімназію мяне б не прынялі па тэй самай прычыне, па якой не дапусцілі да экзаменаў пры вучэбнай акрузе, а на прыватную гімназію патрэбны сродкі і на аплату за права вучобы, і на падручнікі, ну, і жыць жа неяк трэба. He магла я даўжэй быць цяжарам для Рэўкоўскіх, хоць яны ніколі і нічым не далі мне гэтага адчуць. Мне патрэбна была хаця б маленькая паперка аб тым, што я здала экзамены за якісь там клас, каб магла дамоў з ёй вярнуцца, каб якісь платны ўрок знайсці, бо хто ж адважыцца даручыць падрыхтоўку свайго дзіцяці нават у 1-ы клас, калі ты нідзе нічога не скончыла, калі невядома, якія маеш веды92.
На другі ж дзень я пайшла на Вастрабрамскую вуліцу, № 9, у прыватную жаночую гімназію Няздзюравай і Рэйсмілер93. Пад Вастрабрамскай сядзела жабрачка, маладая дзяўчына майго веку са спаралізаванымі, высахлымі, як цэвачкі, нагамі. «Вось дзе няшчасце, — падумала я, спыніўшыся ля яе. — А яна ж таксама хоча жыць, весяліцца, бегаць, танцаваць, можа, і вучыцца прагне, як і я...» Сумнымі і прыгожымі вачыма глядзела
яна на мяне. Што ж ёй даць? У кішэні ў мяне былі 2 капейкі, на якія збіралася купіць паперы і канверт, каб напісаць дамоў пісьмо, — даўно бо не пісала бацькам, на марку не было грошай, і рашыла паслаць даплатным. А тут вось гэта беднае дзяўчо... Ну, бацькі хай крыху яшчэ пачакаюць, а гэта дзяўчынка мо пажадае мне шчасця. I ўкінула апошнія свае 2 капейкі ёй у бляшаны кубачак.
У канцылярыі гімназіі сказала, што хачу паступіць у 6-ы клас, і папрасіла даць мне праграму, каб падрыхтавацца да экзаменаў.
— Адзе вы дагэтуль вучыліся, дзевачка, і што скончылі?
Я сказала, што прыехала ў Вільню здаваць экзамены на званне аптэкарскай вучаніцы, ды не пашанцавала мне.
— Дык вам трэба ў 4-ы клас здаць экзамены, — кажа пажылая дама. — Дайце ёй праграму за першыя тры класы, — звярнулася ўжо да другой дамы, маладзейшай.
— He, я хачу ў 6-ы.
— Дык вы ж не вытрымаеце гэтых экзаменаў.
— Вытрымаю. Хачу ў 6-ы.
— Ну, добра, здавайце ў 5-ы, а калі не здасцё, прымем у 4-ы.
— У 6-ы хачу, — настойваю на сваім.
— Ладна, дайце ёй праграму, — знецярплівілася пажылая дама і адвярнулася ад мяне.
— Я хачу папрасіць, каб вы далі мне адрас каго-небудзь з лепшых вучаніц 5-га класа. Хачу папытацца ў іх, якія патрэбны падручнікі, можа, там што лішняе вычаркнуць трэба, каб дарма часу не траціць на непатрэбнае.
Зноў абярнулася пажылая дама (як пазней я даведалася, гэта была сама начальніца Няздзюрава Кацярына Платонаўна), уважліва паглядзела на мяне і загадала даць адрасы трох вучаніц. Схапіўшы праграму і адрасы, я адразу ж пабегла да бліжэйшай па дарозе Раі Коган. Увайшла ў багатую кватэру доктара Когана на Троіцкай вуліцы. Сказала служанцы, што мне патрэбна вучаніца гімназіі Няздзюравай. Выйшла да мяне высокая поўная бландзінка ў прыгожай светлай сукенцы. Пышныя з завітушкамі валасы, вялікія сінія вочы,
жывыя, парывістыя рухі. Прыветна мяне выслухала, талкова ўсё расказала, паказала падручнікі і прасіла заходзіць, калі куплю свае падручнікі і калі патрэбна будзе мне што раз’ясніць.
— А дзе можна дастаць, пазычыць падручнікі? — пытаю. — Бо я не магу іх купіць, не маю на гэта грошай.
Яна сказала, у якім завулку ёсць магазін, дзе купляюць і прадаюць ужываныя падручнікі. Там жа за адну капейку ў дзень ад кнігі пазычаюць іх, толькі трэба ў залог здаць якуюсь кнігу або рубля.
Падзякаваўшы, я паімчалася дамоў. Маня Рэўкоўская дала мне 2—3 кнігі на залог, і ў той жа дзень я дабыла патрэбныя кнігі і ўзялася за падрыхтоўку.
Да пачатку экзаменаў заставаўся цэлы месяц. Крукам сядзела над кнігай амаль цэлымі суткамі да 3 гадзін ночы. У 3 гадзіны клалася і адразу засынала. У 5 раніцы я ўжо была на нагах, ціхенька, каб другіх не будзіць, абмывалася халоднай вадой, выпівала з вечара прыгатаваную ваду салодкую з цытрынай і зноў за кнігі. Расклад экзаменаў быў для мяне выгадным: ад аднаго да другога экзамену быў прамежак у 5—7 дзён, што расцягвала ўсе экзамены яшчэ на адзін месяц. Усе прадметы я магла самастойна асіліць, апрача рускай мовы: я не ўмела пісаць пераказаў. Неяк дабылі мне крыху грошай, і прыйшлося звярнуцца да аднаго студэнта, які браў па 50 капеек за ўрок. Два ўрокі я пісала пераказы баек Крылова. На трэцім уроку, калі я сядзела за сталом і пісала, мой вучыцель стаяў за мной і быццам-то слядзіў, як я пішу. Раптам я пачула на сваёй руцэ яго гарачую касматую лапу, пакрытую рыжымі валасамі. Думаючы, што я не так нешта пішу, я спынілася, чакаючы яго ўвагі. Аднак ён маўчаў, а рыжая лапа пачала гладзіць і злёгку паціскаць маю руку. Я рванула руку і тут жа адчула гарачы подых на сваёй шыі і рэзкі пах мужчынскага поту, як ад казла. Яго чырвоны твар быў зусім блізка ад маёй шчакі. 3 пачуццём агіды і страху я ўскочыла, зграбла свае ўсе прылады і куляй выскачыла за дзверы. Больш я ні да яго, ні да каго іншага не звярталася па дапамогу. Сама рыхтавалася, сплючы на працягу двух
месяцаў па дзве гадзіны ў суткі. Ад пераўтомленасці даходзіла да галюцынацый.
Аднаго разу, седзячы днём з кніжкай на канапе, я пачала дзіка хахатаць. Ды як жа было не смяяцца? Велізарныя, у рост чалавека, ікс і ігрэк пачалі біцца паміж сабой. Ікс (х) сваёй касой нагой штурхаў ігрэка, верхняй сваёй развілкай лупіў яго па галаве, а ігрэк (у) ніжнім сваім кручком чапляе за нагу ікса, наровячы яго паваліць; ікс скача на аднэй назе, стараючыся ўтрымацца. I чым больш яны раз’яраліся ў бойцы, тым мацней я хахатала і стрымацца не магла. Пачула з кухні п. Рэўкоўская, прыбегла і ўбачыла, што я без дай прычыны заходжуся ад смеху, і, зразумеўшы, у чым прычына, вырвала з рук у мяне кнігу і прагнала на паветра адпачыць.
Іншым разам, калі рыхтавалася да экзаменаў па прыродазнаўстве, пабачыла перад сабой агромністую, аж да столі бедраную костку, якая валілася на мяне, гатовая стукнуць па галаве. Кніга вывалілася з рук, і я з дзікім жахам у вачах пачала крычаць немым голасам, адпіхаючы рукамі костку. Зноў на мой крык прыбегла п. Рэўкоўская і прагнала мяне ў гародчык94.
Пачаліся экзамены. Увайшла я ў залу з бліскучым і слізкім паркетам, вялікімі вокнамі і стала воддаль ад усіх дзяўчат у куточку, аглядаючы іх шырока раскрытымі вачамі. Якія яны ўсе прыгожыя ў форменных сукенках з белымі фартушкамі, вясёлыя, шумныя! I яны, праходзячы міма, таксама аглядалі мяне з ног да галавы і шапталіся паміж сабой, некаторыя хіхікалі. I не дзіва: сярод іх я выглядала, як лопух сярод кветак. Светлая, у зялёныя пасачкі кофтачка, з якой я ўжо вырасла, ледзь зашпілялася на грудзях, манжэты рукавоў не даходзілі да шчыкалатак, а чужая спадніца ў клетку, непамерна доўгая і шырокая, усё наравіла, падла, спаўзаць у поясе. Вучыцелі таксама аглядалі мяне. Мабыць, упершыню з’явілася ў гімназіі такое дзівадла. У вачах адных я адчувала ласкавую цеплыню, у другіх — халодны позірк здзіўлення, быццам пыталі: «Хто ўпусціў сюды гэту дзяўчыну? Чаго ёй тут трэба?».