Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Сяляне ахвотна прыходзілі на такія сходы — і старыя, і малыя — уважна слухалі, задавалі шмат пытанняў, самі выступалі, дзяліліся сваімі думкамі, спрачаліся. Гэта давала мне велізарнае задавальненне. Позна ўвечары вяртаешся дамоў. Скрыпяць на парозе палазы. Мільёны зорак усміхаюцца да цябе. Вось маё любімае сузор’е Арыён, а там мільгае рознымі колерамі Сірыус. Душа поўніцца пачуццём шчасця ад свядомасці, што ты недарэмна капціш неба, што не засохне зерне, засеянае ва ўзараную глебу. У канцы лістапада занепакоіліся немцы, пачалі звязваць свае клункі. «Нах хаўзе!» — радасна шапнуў стары салдат. Хутка даведаліся і прычыну: сарваны Брэсцкі мір, у Нямеччыне рэвалюцыя.
А ў пачатку студзеня 1919 г. радасная вестка: абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У Мінску ўтварыўся беларускі ўрад на чале са 3. Жылуновічам. Вуліца Мядзведзіч запоўнілася народам. Папрыходзілі і з ваколічных вёсак. Залуналі над галовамі чырвоныя сцягі. У радасным узбуджэнні пачалі строіцца шарэнгі і з песняй «Смело, товаршцн, в ногу» арганізавана прайшлі з канца ў канец праз усю вуліцу Мядзведзіч. У часе мітынгу выбралі рэўкам, у які ўвайшлі былыя матросы, рабочыя піцерскіх заводаў.
Але не прайшло, бадай, і месяца, як раптам уварваўся ў Мядзведзічы атрад белапалякаў пад камандай афіцэра Дамброўскага254. Афіцэры сабраліся каля касцёла і рушылі на кватэру ксяндза. Пабачыўшы праз акно няпрошаных гасцей, Хрулевіч згроб пад паху кніжку і, замкнуўшы на ключ дзверы, выскачыў праз кухню і падаўся ў лес.
— Дзе ксёндз? — пытаюць.
— Выклікалі да хворага ў якуюсь вёску, — адказваем.
Сунуліся ў кватэру.
— A то цо такего? — азваўся адзін вусаты, паказваючы хлыстом на школьныя табліцы і лозунгі на сцяне. — По якему то? Цо то ешчэ за Бе-ла-русь?
— To пані ест бялорусінка? — здзіўлена пытае другі.
— Так, беларуска. I школа, у якой я працую, беларуская, таму і надпісы на гэтай мове.
— Усіх гэтых беларусаў трэба расцягнуць ды ўсыпаць ім па сотні гарачых, — сціснуўшы зубы, працадзіў вусаты.
— Но-но-но! Замоўкні, пан. Я гэту панну ведаю, яна дружыла з маёй сястрой, як вучыліся ў гімназіі, — падаў голас высокі малады афіцэрык.
Прыгледзелася я і пазнала малодшага брата Марысі Федаровіч. Я калісь бывала ў іх доме. Матка іх цікавілася беларускім нацыянальным рухам і ахвотна гаварыла са мной па-беларуску, прасіла прынесці ёй што-небудзь з беларускай літаратуры. Федаровічы мелі свой маёнтак пад Шаркоўшчынай. I цяпер каб не заступніцтва Федаровіча, магчыма, прыйшлося б мне назаўтра легчы пад панскія бізуны.
А Хрулевіч так і не прыйшоў нанач дамоў. Хтосьці ўжо данёс афіцэрам, што бачылі, як ён пехатой адзін падаўся ўлес, калі войска польскае было ўжо ў Мядзведзічах. Вылаяўшыся па-салдацку, зламалі замок у дзвярах і ўсю ноч пілі і гарланілі ў ксяндзоўскім пакоі. Назаўтра пачалася экзекуцыя. 60 чалавек расцягнулі плашмя на вуліцы і пачалі біць. Старэйшаму з катаваных было 70 гадоў, а малодшаму — 12. Адзін жаўнер стаў ботамі на выцягнутыя рукі хлопца і, гакаючы, біў яго з усёй моцы, а хлопец вужакай віўся ад болю. Стары ў той жа дзень памёр, не вытрываўшы катавання. Узарваўшы ў некалькіх месцах чыгунку, масты, атрад Дамброўскага ўзяў напрамак на Сіняўку. У ваколіцы паявіліся незнаёмыя людзі ў цывільнай вопратцы, пакінутыя Дамброўскім. Узняла галаву польская шляхта, арганізавала сваю ўладу.
Падчас заняткаў у школе з’явіўся якісь панок і адрэкамендаваўся інспектарам польскіх школ.
— Школа беларуская і не падлягае польскай інспекцыі, — кажу, — а таму прашу не перашкаджаць мне весці ўрок.
Аднак ён нахабна ўсеўся на заднюю лаўку і запрапанаваў мне працягваць заняткі.
— Дзеці, — звярнулася я да класа, — сягоння заняткаў больш не будзе, можаце ісці дамоў.
Аж затросся і пачырванеў ад злосці пан інспектар. Груба загадаў зняць са сцен усе табліцы на беларускай і рускай мовах, даць яму школьны журнал і мае планы ўрокаў. Я адмовілася і сказала, калі ён зараз жа не пакіне школы, дык я замкну яго тут на ключ і паклічу людзей, каб яго вывелі адсюль. 3 лаянкай пабег ён да ксяндза і запатрабаваў безадкладна зняць мяне з работы.
— Школа ўтрымліваецца на сродкі кааператыву, — адказвае Хрулевіч, — і толькі праўленне кааператыву мае права назначаць і здымаць настаўніка. А цяпер пан інспектар прабачыць, але я мушу адлучыцца з дома па сваіх службовых справах.
— Як гэта? Ксёндз-пробашч і абедам мяне не пачастуе?
— На жаль, я паабедаў і больш не маю часу з панам гаварыць. Калі хочаце, можаце сабе тут пасядзець, а я пайду. Да пабачэння, пану інспектар! — I пайшоў235.
Пацягнуліся тыдні і месяцы ў невыразнай сітуацыі. Улада мянялася праз кожныя 3—5 дзён, а найчасцей жылі без усякай улады. To прыходзілі часці Чырвонай арміі, то наляталі польскія паны, якія пагражалі, што ксёндз будзе вісець на адным суку, а настаўніца — на другім. Аднойчы нейкая часць Чырвонай арміі затрымалася ў нас блізка каля тыдня. Мы спадзяваліся, што ўжо можна спакойна далей жыць і працаваць, што не будзе больш змен. Аж чуем — чырвонаармейцы спешна рыхтуюцца да адыходу. Я пайшла ў штаб і пытаю ў камандзіра, хто прыйдзе на іх месца, чыя тут будзе ўлада.
— А вы можаце сказаць, заўтра будзе дождж ці пагода? I мы нічога не ведаем. Маем загад далей ісці і пойдзем, а хто і што тут будзе заўтра — не ведаем.
Я параілася, у які бок мне падацца, каб дабрацца да Мінска, бо далей тут заставацца небяспечна, калі зноў вернуцца паны.
— На Мінск дарога адрэзана, — адказаў камандзір, — туды вам цяжка будзе дабрацца, і я не ведаю, што ў тым напрамку адбываецца.
Параіўшыся дома і распытаўшыся ў людзей, дзе спакайнейшая дарога, рашылі ніводнага дня ўжо тут не заставацца і, калі не ўдасца прабіцца на Мінск, накіравацца ў Вільню: там усё ж такі засталіся, пэўна, свае людзі, якія могуць даць часовы прытулак. Назаўтра раніцай з невялічкімі клункамі ў руках рушылі з братам пехатой у дарогу. 60 кіламетраў прайшлі, а ніводнага чалавека не сустрэлі на дарозе. Усюды пустка. Дамы паразбіваныя, без вакон, няма ў каго спытаць ні дарогі, ні каб арыентавацца ў сітуацыі.
На ўзбоччы заўважылі старэнькую хатку. 3 коміна курыцца дымок. Завярнулі туды, каб распытацца і купіць якуюсь шклянку малака. У хаце корпаецца каля печы змарнелая, схудзелая кабеціна, каля яе малыя дзеці ў брудных кужэльных кашульках, рукі і ножкі, як цэвачкі, на бледных тварыках вялізныя вачаняты з сінімі кругамі пад вачыма.
— А сястрыца мая, дзе ж у нас тое малако? I кароўку, і парасё польскія жаўнеры забралі. Мужа даўно ўжо з сабой пагналі, і ці жывы ён, ці не — не ведаю. Асталася я вось з дзеткамі малымі. Хлеба ні крошкі, лебяду вару, каб хоць цёплай вадзіцай з траўкаю накарміць галодных дзетак.
Спазма сціснула мне горла. Цяжка было глядзець на гэтае бяздолле людское. Развязала свой клунак. Як убачылі дзеці хлеб, сціснулі худзенькія кулачкі пад горлам і вачэй не адарвуць ад хлеба. Адрэзала і дала ім па кавалачку хлеба, дала і цукру. Да смерці не забыць мне гэтых узнятых на мяне дзіцячых вачанят! Матка кінулася, ловячы мае рукі цалаваць, абняліся мы і разам паплакалі над горам народным.
Аказалася, што тут у ваколіцы шныраюць польскія вайсковыя раз’езды. Мы апынуліся ў зоне, захопленай польскімі акупантамі.
Што сталася з Хрулевічам, мы так і не ведалі. У часе Другой Айчыннай вайны ў газетах я чытала, што ў партызанскім атрадзе на Беларусі знаходзіўся адзін ксёндз. Ці не Хрулевіч гэта, прыходзіла на думку, бо іншай дарогі ў яго жыцці не магло быць. Толькі праз дзясяткі год я даведалася, што ён даўно ўжо не жыве, але дзе і як ён памёр ці загінуў ад варожай рукі — і да гэтага часу не ведаю. <...>256.
IX.	У лапах бела-польскай дэфензівы257
Палова мая 1920 г. Сярод польскіх паноў адчуваецца трывога. Як перад бурай, сціхла, замёрла ўсё. 3 усходу веюць вятры буйныя, прадвеснікі новага жыцця. Магутным націскам крочыць Чырвоная армія. Польскія газеты маўчаць, быццам нічога новага не здарылася. Найсвяжэйшыя і пэўныя весткі заўсёды прыносіць нам Коля Ш.
— Глыбокае занята, — кажа аднаго дня.
— Докшыцы і Лепель, — на другі дзень.
Нарэшце — Вілейка, баі пад Маладзечнам...
Мінск абвешчаны на асадным палажэнні. Хадзіць па вуліцы можна толькі да 9 гадзін вечара. Днём ціха, спакойна, затое пасля 10 вечара на вуліцах творыцца штосьці незвычайнае: крыкі, лаянкі польскай салдатні, стук-грук калёс... Кудысьці бягуць, штосьці нясуць, на вазы пакуюць і вывозяць. Справа ясная — эвакуацыя. А па Аляксандраўскай вуліцы258, якая вядзе на Маладзечанскі шлях, без канца плыве войска праз усеньку ноч. 1 скуль толькі яно бярэцца? Пяхота, кавалерыя, артылерыя і ўсялякая трасца праз два тыдні без перарываў плыве міма акон нашай кватэры. Жудасна глядзець на гэту паўзучую змяю, ашчаціненую смертаноснай зброяй.
Усе вуліцы ясна асветлены. На кожным перакрэстку павялічаныя да 10 і больш чалавек пасты паліцыі. Відаць, баяцца польскія паны паўстання.
I не дзіва. To там, то сям успыхвала полымя паўстання. Неўмагату было цярпець панскі здзек, і сялянскі народ паўставаў, каб скінуць з сябе ярмо чужацкага панскага гвалту. Там чыгунку разабралі, там мост узарвалі, тут жандараў выразалі... Здавалася, што такія выпадкі не былі арганізаваны, а тварыліся стыхійна паасобнымі людзьмі, асобнай вёскай, асобным гуртком адважных юнакоў. Побач з такімі дробнымі здарэннямі былі і больш паважныя аперацыі, калі паўстанцы захоплівалі павятовыя цэнтры. He ведаю, наколькі гэта праўда, але хадзілі чуткі, што ў паасобных выпадках паўстанцкімі масамі кіравалі маладыя, неспрактыкаваныя ў канспірацыі юнакі, якія па сва-
ёй наіўнасці губілі добрую справу. Казалі, што арганізацыя на Серабранцы ў Мінску, паўстанне пад Крайскам было загадзя раскрыта польскімі жандарамі па... спісках. Пры вобыску ў кагосьці найшлі спіскі членаў падпольнай арганізацыі па прозвішчах. Трудна было паверыць у гэта. Невыносным болем сціскалася сэрца, калі даводзілася чытаць расклееныя на сценах і слупах горада спіскі расстраляных, павешаных, прыгавораных да 20-гадовай катаргі барацьбітоў за вызваленне роднага краю.
Найчасцей польская дэфензіва ўжывала метад правакацыі і выкарыстоўвала нацыяналістычныя настроі кулацкай часткі сялянства259. Расказвалі, напрыклад, што вёрст 6 ад Мінска ў вёску Гатаўку з’явіліся двое падарожных у рваных салдацкіх вопратках, ледзь не босыя. Прызналіся, што яны ўцяклі з Чырвонай арміі. Уцяклі, бо ў Саўдэпіі бальшавікі разбураюць гаспадаркі сялян, нясуць з сабой голад і розныя пошасці. Але і палякі — добрыя каты народа, і яны прынеслі загубу нашаму краю, глумяцца над старым і малым. Ды, пэўна ж, вось на гэтых днях забралі ўсю скацінку, усё дабро, нат апошнія кажухі з плеч здзіралі.