Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Выклікаюць першую з нашай групы. Выцягвае 11-ы білет. Мы пераглянуліся. Але бачым, што вочы яе глядзяць пад дошку парты. Сяк-так адказала. Выклікаюць другую з нас — 13-ы білет! Выходжу я і цягну... апошні 16-ы. А каб ты спрах, каб ты! I трэба ж такой няўдачы! Кожны білет складаўся з дзвюх частак: гісторыі касцёла і катэхізмаў. 3 першай часткай мне выпалі крыжовыя паходы за вызваленне Гробу Гасподняга. А я ні разачку не чытала ніколі аб гэтым. Зірнула ўкрадкам у схаваны падручнік. Матанькі мае родныя! Аж цэлыя 8 старонак! Ці ж я паспею за якіясь 10—15 мінут уважна прачытаць? А там сам чорт галаву скруціць з гэтымі паходамі. Шпурнула са злосці непатрэбную кнігу ў парту: «не наеўся — не наліжашся». Сяджу і думаю, як выкруціцца з гэтай непрыемнай гісторыі. А рыжы попік глядзіць на мяне ды ўхмыляецца. Мабыць, заўважыў, гад, маю трывогу. На маё шчасце, у гэты час не было за сталом таго страшнага папа. I я, доўга не думаючы, рашыла дагаварыцца з рыжым.
Паказваю яму на апошні білет у праграмцы і качаю галавой — не ведаю, маўляў, гэтага. Пераварочваю старонку і тычу ўсярэдзіну, а пальцам паказваю 5 і 3, г. зн. што буду адказваць 8-ы білет. Ён зразумеў і ў знак згоды кіўнуў галавой. У 8-м білеце трэба расказаць аб арыйскай ерасі. Усякія ерасі я добра ведала, бо заўсёды ў піку ксяндзу старалася падкрэсліваць неправату каталіцкага касцёла133. Калі падышла мая чарга адказваць, я, шморгнуўшы па падлозе нагой у рэверансе, цвёрдым упэўненым голасам пачала гаварыць аб арыйскай ерасі. Ксёндз патупіўся, спусціў свой доўгі нос аж да самага стала і маўчыць. А я, знай сабе, тарахчу кулямётам. Аж раптам адчыняюцца дзверы і ўваходзіць стары non.
— Который бплет отвечает? — пытае.
У мяне ўсе блохі падохлі са страху. Жартачкі, гэта ж калі выявіцца такі падман на экзамене ды яшчэ па такім важным прадмеце, як закон божы, дык не дапусцяць да другіх экзаменаў, выганяць і не дадуць закончыць гімназію. Я ўся пахаладзела і змоўкла. Зімны пот выступіў на лбе.
— Который бплет отвечает? — другі раз пытае гэты звер.
— Об арпйской ересп рассказывает, — адказвае рыжы, і ўжо звяртаючыся да мяне: — Продолжайте.
Фу-у-у! Няўжо граза мінавала? Але ж і хіцёр гэты рыжы — і не зманіў, і праўды не сказаў! Слабым з перапуду голасам, падобным да мышынага піску, пачала я зноў гаварыць. Заўважыўшы, што ў камісіі ўсе спакойныя, а дзяўчаты аж падскакваюць на лаўках з задавальнення і мімікай падбадзёрваюць мяне, я асмялела і ўжо закончыла акрэплым голасам.
I трэба ж было ксяндзу, трасца яго галаве, спытаць другую частку білета не з 8-га, а з гэтага праклятага 16-га! А там стаяла такое пытанне: «Co to jest sakrament ma-tzenstwa?» («Што такое таінства шлюбу?»). А ліха ж цябе ведае, што гэта за штука такая! Я ж і гэтага не чытала па падручніку Саколіка. Крутнула наспех мазгамі і як сказанула, дык увесь клас і пакаціўся з рогату. Ксёндз счырванеў, як печаны рак, рыжы non засланіў рукой вочы і, мабыць, душыўся са смеху. Я збянтэжана азірнулася і толькі пасля гэтага дайшоў да маёй свядомасці сэнс таго, што я ляпнула, і чаго тут нягожа паўтарыць.
— Досыць, досыць будзе, — залапатаў спалоханы ксёндз.
Жарам запалалі мае шчокі і вушы, і я выскачыла ў залу. Праз хвіліну выходзіць з класа рыжы, закурвае папяросу і, смеючыся, глядзіць на мяне.
— Бацюшка, колькі мне паставілі? — падбегшы да яго, пытаю. — А сколько же вам по совестн-то полагается?
— По совестм? Восьмой бнлет я отвечала на пять. За отказ от бнлета сбавляется еднннца, так что по совестн выходнт че-тыре, — упаўшым голасам заканчваю.
— Ерунда! Ннкто не заметші, пять будет.
Я гатова была пацалаваць яго з радасці і ўдзячнасці134.
Ну, але гэты эпізод з экзаменам быў толькі прэлюдыяй да сур’ёзнага канфлікту, які пачаўся ў наступным навучальным годзе.
Кепская справа была з аплатай за права навучання ў гімназіі. Трэ было ўносіць па 60 руб. кожнае паўгоддзе, г. зн. за год — двухгадовую зарплату бацькі. Прызнацца, я і не думала старацца дзе-небудзь дастаць такія грошы. Дарэмная справа! Хто мне іх дасць і з якой ласкі? Але як толькі прыходзіць апошні тэрмін паўгадавога ўзносу, мне паведамляюць з канцылярыі: «За невзнос платы за правоученне вы не допускаетесь в классы». Нічога не параіш... Аднак я кожны дзень прыходжу ў гімназію. Званок. Дзяўчаты ідуць у клас, а я машчуся сярод паліто ў раздзявальні і чытаю. На перамене прыбягаюць падружкі, кажуць, што было на ўроку, што задана на дом, я запісваю ў дзённік. I пакуль ідзе наступны ўрок, я рыхтую заданне. Разам з усімі вяртаюся дадому. Так праходзіць тыдзень, другі. Гардэробшчыцы на мяне паглядаюць і перашэптваюцца паміж сабой. Выключна цёпла і сардэчна адносіліся да мяне падругі. На трэці тыдзень сыходзіць у гардэробную мадам-дзелавод:
— Можаце ісці ў клас, — апавяшчае яна.
— Я ж яшчэ не ўнесла платы, — кажу.
— Усё ўжо зроблена.
— А хто ўнёс?
— Гэта вас не датычыць. Ідзіце ў клас.
Пераскокваючы праз 2—3 прыступкі, метэорам мчуся на другі паверх. Радасным «ура» сустракае мяне ўвесь клас. Праз далікатнасць ніхто не пытае, скуль узяліся грошы на аплату. Першы раз я-ткі даведалася, што якаясь іудзейская абшчына заплаціла за мяне, а хто за ўвесь апошні час майго навучання плаціў, даведалася толькі праз два гады пасля гімназіі.
24 лістапада, у дзень сваіх імянін, начальніца давала бал ь для сваіх вучаніц. Кожная васьмікласніца магла прывесці з сабой кавалера. У ніжняй зале быў вялізны, як на Вялікдзень у багатым доме, бясплатны буфет, а ў верхняй зале — танцы.
У 1914 г., калі я адбывала ў Вільні курсавую практыку, выклікае мяне да тэлефона незнаёмая няздзюраўка і запрашае мяне ад свайго імя на традыцыйны баль. Кацярына Платонаўна звярнулася да вучаніц з просьбай, каб на гэты раз замест кавалераў запрасілі былых яе вучаніц. Гэтай незнаёмцы параіла знайсці і запрасіць мяне. 3 радасцю я ішла па пратаптаных дарожках, хацелася абнімаць і цалаваць і сцены, сярод якіх было столькі светлых, радасных дзён135. Нават каўзанулася з разбегу на гладкім паркеце, успамінаючы былое. Кацярына Платонаўна знайшла мяне сярод натоўпу і запрасіла ў свой пакой, дзе ўжо стаялі на стале два прыборы і пачастунак. За шклянкай гарбаты і кілішкам лёгкага віна яна мяне распытвалася аб маім жыцці, аб вучобе на курсах.
— Я заўсёды з цікавасцю назірала за вамі, — кажа Кацярына Платонаўна, — шчыра любіла вас, але, самі разумееце, тады я не магла выявіць свае цёплыя адносіны да вас, вылучыць вас сваёй сімпатыяй. Я павінна да ўсіх аднолькава адносіцца і толькі цяпер магу вам аб гэтым сказаць.
Мяне ўзрушылі яе цёплыя словы, і, як матцы роднай, хацела ёй рукі пацалаваць за яе добрае сэрца, але яна не дазволіла, і толькі шчыра мы абняліся і пацалаваліся136.
— Скажыце, Кацярына Платонаўна, хто за мяне ўносіў плату за навуку?
Яна крыху памаўчала, усміхаючыся, і кажа:
— Мяне прасілі не гаварыць вам. Ну, справа мінулая, і, думаю, цяпер магу сказаць: Лёля Мушнікава.
— Лёля? — здзівілася я і прыстыжана патупіла вочы. (Значна пазней я даведалася, што Лёля толькі палову належнай сумы ўносіла за мяне, а рэшту Няздзюрава ад сябе дакладала, але аб гэтым яна змоўчала.)
Дык чаму ж мне зрабілася сорамна?
Лёля — мая аднакласніца, адна з найлепшых вучаніц, якая вучылася на залаты медаль. 3 першых дзён мы з ёй падружылі. Скора я даведалася, што яна дачка нядаўна памерлага генерала. He раз бачыла праз акно яе матку, вельмі прыгожую элегантную даму ў жалобе. Ha Роса яны мелі ўласны двухпавярховы асабняк, які стаяў на ўзгорку сярод вялізнага саду. Даведаўшыся аб гэтым, я неяк анясмелілася і адцалілася ад яе. Колькі разоў Лёля запрашала мяне да сябе і нават крыўдзілася, што я бываю ў суседнім з імі доме, а іх дом абмінаю137.
— А што я за кампанія для цябе? — даволі дзёрзка адказвала. — Гліняны гаршчок генеральскаму катлу не пара.
I вось цяпер на гімназійным балі я даведваюся, што гэта «генеральскі кацёл» праз два гады дапамагаў «глінянаму гаршку»: Лёля плаціла за маю навуку і так, каб я аб гэтым не ведала. Ці ж не было ад чаго мне патупіць вочы ад сораму?
Ледзь дачакаўшыся раніцы, я пабегла на Росу, каб падзякаваць Лёлі і яе матцы, але запозна ўжо: яны кудысьці выехалі, і я страціла яе з вока аж на 35 гадоў138.
Яшчэ перад веснавымі экзаменамі мне запрапанавалі рэпетытарства ў прыватным інтэрнаце п. Клачкоўскай узамен за поўнае ўтрыманне, аднолькавае з дзяўчатамі, якія жылі ў інтэрнаце. 3 першых дзён новага навучальнага года я перайшла ў інтэрнат, падзякаваўшы прэлату за дапамогу ў мінулым годзе. У інтэрнаце было 17 дзяўчат. Маім абавязкам было дапамагаць ім у падрыхтоўцы ўрокаў, кожную з іх праверыць. Калі б хто з іх прынёс у дзённіку двойку, гэта была б і мая двойка, і пагражала б мне звальненнем з інтэрната. За свае ўрокі я магла засесці ў калідорчыку толькі пасля таго, як усе лягуць спаць. I хаця мае падапечныя двоек не прыносілі, аднак незадавальненне з мяне ў п. Клачкоўскай паступова ўзрастала і вясной, месяцы за два
да экзаменаў, яна-ткі не вытрывала і, узарваўшыся бомбай, выгнала мяне з інтэрната. Ну, але аб гэтым крыху пазней.
У новых умовах жыцця, пры такой нагрузцы, мне ўжо трудна было акуратна наведваць заняткі ў гуртку моладзі. Адышла я і ад беларускай самадзейнасці. Аднак наведвала ў вольны час і рэдакцыю «Нашай Нівы», якая знаходзілася ў суседнім доме, і беларускую кнігарню, якая адкрылася на рагу Завальнай вуліцы і Малой Пагулянкі. У першым ад вуліцы памяшканні была кнігарня з вялікай вітрынай. За ёй даволі вялікі пакой, у якім знаходзіўся зародак будучага беларускага музея139. Тут былі самадзельныя тканіны і калекцыя паясоў з беларускімі нацыянальнымі арнаментамі, слуцкія паясы, старадаўнія музычныя інструменты, разьба па дрэве самадзейных вясковых майстроў, старажытныя абразы, жырандолі і ўсялякая ўсячына, развешаная па сценах, расстаўленая па полках і сталах, зваленая ў кучы. Пасярэдзіне стаяў стол, за якім працаваў Ластоўскі і за якім садзіліся мы, калі збіраліся на гутаркі. Далей, трэці пакой з куханькай займала сям’я Ластоўскага. Да іх хадзілі праз чорны ход з панадворку.
У самой кнігарні вечарамі і ў музейным пакоі часта збіралася беларуская інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь. Тут вяліся гутаркі, а часам і гарачыя спрэчкі на грамадска-палітычныя, літаратурныя тэмы, абмяркоўваліся творы маладых пісьменнікаў і паэтаў, слухалі апавяданні аб старыне. Кожны з наведвальнікаў стараўся ўзбагаціць музей, хто дзе што запарве. Кіраўніком музейнай справы быў Іван Луцкевіч, археолаг і этнограф па адукацыі. Ён бадзяўся па панскіх маёнтках, вынюхваў, дзе якія ёсць каштоўныя для музея рэчы, і або выцыганьваў задарма, або купляў за мізэрную цану. Часта перапрадаваў рэчы, якія не мелі вартасці для беларускага музея. Якісь час там вісела велізарная жырандоля, змайстраваная з выразаных у форме лісцікаў бляшак. Нарэшце я яе пабачыла ўжо звісаючай са столі на самым сяродку кафедральнага касцёла140. Луцкевіч угаварыў прэлата Савіцкага, які лічыўся пробашчам катэдры, што гэтая жырандоля — вельмі каштоўная мастацкая работа вядомага майстра