• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

    Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 612с.
    Мінск 2018
    123.36 МБ
    калі горача прытуліць яе да сябе. Ліст быў падпісаны літарацкім псеўданімам «твой Божыдар».
    Малінаўскас сфатаграфаваў гэты ліст, зрабіў сотню адбіткаў яго і распаўсюдзіў па ўсёй Вільні. Скандал у віленскай капітуле быў нечуваны! Пасля гэтага Цыраскі знік з віленскага кругавіду.
    VII.	Ваенныя 1914—1917 гады238
    На ўзбярэжжы, над ракою Шэпчуць вербы з асакою: — Што то будзе, што то будзе? Штось трывожыць свет і людзі!
    Я. Купала
    3 Балкан даносяцца водгукі далёкага грому. Трывожна стала. «Дакоціцца навальніца і да нас», — прарочаць нашы палітыкі. I сапраўды, 19 ліпеня (стар. ст.) 1914 г. выбухла вайна.
    Натоўпы чарнасоценцаў ходзяць па вуліцах Вільні з партрэтамі цара і на кожным скрыжаванні вуліц спяваюць сваё «Боже, царя хранн». Хай толькі які прахожы не зніме шапкі і не прыкленчыць перад царскім партрэтам — на яго пасыплюцца ўдары кулакоў і палак. У Бернардынскім садзе гэтыя хуліганы раз-пораз спыняюць музыку сімфанічнага аркестра, голасным крыкам патрабуючы выканаць царскі гімн. Паспрабуй іх не паслухаць! Канцэрты зрываюцца, публіка спешна хаваецца пад дах свайго дома.
    — Вайна доўга не будзе, самае большае месяцы тры, — казалі амаль усе, але былі і такія, якія лічылі, што гэта бура зацягнецца на доўгія гады і знясе ўвесь сучасны лад жыцця.
    Аднойчы мы ўсёй грамадой пайшлі ў Бернардынскі сад на сімфанічны канцэрт. Ходзячы па алеях саду, гаварылі, як і ўсе тады, пра вайну.
    — Трэба, каб немцы разбілі Расію, — кажа Іван Луцкевіч.
    — Чаму? — здзіўлена пытаем.
    — А таму, што тады будзе рэвалюцыя ў Расіі, і ўсе яе народы вызваляцца з няволі.
    Я ціхенька пацягнула за рукаў Бядулю і, калі мы адсталі ад усіх на пэўную адлегласць, пытаю:
    — Што гэта значыць? Ну а калі ўсё ж такі рэвалюцыі не будзе? Тады над намі запануюць немцы і будуць анямечваць нас, як і палякаў пад нямецкім панаваннем у Пазнаншчыне?239.
    — Ён, мабыць, больш ведае, чымся мы з табой, — адказвае Бядуля.
    — Слухай, а калі ён такія думкі выказвае не толькі перад намі, але і ў іншым месцы, дык не дзіва, што яго называюць гакатыстам*240’241.
    — Ну, гэта брахня даўно ўжо вядзецца з боку Обста ў «Кур’еры віленскім» і Саланевіча ў «Северо-Западной жнзнн»’242,243. Іван [Луцкевіч] як археолаг гандлюе ўсякімі старажытнасцямі, часам выязджаў у гэтых справах за граніцу, у Вену і іншыя замежныя гарады. Вось гэта і дало повад абвінавачваць яго ў сувязі з немцамі. А памятаеш, яшчэ паўгода таму «Наша Ніва» абаранялася ад абвінавачванняў беларусаў у сувязях з гакатыстамі? Хто яго ведае, магчыма, гэта Іван, шукаючы па касцёлах і цэрквах розных антыкаў і мастацкіх абразоў, меў справу з украінскім панам Ганіцкім, а той хацеў скарыстаць знаёмства і прыцягнуць беларусаў і ліцвінаў да гакатыстаў і напісаў да гакатыста Тыдэмана ліст з пытаннем, ці варта яму гэтым займацца. Перапіска Ганіцкага з Тыдэманам стала неяк вядомай Обсту і Саланевічу, ну і пачалася атака на ўсіх нашаніўцаў. Крыху было супакоілася з гэтымі напасцямі, а цяпер, як выбухла вайна з немцамі, зноў успамінаюць старое.
    Абставіны змусілі мяне пакінуць працу, выехаць з Вільні да бацькоў у Глыбокае, каб там перачакаць вайну. Аднак вайна і не думала спыняцца. Жудзь і цяжкая туга вісела над народам. Часта ў наш дом збіраліся блізкія і далёкія суседкі, сыноў, мужоў і братоў якіх пагналі на вайну. Я чытала ім з газет весткі з фронту, вершы Я. Купалы і 3. Бядулі. I кожны раз пасля гэтага прасілі мяне праспяваць народную песню «А ў нядзельку раненька». А пры словах
    ...На вайну ты паедзеш, Ах! Адтуль не прыедзеш, Панясеш ты галоўку У чужую старонку, Занясеш свае плечы Пад нямецкія мечы, —
    жанчыны наўзрыд заліваліся слязьмі, і я, гледзячы на іх, не магла спакойна спяваць, голас мой зрываўся, слёзы туманілі вочы. У вылітых слязах, здавалася, аблягчалася іх туга-гора.
    Вясной 1915 г. наша сям’я пераехала ў Даўгінава. У верасні нейкі полк, вяртаючыся з фронту, спыніўся ў Даўгінаве на перадышку ў паходзе. Аднак у першую ж ноч спешна зняліся і рушылі далей. Раніцай будзіць нас бацька:
    — Уставайце, паслухайце музыку, якой не чулі.
    Мы кінуліся да раскрытага акна. Раз-пораз да нашых вушэй даносяцца нейкія глухія выбухі. Па вуліцы адны за аднымі мчацца калёсы, поўныя хатняга і гаспадарчага дабытку, паміж якім сядзяць, утуліўшыся, дзеці, маткі з малымі на руках, поруч шпарка крочаць пешыя з клумкамі на плячах і ў руках.
    — Што гэта? — здзіўлена пытаем.
    — Вайна прыйшла і да нас. У Крывічах бой.
    — Адкуль? Фронт жа далёка ад нас.
    — 3-пад Свянцян прарваліся немцы.
    Неўзабаве яны паказаліся на крывіцкай дарозе. Цэлы дзень, не спыняючыся, праз Даўгінава ішлі ў напрамку Пагоста. А праз дзень гарматы зайгралі ўжо з таго боку. Бой набліжаўся. Запалалі пажарам бліжэйшыя вёскі. Немцы адступалі і спыніліся ў Даўгінаве. Падкацілі гарматы пад самы касцёл. Людзі ратавалі свой дабытак і хаваліся ў касцёле. Аднак не ўсім удалося знайсці сабе зацішны прытулак. Немцы выганялі людзей з дома, не дазваляючы нічагусенькі з сабой браць, і пагналі па той дарозе, адкуль самі прыйшлі. У суботу 12 верасня ноччу чытаць можна было, так было відна ад чырвонага зарыва пажараў. Адзін немец, які крыху ўмеў гаварыць па-польску, ціха сказаў нам: «Хутка нам будзе капут, нас акружылі з усіх бакоў». А на раніцу гэты самы немец ужо з іроніяй казаў: «Дурні рускія,
    рашылі перадыхнуць, спынілі наступленне і за ноч далі нам магчымасць прарваць замкнуты круг».
    У нядзелю раніцой зноў разгарэўся бой пад самым мястэчкам. Нямецкія салдаты бегалі па вуліцах, факеламі падпальвалі апусцелыя дамы і адыходзілі туды, адкуль прыйшлі. Рускія снарады іх трапна насцігалі. Раніцай у панядзелак у мястэчка з музыкай увайшло рускае войска. Людзі са слязамі на вачах сустракалі іх. Кінуліся ратаваць уцалелыя дамы ад пажару.
    Вярнуліся і мы да сваёй хаты. У сцяне вырвана, пакрышана снарадам бэлька, на падлозе асколкі, галоўка снарада. Парсюк у хляве забіты...
    Аставацца далей у Даўгінаве немагчыма: навакол усе вёскі спалены, прадуктаў няма, у вочы заглядае голад. Рашылі, што я з малодшымі братамі паеду ў Царыцын, дзе дзядзька Тома працуе на гарматным заводзе, а як знайду там сабе працу, прыедуць туды і бацькі.
    I вось я ў пошуках працы. Падала заяву ў Польскі камітэт дапамогі бежанцам з просьбай прыняць маіх братоў у школьны інтэрнат. Там мяне асачылі з усіх бакоў і пачалі ўгаварваць пайсці працаваць у якасці выхавацелькі ў дзіцячы прытулак. Я адмаўлялася, бо ўжо мела прапанову на працу ў дзвюх установах з аплатай у 200-250 рублёў у месяц.
    — Гэта ж ваш абавязак — дапамагчы нам. У нас зусім няма кадраў інтэлігенцыі. У прытулках працуюць маладыя дзяўчаты з 2-класнай адукацыяй і толькі таго і ведаюць, што дзяруць вушы ды лупцуюць дзяцей. Вы сказалі, што вы з Бела-244.
    ...з белымі палосамі замест артыкулаў, а некаторыя артыкулы трэба было здагадацца, як чытаць, бо літары слоў і сказаў былі набраны ў адваротным парадку, так што на першы погляд атрымлівалася бязглуздая тарабаршчына, у якой не магла разабрацца цэнзура. Такія артыкулы па-мастацку чытаў гімназіст Янка Чарапук, які рыхтаваўся да адвакатуры і марыў аб кар’еры палітычнага дзеяча. Стоячы перад трумо ў позе прамоўцы, ён любаваўся сваім імпазантным выглядам і мадуляцыяй свайго громападобнага голасу — ну, ні даць ні ўзяць —
    член «Государственной думы» на трыбуне, які бічуе царскіх міністраў.
    Увесь Петраград ускалыхнула вестка аб забойстве Грышкі Распуціна.
    Вось якраз у такім часе з’явіўся ў Беларускі камітэт чалавек нізкага росту, шыракаплечы, з густой шапкай чорных валасоў, такімі чорнымі вусамі, паважнай барадой, пацярушаных інеем сівізны, у акулярах, з неспакойнымі рухамі, у зімовай напаўваеннай форме.
    — Каго я магу бачыць з членаў камітэта? — скорагаворкай пытае.
    — Апрача мяне, цяпер нікога няма, — адказваю.
    — А вы хто такая?
    Я назвала сябе.
    — А я Краскоўскі Іван Ігнатавіч. Прыехаў з Кіева. Калі можна, на сённяшні вечар, калі ласка, склічце ўсіх членаў камітэта па вельмі важнай і спешнай справе.
    Увечары сабраліся амаль усе члены. Краскоўскі зрабіў даклад пра сучаснае палітычнае становішча Расіі і аб задачах беларускіх арганізацый. Кароткі змест яго прамовы быў наступны: зацягнулася вайна, няўдачы на франтах, здрада, прадажніцтва царскіх міністраў, генералаў і чыноўнікаў. Смурод прагнілага царскага двара разносіцца па ўсім свеце. Рабочыя на заводах бурляць; салдаты, стомленыя вайной, таксама неспакойны. На днях забілі Распуціна. 3 дня на дзень трэба чакаць выбуху рэвалюцыі. А мы да гэтага не падрыхтаваныя, Трэба і нам, беларусам, арганізавана спаткаць грозныя падзеі. А дзеля гэтага трэба склікаць з’езд прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх і палітычных арганізацый. Але дзе і як? Легальна цяпер нельга гэтага зрабіць: за самую думку аб гэтым пападзеш у лапы царскіх жандараў. Таму ён прапануе нелегальна склікаць з’езд у Кіеве пад флагам Саюза гарадоў, у якім служыць камісарам. Паўстала пытанне, якім спосабам склікаць з’езд. Вайна параскідала беларусаў па ўсіх прасторах матухны Расіі. Дзе-нідзе яны арганізаваліся ў Камітэты дапамогі ахвярам вайны, існуюць нелегальныя палітычныя арганізацыі. Апавяшчаць лістамі аб з’ез-
    дзе тых, каго мы ведаем, нельга: ваенная цэнзура праглядае ўсе лісты. Трэба паслаць свайго чалавека ў аб’езд па ўсіх гарадах, дзе могуць быць калоніі беларусаў. Так і вырашана было рабіць.
    Пастараюся справіцца і асцерагацца жандараў.
    Праз дзень я ўжо сядзела з Краскоўскім у вагоне па дарозе ў Кіеў.
    На другі дзень пасля прыезду Краскоўскі павёў мяне ў кабінет нейкай важнай асобы ў Саюзе гарадоў, расказаў яму, што вырашылі ў Петраградскім беларускім камітэце, і прасіў дапамогі адправіць мяне ў вандроўку.
    — Ну, дык у чым справа? — кажа гэта асоба. — Сёння ж залічым яе нашай супрацоўніцай і зараз жа пашлём у камандзіроўку, ну... скажам, па закупцы лёну. Вы што-небудзь разбіраецеся ў ільняных справах? — ужо звяртаецца да мяне.
    — Ніколечкі. Я толькі бачыла на полі, як лён цвіце, ды ў хаце, як яго прадуць.
    — Ну, гэта нічога. 3 якога-небудзь горада вы тэлеграмай паведаміце нам пра рыначныя цэны на лён дзеля апраўдання вашай камандзіроўкі, а там рабіце сваю справу.
    Праз пару дзён я была ўжо ў Мінску. Там таксама існаваў Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны, на чале якога быў Ядвігін Ш. і адным з членаў — Максім Багдановіч. Ядвігіна Ш. я ведала яшчэ з віленскіх часоў, а з Багдановічам сустрэлася ўпершыню.