Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
быць абсалютнай тайнай: ні бацька, ні маці, ні брат, ні сястра, ні муж не павінны пра гэта ведаць. Краскоўскі не патрабуе ад мяне цяпер жа адказу. Я павінна добра падумаць, ці змагу захаваць ад сваіх найбліжэйшых гэтую тайну, і тады толькі даць згоду. Калі я буду згодна, тады ён павінен далажыць пра гэта сваім сябрам па арганізацыі і скажа мне, якая будзе іх пастанова.
— Mary адразу адказаць вам на вашу прапанову, — сказала я, выслухаўшы яго.
— He, не, не! Цяпер нічога не гаварыце. Добра падумайце.
Прыйшоўшы дамоў, я адразу расказала аб гэтай гутарцы.
— Плюнь ты на іх, — кажа Тамаш. — Гэта нейкая масонская арганізацыя. Чорт іх ведае, якія там людзі ў гэтай арганізацыі. Я ведаю, што тут найбліжэйшы сябар Краскоўскага — Міхал Біржышка, а гэта ж вядомы прахвост. Дый сам Краскоўскі невыразная фігура, круціць хвастом то туды, то сюды: ён і з украінскімі манархістамі нюхаецца, і з грузінскімі меншавікамі цалуецца, і ў беларускім аркестры хацеў бы першую скрыпку граць.
Пасля гэтай гутаркі з Краскоўскім ні я, ні ён ніколі больш не ўзнімалі пытання аб маіх адносінах да яго прапановы, быццам ніколі і нічога ён мне не казаў. Я маўчала, а ён гэта зразумеў як маю адмову.
Прайшлі з таго часу дзясяткі гадоў, і мне зноў давялося пачуць аб гэтай арганізацыі. У 1950 г. я спаткалася ў Вільнюсе з кс. Адамам Станкевічам. Ён мне расказаў, у які пераплёт трапіў Лявон Дубеўкоўскі. Яго завербавалі ў масонскую арганізацыю, на чале якой у Вільнюсе стаяў Антон Луцкевіч. Наступіў час урачыстай прысягі і пасвяшчэння Лявона. Стоячы на каленях перад вялікім крыжам, паабапал якога гарэлі вялізныя свечкі, Дубейкоўскі паўтараў словы прысягі. А як толькі дайшло да слоў прысягі, што ні бацьку з маткай, ні брату і сястры, ні жонцы нельга прызнацца ў сваёй прыналежнасці да гэтага «брацтва», Дубеўкоўскі прыўзняўся на адну нагу і, павярнуўшы галаву ў бок «жрацоў», з абурэннем азваўся:
— Як гэта? I перад жонкай я мушу таіцца? Э-э-э, не! Гэтага я не магу.
Справа ў тым, што стары кавалер Дубейкоўскі нядаўна перад гэтым ажаніўся і ўзяў сабе маладую і прыгожую жонку, якую моцна кахаў365.
Прысяга была перарвана, урачыстасць сапсавана, пасвячэнне не адбылося.
Але ў гэтым «брацтве» былі вельмі сур’ёзныя законы: за парушэнне тайны, за здраду, за адыход ад гэтай арганізацыі накладаліся жорсткія санкцыі, уключна да грамадска-палітычнага расстрэлу. Такія санкцыі спаткалі і Дубейкоўскага: у газетах адзін за другім паявіліся артыкулы, у якіх імя Дубейкоўскага шальмавалася на ўсякія лады. Столькі брудных памыяў выліў Анон Луцкевіч на бедную галаву Дубейкоўскага, што той, каб абараніцца, змушаны быў звярнуцца са скаргай у грамадскі суд. Справу Дубейкоўскага вёў вядомы стары адвакат Урублеўскі, які і ачысціў бязвінна ашальмаванага ад брудных плётак.
Выслухаўшы Адама Станкевіча, я падумала, што, мабыць, і я падвяргалася гэтым «санкцыям» з боку Краскоўскага за тое, што ён неабачна прыадкрыў рубчык іх тайны перада мной. Ну але аб гэтым будзе яшчэ гутарка пасля.
I яшчэ адна дружба, здавалася, такая моцная ў юнацкія гады, цяпер лопнула, як мыльны пузыр, пырснуўшы ў душу едкімі, агіднымі пырскамі366.
Увосень 1921 г. праездам з Мінска затрымаўся на адзін дзень у Каўнасе Цішка Гартны. Ён накіроўваўся ў Берлін па справе выдавецтва беларускіх падручнікаў для школ. Спаткаўшы мяне на вуліцы, ён запрасіў мяне супрацоўнічаць пад яго кіраўніцтвам у якасці стыльрэдактара і карэктара.
Разбураная ў часе войн паліграфічная прамысловасць краіны Саветаў яшчэ не магла задаволіць шырокіх патрабаванняў на кнігі грамадска-палітычнай, мастацкай літаратуры і падручнікаў. А таму ў Замежгандлі пры Савецкім пасольстве ў Берліне быў арганізаваны выдавецкі аддзел, а ў ім секцыя беларускіх выданняў. Кнігі друкаваліся ў Лейпцыгу, а карэктуру прысылалі ў выдавецкі аддзел Замежгандлю. У партфелі беларускай секцыі знаходзіліся рукапісы 6-8 падручнікаў, зборнік
беларускіх народных песень для хору ў апрацоўцы Тэраўскага і «Сокі цаліны» Цішкі Гартнага.
Нямецкі народ стагнаў пад цяжарам кантрыбуцыі, якую мусіў выплочваць пераможцам у вайне. Апрача гародніны ў мізэрных порцыях, рабочыя і сярэдняга стану насельніцтва Берліна карміліся выключна рознымі эрзацамі прадуктаў. Я жыла ў сям’і рабочага. За пакой і сталаванне плаціла 2 тысячы марак у месяц, але масла, яек, мяса, малака ніколі не бачыла. He толькі ў хатніх умовах, але і ў рэстаранах да абеду падаваліся дзве цянюсенькія і маленькія скібачкі хлеба, праз якія і Маскву можна ўбачыць. А калі хто ці то са смехам, ці з абурэннем патрабаваў належную порцыю хлеба, афіцыянт зараз жа здагадваўся, што гэта рускія такія «жарлочныя». Праўда, у рэстаранах і спецыяльных магазінах можна было дастаць імпартныя прадукты: сыры, масла, яйкі, біфштэксы і ростбіфы, але цана на іх была даступна толькі для «аўслендараў» (іншаземцаў) і багачоў.
Цяжкае ўражанне зрабіў на мяне Нацыянальны музей мастацтва. Ходзіш па ім, як па магільніку. У кожнай зале па некалькі дробных карцін, а там, дзе былі вялікія палотны, толькі пустыя чатырохвугольныя плямы не выцвілай ад сонца фарбы на сценах. Пасярод гэтых плям невялічкія друкаваныя плакацікі, на якіх паведамлялася, што на гэтым месцы была такая вось карціна нямецкага мастака, а ўнізе: «Вывезены ў Францыю за кантрыбуцыю». Некалькі залаў з карцінамі Бёкліна, Штука і іншых мастакоў зусім закрыты, і толькі на дзвярах такія ж плакацікі, на якіх пералічаны ўсе карціны і таксама: «Вывезены ў Францыю за кантрыбуцыю». Ходзіш па музеі і толькі чытаеш гэтыя надпісы, як на магільных помніках. Як жа павінны адчуваць сябе немцы, калі і ў мяне сціскалася сэрца і кулакі ад болю і нянавісці да вайны, да імперыялістычных грабежнікаў. Міжвольна цяпер успамінаецца высакародны ўчынак савецкага ўрада, які адмовіўся ад кантрыбуцыі пасля Першай імперыялістычнай вайны, а пасля другой Айчыннай вайны вярнуў нямецкаму народу выратаваныя карціны Дрэздэнскай галерэі.
Аднаго разу ў трамваі зацікавіла мяне група маладых жанчын. Усе 10 жанчын былі аднолькава апрануты, у чорных
капялюшыках з перацягнутымі наўскасяк чырвонымі стужкамі, на якіх залатымі літарамі быў нейкі надпіс, які я не змагла разабраць.
У чатырох з іх былі ў руках гітары. Пад’язджаючы да Кайзерплаца, яны падняліся да выхаду. I хоць мне трэ было далей ехаць, я выйшла ўслед за імі, каб паглядзець, куды яны накіроўваюцца. А яны выстраіліся паўкругам на скверы і пад акампанемент гітар пачалі спяваць зладжаным хорам. Песні перамешваліся з дэкламацыяй вершаў аб цяжкай долі рабочых, аб галодных дзецях. А калі сабралася вакол іх шмат народу, выйшла наперад адна з жанчын з прамовай, з якой я зразумела, што на адным заводзе бастуюць рабочыя, а гэтыя канцэрты на вуліцах прызначаны для збору ахвяраванняў на дапамогу галодным дзецям гэтых рабочых. У гэты час другая жанчына са скарбонкай у руках пачала абыходзіць публіку. Немцы — беражлівыя людзі, і больш 5—10 пфенігаў ніхто не кідаў, а мне так спадабалася гэта форма пралетарскай дапамогі, што я вынула дзве паперкі па 5 марак. I пакуль мы ўдзвюх са зборшчыцай сіліліся запіхнуць іх у вузенькую шчэлку скарбонкі, той-сёй з публікі падыходзіў і з цікавасцю аглядаў мяне з усіх бакоў, аж мне няёмка неяк стала. «Аўслендар, аўслендар»367, — перадавалі сваю здагадку адзін другому.
Неўзабаве пасля гэтай забастоўкі была абвешчана ўсеагульная забастоўка. На працягу тыдня, калі не больш, жыццё замёрла ва ўсім вялікім горадзе: спыніўся рух усяго гарадскога транспарту, спынілася падача электрычнага току, газу, толькі адну гадзіну ў дзень дзейнічаў водаправод, закрыліся амаль усе магазіны. Вечарамі ўвесь горад здаваўся вымерлым: ніводнага асветленага акна, пустыя і глухія вуліцы тонуць у цемры. Мёртвая цішыня. Жудасна...
Вялікае ўражанне на мяне зрабіла першамайская дэманстрацыя.
Упершыню мне давялося бачыць такую дэманстрацыю ў вялікім горадзе. Ад самай раніцы па ўсіх артэрыях горада плылі патокі рабочых, служачых са сваімі сцягамі, з аркестрам. Наперадзе кожнай калоны ішлі малыя дзеці з чырвонымі флажкамі
і балонамі, за імі юнакі і дзяўчаты, а далей ужо дарослыя. Рэвалюцыйныя песні не сціхаюць. На скрыжаванні вуліц дэманстрантаў вітаюць лозунгамі, заклікамі. На вуліцах снуюць прадаўцы з ахапкамі чырвонай гваздзікі, якія ўмомант расхватвае публіка. Адны затыкаюць іх сабе ў лацканы пінжакоў, дзяўчаты — у валасы, а то ў руках нясуць, прывітальна імі памахваючы. Усе патокі дэманстрантаў уліваюцца ў вялікую Дварцовую плошчу ў самым цэнтры Берліна. Сабраліся ў адно месца ўсе аркестры, зазванілі званы, і пад іх перазвон загрымеў зводны аркестр і дзясяткі тысяч галасоў падхапілі магутныя гукі гімна працоўных — «Інтэрнацыянала». Нельга ў словах выказаць, якая магутная хваля пачуццяў узнялася і ахапіла мяне ў той час. Палала сэрца і рвалася з грудзей у лучнасці братняй працоўных людзей.
Летам гэтага года я атрымала з Рыгі ліст ад Беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі з прапановай працы ў якасці выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры ў Дзяржаўнай беларускай гімназіі ў Даўгаўпілсе (Дзвінску) і на настаўніцкіх курсах368. Праца па выдавецтве падручнікаў у Знешгандлі ўжо заканчвалася, і я вырашыла прыняць гэтую прапанову.
XI. Беларуская дзяржаўная гімназія ў Дзвінску. Шлях у Савецкую Беларусь369
У 1921 годзе ў Латгаліі было заснавана Беларускае культурна-асветнае таварыства «Бацькаўшчына»370, якое ставіла сваёй мэтай інфармаваць латвійскае грамадства і ўрад аб становішчы беларускай меншасці і яе культурна-асветных патрэбах і арганізацыю беларускіх школ у вёсках Латгаліі з беларускім насельніцтвам. Стараннем «Бацькаўшчыны» з дазволу Міністэрства асветы ў ліпені 1921 г. былі адкрыты ў Дзвінску першыя летнія шасцітыднёвыя курсы беларусазнаўства для падрыхтоўкі настаўнікаў школ, а з восені ў Пустынскай і Прыдруйскай валасцях адкрыліся першыя 16 беларускіх асноўных (пачатковых) школ. Рыхтаваліся адкрыць такія школы і ў іншых валасцях, заселеных беларусамі. Паўстала пытанне аб арганізацыі
пры Міністэрстве асветы беларускага аддзела для кіраўніцтва беларускімі школамі. Такія аддзелы ўжо мелі іншыя нацыянальныя меншасці ў Латвіі. Аднак перашкодай у гэтай справе стаў закон буржуазнай Латвіі, паводле якога «кіраўнікі аддзелаў часова прадстаўляюцца на зацвярджэнне прадстаўнікамі партый меншасцяў Народнай Рады, пакуль не з’явіцца законнае прадстаўніцтва ад нацыянальных меншасцяў». А таму, што беларусы ў Латвіі ў той час не мелі ні сваіх палітычных партый, ні свайго прадстаўніцтва ні ў Народнай Радзе, ні ва Устаноўчым сейме, дык не было каму выставіць кандыдатуру на пасаду кіраўніка беларускага аддзела, а тым самым і арганізаваць аддзел. У пошуках выхаду з такога становішча члены таварыства «Бацькаўшчына» звярнуліся па дапамогу да выдатнага латышскага паэта і грамадскага дзеяча Яна Райніса-Плекшына.