Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
Аднаго разу здарылася даволі пацешная гісторыя.
— Скажыце, прашу, як будзе па-беларуску «грабя» ці «грабіна»? — пытае, увайшоўшы ў камеру, няўдалая ахвотніца да свайго вяселля.
— А чаму вас цікавіць, як па-нашаму будзе граф ці графіня? — пытаю, моцна здзіўленая.
— А бо ў вашым дакуменце, напісаным на беларускай мове, перад вашым прозвішчам стаіць слова «грыб». Ці гэта часам не азначае вашай грабёўскай годнасці?349.
Мяне смех здушыў, але стрымалася, толькі паціснула плячыма: думай, маўляў, што хочаш, і адвярнулася, каб яна не пабачыла, як рвецца з мяне смех. Наступіла доўгае маўчанне. Зірнуўшы скоса, пабачыла, што яна ў недаўменні пільна разглядае маю вясковую світку з шэрага сукна, пасля перавяла вочы на зношаныя дзіравыя чаравікі і на зацыраваную чорнымі ніткамі чырвоную сукенку.
— Вы што разглядаеце? — пытаю. — Дзівіцеся, што на мне няграфская вопратка? Трудна, — уздыхнула, зрабіўшы сумную міну, — трэба ведаць, дзе я знаходжуся. He магу ж я па турмах вазіць з сабой сваю службу і ўвесь свой гардэроб?
У вачах яе і ва ўсёй позе паявілася якоесь рабалепства, і, не павярнуўшыся плячыма, як заўсёды, але адступаючы задам да дзвярэй, выйшла ціхенька. Тады ўжо я пасмяялася ўволю. Аднак мне тады і ў галаву не прыйшло, што гэты мой жарт з «грабёўствам» дасць пэўныя вынікі.
У гэты ж дзень пасля абеда нанесла мне «візіт» у камеру сама начальніца. Яна не толькі не патрабавала, каб я стала перад ёй згодна з уставам, але ветліва папрасіла мяне сесці на ложак, а сама прысела на табурэтцы. Я ўжо забылася, што я «графіня», і была здзіўлена яе ветлівым абыходжаннем. Спытаўшыся, як я сябе адчуваю, пачала жаліцца, што ёй навезлі столькі вязніц, што яна не можа справіцца з навалам работы. Асабліва многа работы ў канцылярыі: трэба ўпарадкаваць усе дакументы, павялічылася перапіска з рознымі ўстановамі, апроч таго, шмат іншай канцылярскай работы, а ёй не даюць памочніц. Вось яна і прыйшла да мяне з просьбай, ці не згаджуся я дапамагчы ёй у канцылярскай працы. За работай і мне будзе весялей, там і паветра лепшае, там я змагу і свае папяросы курыць.
— Сягоння я нічога не магу вам адказаць на гэта. У нас, зняволеных, ёсць свая этыка паводзін. Я падумаю і заўтра дам вам адказ.
Назаўтра падчас прагулкі я паведаміла Кашуцкай і Грасэровай аб гэтай прапанове.
— Тут няма чаго і думаць, — кажа Кашуцкая, — трэба скарыстаць такі выпадак. Мы ж нічога не ведаем, у якім стане нашы
справы, хто з нас толькі інтэрнаваны, а хто лічыцца за пракуратурай, каго куды пераводзяць, а каго звальняюць. Ты ж будзеш усё гэта ведаць і нам перадаваць. Сягоння ж дай згоду і ідзі ў канцылярыю.
3 гэтага дня я па 2—3 гадзіны да абеда і пасля абеда працавала ў канцылярыі. Перада мной на стале ляжала пачка маіх цыгарэт. Я задумала яшчэ адну карысць выцягнуць з гэтага новага для мяне становішча. Справа ў тым, што нас надта дрэнна кармілі. Раніцай давалі якуюсь рудую бурду, названую «кавай», без цукру і маленькі кусочак хлеба. У абед міска супу, у якім плавала некалькі кусочкаў гнілой бручкі ці морквы, і каб табе хоць адна свечачка тлушчу бліснула! Пахла гэта тхлінай, гніллю. На вячэру такая ж бурда, як і раніцай, або «крупнік», у якім адна крупінка не дагоніць другую. Дальбог, мая мама лепш свіней карміла. Голад дакучаў. Стэфа Кот, камера якой была побач з маёй, наогул слабога здароўя, зусім знясілела. Я ведала, што некаторыя з нашых жанчын за свае грошы атрымліваюць абеды са сталовай. У мяне яшчэ крыху заставалася сваіх грошай, якія знаходзіліся ў турэмнай касе, а абеды каштавалі даволі танна. Я і папрасіла дазволу, каб і мне можна было атрымліваць абеды са сталоўкі і дзяліцца імі са Стэфай. Начальніца дазволіла. Цяпер у часе абеду пускалі ў маю камеру Стэфу, і мы разам спажывалі абед з дзвюх страў.
Аднак нядоўга я прыносіла таварышкам весткі з канцылярыі. Здарыўся нечаканы правал маёй дзейнасці.
Аднаго разу, калі я пасля абеда працавала ў канцылярыі, начальніца падала мне тры паперкі-паведамленні і просіць выпісаць «карты звальнення». 3 вялікім хваляваннем узяла я гэтыя бланкі. Каго звальняюць? На першых двух — прозвішчы невядомых мне жанчын, а на трэцім бланку — Басі Басінскай (і яе вывезлі з Варшавы ў Вронкі). Я ўсцешылася за Басю. Нарэшце кончыліся мукі беднай дзяўчыны, паедзе да бацькі ў Варшаву.
— Яны сягоння будуць звольнены? — пытаю.
— He, сягоння ўжо позна, — адказвае начальніца, — няма цягніка. Заўтра выпусцім.
— А ці нельга сягоння паведаміць Басінскай, што яна ўжо выходзіць на волю? Хай гэту ноч у радасці правядзе.
— Ну, добра, для вас я гэта зраблю. Пойдзем разам да яе ў камеру, і вы самі падасце ёй радасную вестку.
Мы падняліся да яе камеры. Бася ўжо ляжала ў ложку.
— Бася, ты звольнена. Заўтра раніцай паедзеш да свайго бацькі, — сказала ёй.
Бася ўскочыла, дзіка закрычала і затрапяталася ў нервовым прыпадку, як рыба на пяску. Паслалі па валяр’янку, але доўга яшчэ чуваць быў ва ўсім будынку яе сутаргавы плач.
Мы вярнуліся ў канцылярыю, і я дрыжачымі ад узрушання рукамі ўзялася выпісваць дакументы звальнення. Толькі цяпер я пачала чытаць тэксты прысланых паведамленняў аб звальненні. Форма бланкаў, шрыфт друкаваных тэкстаў усіх трох паперак былі зусім аднолькавымі, толькі прозвішчы ўпісаны атрамантам ад рукі. Выпісаўшы дакументы звальнення першым дзвюм незнаёмым жанчынам, узяла ў рукі адноснік аб Басінскай і пачала ўважна чытаць. Раптам уваччу мне пацямнела, мурашкі па целе прабеглі, валасы дыблюць... Што я нарабіла? Чаму ж адразу не прачытала ўважна? Што цяпер рабіць? У галаве зашумела-загудзела, халодны пот выступіў. Каб хаця яна не заўважыла, як я спужалася. Добра, што мой стол стаіць пры сцяне так, што я сяджу за ім спінай да начальніцы. Гэта ж Басінская не звальняецца, а пераводзіцца ў самы страшны канцлагер Стшалкова!350. Нашто я паспяшалася паведаміць ёй аб звальненні? Як яна цяпер перажыве такое расчараванне? Што рабіць? Што рабіць?! Ахалануўшы крыху, пачала спакойна разважаць. Сама ж начальніца сказала, што ўсе трое звальняюцца і загадала мне выпісаць ім «карты звальнення». Дык нашто я буду паказваць ёй на памылку? Што загадала, тое і зраблю, а там бог — бацька. Так і зрабіла. Выпісала ўсім траім дакументы звальнення і, адыходзячы ў сваю дамавіну, палажыла ёй на край стала да подпісу, паклаўшы дакументы Басінскай пад ніз.
Назаўтра пасля прагулкі іду зноў у канцылярыю і саджуся на сваё месца. Праз хвіліну чую голас начальніцы:
— Пані чытала паведамленні аб звальненні?
Хоць я і падрыхтавалася да таго, што можа выкрыцца памылка, аднак пачула, як ледзянее твар.
— Якія паведамленні? — не адварочваючыся, пытаю, каб выгадаць час і ўзяць сябе ў рукі.
— А тыя, што ўчора прыслалі і на якія вы выпісалі дакументы.
— He, не чытала, — стараюся адказваць спакойным голасам.
— А мне здаецца, што вы чыталі, — кажа нейкім дзіўным голасам, быццам праз заціснутыя зубы.
— Чытаць вашу пошту — не мая справа, а ваша, пані пшеложона, — гавару, усё не адварочваючыся да яе. — Мой абавязак — толькі выконваць вашы заданні. А ў чым справа?
— Басінская не звальняецца, а пераводзіцца ў Стшалкова, — адказвае цвёрдым ледзяным тонам.
— Ах, вось у чым справа! Я не ведала гэтага, інакш нашто ж бы я так жорстка ашукала яе ўчора? Што вы загадалі, тое я і зрабіла. Ну, а што цяпер рабіць? Напісаць друті дакумент? — Цяпер я ўжо спакойна глядзела на яе.
— Я сама напішу. А сягоння вы можаце ісці, сягоння няма ніякай спешнай работы, — і паклікала назірацельку адвесці мяне ў камеру.
На гэтым кончылася мая работа ў канцылярыі. Болын мяне туды не выклікалі. Калі я расказала сваім таварышкам аб тым, што здарылася, усе былі перакананы, што гэта была правакацыя з боку начальніцы з мэтай праверкі мяне. Што ж, магчыма. А калі так, дык трэба дзівіцца з жорсткасці гэтай жанчынысадысткі, каб так бессардэчна згадзіцца заведама ашукаць бедную Басінскую, пайграць на яе нервах351.
Неяк позняй восенню раніцай мне шапнула назірацелька, што прыйшло паведамленне аб маім звальненні. На прагулцы я падзялілася сваёй радасцю з таварышкамі. Марыя Кашуцкая паручыла мне зайсці ў Варшаве ў адну гандлёвую кантору, пабачыцца там з дырэктарам гэтай канторы, расказаць яму ўсё аб жыцці нашым у Вронках і паведаміць аб некаторых іншых справах, сказаўшы папярэдне, што я прыйшла па даручэнні Веры.
Ужо надвячоркам мне загадалі збіраць свае рэчы і пакінуць камеру. Ля выхада стаяла начальніца.
— Хай пані грабіна прабачыць нам за тыя невыгоды і іншыя прыкрасці, якія тут спаткала, — кажа ліслівым голасам, — але ж мы людзі падуладныя і мусім падначальвацца цвёрдым загадам зверху.
— Скуль вы ўзялі, што я грабіна? — засмяялася я.
— Як гэта? А ў адным вашым дакуменце...
— Ды ў гэтым дакуменце дасужы канцылярыст, не пытаючы ў мяне, прычапіў да майго прозвішча другое, прозвішча майго мужа, які сядзіць вось у тым корпусе.
— Ах, та-а-а-ак!.. — I выпрасталася адразу, быццам кол палкнула, знікла ліслівая міна, і твар зноў надуўся ледзяной пыхай.
— Скажыце, будзьце ласкавы, — пытаю, — ці ёсць тут, у мястэчку, якаясь гасцініца, дзе можна было б пераначаваць да ранішняга цягніка?
— Пачакайце крыху, я пашлю з вамі дзяўчыну, якая завядзе вас туды, дзе можна будзе пераначаваць.
Дзяўчына павяла мяне ў двухпавярховы мураваны дом, паказала пакой на другім паверсе і зараз жа знікла. Ужо цямнела. Я павярнула выключацель, але святла не было. Угледзела на сцяне ля дзвярэй гузік электрычнага званка. Націснула яго раз, другі, але званка не пачула, і ніхто не паяўляўся. У доўгім калідоры было ўжо зусім цёмна. Прыслухалася: нідзе не чуваць ні галасоў людскіх, ні шумужылога дома. Што заліха? Куды мяне прывялі? Ну, няма рады, трэба як-небудзь дачакацца раніцы. He раздзяваючыся, лягла на ложку, прыкрылася світкай і хутка заснула.
Ужо днела, калі я ўскочыла з ложка, спалохаўшыся, ці не праспала свой цягнік. На вуліцы пачаўся ўжо ранішні рух. Гадзінніка ў мяне было, і я не ведала, якая можа быць гадзіна. Трэба ж расплаціцца за начлег. Зноў цісну гузік званка разпораз. Цішыня. Схапіла свой мяшок і выскачыла ў калідор. Але дзе тут каго знайсці? Спусцілася на першы паверх, пастукалася ў адны дзверы, у другія, пачала бегаць па калідоры і грукаць у кожныя дзверы.