Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Аднак тады я ўсяго гэтага яшчэ не разумела. Мяне вабілі ў ёй яе прошлая рэвалюцыйная дзейнасць, яе нянавісць да царскага рэжыму, да ўсялякага прыгнёту, яе вальнадумнасць. У гутарках з ёй я вучылася думаць, разважаць, шукаць праўды ў жыцці. I, на жаль, доўга верыла ў няправільны погляд яе, што «праграмныя рамкі звязваюць вольную думку чалавека».
Раз, прыйшоўшы да нас, Дуня кажа:
— Ведаеце, што ўчора мой бацька запяяў? Ён прапануе мне і маім братам прыняць праваслаўе, каб лягчэй было пракладаць сабе дарогу ў жыцці. Браты ж мае ніяк не могуць папасці ў гімназію з прычыны іудзейскага веравызнання. Дый я праз гэта не змагла далей вучыцца.
— Ну, а вы як глядзіце на гэту прапанову? — пытае мой бацька.
— А я яму адказала: па-мойму, адно г... і другое, дык нашто я буду з аднаго г-на лезці ў другое? Буду ўжо ў адным сядзець, у якім і вы сядзіце.
— Маладзец, Дунечка! — падала я свой голас. — Нам трэба змагацца за тое, каб знішчыць усе абмежаванні, якія ставяцца для людзей «мнаковеруюшмх», а не прыстасоўвацца да дзікіх парадкаў нашых прыгнятальнікаў.
Глыбокае — прыгожае мястэчка (цяпер раённы горад), размешчанае паміж двух азёр: меншым —з не зусім прыгоднай для друку назвай95. Навакол пясчыстыя крутыя ўзгоркі, а воддаль — сасновыя бары.
Мы часта цэлай кампаніяй выязджалі ў лодках на Беразвецкае возера. Бацька мой браў з сабой акарыну, браты мае і Дуні — гітары, мандаліны, балалайкі, і на возеры адбываліся музыкальна-вакальныя канцэрты. Асабліва я любіла, калі Дуня сваім сільным альтам з металічным звонам запявала:
Как дело нзмены, как совесть тярана, Осенняя ночка темна...96.
А калі далучалася да нас цудоўнае каларатурнае сапрана Анэткі Душэўскай, дык з усіх хат Глыбокага высыпаліся людзі на Беразвецкую шашу слухаць нашы канцэрты. У перапынках паміж песнямі і музыкай да нас даляталі з шашы працяжныя воплескі. I якіх толькі песень мы не спявалі! Тут былі і баявыя рэвалюцыйныя, і лірычныя, і жартоўныя, сатырычныя. Адну з нашых песень, якую мы часта спявалі, я пасля нідзе не сустракала ў друку і не чула, каб хто яе спяваў. Таму дазволю сабе ўспомніць тут яе тэкст.
Лншь только утро, жена толкает: «Вставай, леннвец, сено коснть!» Прндёшь обедать, так заставляет Дрова рубнть, воду носнть.
Поешь немного, лечь не успеешь, —
Опять в поле работать ступай!
Днём пашешь-пашешь, под вечер сеешь — Вот наслажденне, вот вам н рай! (2 р.)
К тому ж прнбавьте: сухая глотка, Пустой желудок, плохой обед. Осёл леннвый, жена — трешотка. Там белокурый рядом сосед...
А ночью тоже: бока страдают, Жестка солома, собачнй лай, Жены храпенье, клопы кусают... Вот наслажденне, вот вам н рай! (2 р.)
Дома жнвёшь ты в несчастной доле, С голоду зубы скрнпом скрнпят,
Запашешь землю, засеешь поле —
Там частью сгннло, а частью выбнл град;
Там платв-ка податн, а там н взяткн, Корм для постоя рекрутам давай, А тут урядннк тянет остаткм — Вот наслажденме, вотвам н рай! (2 р.)
Але не толькі гутаркамі ды песнямі мы з Дуняй займаліся. Яна мне дапамагала авалодаць рускай мовай: пісала дыктоўкі, пераказы, а Дуня правярала. Вельмі трудна мне было справіцца з праклятай літарай «ять» (tj), ніяк не магла запомніць, дзе трэба пісаць «е», а дзе «fj».
За лета я і фізічна акрэпла, і інтэлектуальна крыху развілася дзякуючы і кнігам, і гутаркам з Дуняй97.
Лета прайшло. Трэба збірацца ў гімназію. Маці крыху ўпіралася, даводзіла, што навука ў сухоты мяне ўгоніць, але-ткі хутка здалася. Бацька ўзяў за паўгода наперад сваю зарплату, пашылі мне форму, абутак, сёе-тое з бялізны, і ў жніўні я зноў у Рэўкоўскіх.
Пачаліся заняткі ў гімназіі. Няўжо гэта я сяджу за партай разам з іншымі гімназісткамі?98. He, гэта, напэўна, сон. Вось зараз прачнуся, і ўсё знікне. Ану, ушчыкну сябе, каб праверыпь — сон гэта ці цудоўная ява. Балюча шчыкаю сябе. He, не прачынаюся.
3 дзяўчатамі хутка не толькі асвоілася, але з многімі і падружыла. Радасна на сэрцы, весела. I ўсё было б добра, калі б не турбавала адна думка: трэ было знайсці якісь заробак на жыццё. Дакуль жа я буду цяжарам для Рэўкоўскіх? Я прасіла сваіх падруг, прасіла начальніцу дапамагчы мне знайсці адзін-другі платны ўрок, але нешта нічога з гэтага не выходзіла. Параілі мне звярнуцца да аднэй пані на Антокалі: яна актыўная грамадская дзяячка, мае шмат знаёмых і, як ходзяць чуткі, дапамагае знайсці працу бяднейшым вучням.
Пайшла па атрыманым адрасе. Кватэра ў гэтай пані, як відаць, вялікая. 3 пакояў даносіўся гоман шматлікіх галасоў. Мяне гэта пані, аднак, не пазвала ў пакоі, а гаварыла са мной у пярэдняй. Выслухаўшы маю просьбу, спытала, ці я
рэлігійная. Праглынуўшы набеглую сліну, адказала, што з малых год жыла побач з касцёлам. He ведаю, ці задаволіў яе мой адказ, але я пасля была задаволена з сябе, бо і праўды не сказала, і не зманіла". Пасля пасыпаліся іншыя пытанні: ці я належу да гуртка адаратараў эўхарыстыі, ці да «мілоснікув сэрца Езусовэго», ці да саюза найсвентшай панны Марыі. He, да ніводнага з гэтых гурткоў я не належала. Дык вось, трэба, каб я запісалася пакуль што хоць да аднаго такога гуртка, каб праявіла сябе, як актыўная каталічка, і тады, калі я буду варта, яна пастараецца знайсці для мяне ўрокі. Выйшла я за дзверы і плюнула на іх. Згарыце вы са сваімі рэлігійнымі гурткамі! He мела я работы занімацца яшчэ такім глупствам. Сярдзітая, вярнулася дамоў ні з чым100.
Перад ад’ездам з дома бацька мне сказаў:
— Калі табе будзе вельмі цяжка ў жыцці, калі не знойдзеш сабе якога заробку, звярніся вось па гэтым адрасе да ксяндза Савіцкага. Ён цяпер прэлатам у катэдры. Пэўна ж, мае шмат знаёмых і зможа знайсці для цябе якіясь урокі. Мяне ён павінен памятаць з тых часоў, калі пасля ссылкі ён яшчэ адбываў кару ў Будславе ў якасці вікарыя.
Дайшоўшы амаль да роспачы ад бясплодных пошукаў урокаў, я рашыла звярнуцца да Савіцкага. Перад тым я заходзіла ў катэдру паглядзець прэлатаў, як яны выглядаюць. Вось выходзяць яны адзін за другім і садзяцца ў лаўках па абодвух баках ад аўтара, усе такія важныя, у белых комжах і чырвоных, як жар, палярынах. Каторы ж з іх Савіцкі? Мабыць, вось гэты з левага боку старычок з такім лагодным тварам і добрымі вачыма. А вось гэты справа — бацюхны мае! — вось жа нейкі сярдзіты! Як павядзе вокам па касцёле, дык мароз па скуры прабягае, ну, проста звер зверам глядзіць. He давядзі, божа, сустрэцца дзе і мець з ім справу!101. Ітак, іду з адрасам у руках на Дварцовую плошчу ў шэры дом, што насупраць скверу з помнікам Мураўёву-вешацелю. Каля помніка шпацыруе ўзад і ўперад гарадавы. Я ўспомніла, што мне апавядалі аб гэтым помніку. Даўней не было тут гарадавога. Ён паявіўся пасля аднэй штукі, якую выкінула віленская моладзь. Набралі хлопцы ў бойні тры-
бухоў і кішак, ноччу абчапілі імі помнік з галавы да ног, а на пастамент вылілі некалькі бутэлек валяр’янкі. Зляцеліся з усяго горада сабакі да трыбухоў, а каты на пах валяр’янкі. I што там тварылася ля падножжа помніка, можна сабе ўявіць! 3 таго часу гарадавы і днём, і ноччу сцеражэ гэты помнік.
Уваходжу на другі паверх. Вось і таблічка на дзвярах з прозвішчам. Званю. Адчыняюцца дзверы і... дух мне заняло, уваччу пацямнела. Хачу ўцячы, ды ногі волавам наліліся, да зямлі прыраслі: стаіць у дзвярах гэты страшны, сярдзіты прэлат.
— Ну, што скажаш? — пытае, усміхнуўшыся.
Мабыць, заўважыў, як я спужалася. А тут язык, падла, прысох да горла са страху. Ледзь змагла прабарматаць, што я дачка Вінцэнта Мядзёлкі.
— А-а-а, памятаю, памятаю. Добры быў чалавек. Ну, дык заходзь.
Пераступіла я парог і, авалодаўшы сабой, расказала, з якім інтарэсам прыйшла. Распытаўся, дзе я вучуся, у каго жыву, і сказаў прыйсці ў нядзелю.
Значна пазней я даведалася, што ён пазваніў па тэлефоне ў гімназію, спытаўся, ці ёсць там такая вучаніца, як яна вядзе сябе, як вучыцца.
У наступную нядзелю зноў іду да яго з надзеяй, што на гэты раз не напрасна.
— Ну, дык вось якая справа, — кажа, — калі вучыцца — дык вучыцца, а працаваць — дык працаваць. А калі будзеш і вучыцца, і зарабляць сабе на пражыццё, дык нічога добрага з гэтага не будзе. Ты яшчэ замаладая і заслабая на гэта, не вытрываеш.
Сэрца маё ўпала. Зноў рухнулі надзеі. Сяджу, патупіўшы галаву і стрымліваючы слёзы.
— Знайдзі парадачную сям’ю, — прадаўжае прэлат, — якая б узяла цябе на кватэру і поўнае сталаванне, дагаварыся аб цане, а я буду кожны месяц даваць табе гэту суму.
Кроў шуганула мне ў твар, і слёзы засланілі вочы.
— Я не жабраваць прыйшла, а працы шукаць, — кажу, задыхаючыся. — Мне падачкі не трэба, я магу зарабіць. Хопіць часу і сіл і на вучобу. Я не магу дарма грошы ад вас браць.
Ускочыла і кінулася за дзверы102.
Зноў пацяклі безнадзейныя дні. Ужо другі тыдзень я не магу знайсці адпаведнай работы. Бачачы, як трудна жывецца Рэўкоўскім — Мані пагражаюць сухоты, трэба і лячыцца, і добра аджыўляцца — я пасля заняткаў у гімназіі выседжваю абедзенную пару на скверы, а прыйшоўшы дамоў, выдумляю, што абедала ці то ў Душэўскіх, ці ў аднэй з падруг. Рэўкоўскі не верыць маёй хлусні і выпытвае, што там было на абед. Зноў прыходзіцца выдумляць розныя смачныя стравы, якіх не бачыла ў гэты дзень і не каштавала нідзе. На гэты раз маё сумленне дазваляла мне маніць. А як пойдуць старыкі на пасляабедзенны адпачынак, вазьму якуюсь скарыначку хлеба, з’ем, запіваючы вадой. Так і абыходзілася. Калі ўжо надта моцна дакучаў голад, я ездзіла ў Нова-Вілейск103 да цёткі Мальвіны, мамінай прыяцелькі, якая працавала закройшчыцай у псіхіятрычнай бальніцы. Звычайна ездзіла я ў суботу і вярталася ў нядзелю вечарам. Такім чынам два дні ў тыдзень я магла быць сытай104.
Аднойчы, калі я сядзела ў Цялятніку105 — так называўся сквер у цэнтры Вільні, — чакаючы, пакуль пройдзе абедзенны час, на гэту ж лаўку прысеў якісь пажылы дзядзька.
— Чаму ў вас такая смутная мінка, — звярнуўся да мяне.
— Бо няма з чаго цешыцца, — адказала.
— Вось табе і раз! Маладая прыгожая паненка і не бачыць радасці ў жыцці? Вы, мабыць, не вільнянка?
— He, не вільнянка. — I даверліва расказала аб сваёй турбоце, што мне трэба зарабіць на пражыццё, а не магу знайсці ўрокаў.
Ён шчыра паспачуваў мне і абяцаў дапамагчы, бо мае шмат знаёмых, і ён упэўнены, што праз пару дзён знойдзецца нешта. Запісаў у кніжачку маё прозвішча, спытаў, у якой гімназіі і ў якім класе вучуся.