Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
— Будзь пан на сваім месцы, — дабітна сказаў.
Гэта, відаць, памагло, бо сціхлі брыдкія жарты з нас, асабліва з мяне як жанчыны. Павялі нас у невялічкі пакоік, абклеены таннымі блакітнымі абоямі, і пакінулі адных. Мы пачалі разглядацца.
У адным кутку якіясь ланцугі, далей гумовыя кішкі, нагайка... Падымаю вочы на сцены.
— Тум, глянь... Што гэта?
У сцяну ўбіты два цвікі на адлегласці прыблізна ў 1 метр. Каля кожнага плямы яшчэ не зусім засохлай крыві...
— Ціха... He трывожся, гэта так нешта... глупства...
А я, дрыжучы ўсім целам, вачэй не магу адарваць ад гэтых крывавых плям.
Прыйшла якаясь жанчына, абшарыла мяне бруднымі рукамі па ўсім целе. За ёй з’явіўся інспекцыйны, запісаў нас у кнігу арыштаваных і павёў у агульную камеру.
Ляснуў за намі ключ у дзвярах. Мы апынуліся ў досыць абшырнай камеры. Праз шкляныя шыбы ў дзвярах з калідора цьмянае святло слаба азарала нашу новую кватэру. Памост зроблены з негабляваных дошак, пасярод тры цэментовыя тумбы з жалезнымі прутамі і шрубамі. Тут, мабыць, была калісь майстэрня з станкамі. Насупраць дзвярэй тры акны: адно з жалезнай кратай, два пакрыты тоўстай драцяной сеткай. За вокнамі — сцяна сінагогі. Пад вокнамі і налева каля сцен даўгія нары з негабляваных дошак. На іх, цесна збіўшыся адна каля другой, ляжаць чалавечыя фігуры — мужчыны і жанчыны. Хтосьці балесна безупынку енчыць і стогне.
3 нашым прыходам некалькі фігур падняліся на локцях, азіраючы новапрыбылых. Месца на нарах не было. Разлажыўшы коўдру і падушку на адной з большых тумб, Тамаш, скурчыўшыся, неяк прымасціўся і, здавалася, быццам заснуў. Мне было не да сну. Прыцішаным крокам пачала хадзіць па камеры. Енк якойсь кабеціны балюча пранікаў у душу. Хто яна? Што з ёй? Падышла да яе. Пабачыўшы мяне, яна з трудом паднялася і, цяжка дыхаючы, папрасіладапамагчы ёй выйсці. Я пастукалаўдзверы, і салдат з вінтоўкай пайшоў нас праводзіць. Ледзь-ледзь магла яе ўтрымаць, бо ісці сама яна не магла, відаць, пакалечаныя ногі мела.
— Што з вамі? — спытала яе ціха.
— Пабілі, дзетачка, пабілі сволачы гэтыя... каб іх... цяжкая смерць спаткала.
— За што? — ледзь змагла я прагаварыць.
— За што? Сама, каточак, заўтра пабачыш... Чапляюцца да жанок, прыстаюць... Учора... Толькі я памылася... падскочыў
адзін... абняў... хацеў пацалаваць... Я, ведама... з імпэту і ляснула яму па мордзе... Тады ўсе... як накінуліся на мяне... і пачалі біць хто чым мог... Прыляцелі афіцэры... Адзін з іх схваціў мяне за валасы... пачаў таўчы галавой аб сценку... а другі... збіў мяне з ног і ўсе пачалі нагамі біць... у жывот, у грудзі, у плечы... Усе арыштаваныя плакалі... але ніхто не пасмеў бараніць... Вопратку парвалі... усё ў крыві... няма ў што змяніць286.
Раніцай я бачыла ў гэтай камеры сцяну, забрызганую яе крывёй. Гэта была фельчарка Брадоўская, жанчына каля 30 гадоў, арыштаваная па даносе яе асабістага ворага, шантажыста і спекулянта. Абвінавачвалі яе ў перасылцы да бальшавікоў медыкаментаў.
А гадзіне 3-й гэтай жа ноччу прывялі яшчэ адну пару — Баландовіча з жонкай. Абое маладыя, элегантна апранутыя: ён у белых нагавіцах і лакерках на нагах, яна — у белай сукенцы. Вяртаючыся са шпацыру, найшлі дома «гасцей»... He дазволілі ім і пераапрануцца.
Пад раніцу прыбыло яшчэ 11 чалавек сялян з Мінскага павета. Усе з аднэй вёскі гаспадары са старастам і папом на чале былі арыштаваны за тое, што адважыліся падпісаць просьбу аб звальненні аднаго маладога хлапца. Поп змоцніў гэту просьбу сваёй рукой і пячаткай.
— Б’юць і плакаць не даюць, — кажа адзін селянін, — забіраюць лепшых людзей, а як уступішся, дык і цябе разам цягнуць. Мы ж ведаем, што ён не быў камуністам, але... кажуць, быццам ён у жандара страляў, — сказаў ужо ціхенька, азіраючыся на дзверы. — Бог яго знае, мо і праўда...
— Нічога, братцы, — адзываецца non, — пацерпім і мы крыху. Чым больш цярпення, тым бліжэй збавенне. Мо дачакаемся лепшых дзён хоць для ўнукаў нашых.
Раніцай усе паўставалі і пачалі азіраць новенькіх, а новенькія — тубыльцаў. I каго ж тут няма! Тут і non, і афіцэр, і вучыцель, і цырульнік, і селянін, і спекулянт, тут і доктар, і кааператар, і друкар, і паштар... словам,
Але і ёсць тут народу, аж страх...
I роду ўсякага, і стану, і веку —
Хто не жыў на зямлі — таго тут нямаш...287.
Да раніцы ў камеры было звыш 60 чалавек. Побач з нашай камерай была яшчэ адна каморачка, куды нас пускалі мыцца, малая, цёмная, заліта вадой, без нар. Там, у кутку, на мокрых стружках на зямлі сядзелі некалькі асоб. У тую каморку саджалі вязняў для ізаляцыі ад усіх іншых.
Каля паўдня падалі нам вузялок, у якім былі гатаваныя яйкі, хлеб і місачка яечнай кашы. Хто б гэта мог прынесці? Нагаварыла пару жанчын і папрасілася «да ўстэмпу». Нас выводзілі праз галоўныя дзверы на вуліцу, праз якіясь 10 крокаў у браму і аж у канец доўгага двара. Па другой старане вуліцы звычайна стаялі сваякі ці сябры ў надзеі пабачыць вязняў, як іх выводзяць. Я зразу ўбачыла Антона. Ён кінуўся да мяне, але вокрык салдата і настаўлены карабін са штыком спынілі старога.
— Антон, браток, дзякую, родненькі!
Пабачыўшы, як стары выцірае далонню вочы, я не магла больш нічога сказаць, сціснула ў горле.
Пад вечар у нас крыху павальнела. Брадоўская, старая Турэцкая з сынам, дачкой і пляменніцай і іншыя былі адпраўлены ў астрог. Засталося каля 20 душ. Мы ўстроіліся на краі нар пад акном. Разаслалі коўдру, палажылі падушку і чуліся зусім добра. Маімі суседзямі былі з аднаго боку Тамаш, а з другога — адзін цырульнік, маленькі, худзенькі, лысы, з казлінай бародкай, вельмі ўслужлівы, асабліва таму, каму лепш есці прыносяць. Мы ўжо цешыліся, што ёсць шмат месца, усе на нарах ляжаць, дыхаць лягчэй... Але людзі, якія ўжо нямала часу тут бытавалі, расчароўвалі нас, кажучы, што не доўга так будзе. I запраўды, вечарам ужо ніводнага вольнага месца не было на нарах, ляжалі, як селядцы ў бочцы; калі хто хацеў перавярнуцца на другі бок, дык усе падымаліся. А пад раніцу чалавек 20 сядзелі і ляжалі на кафлевай пасадцы. I так было кожны дзень: днём адпраўляюць у астрог, а на іх месца ноччу з’яўляюцца новыя ахвяры панскага тэрору.
Прычыны арышту былі розныя. Побач з палітычнымі актыўнымі падпольшчыкамі сядзяць выпадковыя людзі, абсалютна бязвінныя. Койданаўскія вучыцелі былі арыштаваны шпіком пры дзвярах кватэры Ярашэвіча, які скрываўся.
У старой Турэцкай у кішэні яе паліто найшлі камуністычную адозву (яна кажа, што гэта было ёй зумысля ўсунута ў кішэню падчас вобыску). Аднаго дня прывялі 10 чалавек, у тым ліку двух сівенькіх старыкоў і трое малых дзяцей. Усіх іх затрымалі ў малочнай, куды яны заходзілі купіць хто малака, хто масла, сыру. Там, аказваецца, была яўка падпольшчыкаў. Гаспадыня крамы Шыфра Тунік была камуністкай. Вось і хапалі ўсіх, хто прыходзіў у краму. Дзяцей і старых неўзабаве звольнілі, а рэшту ўсіх пакінулі.
— За што ты сядзіш? — пытае хтось маладога сялянскага хлапца з Бабруйскага павета.
— А вось за што: у нас на вясковых могілках пахавана некалькі сялян, якіх расстралялі польскія жаўнеры яшчэ ДоўбарМусніцкага. I вось 1 мая якісь чорт ушчаміў у дубец чырвоны шматок і заткнуў яго на магіле. Адна ведзьма-баба сказала, што гэта я зрабіў. Вось забралі і трымаюць, чэрці, ужо тры тыдні. Але скулу яны што даведаюцца. Ніхто не бачыў, хто і калі гэта зрабіў. Яны і дубец той, і чырвоную трапачку арыштавалі ды на дапросе тыцкаюць іх мне пад нос, ці не пазнаю...
У суботу 29 мая каля гадзіны 7-й вечара ўпіхаюць якогась рабочага. Абарваная вопратка, рукі чорныя, твар замурзаны. Стаіць, паціскае плячыма ды смяецца сабе ў вусы. Азірнуў усіх навокал і пытае:
— Куды гэта я папаў?
Усе ў камеры зарагаталі, і ён смяецца. Падскочылі цікавейшыя (першым пры ім апынуўся цырульнік) і засыпалі пытаннямі: дзе арыштавалі? за што? Ён аж вочы вытарашчыў з перапуду.
— Дык гэта тут арыштаваныя?
— А ты што думаў? Прывялі яго, а ён і не ведае куды... Вось чалавек!
— I вы арыштаваны? I вы? I вось яны? — паказвае пальцам то на аднаго, то на другіх. — Няўжо ж тут праклятая дэфензіва?
Новы ўзрыў хохату.
— Авохці мне!.. Вось папаў!.. — але праз хвіліну крыху супакоіўся. — Яно-то добра пасядзець з парадачнымі людзьмі.
паглядзець на іх, пагутарыць... Але ж мне дахаты трэба! Жонка, дзеці чакаюць.
— Дык кажы, як гэта ты папаў сюды? — дапытваліся нецярплівыя.
— Як папаў?.. Ды ніяк! Ішоў з работы дахаты, атрымаўшы тыднёвую палучку, ды чорт мяне панёс па гэтай вуліцы, каб яна свету не бачыла. Ішоў, ішоў ды захацелася мне, не тут кажучы, па маленькай справе. Я і павярнуў у браму, якая трапілася на вока. Каб знаў, якая гэта брама, — за дзесяць вёрст бы яе абмінуў...
-Ну?
— Вось і «ну»! Толькі завярнуў за гэту праклятушчую браму, аж хтось цоп мяне за каўнер. Гляджу — салдат. «Даруйце, — кажу, я не знаў, што тут няможна, я ўжо ў другое месца пайду». — «Стой, я табе лепшае месца пакажу», — і пацягнуў, сукін кот, сюды... Зрабілі вобыск, забралі грошы...
Некалькі дзён праседзеў з намі гэты рабочы, бядуючы, што сям’я галодная засталася без капейкі, і не ведаюць, што з ім здарылася. Урэшце яго забралі ад нас, але ці на волю, ці ў астрог — ніхто не ведаў288.
Стары Шэнкер з нямым сынам і старуха Райцэс з дачкой Соняй сядзелі за тое, што не ведалі, дзе падзеліся іх кватаранты (у Райцэсаў наймаў пакой камуніст Паўлоўскі, які пасля арышту Тышкевіча і Цыбульскага скрыўся).
Парадак нашага дня быў вельмі просты. У 7 гадзін раніцы ўсе падымаліся, праціралі вочы і першым чынам партыямі па 7—10 чалавек ішлі пад канвоем «do ust^pu». Кожны нецярпліва чакаў сваёй чаргі. Наогул, стараліся як найчасцей хадзіць туды, бо гэты «ustQp» быў наш адзіны від шпацыру, які мы і стараліся выкарыстаць. Пасля кашмарнай ночы, пасля страшэннай духаты і смуроду выходзіш раніцай на чыстае паветра. Сонейка так ласкава свеціць і грэе, галубіць, цалуе цябе сваімі мяккімі залатымі праменямі; дрэўцы шэпчуць сваімі лісточкамі і супакойваюць нервы, гояць мукі перажытай ночы; салодкі, духмяны пах вясны-красуні ў паветры; птушачкі пяюць гімны сонцу і волі...
Сонца! Сонца мне дайце, чыстага паветра! Волю мне вярніце! Адзін толькі раз сёлета была на полі, у лесе са школьніцамі. А я ж так люблю сонца!.. Аднойчы, адарваўшыся ад работы, я спытала ў Тума: