Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Выкладчыка рускай літаратуры і гісторыі Гурскага, шчыра адданага служку «царя п отечества», ніхто з нас не любіў. Высокі, чарнявы, худы, з выпучанымі вачыма, асабліва калі ў злосці яны выкатваліся на лоб, быў проста страшны. Новы матэрыял падаваў, ходзячы кашачай паходкай па ўсім класе. Вось ён заўважыў, што якаясь дзяўчына не водзіць за ім вачыма, не слухае яго, нешта піша ці рысуе. He перарываючы свайго апавядання, гледзячы ў другі бок, ціхенька, на цыпачках падыходзіць да тэй парты, за якой сядзіць гэта дзяўчына, возьмецца рукой за адкідную крышку, памаленьку гойдае ёю, павярнуўшы галаву ў другі бок, а пасля раптам як хлопне з усяе сілы крышкай, як крыкне на ўсю моц аж усе падскочаць і збялеюць з перапуду. А не раз даходзіла і да істэрыкі ці вобмараку са страху119.
У першай чвэрці мяне ўжо па ўсіх прадметах вызвалі апрача гісторыі. Ніводнай яшчэ тройкі не мела. Чакаючы кожны раз, што павінны мяне вызваць па гісторыі, я асабліва старанна рыхтавала яе. У Рэўкоўскіх была 11 -томная «Нсторпя Русского государства» ў прыгожым выданні Бракгаўза і Эфрона. Падрыхтаваўшы па школьным падручніку ўрок па тэме «Семплетняя война с Польшей»120, я найшла адпаведны раздзел у адным з гэтых тамоў і ўважна прачытала. Раніцай яшчэ падмацавала сваю памяць і пабегла ў гімназію.
Сярод гімназістак існавалі некаторыя забабоны. Калі, напрыклад, па дарозе ў гімназію спаткаеш папа ці ксяндза, абавязкова трэба злажыць у кішэні фігу, каб не схапіць у гэты дзень двойкі, бо спатканне з духоўнымі асобамі прадвяшчае няшчасце, па меншай меры — непрыемнасць.
У гэты дзень быў сільны і сцюдзёны вецер. Прыціснуўшы да грудзей аднэй рукой кнігі і сшыткі, завернутыя ў цырату і перацягнутыя ценькім раменьчыкам, другой рукой трымала берэт, каб не знёс яго вецер. Яшчэ здалёк заўважыла папа, які выходзіў з брамы манастыра. Mae пальцы абедзвюх рук механічна злажыліся ў фігі. Высокі сівы non заступіў мне дарогу, спыніўся і строгімі вачыма ўтаропіўся ў мяне. Я таксама спынілася і здзіўлена глядзела: чаго ён утаропіўся? Што яму
трэба ад мяне? А-а-а! Вось яно што! Скрэпшыя ад сцюжы дзве фігі тырчаць: адна над галавой, а другая накіравана проста на свяшчэнную асобу. Ну, і дала ж я стракача, аж пыл закурэў! Азірнулася ў шпаркім бегу, а ён, падла, стаіць і глядзіць мне ўслед.
Аднак гэтыя аж дзве фігі ды яшчэ ў такім адкрытым відзе не выратавалі мяне ад вялікай непрыемнасці. I здарылася гэта на ўроку гісторыі. Выклікае мяне, як я і чакала, Гурскі. Я добрасумленна расказала ўсё па падручніку. Нарэшце задае ён пытанне:
— Якія былі прычыны таго, што Іван Грозны прайграў гэтую вайну?121.
Усе ў класе насцярожыліся, бо ні ў падручніку, ні ў апавяданні вучыцеля аб гэтым нічога не было сказана. «Вось добра, што я прачытала па тэй вялікай гісторыі, — падумала я, — а там акурат нават асобны загаловак ёсць аб прычынах няўдачы Грознага». I я пачала гаварыць тое, што там вычытала. Дала характарыстыку Грознаму і Стафану Баторыю, сказала аб культурным і ваенна-тэхнічным узроўні абедзвюх варожых дзяржаў і інш. Усе ўважна слухалі. А як скончыла, Гурскі і гаркнуў на ўсю моц, вылупіўшы страшныя вочы:
— Да у вас прагматнзма нет! Саднтесь — два!
Вось табе і раз! Збялеўшы, як палатно, не верачы сваім вушам, я ўсё стаяла ля стала, пакуль, хлопнуўшы са злосці журналам, не выскачыў Гурскі з класа яшчэ да званка. Усе дзяўчаты страшэнна абурыліся.
— Чаго ён хоча? Што гэта за прагматызм?122.
Ты ж не толькі ўсё добра расказала па падручніку, але і тое, чаго ён нам не тлумачыў! Адкуль ты гэта ведаеш?
— Ідзі да Кацярыны Панталонаўны (так празывалі начальніцу Кацярыну Платонаўну). Гэта несправядліва!
— Мы ўсе пацвердзім. Ідзі!
— He хочаш? Дык мы пойдзем і скажам!
Шум быў вялікі. Я залівалася слязамі. У выніку гэтай першай двойкі, да таго ж несправядлівай, было тое, што на доўгія гады я страціла ўсялякую ахвоту і цікавасць да гісторыі.
На зімовыя канікулы Гурскі задаў нам дамашняе сачыненне на вольную тэму па сваім выбары. 3 вялікага спіску розных тэм мне спадабалася тэма «Жйзнь — борьба». Пісала з запалам. Накрэмзала паўтара сшытка. Пачала з барацьбы ў прыродзе і перайшла да класавай барацьбы, не ўжываючы, аднак, гэтага забароненага тэрміну. Пісала аб падзеле людзей на бедных і багатых, аб тым, што багатыя жывуць за кошт працы рабочых, аб барацьбе за кавалак хлеба, за права прыгнечанага народа «людзьмі звацца», за права на родную мову, за права на адукацыю. Расказала аб тым, як гінуць у барацьбе за гэтыя правы лепшыя сыны народа і закончыла вершам «Лес рубят». He помню ўжо аўтара гэтага верша і з якога зборніка яго ўзяла123.
Памятаю толькі змест яго: сякуць лес, малады зялёны лес... Сосны старыя задумаліся панура... Аднак пройдуць гады, і на месцы высечанага лесу ўзрасце маладняк і грозна зашуміць сваёй маладой лістотай.
Пасля канікул мы ўсе здалі свае работы. Праз два тыдні прыносіць Гурскі нашы работы, аналізуе іх, раздае сшыткі, ставіць у журнал ацэнкі. А майго сшытка няма і ў журнале мая клетка пустая — няма ацэнкі.
— А мая работа? — пытаю.
— Ага, вы зайдзіце ў вучыцельскую.
Іду. Ён, нічога не гаворачы аб маёй рабоце, дае мне свой хатні адрас і кажа прыйсці да яго вечарам. Пайшла.
— Садйтесь. — Дастаў мой сшытак і хлопнуў ім па стале. — Да вы революцйонерка, сударыня! Вы знаете, что еслй я представлю ваше сочнненне в педсовет, вас выгонят йз гймндзйй с волчьйм бйлетом?124. Но я знаю, в какйх условйях вы жйвёте й учйтесь, й пожалел вас. Возьмйте свою тетрадь. Всё.
Схапіўшы сшытак, я быстра разгарнула яго, каб паглядзець на ацэнку. Ацэнкі ніякай не было.
— А отметка? — пытаю здзіўлена.
— Как, вы еіцё хотйте, чтобы я отметку ставйл за такое сочнненйе?
— А что же, я даром напйсала целых 1,5 тетрадн? Ну, хоть скажйте, на какую отметку заслужлвает моя работа?
Прызадумаўся крыху і кажа:
— Сказать по правде, за развнтне мыслей н нзложенне нх — пять, а за русскмй язык — два. Думаете не по-русскн.
Пазней часценька ў маім сшытку паяўлалася рэцэнзія, напісаная чырвоным атрамантам: «Думает не по-русскн»125.
Іншым разам даў нам Гурскі класнае сачыненне на тэму «Любовь к роднне». Ніхто з нас не здагадаўся, што гэта была правакацыйная тэма126. Ну, і панапісвалі — полькі аб каханні да сваёй паднявольнай бацькаўшчыны Польшчы, ліцвінкі — да Літвы, я — аб каханні да свайго прыгнечанага беларускага народа, які нясе сваю крыўду «на свет цэлы» і дамагаецца права «людзьмі звацца»127. Толькі некаторыя праваслаўнага і іудзейскага веравызнання выказалі вернападданіцкія думкі і напісалі аб сваім каханні да «матушкн Росснн»128. Але ні сваіх работ, ні ацэнак мы не атрымалі. У чым справа? Толькі пазней мы даведаліся, што Гурскі прад’явіў некаторыя з нашых работ на педсавеце, абвінавачваючы нас у крамольных настроях. Педагогі аказаліся перад гэтым фактам у вельмі няёмкім становішчы. Начальніца была ўстрывожана і вельмі незадаволена з Гурскага, бо калі б гэта дайшло да вышэйшага начальства, дык прыйшлося б усім «іншародцам» выдаць воўчыя білеты, дый самую гімназію маглі б прыкрыць. Трэба сказаць, што Няздзюрава была кабецінай добрага сэрца і дэмакратычных поглядаў. He ведаю, як ёй удалося, але ўдалося замяць скандал і знішчыць нашы ўсе работы.
Ну, але і Гурскаму не пашанцавала. Пры пераходзе ў 7-ы клас на экзамене гісторыі ўсе як адна пачалі правальвацца. Нават тыя, якія вучыліся на залаты медаль, мямлілі нешта несуразнае. Скандал быў вялікі. Але ўсім нам без выключэння паставілі тройкі, а Гурскага замянілі на другі год вельмі добрым педагогам прагрэсіўна-дэмакратычных поглядаў Радкевічам. А Гурскі так нам даўся ў знакі, што нават праз два-тры гады пасля гімназіі пры выпадковай сустрэчы з ім на вуліцы ногі ў нас падгіналіся ад страху129. Другі канфлікт у мяне быў з выкладчыкам каталіцкага Закону Божага, ксяндзом-капеланам Мілкоўскім. Праўда, мы ткі ўсе даволі, можна сказаць, здзекаваліся з яго,
задаючы яму розныя закавырыстыя пытанні, з якіх яму трудна было выкруціцца.
Маня Барзабагатая пытае:
— Калісь айцы касцёла спрачаліся паміж сабой, ці можа душа чалавека пралезці праз вушка іголкі. Чым кончыліся гэтыя спрэчкі? Як цяпер каталіцкі касцёл адказвае на гэтае пытанне?
Марылю Давякоўскую цікавіць пытанне аб Страшным судзе, на які ўсе паўстануць з мёртвых. Як мы паўстанем перад Богам і ўсімі святымі на гэты суд — у вопратках ці голыя? Ці мужчыны разам з жанчынамі, ці паасобку? Ці яна будзе тады мець тую самую прычоску, якую цяпер носіць, ці іншую?
— У аднэй рэлігійнай песні гаворыцца аб Богу: «Сйоё сі? піе pojmujQ, / Jednak nad wszystko mihij?»130. Як можна кахаць таго, каго і не разумееш, і ніколі ніхто не бачыў?
— Што азначае 6-е прыказанне з 10, якія Бог паслаў Майсею, — «піе cudzoidz»
— Што такое «Jus primae noctis»131, якім калісь карысталіся ксяндзы і паны-феадалы?
He раз ксяндза ў жар кідала ад нашых пытанняў.
Надышлі экзамены пры пераходзе ў 7-ы клас. Першым экзаменам быў Закон Божы.
— Ты колькі білетаў паспела вывучыць? — пытаем адна ў аднэй.
— Дзесяць. А ты?
— Дзесяць.
Усе, як згаварыліся, толькі 10 білетаў падрыхтавалі з ліку 16 па праграме. Што рабіць? Пасылаем у вучыцельскую да ксяндза дэпутацыю і просім ціхенька адлічыць нам толькі першыя 10 білетаў на экзаменацыйным стале.
— He, не! — бароніцца ксёндз. — Як можна, як можна?
— А хто там будзе ведаць? — настойваем. — Інакш і нам будзе непрыемна, і ксяндзу-капелану, калі мы не зможам адказаць.
— Ну-ну-ну... Пабачым, пабачым, — не то згаджаецца, не то не.
На ўсялякі выпадак мы засунулі кнігу ў парту, за якой рыхтуюцца ўжо да адказу.
Уваходзіць аж 6 асоб камісіі: 2 папы, ксёндз, рабін, інспектар і начальніца.
— Праваслаўныя, колькі ў вас білетаў? — пытае начальніца.
— 22! — выкрыкваюць хорам праваслаўныя, і ім адлічваюць 22 білеты.
— Каталічкі, а ў вас колькі?
— Дзесяць! — гукаюць каталічкі.
— Шаснаццаць! — заверашчала за намі адна выскачка Жыльчык.
Зрабілася замяшанне. Павярнуўшыся да Жыльчык, мы ёй трасём кулакамі. А тым часам хтосьці з членаў камісіі бярэ ў рукі праграмку экзаменацыйную, паказвае начальніцы, і нам адлічаюць усе 16 білетаў.
Мы асабліва баяліся аднаго папа. Высокі, худы, з доўгімі аж да плеч сівымі космамі і доўгай калматай барадой. Бацюхны мае! Ці не той гэта, які спыніўся перад маімі фігамі? Вось дык калі спазнае мяне! Дзяўчаты казалі, што ён бязлітасна рэжа ўсіх іншаверцаў. Другі non — маладзейшы, тоўсценькі, кароценькі, з коратка падстрыжанымі рыжымі валасамі і бародкай, весела паглядае на нас, дзяўчат, і нават вочкі нам строіць132.