Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Дома з мяне смяяліся: «Будуем замкі на лёдзе. Дзе ў цябе зямля? Скуль такія грошы возьмеш?» Гэта праўда: зямлі бацька не меў, грошы тым больш. Але я не здавалася. Авось знойдзецца якісь добры чалавек і пазычыць, а там пад залог зямлі з банка можна атрымаць пазычку. Неяк выкручуся. I такі чалавек знайшоўся, якога я змагла захапіць гэтай думкай, пераканаць. Ён мне абяцаў пазычыць патрэбную суму і праз свайго брата, служачага банка, дапамагчы з банка атрымаць пазычку. Я ўжо і зямлю нагледзела. У Глыбокім парцэляваўся333 маёнтак, і можна было адпаведны кусок зямлі купіць акурат каля жалезнадарожнай станцыі334.
— Я табе веру, — кажа гэты добры чалавек, — калі захочаш, то даб’ешся свайго. Справа добрая. Ну, дык едзь дамоў, дагаварыся аб зямлі, а я грошы на пачатак дам.
Ад радасці, што мая мара прымае рэальныя формы, я мчалася, каб назаўтра ўзяць разлік на службе і збірацца ў дарогу.
А назаўтра выбухнула вайна. Тоўпы чарнасоценцаў хадзілі па вуліцах Вільні з партрэтамі цара і на кожным перакрэстку вуліц спыняліся, спявалі «Боже, царя хранн!», кідаючыся з кулакамі і палкамі на прахожых, якія не спыняліся, не знімалі шапак і не станавіліся на калені перад царскім партрэтам. У Бернардынскім садзе чарнасоценцы-хуліганы раз-пораз перарывалі музыку сімфанічнага аркестра, патрабуючы выканаць царскі гімн. Канцэрты зрываліся. Усе і ўсюды гаварылі толькі аб вайне.
— Вайна доўга не будзе, самае большае месяцы тры, — казалі амаль усе.
— Трэба, каб немцы разбілі Расію, — кажа Іван Луцкевіч.
— Чаму?
— Бо тады будзе рэвалюцыя ў Расіі, скінуць цара, і ўсім народам лягчэй будзе.
— Ты ведаеш, — шэпча мне Змітрок Бядуля, — кажуць, што Іван звязаны з немцамі, што ён гакатыст. Як ты думаеш, праўда гэта ці не?
— А хто ж яго ведае, можа, гэта і плёткі. А што гэта за гакатысты?
— Я і сам не ведаю. Але ён часта ездзіць не то ў Нямеччыну, не то ў Аўстрыю нібыта гандляваць старажытнымі здабыткамі.
У складзе сельскагаспадарчых машын і прылад, дырэктарам якога быў Вацлаў Іваноўскі, несправядліва звольнілі двух рабочых. У знак пратэсту служачыя абвясцілі забастоўку, у выніку якой звольнілі некалькі неспакойных чалавек, у тым ліку і мяне. Такім чынам не трэ было і заявы падаваць аб звальненні ад працы.
<...>335.
...За Бугам цягнік без перашкод ішоў шпарка, спыняючыся на пару хвілін толькі на станцыях. Раніцай былі ўжо ў Варшаве.
На пероне выстраілі нас чацвёркамі, акружылі з усіх бакоў жандарамі і павялі.
Дык вось якая яна, Варшава, горад, усхвалены сваёй прыгажосцю! Пільна разглядаем вуліцы, будынкі. Мала чаго можна пабачыць, ідучы ў агароджы карабінаў толькі па тых вуліцах, па якіх цябе вядуць. Ідзём па Маршалкоўскай, перасеклі Ерусалімскія алеі, уперадзе відаць якісь парк, але да яго не дайшлі. Нас павярнулі направа пад скляпенне шырокай брамы шэрага будынку і спынілі на даволі брудным двары перад дзвярыма чорнага ўвахода, пакінуўшы пры нас двух вартавых. Стаім пяць, дзесяць мінут, паўгадзіны... Ногі памлелі, а прысесці няма дзе, хіба толькі на засмечанай зямлі. Нічога не na­paim — садзімся кучкамі на зямлі. 3 чорнага ўвахода раз-пораз паяўляюцца афіцэры дэфензівы і цывілі, спыняюцца, пільна разглядаюць нас, быццам хочуць запомніць кожны твар, і зноў вяртаюцца. 3 другіх дзвярэй у дзверы, дзе знаходзіцца, як відаць, кухня кавярні ці якогась рэстарана, прабягаюць у спешцы міма нас афіцыянты з падносамі, поўнымі пахучай кавы, піражкоў, пончыкаў, з патэльнічкамі, на якіх сквірчыць яшчэ яечня. Ад усіх гэтых запахаў у нас усе вантробы скручваюцца сутаргай, млоснасць сліну гоніць, бо праз цэлы тыдзень у дарозе нас не кармілі. У той-сёй з жанчын былі грошы, якія нам «старшанькі» паціху ў рукі ўсунуў перад адпраўкай з Мінскай турмы. Мы звярнуліся да афіцэраў з просьбай дазволіць нам купіць кавы і булачак. 3 якой жа прагавітасцю і асалодай мы выпілі па шклянцы гарачай кавы з булачкай! Зразумела, гэтага мала было, каб насыціць голад, але на большае мы не маглі пазволіць: хто ведае, што наперадзе нас чакае? А ўсё ж прыбыло крыху бадзёрасці.
Толькі ў другой палове дня раздзялілі нас з нашымі хлопцамі. Іх павялі ў Цытадэль, а нас, жанчын, у «Сербію» — вялікую жаночую турму побач з мужчынскай — «Павіякам».
Прывялі нас туды ўжо надвячоркам і ўсіх памясцілі ў каранціннай камеры, у якой, апрача голых сцен, нічагусенькі не было. Сцены і падлога, на якой мы размясціліся, праўда, былі чыстыя. За вялікім акном пачуліся жаночыя галасы. Падсаджваючы адна
адну, мы па чарзе, учапіўшыся рукамі за краты, падцягваліся, каб праз акно пабачыць, што там за ім відаць. У невялікім садзіку, агароджаным, як і ўся турма, высокай шэрай сцяной, па вузкіх дарожках прахаджваліся зняволеныя жанчыны.
— Глядзіце, — гукнула першая, якая павісла на кратах, — Басінская тут!
— He можа быць! — азваліся мы. — Яе ж у Мінску на волю выпусцілі.
— Запраўды, Басінская! Толькі валасы абстрыжаны і ў турэмнай вопратцы. Паглядзіце самі.
Так, гэта была Бася Басінская, дзяўчына гадоў каля 25, якая разам з намі сядзела ў аднэй камеры мінскай турмы. Калі верыць яе апавяданням, яна родам была варшавянка, дачка доктара, які жыве ў Варшаве. Сама яна некалькі год таму апынулася разам з маткай у Расіі. Пасля смерці маткі яна рашыла нелегальна прабрацца праз фронт у Варшаву да бацькі. Ужо на гэтым баку яе арыштавалі палякі. Хоць ёй нятрудна было даказаць сваё паходжанне, аднак афіцэр дэфензівы патрабаваў ад яе за звальненне занадта вялікую цану яе дзявочай чэсці. Яна заплаціла яму звонкай аплявухай і пасля гэтага болып паўгода сядзела ў мінскай турме. Апрача адзінай шавіётавай сукенкі на голым целе, на ёй нічога больш не было: ні кашулі, ні панчох, ні абутку. У сваіх выказваннях яна праяўляла сябе як ярая полькаэндэчка. I калі яе забралі з нашай камеры, мы былі ўпэўнены, што яе выпусцілі на волю. Якое ж было наша здзіўленне, калі мы пабачылі яе цяпер у «Сербіі». Яшчэ дзіўней, што яна не хацела нас пазнаваць і пазней старанілася нас. Нешта, відаць, не так было ў яе апавяданнях аб сабе336.
Назаўтра пасля лазні нас перавялі на другі паверх у прасторную чыстую камеру з двума вялікімі вокнамі. Назірацелькамі былі маладыя прыгожыя студэнткі, якія спакойна і ветліва да нас адносіліся. Рэжым быў даволі лёгкі. Агульныя камеры ўдзень былі адкрыты, так што мы маглі свабодна хадзіць у госці адна да адной. Толькі адзіночкі заўсёды былі пад замком. У аднэй з іх, як нам казалі, знаходзілася член ЦК КПП337 Марыя Кашуцкая (Вера Костшава).
У першы дзень прыйшла да нас з другой камеры д-р Грасэрова. Гэта высокая, даволі прыгожая бландзінка сярэдні гадоў, з мужным тварам, шэрымі вачыма, энергічная, вясёлая. Яна дабравольна ўзяла на сябе абавязак дбаць аб здароўі зняволеных жанчын. Выклікаўшы нас па аднэй у асобую камеру для медычнага агляду, яна падоўгу нас трымала і не столькі дзеля агляду, асабліва калі каму з нас нічога не балела, колькі дзеля гутаркі. Яна так лоўка ўмела павесці гутарку і выклікаць к сабе давер, што кожны з лёгкасцю спавядаўся перад ёй са свайго жыцця і поглядаў. I тут у гутарках з ёй, а пазней з Кашуцкай я ўпершыню даведалася аб вялікіх ідэях камунізму, аб светлай мэце і шляхах да гэтай мэты, па якіх ідуць камуністы. Да гэтага часу я мела няправільнае ўяўленне аб гэтым, а ніхто толкам не пагаварыў са мной. Ад Соні Пікус я чула толькі злосную лаянку па адрасе ўсіх, хто не быў камуністам, зняважлівыя адносіны да нацыянальнага пытання, да мовы і культуры паасобных народаў. Яе ідэалам быў «Бог Інтэрнацыянал», аднак растлумачыць, што азначае «Інтэрнацыянал», яна не магла. Цяпер жа Грасэрова, а пазней у Вронках Кашуцкая спакойным тонам, талкова раскрывалі мне вочы на тое, дзе і як трэба шукаць праўды жыцця, як змагацца за гэтую праўду; яны раскрывалі памылкі ў маіх ранейшых поглядах, і пад іх уплывам я пачала пераацэньваць свае погляды і тых, хто вёў мяне па няправільным шляху. Цяпер я пераканалася ў памылковасці поглядаў Дуні Мірман, што кожная партыя скоўвае сваімі рамкамі свабоду асобы, свабоду сваёй волі, што праца на ніве культуры можа быць вольнай ад палітыкі. Недалёка было мне ісці за прыкладам і з нашай культурнай працы. Хіба вольным будзе наш беларускі тэатр ад палітыкі, калі ім будуць кіраваць такія «дзеячы», як яры рэакцыянер і чарнасоценец Вернікоўскі або розныя Алексюкі?338.
Шмат я перадумала ў гэты час, шмат чаму навучылася і заўсёды захаваю ў душы светлую памяць аб тых, хто закінуў мне ў душу зерне праўдзівага святла. Аднак трэба прызнацца, не адразу гэтае зерне ўзышло і закрасавала. Яшчэ шмат у маім жыцці паўставала няясных пытанняў, яшчэ спынялі яго рост
уплывы блізкіх мне асоб, але гэта жывое зерне жыло, з кожным днём прарастала; дзякуючы яму я штораз больш крытычна стала адносіцца і да сябе, і да свайго наваколля, пакуль нарэшце зусім не парвала са сваімі старымі поглядамі, а разам з тым і з калісь блізкімі мне людзьмі.
Неўзабаве я там, у «Сербіі», пазнала яшчэ адну асобу прамяністай душы. У камеру з’явілася Стэфанія Сэмпаловска з вялікім кошыкам прадуктаў для нас.
«У часах польскай канспірацыі, — пісала “Trybuna Ludu”339 ў 13-ю гадавіну яе смерці, — у часе варожых урадаў, царскіх і нацысцкіх, а таксама польскай рэакцыі лёс сутыкнуў Стэфанію Сэмпаловскую — паводле яе слоў — “з доўгім, бясконца доўгім шэрагам палітычных вязняў”, якім трывала і верна служыла дапамогай і ад якіх навучылася шукаць найбольш істотных жыццёвых вартасцяў “на вяршынях духу”, цаніць “геройства, якое з кахання людзей выплывае”...
“На ратунак!” — вось покліч, з якім Стэфанія Сэмпаловска выступала супраць крыўды, небяспекі, якая пагражала слабым і безабаронным. Сама спяшалася на ратунак і другіх заклікала да дапамогі, будзіла сумленне, звярталася да сэрца і да розуму і змушала да послуху абыякавых, а нават незычліўцаў, будзіла іх парыў да чыннага дзеяння, паказваючы на сродкі дапамогі...»340.
Стэфанія Сэмпаловска была на чале патранату над палітычнымі вязнямі. Яна дабілася таго, што кожны чацвер яе з кошыкам перадач дапускалі ў камеры. Для кожнага з нас яна знаходзіла цёплае, сардэчнае слова пацехі, мацярынскую апеку. Яна шукала ў горадзе і па другіх турмах нашых родных і таварышаў, прыносіла ад іх нам весткі і ад нас ім перадавала. Яна знайшла ў Варшаве Беларускі нацыянальны камітэт і дабыла ад іх 200 марак (ці мо злотых — ужо не памятаю) для мяне. Я папрасіла яе далучыць гэтыя грошы да агульнай касы дапамогі вязням341.