Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Выслухаўшы мяне, княгіня і кажа:
— Ну, хорошо, я скажу, жэбы вам плацілі 60 руб. в месяц.
— Дазвольце, княгіня, — кажу здзіўлена. — Вы мне пісалі, што будзеце плаціць мне больш, чымся ў іншых школах. Я гэтага ад вас не патрабую, але маю права на такую ж аплату, якую атрымліваюць настаўнікі іншых школ, а яны атрымліваюць 240 руб. у месяц (тады плацілі керанкамі).
— Ого! — азвалася княгіня. — Я не магу такіе большіе деньгі плаціць. Я тераз савсім бедна ест. Але еслі вам мало, будут плаціць вам 65 рублі.
Я ўсміхнулася:
— Княгіня, я не збіраюся таргавацца з вамі, як на кірмашы. Калі вы ўжо такая бедная, то нічога ад вас не буду браць. Неяк пражыву. Бывайце здаровы!
3 паскудным настроем вяртаюся назад, але цвёрда рашыла адмовіцца ад такой аплаты сваёй працы. Непакоіла толькі доля Стася, які там, у Кіеве, ужо галадае.
Прыязджаю ў Жорнаўку і знаходжу там тэлеграму: «Прыязджайце Саюз гарадоў атрымаць разлік па скарачэнні штатаў. Краскоўскі».
Ура-а-а! Атрымаць разлік «па скарачэнні штатаў» — гэта значыць зарплата за тры месяцы, што складае больш тысячы рублёў. Маладзец Іван Ігнатавіч! Гэта ён выстараўся. Замест прыцягнуць мяне да адказнасці за тое, што самавольна пакінула службу, даюць такую значную дапамогу.
Было гэта акурат перад Калядамі. Ддпусціўшы дзяцей на зімовыя канікулы і пазычыўшы ў Міколітэ грошы на дарогу, паехала ў Кіеў. Там атрымала значную суму грошай, забяспечыла на пэўны час брата і накупляла для школы розных табліц — па арыфметыцы, прыродазнаўстве — і наогул розных дапаможнікаў, якіх магла знайсці ў Кіеве. 3 гэтым багажом вярнулася ў Жорнаўку.
Літасцівая пані. Неўзабаве заявілася ў Жорнаўку княгіня і пагасціла ў сваім маёнтку нешта з два тыдні. У гэтым часе я ледзь было не вылецела з Жорнаўкі. Справа была вось у чым.
Заходзіць да мяне ахмістрыня і кажа, што Раманоўская, жонка парабка, які быў на фронце, мае вельмі цяжкія роды. Бабка не ведае ўжо, што рабіць. Патрэбна акушэрка ці доктар, інакш не дажыве кабеціна да раніцы.
— Дык у чым жа справа? — кажу. — Трэба ўзяць каня і паехаць у Пухавічы па акушэрку.
— Лёгка вам сказаць, — з крывой усмешкай кажа п. Марыя, — але хто ж асмеліцца пайсці да княгіні і прасіць дазволу на гэта? Каб яе не было ў маёнтку, дык аканом, можа, і даў бы каня. Але цяпер без яе нічога нельга зрабіць.
— Ну, дык хай аканом пойдзе і даложыць ёй, або вы ёй скажыце. Справа ж ідзе аб жыцці чалавека!
— Эх, не знаеце вы яе! Hi аканом, ні я, і ніхто не адважыцца пайсці да яе ў такой справе.
I тут расказала мне п. Марыя, якое чулае сэрца мае княгіня да... сабак.
Незадоўга да майго прыезду ў Жорнаўку тут таксама бавіла княгіня. I вось прыйшла пара аднэй сучцы шчаніцца. Княгіня, занепакоеная аб жыцці сучкі, тэлеграмай вызвала з Мінска ветэрынарнага доктара і не абы-якога, а самога старшыню
БНР д-ра Сераду174. Як жа старшыні БНР ды не паслухаць яснавяльможную пані? Рэч вядомая, прымчаўся адбабіў сучку і, атрымаўшы тлусты ганарар, вярнуўся да сваіх «дзяржаўных» спраў.
— Дык няўжо ж яна адмовіць даць каня, каб выратаваць жыццё чалавека? — пытаю здзіўлена, выслухаўшы гісторыю з сучкай.
— I не дасць, — цвёрда адказвае ахмістрыня.
— Дык што ж рабіць?
— А што вы зробіце? Нічога! Каб нават і пехатой згадзілася акушэрка ісці ў такую сцюжу ды поначы, і то баба не дачакае і памрэ.
— Ну, дык я пайду да гэтай ведзьмы.
— I не важцеся! Выгане вас не толькі са свайго пакоя, а чаго добрага, і з Жорнаўкі. Вось і вашай школе канец будзе.
Я не паслухала яе і рашуча накіравалася ў пакоі княгіні. Было ўжо 9 гадзін вечара. Княгіня сядзіць за невялічкім столікам і раскладвае пасьянс. Тут жа, на століку, стаіць крышталёвая пасудзіна з вадой для акуркаў175. Папяросу не выпускае з вуснаў, прыкурвае адна ад аднэй. Вакол яе, як архангелы, сядзяць і безупынна хрукаюць віславухія сабачаняты.
— Выбачайце, княгіня, што трывожу вас у такі час, — азвалася я пасля прывітання, — але справа вельмі пільная.
— А что такое?
— Ваша работніца Раманоўская моцна хворая, можа памерці. Дазвольце ўзяць каня з’ездзіць у Пухавічы па доктара.
— Что-о-о? А вам яке дзело до тэго?
— Гэта справа кожнага парадачнага чалавека прыйсці на дапамогу хвораму.
— Романовска? А нех оні поздыхают, то быдло! Оні не варты тэго, что мой муж для ніх сделал. Он ім домы новэ побудовал, я для іх дзеці школу дала, а оні ніякей благодарності за то не мают для мене. I как вы смете мешаться і что-то для ніх просіць!
— Зразумейце ж, княгіня, кабета можа памерці. Муж на фронце, дзеці сіротамі застануцца. Вы ж такі хрысціянка, дык няўжо адмовіце выканаць хрысціянскі абавязак?
— Как, вы ешчэ учіть мене? Вы грубіянка, хамка, такая, как і всё то быдло! Прэч з моіх очей!
— Мне трудна паверыць, княгіня, — кажу ўжо ўзбураным голасам, — што ў вас заместа сэрца зацвярдзелы камень. Вы да сваёй сучкі тэлеграмай выклікалі аж з Мінска ветэрынара, а калі гіне працоўны чалавек, дык у вас ніякай літасці няма.
— Прэч! Вон! Вон! — заверашчала, сарваўшыся з крэсла. Сабакі забрахалі і кінуліся на мяне, і я куляй выскачыла з пакоя.
— Ну, што? Ці я не праўду казала? — азвалася ахмістрыня, пазнаўшы па маім твары, чым закончылася мая інтэрвенцыя.
Мы з братам адзеліся і пайшлі да аканома. 3 вялікім трудом удалося яго ўгаварыць, паабяцаўшы, што жывая душа не будзе ведаць, куды мы паехалі, і не данясе княгіні. Даў-такі нейкую старую клячу, зламаныя розвальні, сам вывеў і запрог каня, каб не было лішніх сведкаў, і мы рушылі ў Пухавічы. Тры разы конь распрагаўся ў дарозе, але-ткі ўжо пасля поўначы прывезлі акушэрку і выратавалі кабеціну.
Вячэрняя школа. Зараз жа пасля прыезду брата мы з ім ураілі адкрыць вячэрнюю школу для дарослых. Рабочая моладзь з вялікай ахвотай кінулася да навукі. Усе яны былі анальфабэтамі. Мы з братам упершыню працавалі з дарослымі, і я са здзіўленнем пераканалася, што дарослым значна трудней адалець першапачатковую грамату, чымся дзецям. 3 рахункамі было лягчэй, але з чытаннем і пісьмом дзеці-школьнікі абганялі дарослых.
Заняткі адбываліся кожны вечар у панскай кухні, даволі вялікім і цёплым памяшканні. Суботнія вечары праходзілі па асобнай праграме. Калі трапляла да нас, хоць і рэдка, газета, я паведамляла аб падзеях на франтах і ва ўсім свеце. Пасля праводзіла гутарку на прыродазнаўчыя тэмы, затым чытала творы мастацкай літаратуры — Купалы, Коласа, Цёткі, Бядулі. Заканчвалі вечар беларускімі народнымі песнямі і танцамі пад скрыпку з цымбаламі.
Нашы суботнія вечары карысталіся вялікай папулярнасцю. Збіраліся не толькі хлопцы і дзяўчаты з акалічных вёсак, але і старыкі. Аднойчы, неяк у канцы сакавіка, пасля
маёй гутаркі — не памятаю ўжо, на якую тэму, — азваўся адзін дзядзька з сівой барадой, які сядзеў у закутку і слухаў:
— Скажы мне, паненка, ці справядліва гэта так устроена на свеце, што адзін чалавек, прыкладам, як наша княгіня, уладае такімі абшарамі зямлі і лясоў, а мы, мужыкі, душымся на чужым полі і ўпрогаладзь жывём?
— Вядома, што несправядліва, — адказваю. — Зямля павінна належаць тым, хто на ёй працуе.
— А што ж, па-вашаму, будзе з панамі? — пачуўся звонкі голас з нотай раздражнення. — 3 чаго яны будуць жыць, хаця б і наша княгіня?
— А будзе так, як працоўны народ пастановіць, — адказваю.
— Правільна! — азвалася некалькі галасоў.
Ахмістрыня, пачуўшы небяспечную тэму гутаркі, лоўка звярнула ў другі бок:
— Ану, дзяўчаткі, давайце спяваць! — і сама зацягнула песню, абрываючы гутарку.
Разрыў. Як пазней я даведалася, у тую ж ноч паімчаўся ў Мінск панскі падлыжнік, тэхнік па сельскагаспадарчых машынах, з даносам да княгіні. На другі дзень з лясніцтва паведамілі мне, што я павінна ехаць у Мінск: выклікае княгіня. He здагадваючыся, у чым справа, еду ў Мінск. Да княгіні я не вельмі спяшалася і прыйшла толькі праз дзень пасля свайго прыезду. Сустрэла мяне княгіня выключна холадна, не падала, як бывала дагэтуль, рукі, не запрапанавала сесці.
— Я позвала вас, жэбы повядоміць, жэ я закрываю школу.
— Яшчэ ж школьны год не кончыўся, — азвалася, абы штокольвечы сказаць.
— To не мает значэння.
I далей кажа, што яна закрывае школу, бо незадаволена мной. Я, бачыце, не адчуваю ніякай удзячнасці да княгіні, я дайшла да такой нагласці, што збіраюся яе землі дзяліць і раздаваць мужыкам.
— Вы всё для мужыков, для тых хамув і ні кроплі благодарносці для мене.
— Выбачайце, а за што я павінна быць удзячна вам? Я ні капейкі ад вас не брала, а мая праца, здаецца, больш варта, чымся зацірка і посная бульба, якой мяне кормяць з вашай ласкі. Вашы землі не я буду дзяліць, а народ, які на іх працуе, забярэ, не пытаючыся ні вас, ні мяне. Што ж датычыць маіх поглядаў, дык мне здавалася, што вы іх ведалі, калі прапанавалі мне адкрыць беларускую школу ў вашым маёнтку. А калі не ведалі, дык знайце, што жыла, жыву і буду жыць для гэтых мужыкоў, якіх вы так ненавідзіце, працавала і буду працаваць толькі для іх і ніколі для князёў і паноў.
Павярнулася і, не сказаўшы «бывайце здаровы», накіравалася да дзвярэй. He зважаючы, што ясна пані яшчэ нешта крычала.
Назаўтра ў 7 гадзін раніцы з білетам у руках чакаю на вакзале цягніка. Гляджу — бяжыць, засопшыся, расчырванелая Міколітэ Папікайтэ.
— Ой, нарэшце-ткі цябе знайшла! — кажа, цяжка дыхаючы. — Увесь вечар і ад досвітку сёння гойсаю па ўсім Мінску, шукаючы цябе.
— Нашто ж я так пільна патрэбна? I скуль ты тут узялася?
— Княгіня паслала па цябе. Ідзём!
— Куды?
— Да княгіні. Яна хоча цябе бачыць.
— А мы ўжо бачыліся, і нам няма аб чым больш гаварыць. Вось білет, хутка цягнік будзе. Ты ж, пэўна, ведаеш, што яна школу закрывае. Але школьны год я давяду да канца, а там чорт з ёй, з гэтай яснай паняй!
— Нічога ты не зробіш, — кажа Міколітэ. — Яна ж загадала, як толькі ты выедзеш у Мінск, забіць дошкамі ў школе вокны і дзверы. Ты і ў школу ўжо не ўвойдзеш.
— Як гэта? — пытаю з абурэннем. — А ўсе школьныя прылады, кнігі, табліцы? Гэта ж мая ўласнасць, на свае грошы купляла.
— Я ведаю. Як толькі ты выехала ў Мінск і ляснічы паслаў людзей забіваць дошкамі школу, я пабегла і вынесла ўсё, што там было, апрача лавак і сталоў, а сама ўдагонку за табой
у Мінск. Баялася, што вы, чаго добрага, паб’ецеся з княгіняй, — горка ўсміхаючыся, пажартавала Міколітэ. — А тут і са справаздачай падышоў час. А да княгіні ты ўсё ж такі зайдзі цяпер. Яна нешта хоча табе сказаць. Учора, як толькі я прыехала і зайшла да яе з грашовай справаздачай, яна і справаздачы не захацела слухаць, а загадала зараз жа ісці цябе шукаць. Хоць з-пад зямлі дастань, а прывядзі цябе! He злуйся так на яе — ведама, старая самадурка. Яна, пэўна, і шкадуе цяпер таго, што натварыла ў гарачцы.