• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

    Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 612с.
    Мінск 2018
    123.36 МБ
    авантурыстам, які прагуляў усю сваю спадчыну і жыў пераважна з гульні ў карты, прычым не зусім чыстай гульні, за што і выгналі яго з аднаго арыстакратычнага клуба172. Маладой удаве спадабаўся вясёлы і прыгожы князь, і яна хутка выйшла за яго замуж. Князь Мікола быў усё ж такі настолькі практычны, што перад шлюбам запатрабаваў, каб графіня запісала на імя яго сястры два маёнткі. Як відаць, сабе ўжо не давяраў.
    У Жорнаўцы добра ведаюць князя Міколу і памінаюць яго неблагім словам. Наперакор сваёй жонцы ён загадаў пабудаваць новыя дабротныя дамы для сваіх парабкаў. Ніколі нічым не крыўдзіў сваіх мужыкоў, сябраваў з імі, заходзіў часта ў іх дамы на гутаркі і на чарку гарэлкі. I сам амаль нічым не адрозніваўся ад мужыкоў: гаварыў толькі па-беларуску, апранаўся ў даматканыя сярмяжкі, а зімой у аўчынны кажух, на нагах простыя боты або валёнкі, выязджаў заўсёды, зарыўшыся ў сена на розвальнях ці ў карах. Суседзяў-паноў не любіў і з імі не сябраваў.
    Непакорны слуга. Поўнай процілегласцю ў адносінах да сваіх мужыкоў была княгіня Магдалена. Калі, бывала, яна прыязджала ў Жорнаўку, усе заміралі ад страху, стараліся не паказвацца ёй на вочы. Адзін толькі лёкай Даніла яе не баяўся, часам спрачаўся, а нават грубіў ёй. Але без яго княгіня не магла абысціся. Даніла быў высокакваліфікаваным слугой, валодаў французскай, англійскай мовамі, не гаворачы ўжо аб рускай і польскай, разам з княгіняй аб’ездзіў усю Еўропу. А мо і таму яшчэ яго так цаніла, бо наогул княгіня мела слабасць да маладых прыгожых мужчын. А Даніла быў высокі, плячысты, зграбны і прыгожы хлопец.
    Аднойчы ў Мінску княгіня накіравалася адведаць дзіцячы прытулак. За ёй ішоў Даніла і нёс кошык з мяшочкамі цукерак і цестак для дзяцей. Княгіня была ў злым гуморы і ўсю дарогу лаяла Данілу.
    — Даволі! Замоўкні, княгіня, — азваўся слуга.
    — Ах ты хам, сволёч, ты ешчэ кажэш мне мольчать?
    (Даніла з княгіняй гаварыў толькі па-беларуску.)
    — Маўчы, кажу, бо будзеш шкадаваць, — зноў азваўся Даніла. Княгіня не ўнімалася і яшчэ больш раз’ярылася.
    — Ах так! — загудзеў бас лёкая. — Дык нясі ж сама, трасца тваёй матары! — I паставіўшы кош каля яе ног на ходніку, завярнуўся і шпаркім крокам пайшоў проста ў рэстаран «Сэлект»173. Гэта быў першарадны, на еўрапейскі лад рэстаран, дзе ў любы момант прымалі на службу такога выдатнага лёкая.
    Княгіня аж падскочыла са злосці. Як ні звала яго вярнуцца, як ні тупала нагамі, але ўрэшце прыйшлося звярнуцца да прахожых, каб за ўзнагароду данеслі кошык.
    Дні тры-чатыры пасля гэтага бушавала княгіня, урэшце паслала слугу ў «Селект», каб вярнуўся ўлюбёны лёкай. Але Даніла і слухаць не хоча. Некалькі разоў княгіня пасылала па яго. Нарэшце пасланец перадае лёкаю ад яснай пані 25 руб. гасцінца і абяцанне прыбаўкі 5 руб. у месяц да яго заробку. I Даніла вяртаецца да чарговай стычкі.
    A то і так было. Сабралася княгіня на пасяджэнне якогась беларускага камітэта і загадала лёкаю прыйсці па яе ў 10 гадзін вечара. Даніла прыйшоў у вызначаны час, але пасяджэнне зацягнулася да поўначы, і ён цярпліва чакаў дзесьці ў закутку. Праз якісь час княгіня зноў ідзе на пасяджэнне, але на гэты раз пасяджэнне па якойсь прычыне не адбылося. Аднак княгіня не магла вяртацца дадому без свайго лёкая. Члены камітэта мусілі забаўляць важную асобу да прыходу Данілы. Але вось ужо і 10 гадзін, і 11, а яго ўсё няма. Знуджаныя гаспадары прапануюць праводзіць яе да дома, ды дзе там! Без Данілы ані кроку. Роўна апоўначы з’яўляецца нетаропкі слуга. Княгіня, азвярэлая ад злосці, накідваецца на яго пантэрай. А ён зусім спакойна адказвае:
    — А што ж тут такога? Прошлы раз я чакаў на княгіню, а цяпер княгіня на мяне пачакала. Вось мы і квіты.
    Зноў кончылася ўсё гэта «Селектам», пазней гасцінцам у 25 руб., месячнай прыбаўкай, і Даніла вяртаецца да сваёй пані.
    Задумаў гэты дзяцюк жаніцца і з’явіўся прад светлыя вочы яснай пані папрасіць частку сваіх запрацаваных грошай на вясел-
    ле (зарплата знаходзілася на рахунку княгіні і выдавалася слугам у меру патрэбы). Было гэта ў Жорнаўцы вясной 1914 г.
    — Як ты смееш, быдла, жэніцца без моей волі! — ускінулася на яго ясна пані.
    — Даўно мінулі тыя часы, — адказвае лёкай, — калі маглі жаніцца толькі з дазволу або па загаду паноў. Я не нявольнік. Аддай мне мае грошы!
    — Hi копейкі не дам! — крычыць пані. — Прэч з моіх очэй!
    А як даведалася, што ён бярэ сабе за жонку дачку яе лесніка, прыгожую, спрытную дзяўчыну, гневу яе не было граніц. Прыгразіла, што прагоніць лесніка, выкіне вон са службы і з дома.
    — Калі не дасі грошы, — заявіў непалахлівы слуга, — дык праз суд сышчу, а кранеш лесніка з маёй нявестай, — ужо грозна загудзеў Даніла, — вось гэтымі рукамі задушу цябе, старая падла!
    Мабыць-такі паверыла пагрозе і спалохалася, бо як ні кіпяцілся ясна пані, але-ткі швырнула яму ў вочы 250 руб.
    Даніла ажаніўся. Неўзабаве пачалася вайна. У першую ж мабілізацыю Даніла пайшоў на фронт, пакінуўшы сваю маладую жонку з хворым цесцем. Княгіня забараніла пасылаць па доктара да старога лесніка, забараніла даць і каня, каб адвезці яго ў бальніцу. Стары ляснік памёр. Асталася маладзіца адна. А ад Данілы ніводнай весткі. 3 першых дзён як у ваду кануў. Мабыць, у першых баях загінуў.
    Перад Калядамі завітала ў Жорнаўку княгіня. Даведалася, што жонка Данілы нарадзіла сына. I акурат на Куццю, калі людзі садзіліся за традыцыйную вячэру, княгіня загадала выгнаць з лесніковага дома маладую матку з малым дзіцем, забіць дошкамі вокны і дзверы і строга ўсіх папярэдзіла: калі хто прыме яе ў свой дом хаця б пераначаваць, то і яго спаткае тое самае. На двары стаяў люты мароз, глыбокі снег пакрываў зямлю. Бедная жанчына, утуліўшы ў коўдрачку сваё дзіцятка, дарэмна стукалася ў дзверы, прасіла людзей хаця б да ранку пераначаваць пад страхой. Людзі плакалі, гледзячы на яе, але ніхто не адважыўся даць прытулак няшчаснай: кожны баяўся такой жа долі і для сябе ад бязлітаснай пані.
    Хтосьці, едучы ноччу са станцыі, бачыў у лесе жанчыну, якая сядзела пад заіндзянелым дрэвам і груддзю карміла дзіця.
    Больш ніхто нічога не чуў ні пра Данілу, ні пра яго няшчасную жонку.
    Вось аб чым мне расказалі ў Жорнаўцы.
    Жорнаўская беларуская школа. Дом, які па загадзе княгіні быў прызначаны пад школу, знаходзіўся ў лясніцтве ў паўкіламетры ад маёнтка. Два пакоі, доўгія сталы і такія ж лаўкі, пустая шафа, пустыя сцены. На маё пытанне, як мае быць абсталявана школа ў неабходныя навучальныя дапаможнікі і школьныя прылады, адміністрацыя адказала, што княгіня нічога аб гэтым не гаварыла. Прыйшлося з’ездзіць у Мінск і патурбаваць яснавяльможную.
    — Давольна тэго, что я вызначыла дом і дала на вучыцельку, — холадна адказала мне.
    — Але як жа пачынаць заняткі ў голых сценах, без падручнікаў, школьнай дошкі, крэйды, сшыткаў?
    — Я не мею сродкаў на to. Hex самі купуют. Я савсем тэраз бедна, маёнткі ніц не дают, мужыкі не хотят працоваць.
    Як пазней мне сказала Міколітэ, толькі з Жорнаўскага лясніцтва кожны тыдзень здавалі ў банк на рахунак княгіні не менш 10 тысяч.
    На свае грошы купіла ў кнігарні з два дзясяткі лемантароў, першай кніжкі да чытання, грыфельных дошак, а на іншае ўжо і грошай маіх не хапіла, дый не надта чаго можна было знайсці ў мінскіх магазінах.
    У Жорнаўцы і па бліжэйшых вёсках апавясціла аб прыёме вучняў. Але пайшла чутка, што гэта нейкая незвычайная школа, што ў ёй будуць вучыць не так, як у іншых школах, а памужыцку. Бацькі прыводзілі дзяцей, аднак з вялікай няўпэўненасцю, баяліся запісваць іх у школьную кнігу.
    — Як я буду вучыць? Так, як і ў іншых школах, — тлумачыла ім. — Баяцца няма чаго, абы вашы дзеці ўмелі чытаць, пісаць, задачы рашаць. Калі будзеце незадаволены, дык забярэце сваіх дзяцей і пашлеце ў Пухавіцкую школу.
    — Ды мы і цяпер туды аддалі б, але ж надта далёка хадзіць — пяць з гакам вёрст, дык хай ужо сюды паходзяць да вясны.
    Усё ж такі запісалася звыш 30 дзяцей пераважна першага года навучання.
    Пачаліся заняткі. Як я і чакала, труднасці сустракаліся на кожным кроку. Карысталіся лемантаром, перакладзеным Цёткай у скарачэнні з польскага лемантара Промыка. Гэта цененькая брашурка фарматам прыблізна 14 х 12 см з рысункамі памерам у 2 кв. см. і літарамі мала большымі ад звычайнага газетнага шрыфту. Граматыкібеларускай мовы і правапісу ўтой час яшчэ не існавала, не было і праграм. He хапала грыфельных дошак, сшыткаў. Пісалі дзеці на выпадкова раздабытых абрыўках паперы пераважна алоўкам. Класную дошку бацькі самі змайстравалі, ахмістрыня і Міколітэ раздабылі кусок крэйды.
    Вучыліся дзеці ахвотна, цешыліся, што кожнае прачытанае слова было ім зразумела. Для старэйшых вучняў, якія ўжо ўмелі чытаць, апрача беларускай мовы выкладалася руская. Гутаркі на прыродазнаўчыя тэмы, гістарычныя і геаграфічныя прыходзілася ўкладаць самой, карыстаючыся сваёй памяццю і некаторымі дапаможнікамі. Арыфметыка выкладалася на беларускай мове, аднак з рускай тэрміналогіяй: беларускай тэрміналогіі, як і беларускіх падручнікаў па арыфметыцы, таксама не было.
    Нягледзячы на тое што падручнікі па рускай мове непараўнальна лепш адпавядалі педагагічным вымаганням, аднак труднасці на гэтых уроках былі найболыпымі: прыходзілася тлумачыць амаль кожнае слова. Часта і ў голаў не прыйдзе, што дзеці могуць не разумець або па-свойму тлумачыць самыя, здавалася б, зразумелыя словы. Рускае слова «вор» дзеці тлумачылі — «вароты», «нзба» — «прызба», «прелестный» — «які знаходзіцца пры лесе» і г. д.
    Праз 3 месяцы дзеці першага года навучання ўжо закончылі лемантар і даволі бегла чыталі апавяданні з першай кніжкі для чытання. Прыходзілі маткі дзякаваць мне і не маглі надзівіцца, што так хутка іх малышы навучыліся чытаць.
    — Гэта ж мой старшы сын ужо пяты год ходзіць у Пухавіцкую школу, а чытае так, што і ён сам, і мы нічога не разумеем, што
    ён там бэкае. А гэты маленькі — аж уцеха бярэ — і пачытае нам так складна, цікава, і ўсё чысценька раскажа, што паненка ў школе ім апавядала.
    Матэрыяльныя справы. Амаль з самага пачатку маёй працы ў Жорнаўку прыехаў да мяне адзін з братоў Казюк, якога ляснічы, немец Шталь, прыняў на работу ў канторы лясніцтва. Сярэдняга брата я пакінула ў Кіеве вучыцца. Грошы, якімі перад сваім ад’ездам яго забяспечыла, кончыліся. Трэба падаслаць яму, а ў самой даўно ўжо ні капейкі. Казюк-то атрымліваў якуюсь мізэрную зарплату, але пасля ўтрымання з зарплаты кошту сталавання ў яго аставалася ледзь толькі на курыва. А я ўжо каторы месяц ніякай зарплаты не атрымлівала: княгіня не дала ніякага загаду аб гэтым, і адміністрацыя нічога не плаціла. Прышлося з’ездзіць у Мінск да княгіні ў гэтай справе.