Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Зацяліся зубы, сціснуліся кулакі, але роспачы не было. Што ж, на Камароўку дык на Камароўку! Хай бачаць, што беларусы ўмеюць змагацца і паміраць за вызваленне сваёй бацькаўшчыны. Патрэбна ахвяра? Мы яе даем, крывавую ахвяру свайго жыцця. Бо ўсё, што родзіцца ад жыцця, усё прыгожае, вольнае, светлае, — родзіцца праз мукі, цярпенне, праз кроў...308. Шкада толькі, што мы мала чаго яшчэ зрабілі добрага, бо мала жылі... Ну што ж... На наша месца дзясяткі, сотні паўстануць і створаць новае, вольнае, радаснае жыццё.
Няма больш у душы ні трывогі, ні смутку, наступіла нейкая светлая цішыня, вызваленне ад усялякай будзёншчыны, ад навакольнага асяроддзя, ад жыцця309 . 3 узнёслым пачуццём я адчувала сябе ўжо па той бок жыцця. I думкі не было аб тым, каб заснуць на хвіліну ў гэту ноч. Кожны рух, які даносіўся з вуліцы, кожны крок у вартоўні насцярожваў: калі гэта ўжо па нас ідуць, каб весці на Камароўку. Паволі плывуць мінуты. Вось ужо і кароткая ноч канчаецца. Світае. Цяпер ужо нядоўга чакаць, бо днём не водзяць на расстрэл. Але вось і горад прачынаецца, ужо і на нарах зняможаныя людзі ўзнімаюцца, пачынаецца звычайны дзень, а нас не забралі. Чаму? У чым справа? Ён жа выразна сказаў зусім спа-
койным тонам, нават узяўшы пад казырок, што сённяшняй ноччу нас расстраляюць.
Аказалася, што лёс наш залежаў ад вынікаў партыйнага змагання Красуцкага — прадстаўніка польскай эндэцыі з пэпээсаўцам310 Ваявудскім, афіцэрам II аддзела генеральнага штаба.
У гэты ж дзень апоўдні ў адсутнасць Красуцкага і яго верных спадручнікаў-вахмістраў у дэфензіву прыехаў Ваявудскі і загадаў выклікаць да сябе Тамаша. Ваявудскі ведаў аб прычынах арышту Тамаша і не скрываў, што справа вельмі і вельмі цяжкая, але ён хоча выратаваць Тамаша. Ён ужо быў з дакладам у гэтай справе ў галоўнакамандуючага Шаптыцкага і дабіўся таго, што Шаптыцкі адлажыў пакуль што зацвярджэнне прыказа аб расстрэле, чаго настойліва дамагаўся Красуцкі. Ваявудскі раіў Тамашу спаслацца на яго, што перагаворы з камуністамі, якія былі перарваны ў самым пачатку з прычыны арышту Тышкевіча, вяліся быццам з яго (Ваявудскага) ведама.
— Мне ўсё роўна, — казаў Ваявудскі, — ці вы мне верыце, ці не; ці бачыце ўва мне таварыша-сацыяліста, ці польскага шпіка. Я аднаго ў вас прашу: дапамажыце мне змагацца з Красуцкім, бо ў гэтым вядзецца змаганне з эндэцыяй, і ад вас часткова залежыць, хто з нас пераможа. Я хачу вас выратаваць не толькі праз асабістую сімпатыю да вас, у якую вы, пэўна ж, не верыце, але і з боку чыста нашых польскіх інтарэсаў. Нам не выгадна, каб вы асталіся ахвярай, каб народ беларускі бачыў у вас свайго мучаніка за яго волю, а нас, палякаў, лічыў сваімі катамі.
2 чэрвеня, у той час, калі выроўнівалі рады да «zbiorki», я заўважыла знаёмую фігуру ў вартоўні. Вачам сваім не верыла... Таўханула локцем Тамаша і паказала вачыма. He было ніякага сумнення: гэта быў Янка Бялькевіч. I ён нас пабачыў і лыпнуў у наш бок сваім адным вокам. Запісаўшы ў кнігу арыштаваных, яго паставілі на «bacznosd» у кутку вартоўні. Так ён стаяў двое сутак, пакуль пазвалі яго на допыт. Праз гэты час Тамашу ўдалося спаткацца з ім, ідучы да «ust^pu», і перакінуцца некалькімі словамі. Прычыны арышту Бялькевічу не сказалі.
— Ты нічога не ведаеш і не знаеш, — шапнуў Тамаш, — усё нягодная брахня... Разумееш?
— Добра, — такім жа шэптам адказаў Бялькевіч.
Тры разы яго выклікалі на допыт, пасля ўпусцілі да нас у камеру. Твар апухлы, вочы наліты крывёй, уся патыліца голенай галавы чорная, як вугаль, але быў бадзёры і вясёлы.
— Моцна білі, сволачы, — казаў нам. Я не думаў, што можна так цяжка трываць. Нічога дзіўнага, што іншы і не вытрывае... Як толькі расцягнулі мяне і пасыпаліся першыя ўдары скручаным дротам і гумовай кішкай, я ўпіўся зубамі ў руку, каб не крычаць (адсунуўшы рукаў, паказаў нам прыкушаную да крыві руку), і ўсё-такі не выдзержаў, пры дваццатым удары заравеў, як бык... Ну, гэта-то глупства, але вось баюся, каб не звар’яцець або запаленне мазгоў не дастаць: у галаве чую непарадкі... Надта ж ужо моцна па патыліцы білі, думаў, што ўжо мазгі праз вочы пырснуць.
Праз пару дзён прывялі ў нашу камеру і Берніка.
6 ці то 8 чэрвеня днём пачалі ўсіх па чарзе выклікаць у канцылярыю. Вуйцік на пратакольным бланку рабіў фармальныя запісы анкетнага парадку, некаторым, у тым ліку і мне, задаваў пытанні аб знаёмых, якіх мы маем у Мінску, хто да нас прыходзіў, да каго мыхадзілііт. п. Нас дзівіла, што такія допыты вялісяўспакойным тоне, без здзекаў і што праз усе гэтыя дні не паяўляўся ў дэфензіве Красуцкі. Ці то ён выехаў куды ў аператыўную камандзіроўку, ці мо Ваявудскі яго перамог? Аказалася неўзабаве правільным апошняе. На другі дзень пасля гэтых вызываў мы пабачылі новага шэфа дэфензівы, нейкага маладога афіцэра.
Амаль усім арыштаваным загадалі сабраць свае клункі, вывелі нас на вуліцу і пастроілі па 4 у рад тварам да турмы.
— Наперад марш!
Першая чацвёрка, у якой былі і мы з Тамашом, зацягнула песню:
Адвеку мы спалі і нас разбудзілі, Мы знаем, што трэба рабіць: Што трэба свабоды, зямлі чалавеку, Што трэба паноў нам пабіць...311.
Разявіла акаваную зяпу цэнтральная турма і паглынула нас усіх у сваю ўтробу. У турэмнай канцылярыі зноў перапісалі
ўсіх, адлучылі мужчын і павялі іх у камеры, а нас, 15 жанчын, зноў вывелі на вуліцу, пастроілі і павялі ў жаночую турму, якая знаходзілася непадалёк за чыгуначным мостам у завулку Маскоўскай вуліцы. Яшчэ ў канцылярыі далучылі да нас яшчэ адну маладую жанчыну. Па дарозе пачалі распытвацца ў яе, хто яна такая, за што арыштавана.
— Я, дзякаваць Богу, не палітычная, — бойка адказала маладзіца. — Мяне асудзілі на два гады. А за што? Нізашто! Я шукала для сябе адпаведнай кватэры, а на мяне набрахалі, што пасля майго агляду кватэры ў адных прапаў гадзіннік, у другіх — туфлі, у іншых — яшчэ што... Пры вобыску сёе-тое знайшлі ў мяне, але ці ж мала ў магазіне прадаецца такіх самых рэчаў?
Наша цікавасць да яе прапала, і мы пакінулі яе ў спакоі.
Вядуць нас па самым сяродку Захараўскай вуліцы. 3 абодвух бакоў і ззаду нашай калоны крочаць шчыльным радам жандары з карабінамі ў руках. Ідзём вольным крокам, каб даўжэй падыхаць свежым паветрам, палюбавацца ясным сонейкам, паглядзецца на людзей: мо знаёмых пабачым. Прахожыя людзі на тратуары спыняюцца, пабачыўшы нас, пільна ўглядаюцца, мужчыны знімаюць шапкі і з адкрытай галавой праважаюць нас сумнымі вачыма. А вось і знаёмыя! Насустрач па тратуары ідуць дзяўчаткі — мае вучаніцы. На хвіліну спыніліся, быццам акамянеўшы, а калі я памахала ў знак прывітання рукой, кінуліся да мяне, але салдат груба адштурхнуў іх карабінам. Тады яны павярнуліся і пайшлі па тратуары поруч з намі аж да самай турмы.
На турэмным падворку ў гэты час адбывалася ранішняя прагулка. Як толькі расчыніліся вароты і нас увялі ў падворак, старая Турэцкая, якую тыдзень таму перавялі сюды з дэфензівы, пабачыўшы нас, схапілася за галаву, крыкнула і асунулася на зямлю. Яна думала, што ўсе мы ўжо на волі, і чакала, што і яе хутка звольняць, аж тут... 3 плачам кінуліся да нас таварышкі па няшчасці, ахвяры здрадніка Цыбульскага. Аднак нам не дазволілі прывітацца і пагналі ў пустую камеру для асабістай рэвізіі. Марта Кроль і тут умудрылася захаваць сцізорык у жбанку з малаком. Пасля рэвізіі нас адвялі ўсіх разам у 9-ю камеру. Там
ужо знаходзілася 5 незнаёмых жанчын. Камера не надта цесная ў два вялікія закратаваныя вакны насупраць дзвярэй. Направа і налева ўздоўж сцен такія ж, як у дэфензіве, нары з негабляваных дошак.
Мы ўжо ведалі, што тут, у жаночай турме, лягчэйшы рэжым, чымся ў цэнтральнай, што два разы на дзень даецца прагулка, на якой можна ўсім спаткацца, пагаварыць. 3 радасцю, што вырваліся з кашмару дэфензівы, мы наспех размясцілі свае клункі на нарах, уселіся ў рад і з вялікім пад’ёмам запелі перш «Інтэрнацыянал», пасля «Мы кузнецы» і іншыя рэвалюцыйныя песні, а ў канцы беларускую «Бульбу» і «Лявоніху».
— Ёсць з чаго цешыцца, — прабурчэла старая Райцэс, — што ўтурму папалі...
— Каму турма, а каму турмачка, — заліхвацка адказала Марта Кроль, якая не ўпершыню ўжо сюды трапіла. — Для нас турма — дом родны!312.
— Ану, Манька, а цяпер мы ім свае песні паспяваем! — азвалася адна з 5 жанчын, якіх мы тут ужо засталі.
I пачаліся песні, прыпеўкі такога непрыстойнага, бруднага зместу, што ніхто з нас ніколі не чуў такой брыдоты. Мы сядзелі моўчкі, апусціўшы вочы, не маючы адвагі глянуць адна на другую. Наш бадзёры настрой знік. Здавалася, што бруднай сціркай сцебанулі нас па твары, што з прыгожага, залітага залатым сонцам берага спіхнулі нас у смярдзючую брудную яму...
Так... Праўду сказала Райцэс, што няма з чаго цешыцца... Куды, у якое асяроддзе мы папалі? Што гэта за жанчыны?
Хутка мы іх усіх спазналі. Найбольш мяне зацікавіла Лёдзя, якая запрапанавала сваёй падружцы Маньцы спяваць блатныя песні. Гэта была высокая, стройная жанчына гадоў 27. Правільныя, амаль класічныя рысы твару, гладка зачасаныя светла-шатэнавага колеру валасы закручаны ззаду ў тугі і вялікі вузел. 3-пад прыгожага лукападобнага згібу броваў пранікнёна глядзелі вялікія шэрыя вочы. Уся яе зграбная постаць пыша здароўем, нейкай вялікай жыватворнай сілай, энергіяй.
Марта313, якая ўжо раней пабывала ў гэтай камеры, расказала нам, што Лёдзя — гэта граза ўсёй турмы: усе яе баяцца, усе
падлягаюць яе волі. Хай толькі хто паспрабуе ёй супярэчыць — аддубасіць так, што тая два дні не падымаецца. Месяц ці два таму назад Лёдзя з Манькай учынілі бунт. Кармілі ў той час зняволеных жанчын тухлай кашай. 3 дня ў дзень без якой бы там ні было змены тры разы ў дзень давалі кашу з гнілых ячменных круп. Ніхто з палітычных зняволеных не асмельваўся пратэставаць314. Лёдзя раз накрычала на старшага наглядчыка, другі раз, а за трэцім разам, сустрэўшы яго на калідоры, аднэй рукой прыпёрла яго да сценкі, а другой нахлястала па твары злева направа, пасля павярнула яго і так паддала каленам, што старык заараў носам падлогу, пакінуўшы цуркі крыві. Пасля гэтага Лёдзю і Маньку загналі ў карцар — зусім пустую камеру без нар. Трое сутак, пакуль яны там сядзелі, ніхто ўва ўсім будынку не мог заснуць. Чаго толькі яны там не вычваралі! I ваўком вылі, і сабакамі брахалі, і кудахталі, і кукарэкалі, і нагвалт крычалі з усёй моцы, а кашай, якую ім падавалі, атынкавалі ўсе сцены ў камеры. Яны патрабавалі выклікаць да іх самога начальніка цэнтральнай турмы. На чацвёртыя суткі паявіўся начальнік з цэлым атрадам узброенай стражы турэмнай. Выстраіліся стражнікі ў дзве шарэнгі ад карцара да 9-й камеры з наганамі ў руках. У гэты ашчэраны наганамі калідор упусцілі раз’яраных жанчын. За плячыма стражы стаяў начальнік і вёў з імі перагаворы. На другі дзень знікла тухлая каша.