Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
А побач у рускай гімназіі чуваць шум і гоман на пераменах.
Рашылі перанесці першы дзень заняткаў яшчэ на тыдзень.
Праз тыдзень з’явіліся ўжо больш як 20 вучняў, па 5—7 чалавек на клас. Заняткі пачаліся без асаблівай урачыстасці. А праз месяц-два было ўжо больш за сотню вучняў. Да пачатку другога
паўгоддзя рамонт будынка быў закончаны. На першым паверсе размясцілася 6-класная пачатковая школа, кіраўніком якой быў Якубецкі, на другім паверсе — 4 класы гімназіі, настаўніцкая і вялікая зала са сцэнай. Класы былі абсталяваны новымі партамі.
Сярод вучняў было шмат з далёкіх ад Дзвінска вёсак і мястэчак: з Прыдруйска, Краслаўкі, Індры і іншых. Многія з іх — дзеці вясковай беднаты, якім цяжка было аплаціць прыватную кватэру. I мы, настаўнікі, рашылі на ўласныя сродкі адкрыць інтэрнат. Усе згадзіліся адлічаць са сваёй зарплаты пэўны працэнт у фонд дапамогі бяднейшым вучням. На гэтай жа Варшаўскай вуліцы, непадалёк ад гімназіі, нанялі дом у 5 пакояў з кухняй і размясцілі там вясковых хлапцоў і дзяўчат. Адзін пакой займала загадчыца інтэрната.
Апрача беларускай мовы і літаратуры я выкладала спевы. 3 першых жа дзён пачала падбіраць галасы для хору і рыхтаваць пастаноўку «Паўлінкі». На ўсе ролі падабрала большменш адпаведных выканаўцаў, а на ролю Паўлінкі ніяк не магла знайсці: з усіх, каго прабавала на рэпетыцыях, ніводная мяне не задавальняла. Вучань старэйшага класа Карнавухаў, які выконваў ролю Сцяпана, параіў мне паспрабаваць вучаніцу падрыхтоўчага класа Надзю Мікалаеву. Яна на кожнай рэпетыцыі ціхенька стаяла ўбаку і назірала.
— Гэта ж дзіцё яшчэ, — кажу, глянуўшы на яе. — Ёй, мабыць, і 14 гадоў няма. He, не падыходзіць яна да гэтай ролі.
— А вы паспрабуйце, — настойвае Карнавухаў. Успомнілася мне мая першая проба ў ролі Пронкі з п’есы Э. Ажэшкі «Хам».
— Ану, давай паспрабуем гэтае дзяўчо.
I што вы скажаце! 3 першай жа песні «Ой, пайду я лугам», з першых жа слоў Паўлінкі я аслупянела ад здзіўлення. Аб лепшай Паўлінцы і марыць нельга. Надзя іграла, як сапраўдная артыстка. Дарма, што замолада выглядае! Галоўнае, што так праўдзіва перадае лірычна-засмучоны настрой, гарачы парыў, рашучасць.
Закіпела жыццё ў гімназіі. Кожны дзень пасля ўрокаў то рэпетыцыі «Паўлінкі», то хор; хлопцы пад кіраўніцтвам
старшакласніка Мірановіча, прыроднага мастака, малююць дэкарацыі.
На ўрачыстасць адкрыцця гімназіі былі запрошаны ўсё начальства горада, бацькі, настаўнікі ўсіх школ Дзвінска, прыехалі настаўнікі беларускіх школ і з вёсак. Пасля афіцыйнай часткі адбылася пастаноўка «Паўлінкі» і канцэрт. Поспех быў велізарны!
3 гэтага часу ні на адзін дзень не спынялася праца хору і драматычнага гуртка. Апрача вучняў гімназіі ў хоры прынялі ўдзел настаўнікі пачатковай школы, такім чынам, у хоры налічвалася звыш 50 чалавек. У рэпертуар хору ўваходзілі беларускія народныя песні са зборніка Тэраўскага, латышскія песні, з класікаў выконвалі песні Манюшкі — «Каля хацінкі», «Саколікі», «Кліч пастушка», дуэт Чайкоўскага «Вечар», урыўкі з оперы Сметаны «Праданая нявеста» і іншыя. Шмат дапамагала нам жонка Пігулеўскага, выдатная піяністка Вольга Бароўская.
Апрача харавога і драматычнага гуртка існаваў і харэаграфічны, які выступаў на канцэртах з мастацкай гімнастыкай. Кіравала гэтым гуртком новая выкладчыца нямецкай мовы Эла Генрыхаўна.
Часамі залу здавалі іншым арганізацыям Дзвінска, так што кожны дзень па суботах і ў нядзелю адбываліся спектаклі і канцэрты. Сродкі, сабраныя ад нашых вечароў, а таксама за здачу ў наём залы ішлі на выдаткі нашай самадзейнасці: на абсталяванне сцэны, на парыкі, грым, касцюмы і на дапамогу бяднейшым вучням. Публікі заўсёды было больш, як месц у зале.
Слава аб нашай гімназіі даляцела аж да Рыгі. У зімовыя канікулы 1923/24 навучальнага года Міністэрства асветы запрасіла нас у Рыгу. Выступалі мы на сцэне Латышскага нацыянальнага тэатра з пастаноўкай «Паўлінкі» і канцэртам, у рэпертуар якога ўваходзілі беларускія і латышскія народныя песні, танцы. Сярод публікі прысугнічалі члены латышскага ўрада, у тым ліку і міністр асветы, народны паэт Латвіі Ян Райніс. Можна сабе ўявіць, як мы хваляваліся і стараліся добра іграць і спяваць.
У часе антракту і пасля канцэрта Ян Райніс заходзіў да нас на сцэну, каб пахваліць і падзякаваць за ўдалы спектакль
і харавыя спевы. Тады ўпершыню я пазнаёмілася з ім. Даволі высокі, з рэдкімі сівымі валасамі на галаве, такой жа беленькай невялічкай бародкай клінам і доўгімі, апушчанымі кнізу вусамі, са стомленым, хваравітым тварам, на якім свяціліся цёплай ласкай добрыя вочы. Ён вельмі ветліва гутарыў і з намі, настаўнікамі, і з нашымі юнымі выканаўцамі роляў «Паўлінкі». Цікавіўся справамі гімназіі, а калі хтосьці сказаў яму, што я прымала ўдзел у першай пастаноўцы «Паўлінкі» яшчэ ў Пецярбургу, пачаў распытваць у мяне пра Янку Купалу і пра іншых беларускіх паэтаў. Нарэшце на нашу просьбу ахвотна згадзіўся сфатаграфавацца разам з усім калектывам на сцэне тэатра.
3 пачатку 1923/24 навучальнага года ў гімназіі была ўведзена політэхнізацыя, хаця ў той час не ўжывалі гэтага тэрміна. Былі арганізаваны тры майстэрні: дрэваапрацоўчая, слясарнатакарная і швейна-ткацкая. Набылі верстакі, розныя станкі, маторы, інструменты, некалькі швейных машын, два ткацкія станкі. Кіраваў усім гэтым інжынер латыш Комісар. Кожны вучань павінен быў прайсці курс па адпаведнай праграме ў дзвюх майстэрнях, а дзяўчаты ў швейна-ткацкай майстэрні. Апрача таго, арганізаваўся агранамічны аддзел. Там ужо ўсе вучні — і хлопцы і дзяўчаты — мусілі прайсці практыку на прышкольным участку.
3 ранку да позняга вечара жыццё кіпела ў будынку гімназіі. Пасля ўрокаў і абедзеннага перапынку зноў вучні беглі ў гімназію: хто ў майстэрні, хто на рэпетыцыю. Унізе гул матораў, стук малаткоў па кавадлах, грукат швейных машын, лязг кроснаў, а наверсе песні, мастацкая гімнастыка або рэпетыцыя п’есы.
Mae адносіны з вучнямі выклікалі спрэчкі сярод настаўнікаў. Вучні да мяне адносіліся не толькі як да настаўніцы, але як да старэйшага іх друга. Гэта тлумачылася і нашай супольнай працай у гуртках самадзейнасці, і, мабыць, маім маладым векам. Н е было таго дня, каб цэлая група дзяўчат не прыходзіла да мяне з гімназіі на кватэру. Калі часам затрымаюся ў настаўніцкай, яны чакаюць мяне ля выхада.
— Можна да вас зайсці? — часам пытаюць.
— Заходзьце, калі ласка! — запрашаю.
I ў малым пакойчыку, размясціўшыся дзе хто можа — на атамане, на крэслах, а то і на падлозе, пачынаюць мне расказваць аб падзеях у класах, настаўніках, хатніх справах, і да таго давер’е іх даходзіла, што давяралі мне свае дзявочыя сакрэты, паказвалі пісулысі, якія ім перакідвалі на ўроках хлопцы. Я заўсёды была ў курсе іх сардэчных спраў.
Такія адносіны паміж мной і вучнямі не падабаліся некаторым настаўнікам, асабліва нападаў на мяне за гэта Пігулеўскі. Ён даводзіў, што вучні павінны не толькі паважаць настаўніка, але і баяцца, што такое панібрацтва недапушчальна, што гэта надрывае аўтарытэт не толькі мой, але і іншых настаўнікаў і, урэшце, што ўжо зусім шкодна, бадай і амаральна, весці з вучнямі гутаркі аб каханні, патураць ім у гэтым. He аб каханні, а аб вучобе яны павінны думаць!
— Ніякага панібрацтва і ценю няма, — адказваю. — У маім юнацтве я спаткала жанчыну, якая па сваім веку магла б маткай маёй быць і якой я адкрывала сваё дзявочае сэрца, як самаму блізкаму другу. Я любіла і паважала яе бадай больш, як родную матку. Яна разумела і ўмела накіраваць мяне на правільны шлях, перасцерагчы ад небяспекі, за што я на ўсё жыццё захавала ў душы маёй глыбокую ўдзячнасць і святую памяць аб ёй.
Дзіўна паводзіў сябе дырэктар гімназіі Іван Ігнатавіч. Я хацела арганізаваць гурток моладзі накшталт таго нелегальнага гуртка ў Вільні, да якога сама калісь належала. Мэтай гэтага гуртка было вывучэнне палітэканоміі і іншых сацыяльных навук. Аднак, калі я паказала Івану Ігнатавічу статут і план заняткаў гуртка, каб параіцца з ім, ён катэгарычна забараніў праводзіць з моладдзю якую б ні было работу, апрача мастацкай самадзейнасці. Зараз жа пасля гэтага ён арганізаваў футбольную каманду.
Хор вывучыў «Ваяцкі марш» Тэраўскага372. Моладзі вельмі спадабалася бадзёрая, энергічная музыка гэтага марша. Дырэктар не дазволіў уключыць яго ў праграму выступлення, хаця словы «наш знак працоўных — сцяг чырвоны» былі заменены на «наш сцяг культуры — і прасветы».
— Музыка гэтага марша сама па сабе рэвалюцыйная, і я не магу дазволіць выконваць яе, — цвёрда заявіў дырэктар.
П’есу «Калісь» пра часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. таксама забараніў да пастаноўкі.
Аднойчы, калі пасля канцэрта нас шумна і настойліва выклікалі на біс, мае харысты наперабой загаманілі:
— «Ваяцкі марш»! Давайце «Ваяцкі марш» праспяваем!
— Адкрывайце заслону! — скамандавала я.
I з вялікім уздымам грымнулі марш. Ад воплескаў і крыкаў «брава» дрыжэлі сцены. He паспелі як след закрыць заслону, як ускочыў на сцэну раз’юшаны дырэктар.
— Што вы нарабілі! — трасучы мне над нос кулаком, верашчаў дырэктар. — Мяне з работы знімуць, пад суд аддадуць!
— Я бяру віну на сябе, — адказала спакойна, — хай мяне судзяць. Я пацверджу, што наперакор вашаму загаду праспявалі гэты марш. А кулакі свае хавайце ў кішэні і сваю «песню» вазьміце тонам ніжэй. Я не палахлівая.
3 гэтага часу Краскоўскі пачаў перш угаворамі, а пасля прычэпкамі выганяць мяне ў новаадкрытую беларускую гімназію ў Люцыне. Аднак бацькоўскі камітэт стаў на маю абарону, ды і я сама не скарылася і да канца заставалася на сваім месцы.
3 Усходу даходзілі да нас вельмі скупыя весткі. Савецкія газеты да нас не траплялі, а ў рускіх газетах, асабліва ў дзвінскай, змяшчаліся такія неверагодныя паклёпніцкія артыкулы аб жыцці ў Краіне Саветаў, што ніхто ім не верыў. Калі часам на чыгуначнай станцыі затрымліваўся вагон з Савецкай Беларусі і з надпісам на беларускай мове, нашы вучні, ды і мы разам з імі, беглі на станцыю ў тайнай надзеі спаткаць якога-небудзь чыгуначніка ці пасажыра з Краіны Саветаў і пагутарыць з імі. Карабок запалак з этыкеткай фабрыкі з Савецкай Беларусі пераходзіў з рук у рукі, і кожны радасна вітаў гэтага маленькага пасланца. А калі трапіў у нашы рукі адзіны нумар часопіса «Полымя»373, дык мы ледзь не біліся за яго.