Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
XVI стагоддзя. Катэдра сама па сабе з’яўлялася музеем, у якім знаходзяцца мармуровыя грабніцы ў стылі рэнесансу і барока, абразы славутых майстроў, разьба і фрэскі італьянскага мастака Дэльбяні141 і шмат іншых каштоўных і цікавых рэчаў. Экскурсіі з розных гарадоў ніколі не абмінаюць катэдры, каб не агледзець усё ў ёй уважна. Каб упрыгожыць катэдру новым цікавым экспанатам прэлат Савіцкі купіў гэтую жырандолю за 750 руб. і павесіў яе ў цэнтры катэдры. Неўзабаве катэдру наведалі выдатныя мастацтвазнаўцы з Варшавы і Кракава.
— А гэта што за барахло? — здзіўлена пытаюць спецыялісты па мастацтве, глянуўшы на жырандолю.
Прэлат, абураны іх невуцтвам, з гордасцю называе імя выдатнага майстра XVI ст.
— Які дурань вам гэта сказаў? — рассмяяліся знаўцы. — Вас ашукалі! Зніміце гэту дрэнь, яна псуе ўвесь выгляд катэдры!
Ну і сярдзіты ж быў Савіцкі на Луцкевіча, ну і кляў жа яго за свой канфуз! «Лотр! Галган! Ошуст!» А Іван пахіхікваў, паціраючы рукі:
— А чым бы я заплаціў доўг Знамяроўскаму за друкаванне «Нашай Нівы»142?
...Любіла я слухаць гутаркі з Каганцом. Заўсёды ў саматканым рудым каптане і ў ботах, нізенькі, гарбаты, з доўгімі, аж да кален, рукамі і ценкімі, празрыстымі пальцамі. На вялікім прадаўгаватым твары рэдзенькая чорная бародка і вусы, з-пад якіх выглядаюць рэдкія жоўтыя зубы. А ў празрыстых, бы крынічная вада, вачах відаць уся душа гэтага чалавека. Столькі дабраты, столькі пяшчотнай чыстай ласкі, столькі яснага, спакойнага ззяння ў іх! Глядзіш на яго, слухаеш яго спакойны голас, і здаецца, прыгажэйшага, лепшага чалавека не знойдзеш нідзе, і адчуваеш, што ад яго ліецца ў тваю душу такі ж спакой, яснасць, і ты сам становішся лепшым, чысцейшым, свяжэйшым, быццам пасля купання143.
Заўсёды бадзёры, вясёлы настрой прыносіў з сабой Ядвігін Ш. Прыгожы, сярэдніх гадоў мужчына, таксама, як і KaraHeu, У саматканай сівой суконнай вопратцы, але значна навейшай, добра сшытай, выглядаў на сярэдняй рукі панка. Забаў-
ляў нас цікавымі навінамі, забаўнымі гісторыямі, смешнымі анекдотамі.
Пад непрыгожым тварам Змітрака Бядулі крылася надзвычай прыгожая душа. Аб чым бы ён ні гаварыў, здавалася, слухаеш журчанне ручайка перад усходам сонейка ў веснавую раніцу, адчуваеш водар маладзенькіх лісточкаў бярозкі. I цяпер, калі думкі крануцца памяці найлепшага майго друга, я перачытваю яго «Абразкі»144, напісаныя ў пачатку яго творчасці, і бачу ў іх празрыстую, паэтычную, светлую душу яго.
3 вялікім здзіўленнем я спаткала ў кнігарні таварыша дзіцячых гадоў, вучня рэальнага вучылішча, Кляўдуша Душэўскага. Да гэтага я ведала яго як легкадумнага шалапая, які і ўрокі рыхтаваў, носячыся па ўсёй кватэры з кніжкай у руках і адбіваючы галубцы мазуркі. Дома ў іх гаварылі толькі папольску. А цяпер — глядзі ты! — прыходзіць сюды, вядзе гутаркі на паважныя тэмы, зрабіўся гарачым староннікам беларускай справы. Прыйшлося мне змяніць свой погляд на яго і час ад часу бываць у доме Душэўскіх па агульных ужо нашых справах. Бацькі яго страшэнна абураліся, чуючы, як мы з Кляўдушам гаварылі па-беларуску.
— Я жылы свае надрываў у працы, — казаў бацька, — усе сілы паклаў, каб даць дзецям адукацыю, каб яны не зналі мужычага жыцця, у якім я рос і гадаваўся. I табе памог вырвацца з дома, — ужо звяртаючыся да мяне, кажа, — а яны зноў да мужыкоў павярнулі і гаварыць ужо інакш не хочуць, як па-мужыцку!
— Ты ж магла б выйсці замуж нават за афіцэра, — кажа да мяне маці, — але хто ж захоча ўзяць мужычку?
Мы з Кляўдушам смяемся: падумаеш, якое шчасце — быць жонкай афіцэра!145.
...Часам заглядаў у кнігарню і Алесь Бурбіс. Зімой і ўлетку заўсёды ў лёгкім, моцна паношаным пальцішку, з абрындзанымі калошамі штаноў, нядбайна завязаным гальштукам пад каўнерыкам, які, відаць, даўнавата не паласкаўся ў вадзе з мылам. Ён мала гаварыў, заўсёды кудысьці спяшаўся. Казалі, што ён з’яўляецца сынам якогась губернатара’46, сядзеў
некалькі гадоў у астрозе за рэвалюцыйную дзейнасць і цяпер часта кудысьці выязджае па справах падпольнай работы. Ён не любіў Ластоўскага, а з братамі Луцкевічамі быў у варожых адносінах. Бурбіс арганізаваў нелегальны гурток з моладзі, якая прымала ўдзел у мастацкай самадзейнасці147. На жаль, я толькі разы два прысутнічала на занятках гэтага гуртка і таму нічога не магу сказаць аб сістэме яго работы. Бурбіс тут жа, на адным з гэтых заняткаў, даручыў мне кіраваць гуртком швачак і хатніх работніц. Я не мела тады практыкі, каб самастойна магла кіраваць такім гуртком, таму Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты і, загадзя падрыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку. Змест іх быў палітычна-адукацыйны, аднак напісаны яны былі мовай, мала зразумелай да ўзроўню развіцця маіх слухачак, дый мне самой не раз трудна было вытлумачыць некаторыя мясціны. I таму гэтыя рэфераты не зацікаўлівалі гурткоўцаў і мяне знеахвочвалі, а злавіць дзе Бурбіса, каб пагутарыць з ім аб маіх труднасцях, — нялёгкая была справа. Пазней прыйшла мне на дапамогу Цётка. Яна давала мне больш даступны матэрыял да гутарак, параіла чытаць мастацкую літаратуру: Чарнышэўскага «Что делать?» з некаторымі купюрамі, творы Багушэвіча, Купалы і інш. Тады крыху жывей пайшла работа, ажывіліся гутаркі і цікавей стала.
Даведаўшыся, што я працую ў нелегальных гуртках, арганізаваных Бурбісам, прымчаўся да мяне аж на кватэру (пасля інтэрната Клачкоўскай я зноў жыла ў Рэўкоўскіх) Антон Луцкевіч. Заўсёды чысценькі, ружовенькі, франтавата апрануты, у круглым кацялку на галаве. Ён, бачыце, страшэнна занепакоены тым, што я папала пад уплыў такога небяспечнага чалавека, як Бурбіс, які знаходзіцца пад няспынным тайным назіркам паліцыі. Гэта былы катаржнік, п’яніца, вельмі неасцярожны чалавек, які лёгка можа разам з сабой і мяне засадзіць у турму. I якіх толькі памыяў не выліваў Антон на галаву свайго ворага! Пазней я пераканалася, што спецыяльнасцю Антона Луцкевіча было распраўляцца з «ннакомыслявцнмн» метадам аблівання чалавека граззю. Але чым болып ён стараўся зняславіць Бурбіса, тым большая непрыязь расла ў душы маёй
да гэтага элегантнага панічка, да гэтага слізняка і тым большая сімпатыя і спачуванне да Алеся Бурбіса. Я не спорыла з Антонам, моўчкі яго слухала і холадна падзякавала за перасцярогу148.
Ну, але вярнуся да пані Клачкоўскай і да падзей у гімназіі.
Ітак, п. Клачкоўская не была з мяне задаволена. Пачалося з абавязковага для вучняў таго часу наведвання касцёла кожную нядзелю і абавязковай споведзі. Для вучняў-каталікоў быў вызначаны касцёл Св. Кацярыны на Віленскай вуліцы. Кожную нядзелю дзяўчаты з інтэрната строіліся ў пары і пад наглядам самой Клачкоўскай ішлі ў касцёл, станавіліся на калені перад самым аўтаром і маліліся. Я адмовілася станавіцца ў пары і ішла заўсёды збоку асобна, а ў касцёле спынялася пры самым уваходзе, і Клачкоўская доўгі час не магла назіраць, як я малюся, пакуль не здагадалася даручыць сваёй даверанай прасачыць за мной.
А пры ўваходзе, аддзеленым ад усяго касцёла шырокімі слупамі, арганізаваўся вясёлы клуб бязбожнай моладзі. Тут шапталіся парачкі закаханых, фліртавалі, жартавалі, расказвалі анекдоты аб ксяндзах. Тут апавяшчалі аб часе і месцы сходаў нелегальных гурткоў, тут адбываліся канспіратыўныя спатканні і вяліся паважныя гутаркі. Словам, тут, у касцельных закутках было куды цікавей і весялей, чымся перад аўтаром. «Спавядалася» я таксама не разам з усімі інтэрнаткамі. Даводзілася час ад часу выходзіць з дома раней за ўсіх без снедання, нібыта да споведзі.
Дайшла да вушэй Клачкоўскай і мая сутычка ў гімназіі з Маняй Барзабагатай. He магу не сказаць аб ёй некалькі лішніх слоў.
Гэта была высокая, ценкая, як тычка, дзяўчына з вузенькімі вочкамі і моднай прычоскай. А мода была такая: на галаву накладалі спецыяльна зроблены з чужых валасоў валак накшталт тоўстай каўбасы і прыкрывалі яго сваімі валасамі, каб вакол усёй галавы быў вялікі чуб. Маня не мела магчымасці купіць у цырульні такі валак і карысталася вычаскамі сваіх уласных валасоў, зваляных у некалькі асобных каўбасак, якія
я называла «пацукамі». Рэдкія валасёнкі дрэнна пакрывалі TaKia падкладкі, і галава яе заўсёды мела непрывабны выгляд. Вучылася яна кепска, амаль у кожным класе сядзела па два гады, але затое вельмі любіла рысаваць і рысавала партрэты добра. Прытым мела дрэнную звычку шчыпацца, як гусак. Сядзела яна на трохмеснай лаўцы паміж мной і Марыляй. Сядзіць, бывала, на ўроку і рысуе чыйсь там партрэт, не чуючы і не бачачы, што адбываецца на ўроку. Вось вучыцель адкрывае журнал і глядзіць, каго б вызваць. I калі толькі яго вочы накіраваны на пачатак спіска ў журнале, мы з Марыляй настаражваемся і паціхеньку адсоўваемся як мага далей ад Мані.
— Борзобогатая! — выклікае вучыцель.
— Езус Марыя! — ускаквае, хістаючыся на сваім ценкім стане, Маня і тут жа, калі мы з Марыляй не паспеем адхіліцца, балюча шчыпле нас абедзвюма рукамі.
— Я не могу отвечать! — I шлёп! Зноў садзіцца. Але вучыцелю надаелі ўжо яе пастаянныя адмовы і настойліва заве яе да дошкі. Дыктуе ёй умовы алгебраічнага прыкладу. I пачынаецца камедыя. Пакуль вучыцель вусна апытвае другую вучаніцу, Маня рашае на дошцы прыклад. I чаго толькі яна там не піша! Адвольна злучае ў самым дзікім парадку а, Ь, с, х, у, то заключае іх у дужкі, то выключае раз з плюсам, а то з мінусам, то множыць і зноў тое самае дзеліць — ну, як толькі падказвае яе буйная фантазія, не зважаючы ні на якія правілы. Мы дохнем са смеху, а яна знай сабе спіша ўсю дошку дробненькімі літаркамі. Нарэшце вучыцель паварочваецца і глядзіць на дошку. Паволі твар яго выцягваецца, вочы ўсё шырэй раскрываюцца, а мы ледзь трымаемся, каб не грымнуць рогатам.
— Что это такое? — пытае. Маня кусае вусны і маўчыць. — Я вас спрашнваю, что это такое?
— Прнведенне подобных членов, — нявінным голасам адпавядае Маня.
Стрымлівацца болып няма ніякай магчымасці, і клас покатам кладзецца ад смеху.
— Саднтесь! — злосна кажа вучыцель, і ў журнале паяўляецца тоўсты кол.
Маня спакойна вяртаецца на сваё месца, і аловак яе зноў дарысоўвае чыёсь вока ці нос. Але «калі шанцуе, то і баран танцуе». На экзаменах, калі толькі ў выніку слёзнай мальбы дапушчалі да іх, ёй надзіва шанцавала. Колькі б ні было білетаў у праграме — 46 ці 16, — яна нязменна вывучала толькі першыя 5 білетаў і — трэба ж такога шчасця! — заўсёды выцягвала адзін з гэтых пяці. Адзін толькі раз выцягнула апошні білет, адмовілася ад яго, дазволілі цягнуць другі раз, і папаўся ёй 1 -ы. Адказала на 5 і атрымала чацвёрку. A то раз на нейкім экзамене інспектар заўважыў, што яна, седзячы на крэсле для абдумвання свайго адказу, то зірне на яго неўзаметку, то, прыкрыўшыся праграмкай, нешта піша алоўкам, спусціўшы вочы. Думаючы, што яна карыстаецца шпаргалкай, інспектар звярнуў увагу камісіі на яе паводзіны. Тады яна ўстае, падымае калена і, абцягнуўшы на ім белы фартух, паказвае камісіі нарысаваны на фартуху партрэт інспектара.