Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
Ён больш чым крытычна адносіўся да парадкаў, якія панавалі ў той час у Полынчы.
— Запамятуйце, — казаў, — такой Польшчы, як цяпер, не будзе. А будзе вось так, — раскрыў адну далонь і другой правёў па ёй мяжу: — тут будзе Савецкая Расія, а вось тут — немцы. Мне цяпер прапануюць любое староства на Беларусі, — кажа далей, — або пасаду суддзі ў Гродзенскім акруговым судзе. Але я ні таго, ні другога не хачу. Паступаць так, як мне загадвае маё сумленне, мне не дазволяць, а так, як яны будуць мне загадваць, — не магу і не хачу. Я адмоўлюся ад усялякай урадавай службы, вярнуся ў Гродна і буду прыватным адвакатам, прысяжным павераным.
У 1921-1922 гг. я разам з тав. Жылуновічам працавала ў выдавецкім аддзеле Знешторгу ў Берліне229, дзе выдаваліся беларускія падручнікі і «Сокі цаліны» Цішкі Гартнага. Там дайшлі да мяне весткі з Гродна: тав. Курбскі ўжо паўгода сядзіць у польскай турме без дапросаў, без следства; яго старая маці і малы брат жывуць у голадзе і холадзе. Дамброва вярнуўся ў Гродна і займаецца адвакатурай. У той жа дзень я паслала ліст Дамброву з кароткім тэлеграфным зместам: «Хай жыве Юзаф Дамброва — не суддзя страшны, а наш абаронцаі». Следам за
гэтым — другі ліст, у якім я прасіла заняцца справай Курбскага, вярнуць старой маці яе сына. Праз якісь час атрымала ад маткі Курбскага вялікі ліст, у якім пасылала мне блаславенне ўсіх нябёсаў за маю інтэрвенцыю ў справе яе сына. Яна паведамляла, што адвакат Дамброва ўзяўся за справу Курбскага, дабіўся паскоранага следства і на судзе так бліскуча абараняў свайго кліента, што пасля апраўдальнага прыгавору публіка, прысутная на судзе, наладзіла шумную авацыю абаронцу. А калі маці з’явілася да яго з падзякай і спытала, колькі яму трэба заплаціць за абарону, ён ні капейкі не ўзяў.
Даведаўшыся ў 1925 г., што я знаходжуся пад судом у буржуазнай Латвіі, Дамброва стараўся прыехаць у Даўгаўпілс (Дзвінск), каб абараняць мяне на судзе. Але латвійскі ўрад адмовіў яму ў гэтым, спасылаючыся на закон, згодна з якім абаронцам на судзе можа быць толькі латвійскі грамадзянін.
Пасля маёй высылкі з Латвіі я згубіла след Дамбровы і не ведаю, як у далейшым склалася яго жыццё.
Ну, але пара вярнуцца да перарванага апавядання аб гродзенскіх справах.
Пасля вызвалення з турмы я зноў актывізавала драматычны гурток, зноў кожны тыдзень ставіліся спектаклі, хоць з яшчэ большымі труднасцямі. Цяпер пачала цкаваць нас і польская клерыкальная газетка:
«Панаехалі сюды нейкія беларусы з доўгімі і кароткімі валасамі... разгарнулі тут шкодную працу. Прыбыла сюды спосабам пілігрыма якаясь Мядзёлка. Яе тут празвалі Мяцёлкай хіба дзеля таго, што служыць да вымятання польскага духу з нашага краю... За сваю праступную дзейнасць села ў турму, аднак не зазнае там асаблівых невыгод і зноў, немаведама чаму, апынулася на волі і зноў пачала працаваць, як кажуць, з усіх чатырох...»230 (Цытую па памяці.).
У пачатку 1920 года мяне выклікалі ў Мінск і прызначылі кіраўніцай 4-класнай жаночай беларускай школы, што была на б. Аляксандраўскай (вуліцы Горкага), супроць Траецкай
гары. Школа паглынала ўвесь мой час, а таму я не магла прыняць актыўнага ўдзелу ў тэатры. Аднак разы два прыходзіў да мяне Міцкевіч і ад імя ўсяго калектыву прасіў выступіць замест хворай Станкевіч, бо інакш зрываліся спектаклі. I я замяняла яе раз у ролі Зоські і другі раз у ролі Пронкі, не правёўшы ніводнай рэпетыцыі.
У гэтым часе польскія акупацыйныя ўлады задумалі ўзяць беларускі тэатр пад сваю апеку і кіраўніцтва. Выдзелілі на гэту справу пэўную суму грошай праз Беларускі нацыянальны камітэт і назначылі дырэктарам вядомага ўжо прайдзісвет Вернікоўскага, які з Гродна зноў вярнуўся ў Мінск. Гэты мацёры чарнасоценец і стары распуснік рукі з радасці паціраў і аж слінкі пускаў, адкрыта перад мужчынамі цынічна рысуючы перспектыву вясёлых забаў з падуладнымі яму маладымі акцёркамі231. Пачаўся набор у штат тэатра акцёраў на сталую зарплату. Я, не жадаючы працаваць пад такім кіраўніцтвам, не пайшла запісвацца ў штат акцёраў. Але і Вернікоўскі добра мяне ведаў і памятаў нашы сутычкі ў Гродне. «Сімпатыі» нашы былі ўзаемныя, бо, як казаў мне Фларыян Ждановіч, калі Вернікоўскаму быў паданы спіс акцёраў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, ён, працадзіўшы скрозь зубы «сволач» па маім адрасе, вымазаў маё прозвішча са спіса.
He ведаю, ці ўдалося яму хоць каго завербаваць у свой тэатр і ці паспелі зрабіць хоць адну пастаноўку да вызвалення Мінска, бо скора пасля гэтага, у маі, я была арыштавана і апошнім эшалонам вывезена з Мінска 10 ліпеня 1920 г.232.
VI. Вільня. 1912—1914 гг.233
Непасільная праца, дрэннае харчаванне ў Пецярбургу і веснавыя туманы настолькі знясілілі мяне, што дактары загадалі неадкладна пакінуць гэты горад. Адмовіўшыся на курсах ад абавязковай практычнай работы ў Пецярбургу, вясной 1913 г. я выехала ў Вільню і там паступіла на патрэбную для практыкі работу.
Уся віленская інтэлігенцыя гуртавалася вакол рэдакцый нацыянальных газет, культурных таварыстваў, клубаў. Існавала
польскае таварыства са сваім багатым клубам «Лютня», літоўскі клуб «Рута» і найбяднейшая «Беларуская хатка» на Віленскай вуліцы, дзе змяшчаўся музычна-драматычны гурток і нейкі час рэдакцыя «Нашай Нівы»234.
У гэты час я сустракалася са сваімі сябрамі ў «Беларускай хатцы».
3 Уладкай Станкевічанкай я пазнаёмілася ў 1909 годзе зараз жа пасля першай беларускай вечарыны, на якой яна выступала ў танцавальнай групе Ігната Буйніцкага. 3 таго часу Уладка ўсё сваё жыццё цесна звязала з развіццём беларускай культуры. Сярод усёй нашай моладзі яна выдзялялася сваімі выключнымі арганізатарскімі здольнасцямі. He было ніводнага мерапрыемства, у якім яна не прымала б самага актыўнага ўдзелу: ці то арганізацыя народнага свята Купалля і спектакля, ці таварыскай застольнай вечарынкі, пры распаўсюджанні білетаў ці зборы сродкаў на выданні — яна была адна з першых. Атрымаўшы ў спадчыну ад маткі-францужанкі гарачую, непаседлівую натуру, заўсёды энергічная, рухавая, як жывое срэбра, жартаўлівая, вясёлая, экспансіўная, Уладка была душой нашай маладой грамады. Кожную радасць ці няўдачу ў грамадскім і асабістым жыцці яна моцна перажывала. He раз яна кулакамі лупцавала беднага Юрэвіча235, які свету без яе не бачыў, дый нам, дзяўчатам, даставалася па карку, калі ў чым не дагодзім ёй. Аднак ніхто з нас не падумаў крыўдзіцца на яе за гэта. Усе мы яе любілі і без яе не маглі абысціся.
Бывала я і на кватэры Цёткі, якая жыла ў лясным прадмесці Звярынцы разам са сваім мужам Кейрысам. He зусім звычайная гэта была пара. Мне казалі, што іх шлюб спачатку быў толькі фіктыўным, на манер Соф’і Кавалеўскай, а праз нейкі час сталі жыць разам, але я не адважылася ў яе самой пра гэта спытаць. У мяне склалася ўражанне, што Цётка з’яўляецца хутчэй кватаранткай, чымся гаспадыняй у сваім доме. Яна займала асобны пакой, вельмі просценька абсталяваны. На стале, на паліцах — поўна кніг. Толькі ў гэтым пакоі яна нас прымала,
сюды прыносіла і пачастунак, ніколі не запрашаючы ў другія пакоі кватэры. I толькі раз, выпадкова стыкнуўшыся ў калідоры з Кейрысам, Цётка пазнаёміла мяне са сваім мужам. Здавалася, што Цётка з мужам жылі кожны сваім асобным жыццём, не ўмешваючыся ў справы адно аднаго. Іх ядналі хіба толькі рэвалюцыйныя справы. Кейрыс быў членам сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы, Цётка — беларускай сацыялістычнай грамады.
Апраналася Цётка заўсёды ў просценькую чорную сукенку і такі ж чорны жакецік. Гаварыла крыху ў нос з чыста вясковай манерай і інтанацыяй. He раз мне прыходзіла ў голаў нядобрая думка, што Цётка крыху рысуецца сваім сялянскім паходжаннем і зумысля напускае на сябе грубаватыя манеры і тон. Аднаго разу мы невялічкай грамадкай ішлі з Цёткай у «Беларускую хатку». Наперадзе ішла яе малодшая сястра і, не заўважыўшы дома, у двор якога нам трэ было завярнуць, мінула яго і пайшла далей. Цётка спынілася і на ўсю вуліцу загалёкала:
— Зюнька-а-а! Каб цябе ха-ле-ра, куды цябе панясло-о-о!
Ну зусім як баба на вёсцы. А людзі на вуліцы спыняліся і здзіўлена азіраліся.
У рэдакцыі «Нашай Нівы» я рэдка бачыла Цётку. Яна найбольш сябравала з Купалам і Бядулем, асабліва любіла свайго «Купалку», як ласкава называла Янку. На вечарах у «Беларускай хатцы» Цётка заўсёды была вясёлай, жартаўлівай, але танцавала рэдка, і то толькі з Купалам, і толькі польку, бо іншых танцаў Янка не ўмеў танцаваць і вучыцца не хацеў.
Янка Купала моцна змяніўся з таго часу, як прыехаў у Вільню і стаў рэдактарам «Нашай Нівы»: спахмурнеў, схуднеў, ні разу не бачыла яго цяпер такім гарэзлівым, вясёлым, як у доме праф. Эпімаха-Шыпілы. Да нас, моладзі, даходзілі чуткі пра частыя спрэчкі ў рэдакцыі, ведалі, што Купала не ладзіць з братамі Луцкевічамі. Купалу падтрымлівалі 3. Бядуля, М. Гарэцкі, а Луцкевічаў — Ядвігін Ш., аднак мы, юнакі, не ведалі, у чым сутнасць рознагалосся ў рэдакцыі, ад нашых пытанняў адмахваліся. Уся вялікая работа ў рэдакцыі ляжала на плячах толькі дваіх — Я. Купалы і 3. Бядулі. На палітычнае кіраўніцтва газетай прэтэндаваў Антон Луцкевіч, а матэрыяльныя сродкі
былі ў руках Івана. Абодва яны не вельмі дбалі пра тое, у якіх умовах жывуць супрацоўнікі рэдакцыі. А тыя не раз не мелі за што паабедаць, не маглі абнавіць паношанай вопраткі.
— Паўлінка, дай грыўню, калі маеш. Пагаліцца трэба, a то дзяўчаты любіць не будуць, — не раз па-сяброўску звяртаўся да мяне Купала.
Бядуля ў сваім шэрым даўгаватым каптане сарамліва хаваў пад столікам свае ногі ў дзіравых чаравіках. Ластоўскі стараўся прыкрываць лату на нагавіцах. С. Палуян зімой і летам хадзіў у чорнай палярыне — на паліто не мог здабыцца.
А ў гэты самы час Луцкевічы кожны дзень абедалі і вячэралі ў першаразрадным рэстаране «Брыстоль» у кампаніі віленскіх франтаў у кацялках і цыліндрах на галаве. Казалі, што яны мусяць быць у такой кампаніі, бо яны, бач, «палітыку робяць», але на гэту палітыку моцна моршчыўся Купала. He раз, калі мы пыталіся ў Янкі, чаму ён такі пахмурны, маўклівы, ён каротка адказваў:
— 3 Антонам моцна палаяўся.
Але дабіцца большага ад яго нельга было. Маўчаў.
Аднаго разу пасля нейкай лекцыі ў бібліятэцы Б. Даніловіча мы вярталіся ўсёй грамадой. Браты Луцкевічы завярнулі ў «Брыстоль».