Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
— Што ў вас за вочы? — казала мне позна ўвечары. — Як гляну на вас, дык самі слёзы коцяцца. I сама не ведаю, ці мне самой сябе, ці вас шкада... А мо таму, што вы першая падышлі да мяне з такой цёплай ласкай? Я даўно адвыкла ад гэтага...
У далейшым супольным жыцці ў няволі я добра спазнала яе характар. Але аб сваім мінулым жыцці яна ніколі не гаварыла. Ведала толькі, што яе захапілі, калі яна каторы ўжо раз пераходзіла лінію фронту ў якасці сувязной з падпольнай камуністычнай арганізацыі.
Соня Пікус — гэта надзвычай сільная, крыху дзікая натура, нават жорсткая, што зусім не пасавала да яе даволі мілавіднага вобліку. Яна фанатычна была аддана ідэі камунізму, але, не маючы патрэбных ведаў у палітычнай тэорыі, будучы малаадукаванай, яна не магла быць добрым прапагандыстам у той час, не магла спакойна і талкова весці дыскусію з людзьмі розных палітычных напрамкаў, якія знаходзіліся ў камеры. Яна з пенай кідалася, пачынала крычаць, зневажаць тых, якія ёй супярэчылі, і гэтым толькі адпіхвала ад сябе тых, якія шчыра шукалі праўды ў жыцні297.
У варшаўскай «Сербіі» і ў Вронках298 мы ўжо былі з ёю ў розных камерах і рэдка бачыліся. Пазней чула, што яе абмянялі
палякі на сваіх вучняў у Савецкім Саюзе, вучылася ў Інстытуце чырвонай прафесуры і ўрэшце са смуткам пабачыла ў «Праўдзе» яе партрэт у жалобнай рамцы і некралог...
Праз пару дзён пасля Соні Пікус паявілася ў нашай камеры Роза Цыпкіна. Гэта была лагодная, чыста жаночая натура. Яна любіла кветкі, сонца, малых дзетак, яна горнецца да ўсяго прыгожага, чыстага. Роза не была камуністкай, а толькі спачуваючай. Яна была пад сільным уплывам Соні, аднак не ўва ўсім з ёй згаджалася. Разыходзіліся яны ў нацыянальным пытанні. Роза любіла свой народ, сваю мову і прызнавала права кожнага народа на сваё самавызначэнне. Для Соні не існавала нацыянальнага пытання. Любоў да роднага краю, да роднай мовы ўважала шкодным перажыткам299.
Зразу пасля арышту Розу пачалі катаваць. Два дні падрад катавалі, на трэці дзень прывялі старых бацькоў і ў іх прысутнасці катавалі да страты прытомнасці. Абліюць вадой, ачуняць і зноў пачынаюцца нялюдскія здзекі і катаванні. Бацька і маці, гледзячы на мукі сваёй адзінай дачкі, абамлелі. I так на працягу некалькіх гадзін. Бацькі стаялі перад Розай на каленях і малілі, прасілі, цалуючы яе рукі:
— Розачка, дзетачка, не муч ты сябе і нас, злітуйся... Скажы ім, скажы ўсё, што ты знаеш. Ах чаму ж я табе такую волю дала, чаму я не глядзела, хто да цябе прыходзіў? Я ж бы цяпер выратавала цябе, я ж бы ўсё расказала, каб знала...
— Мама, — шаптала Роза спечанымі вуснамі, выплёўваючы кроў, — для мяне горшая мука будзе, калі я зненавіджу цябе. Маўчы! — і трэці раз самлеўшы, ссунулася на зямлю.
Ледзь жывую ўкінулі яе да нас.
Прыйшоў чарод і на Соню. Забралі і яе на катаванне... Немагчыма апісаць усе рафінаваныя спосабы катавання, якім падвяргалася Соня. Гэта катаванне і было першапрычынай яе хваробы, якая паволі развівалася і ўрэшце сагнала яе ў магілу.
Яшчэ да нашага арышту, у першых днях мая была раскрыта падпольная арганізацыя на Серабранцы ў Мінску, і паміж іншымі былі арыштаваны Вера Пагірэйчык і яе брат, здаецца, Аляксандрам яго зваць. На вывешаных па вуліцах абвестках
сярод іншых прозвішчаў, памятаю, было прозвішча і Пагірэйчыкаў. Брат расстраляны, а Вера асуджана «S^dem dor^znym»300 на 10 гадоў цяжкіх работ. Пасля майго звальнення ў Лодзі даведалася ад аднэй медычнай сястры, што Вера Пагірэйчык ляжыць у шпіталі і хутка будзе радзіць. Гэта прыгожая 18-гадовая дзяўчына пры дапамозе наркотыку была згвалтавана праз жандара на допыце 4 мая ў гэтай жа дэфензіве.
Найбольш лютымі катамі былі сам Красуцкі і два яго любімыя вахмістры. Красуцкі спачатку толькі глядзеў, як пад яго камандай вахмістры катавалі, і прыдумваў штораз іншыя «мудрэйшыя» і страшнейшыя спосабы, урэшце ўскакваў і пачынаў сам біць нагамі, абутымі ў цяжкія каваныя амерыканскія боты. Жанчын заўсёды біў нагамі ў ніз жывата. Было некалькі выпадкаў вырэзвання скуры пасамі або квадратамі і націрання ран соллю.
Салдат варты апавядаў нам, што, прыехаўшы з правінцыі, паручнік дэфензівы крытыкаваў тутэйшы спосаб катавання. У яго куды прасцей усё гэта адбываецца: «Не прызнаецца? Прыстаўляю дошку да плячэй, вухну раз-два молатам, адаб’ю лёгкія і выпушчаю на волю. Прынамсі ў турмах свабадней і знакаў на целе ніякіх не застаецца. А вы можаце нарвацца на якуюсь камісію».
Допыты і інквізіцыі адбываюцца заўсёды ноччу. Днём спакойна, ніхто нас не трывожыў. Рубінштэйн цэлымі днямі распявае арыі з «Сільвы», часамі і ўся камера хорам грымне: «Мы кузнецы», «По морям, по волнам»301, a то пад беларускую «Бульбу» і прытупне хто-небудзь. Але к 11 гадз. вечара ў вартоўні раздаецца каманда: «Bacznosc!» — і ўсе заміраюць. Гэта значыць, што прыбыў Красуцкі і зараз пачнуць выклікаць на допыты і на мукі. Вязні ўкладваюцца нібыта на спачын, але ніхто не спіць, кожны думае, ці не надышла ўжо яго чарга302.
Кожны вечар Роза падыходзіла да мяне, каб дакрануцца сваімі рукамі і тварам да маіх рук, верачы, што пасля гэтага яе не пацягнуць на новыя мукі. Яна казала, што дотык да маіх рук супакойвае яе нервы і трывожныя думкі303.
А гадзіне 11—12-й ночы ўваходзіў інспекцыйны або вахмістр і забіраў першую ахвяру. Праз якісь час дзверы расчыняліся
і выклікалі другога, а той, які вярнуўся з допыту, ужо не меў сіл да нар дайсці... Кожны лязг ключа ў дзвярах востра праколваў мозг і нервы, кожны з нас здрыгаўся і з балючым напружаннем прыслухоўваўся304.
Дайшла чарга і да нас...
У ноч з 31 мая на 1 чэрвеня выклікалі на допыт Тамаша. Красуцкі ветліва папрасіў Тамаша сесці і пачаў шырока развадзіцца аб тым, як Тамаш павінен сябе трымаць на допыце. Справа вельмі паважная, і становішча Тамаша вельмі цяжкае.
— Я, — казаў Красуцкі, — ніколі сам справы не вяду і допытаў сам не раблю, даручаю гэта іншым. Аднак гэта справа настолькі важная, што я сам узяўся яе весці да канца. Вам нечага скрываць, бо я шмат маю матэрыялаў. Ведайце, што пад маім загадам знаходзіцца ў Мінску больш 50 aфiцэpaў-«wywiadowcow»305, 900 тайных агентаў. За вашай кватэрай увесь час сачылі, і я маю пэўную інфармацыю аб тым, хто, калі і ў якой справе да вас прыходзіў. Нам вядома, што ў вашай кватэры быў штаб паўстанчай арганізацыі.
— Калі вам так усё ўжо вядома, дык нашто ж мяне пытаеце? Я вам ужо казаў і цяпер заяўляю, што ўсё гэта брахня, выдумкі вашых шпікаў і правакатара. He верыце мне?306. Судзіце, калі маеце доказы ўсіх вашых абвінавачванняў.
— Доказы? — загрымеў Красуцкі. — Зараз вы іх атрымаеце.
Тамаша вывелі ў суседні пакойчык і пасадзілі ля адкрытых дзвярэй, завешаных цяжкай чорнай парцьерай. Насупраць Тамаша сеў за столік Вуйцік з алоўкам у руцэ над паперай і не зводзіў вачэй з Тамаша. За парцьерай Красуцкі дапытваў Антона Тышкевіча, таго, у шэрым капелюху, якога я выводзіла са сваёй кватэры праз чорны ход за два дні да нашага арышту.
Тышкевіч, як відаць, паўтараў свае ранейшыя паказанні. Ён сказаў, што перабраўся праз фронт са Смаленска з мандатам ад камуністычнай партыі з мэтай арганізацыі паўстанчага руху ў тыле польскай арміі і арганізацыі рэўкама пасля таго, як будзе заняты Мінск Чырвонай арміяй. У нас ён быў два разы. Дакладна апісаў план і абсталяванне нашай кватэры, сказаў, якія вяліся гутаркі, хто пры гэтым быў у нас і г. д.
...Тышкевіча затрымаў на вуліцы паліцыянт, які апазнаў у ім былога камісара пры савецкай уладзе. Падчас рэвізіі ў дэфензіве нашлі ў Тышкевіча запісную кніжачку, у якой паміж іншым быў запісаны наш адрас. Спярша Тышкевіч адракаўся, што нас ведае і што быў у нас, пасля казаў, што заходзіў да нас у гандлёвай справе, а нарэшце выспяваў усё. Апрача Тамаша Тышкевіч выдаў і Цыбульскага.
Аб Цыбульскім мы ўжо ведалі да гэтага допыту ад таварышаў, якія разам з намі сядзелі ў камеры дэфензівы.
Цыбульскі, як нам расказвалі, меў мандат, падпісаны Троцкім. У Мінск прыехаў яшчэ зімой і назначаўся на пасаду Мінскага абласнога камісара. Яго выдаў Тышкевіч. Падчас арышту яго сільна білі. Яго жонку таксама арыштавалі і якісь час трымалі асобна ў мокрай каморцы. Яна, пабачыўшы скатаванага мужа і баючыся здзекаў з сябе, сама пайшла да Красуцкага і расказала ўсё, што ведала. Пасля гэтага яе зараз жа перавялі ў нашу агульную камеру. Цыбульскі пахіснуўся і папоўз штораз ніжэй і ніжэй у балота правакацыі. Першым чынам выдаў усіх, каго толькі ведаў у Мінску, нават тых, якія нічога не ведалі аб падпольнай дзейнасці Цыбульскага і служылі шырмай у якасці запрошаных гасцей на кілішак лікёру і мазурку падчас Вялікадня. Такім чынам праз яго былі арыштаваны Марк Кот з жонкай, Соня Пікус, Роза Цыпкіна, Рубінштэйн, Рабіновіч, Шэнкер з сынам, сям’я Богіных, Райцэс з дачкой і сынам, Рогаў і шмат іншых. Чым больш ён выдаваў, тым большыя меў прывілеі. Цыбульскай дазвалялася пайсці з праважатым на сваю кватэру памыцца, пераадзецца. Ім прыносілі добрыя абеды, ласункі, папяросы. Пару дзён — і Цыбульскі быў у агульнай камеры. Высокі, сутулісты, заўсёды з панура апушчанай галавой, нікому ў вочы не глянуў, да нікога, апрача жонкі, не прагаварыў, і ад яго ўсе адхіналіся. А Цыбульская цэлымі днямі напявала «Вашм пальцы пахнут ладаном» і іншыя песенькі з рэпертуару Вярцінскага.
Урэшце Цыбульскі выехаў кудысь з палкоўнікам Літоўскім. Пусцілі чуткі, быццам ён па дарозе ўцёк, а, як пазней выяснілася, ён паехаў у Вільню і, заходзячы са шпікам на кватэры сваіх
знаёмых партыйных таварышаў або пры сустрэчы з імі на вуліцы, выдаваў іх. Такім чынам, апрача Мінска, ён выдаўтаварышаў Вільні, Беластока, Любліна і частку Варшавы. Пасля гэтага быў не толькі звольнены, але і атрымаў добрую службу ў варшаўскай дэфензіве II аддзела генеральнага штаба.
...Адправіўшы Тышкевіча, Красуцкі пазваў Тамаша і прачытаў яму пратакол паказанняў Тышкевіча і Цыбульскага307.
— Яшчэ раз вам паўтараю, што я сам узяўся весці гэту справу не дзеля забаўкі. Хай вам будзе ведама, што хто трапіў у мае рукі, той ні-ко-лі жы-вым не вы-хо-дзіць. Сёння ж вы разам з імі будзеце расстраляны.
Так закончыў свой допыт Красуцкі.
— Ітак, Журавінка, трэба быць гатовым на ўсё... — сказаў Тамаш, вярнуўшыся з допыту. — Мо гэтай раніцай... павядуць на Камароўку...