Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
Ітак, дзякуючы інтэрвенцыі Няздзюравай усё абышлося спакойна. Але Зоська Трынькоўская папярэдзіла мяне, што мне пагражае другая небяспека. На гэты раз небяспека ішла ад аднакласніцы Скарунскай, ярай полькі-эндэчкі.
Сярод гасцей у доме Скарунскіх быў вучыцель матэматыкі з гімназіі Вінаградавай, паляк Гульбін156, які заляцаўся да Скарунскай. Зайшла гутарка аб розных падзеях у гімназіі Няздзюравай. Скарунская расказала, што ў яе класе ёсць адна выскачка з мужыкоў, неўгамонная задзіра, якая зневажае паноў і ксяндзоў, хоць і каталічка, але бязбожніца і лічыць сябе якойсь беларусінкай. Словам, абрысавала мяне ў вельмі непрыглядных фарбах.
— Пачакайце, — кажа Гульбін, — я саб’ю ёй рогі. Я буду ў вас асістэнтам на экзаменах і зрэжу яе.
— Бадай ці ўдасца вам, — адазвалася мая прыяцелька Зоська Трынькоўская. — Яна добра ведае матэматыку.
— Нічога, патраплю! He аднаго ўжо я пасадзіў на сваё месца і ёй дам перцу.
Вось аб гэтым і папярэдзіла мяне Зоська.
Яна праўду сказала: я матэматыку любіла і добра яе ведала. Аднак і па гэтым прадмеце не абышлося без сучкоў і задорынак.
Выкладаў у нас матэматыку самы любімы наш вучыцель Зыгмунт Якаўлевіч Жэмайціс. Прыйшоў ён у нашу гімназію як вучыцель проста з універсітэцкай лаўкі. Малады, даволі прыгожы, невысокага росту. Ад Юрка мы ведалі, што ён паходзіць з літоўскай сялянскай сям’і, дэмакрат па сваіх поглядах. На літоўскіх вечарах танцаваў з Юркам, і хоць мне ў гэтыя гады рэдка даводзілася бываць на беларускіх вечарынках, але заўсёды яго там бачыла. Са мной на гэтых вечарах таксама танцаваў і гаварыў па-беларуску. Ведаў на памяць «Тараса на Парнасе», вершы Дуніна-Марцінкевіча. Ён вельмі цікава выкладаў свой прадмет, заўсёды вясёлы, жартаўлівы, аднак не дапускаў з сабой ніякай фамільярнасці і патрабаваў глыбокіх і цвёрдых ведаў свайго прадмета. Мы яго любілі і паважалі. Аб ім Маруся Новікава і песню злажыла, якую мы спявалі на матыў старадаўняга вальса:
Вот вам Жемайтнс, наш Жмогус простой, He отлнчается он красотой,
В класс он влетает всегда петушком, Хоть обладает солндным брюшком. А когда знают его урок, Премнл бывает наш мужнчок. Вот ученнцу зовёт он к доске: «Ну-ка, чертнте мне угол 2 d».
«Это прямая». — «Кто подсказал? Я еднннцу поставлю у журнал». А ученнца ему в ответ:
Мне еднннца — что есть, что нет»157.
Аднойчы ён неяк захварэў і два тыдні не паяўляўся на ўрокі. Лёля Мушнікава вельмі сумавала, бо ўпіўся ён ёй у дзявочае сэрца. I вось звяртаецца Лёля да мяне з прапановай:
— Я хачу, — кажа, — паслаць яму кветак. Адной мне няёмка гэта рабіць. Давай мы з табой пашлём кветкі. Я куплю, а ты толькі на білеціку падпішашся разам са мной.
Так і зрабілі. Купілі ў магазіне два вазоны белых лілей, там жа напісалі на білеціку пажаданне хуткага выздараўлення, падпісаліся і праз пасыльнага хлопчыка адаслалі яму на дом.
Дні праз два пасля гэтага ён прыйшоў у клас бледны, яшчэ не зусім акрэплы пасля хваробы, даволі суха правёў урок, а пад канец, не падымаючы вачэй на клас, халодным, афіцыйным тонам азваўся:
— Мушнікава і Мядзёлка, зайдзіце ў фізічны кабінет.
Мы здзіўлена пераглянуліся. Усе таксама зацікавіліся. У чым справа? Туды звычайна выклікалі на праборку. За што? Прыціхлыя, з паніжаным настроем ідзём на «лобнае месца».
— Вось што, «сударыні», — пачаў абдаваць нас сцюдзёным сіверам, — я ўдзячны вам за добрыя пажаданні, але вы вельмі дрэнна зрабілі, пасылаючы мне кветкі. Я намерыўся было адразу адаслаць іх вам, але не захацеў вас пакрыўдзіць. Вы з’яўляецеся лепшымі ў мяне вучаніцамі. Цяпер усе будуць гаварыць, што я стаўлю вам пяцёркі за падаркі. А таму, па-першае, з гэтага дня вы ніводнай пяцёркі ў мяне не атрымаеце. Па-другое, вы мне далі для подпісу мае фатаграфіі. Затрымаць іх у сябе я не магу, бо вы самі іх купілі ў фатографа, але падпісваць не буду. Вось, вазьміце іх, калі ласка.
Колькі мы ні кляліся, ні бажыліся, што ніхто ў свеце не ведае аб тым, што мы пасылалі кветкі, але ён застаўся непахісны.
— He ведаюць, дык будуць ведаць.
Вярнуліся мы ў клас. Дзяўчаты кінуліся да нас з запытаннямі, чаго ён нас выклікаў, але мы адмахваліся, як ад назойлівых мух, і маўчалі.
3 тэй пары аж да канца года мы не мелі ніводнай пяцёркі, хоць і пры дошцы адказвалі без запінак, і ў пісьмовых работах не было ніводнай рысачкі чырвоным атрамантам, ніводнай папраўкі, аднак у канцы стаяла: «Хорошо» (4). С. Жемайтнс».
Дзяўчаты аж са скуры вылазілі з цікавасці і дзіва. «У чым справа? Чаго ён да вас прыдзіраецца? Чаму вы не пратэстуеце?
Чаму не паскардзіцеся начальніцы?» Мы маўчалі, бо ведалі, чыя котка сала з’ела. Толькі ў канцы года занепакоіліся: няўжо гадавая адзнака будзе толькі 4? Аднак гадавую паставіў нам 5, хоць скрозь праз апошнія тры чвэрці ў журнале стаялі толькі чацвёркі.
Надышлі экзамены. Памятаючы аб пагрозе Гульбіна, я паслухала парады Юрка і перад пісьмовай геаметрыяй падрыхтавала сабе шпаргалку: з запісной вучнёўскай кніжачкі-календара вырвала лісток з матэматычнымі формуламі і, скруціўшы ў трубачку, засунула за пояс. Экзамен адбываўся ў зале. Кожная з нас сядзела за асобным столікам на такой адлегласці адна ад аднэй, што не было ніякай магчымасці ні перашаптацца, ні падкінуць запісачку. На шчасце, Гульбіна не было на гэтым экзамене. Задача, якую нам далі, для мяне была зусім лёгкай. Трэ было застасаваць формулу бакавой паверхні ўсечанага конуса. Я, не задаючы сабе труда для сваёй памяці, выцягнула шпаргалку і запісала на ёй патрэбную формулу. Раблю, раблю вылічэнні, а ў мяне нічога не выходзіць. Што за ліха? Дзясяты раз правяраю, занава пішу, вылічаю і... аніруш! Ужо здала работу Лёля, здаюць чацвёрачніцы, нават троечніцы пачалі здаваць, а я доўбняй сяджу над праклятай задачай. Халодны пот буйнымі кроплямі падае на чарнавік, пачынае трасці ліхаманка. Азірнулася я на Юрка, бачу — і яна пыхціць, і вочы на лоб вылезлі са страху. Жэмайціс, ходзячы па зале вакол столікаў, падышоў і спыніўся каля мяне.
— У чым справа? — шэптам пытае.
— He ведаю. He выходзіць, — адшапнула.
Ён неўзаметку зірнуў на маю работу.
— Формула няправільная, — зноў шапнуў і адышоў.
Я зноў выцягнула шпаргалку, на літарках праверыла — усё правільна. Абышоўшы яшчэ адзін круг, зноў зазірнуў вучыцель у маю работу.
— Формула няправільная, — крыху мацней шапнуў, думаючы, што я не пачула першы раз.
— Я не бачу памылкі, — ледзь не плачучы, шапчу.
Яшчэ адзін круг, і зноў каля мяне, прыкрыўшы вусны сабранымі работамі, шапнуў: «Пішыце» і прадыктаваў мне формулу.
Пакуль ён зрабіў чарговы тур па зале, я ўжо перапісвала гатовую работу на чыставік і шапнула яму:
— У Юрка такая самая формула.
Ён падышоў да Юрка і ёй прашаптаў формулу.
Забраўшы апошнюю работу, Жэмайціс выйшаў з залы і на лесвіцы спыніўся перада мной.
— Што гэта з вамі сталася?
Я вынімаю з-за пояса друкаваную шпаргалку і падаю яму. А там, халера на яе, была дапушчана друкарская памылка: замест л(7? + г)/ было л(г+г)1. Ну і лаяў жа ён мяне, аж поручні трасліся!
— Вы ж так добра ведаеце ўсе формулы! I нашто было гэта рабіць?
— Гульбіна баялася, — адказваю і расказала яму аб пагрозе, якая мяне чакае з боку Гульбіна.
На вусным экзамене ў камісіі сядзеў-такі Гульбін. Я выцягнула свой білет і ўпэўненым голасам адказала ўсё чысценька па білеце. Тады пачаў Гульбін ганяць мяне па ўсім курсе. На ўсе пытанні адказала. Нарэшце дае тэарэму, якая прыводзіць да абсурду, што з аднаго пункту зыходзяць два перпендыкуляры. Жэмайціс час ад часу паказваў нам падобныя матэматычныя фокусы, я памятала іх і раскрыла гэты фокус. Наш мілы Жмогус заззяў ад задавальнення.
— Ах, так! — здзіўлена кажа Гульбін. — Ну, тады рашыце наступную задачу. Запішыце ўмову.
Я запісала. Пэўна ж і тут крыецца якаясь закавыка, але якая — не ведаю. Зірнула на свайго вучыцеля. Ён, патупіўшы да стала вочы, пакруціў адмоўна галавой. Што гэта магло значыць? Тады я рашуча павярнулася да стала.
— Я не буду больш адказваць.
— Чаму гэта? — з’едліва пытае Гульбін. — На экзамене вы павінны на ўсе пытанні адказаць, а калі адмаўляецеся, значыць, не ведаеце.
— Я адказала ўвесь свой білет, адказала на пытанні па ўсім курсе, нават тое, чаго ні ў праграме, ні ў падручніку няма. Я стамілася ўжо.
У камісіі пачаўся рух. Прачнулася ад дрымоты начальніца.
— Кто это? — пытае. — Медёлко? Да она у нас первая математнчка! Саднтесь — пять.
Так і не ўдалося Гульбіну асадзіць наглую мужычку.
Кончыліся апошнія экзамены. Падчас урачыстага акта выдалі кожнай выпускніцы атэстаты, павіншавалі нас. Цёпла развітаўшыся з Кацярынай Платонаўнай і вучыцелямі, мы назаўсёды пакінулі сцены гімназіі і рассыпаліся па ўсім свеце158.
Праз 40 год пасля гэтага я адведала свой любімы горад, ужо не Вільню, а Вільнюс. 3 вакзала пайшла па Вастрабрамскай вуліцы, каб у першую чаргу прывітаць той будынак, дзе калісь знаходзілася наша гімназія. Вось брама дома № 9. Пасярод двара яшчэ застаўся след невялічкага скверыка, пастарэлыя высокія дрэвы, сведкі нашых гульняў і вясёлага дзявочага смеху, зашумелі лісцем, здавалася, пазналі мяне і вітаюць сваім шумам. Вось дзверы галоўнага ўвахода, а ў правым крыле — у нашу раздзявальню. Што там цяпер, у гэтых заглухлых, маўклівых сценах? Слёзы затуманілі вочы. Глухое рыданне вырвалася з грудзей.
Нізкі паклон, мілыя сэрцу сцены, дзе прайшлі лепшыя гады майго юнацтва! Светлая памяць табе, добрая жанчына Кацярына Платонаўна, і лепшым настаўнікам нашым!159.
IV. Шалёная Магдаленка'60
«Шалёная Магдаленка» — так назваў народ у маёнтку сваю княгіню Магдалену Радзівіл, з якой мне давялося сутыкнуцца на сцежках жыцця.
...Канчаюцца зімовыя канікулы 1912/13 г. Трэба вяртацца ў Пецярбург на курсы161. Але як жа не заглянуць у любую Вільню, дзе столькі прыяцеляў? Як не заглянуць у рэдакцыю «Нашай Нівы»? Тым больш што трэба адвезці ў музей «Нашай Нівы» беларускі народны музычны інструмент — дуду і шоўкатканы слуцкі пояс, які мой бацька дзесьці раздабыў.
«Зялёны Штраль»'61. У Вільні я вельмі любіла бываць вечарамі ў цукерні Зялёнага Штраля. Седзячы за філіжанкай чорнай
кавы, тут можна паслухаць Чайкоўскага, Грыга, Леанкавала, Маснэ ў выкананні квартэта пад кіраўніцтвам вядомага віяланчэліста Тхоржа; тут можна пабачыць цікавых людзей са свету літаратуры і мастацтва: акцёраў тэатра, кампазітараў Галкоўскага і Рагоўскага, жывапісца Рушчыца, карыкатурыста Civisa, скульптара Янкоўскага; тут заўсёды сустрэнеш нашаніўцаў — Ластоўскага, братоў Луцкевічаў, Янку Купалу, Змітрака Бядулю, Уладзю Станкевічанку, не разлучную з Косткай Буйло. Ды ці мала каго! Кожная група мела свой асобны столік. Публіка з брукаў віленскіх і жанчыны лёгкіх паводзін сюды не дапускаліся. Для іх існаваў «Чырвоны Штраль». (Назвы гэтых двух цукерняў на галоўным праспекце паходзілі ад колераў, у якія былі аформлены зала і мэбля цукерні.) 3 аднаго боку такі парадак быў даволі добры: не сорам было і дзяўчыне пасядзець за столікам, ніхто яе легкадумным словам не пакрыўдзіць. Аднак гэта ахова «чыстай публікі» часам пераходзіла свае межы. Памятаю, прыехала да мяне ў Вільню мая маці. Павяла я яе да Штраля. I вось пры ўваходзе мяне прапускаюць як вядомую ўжо кліентку, а маму не пушчаюць. Чаму? Бо на галаве ў яе не капялюш або берэт, як у мяне, а звычайная паркалёвая хустачка. Я з абурэннем патрабую прапусціць матку, але швейцар і слухаць не хоча. Тады я, пакінуўшы часова матку ля дзвярэй, увайшла ў залу і звярнулася па дапамогу да сваіх сяброў. Выклікалі самога Штраля і такі скандал яму ўчынілі, што сам пабегда дзвярэй, папрасіў у мамы прабачэння і ўвёў яе ў залу163.