Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
Ян Райніс у свае юнацкія гады жыў у Латгаліі сярод беларускага насельніцтва, любіў беларускі народ і з таго часу заўсёды сачыў за развіццём беларускай літаратуры і культуры. I цяпер, калі да яго звярнуліся па дапамогу, ён ахвотна згадзіўся ўзяць на сябе абарону беларускіх культурна-асветных спраў у латвійскім Устаноўчым сейме. Яго стараннем Рада Міністраў у сваёй пастанове ад 13 верасня 1921 г. вырашыла ўтварыць пры Міністэрстве асветы Беларускі аддзел, кіраўніком якога быў зацверджаны Сяргей Сахараў.
Я прыехала ў Дзвінск у ліпені 1922 г. Там ужо існавалі Беларускія аднагадовыя настаўніцкія курсы, вялася падрыхтоўка да адкрыцця Беларускай сельскагаспадарчай школы і Беларускай дзяржаўнай гімназіі ў Дзвінску і ў Люпыне. У Дзвінску ўжо знаходзіліся дырэктар будучай гімназіі I. I. Краскоўскі і настаўніца нямецкай мовы. Яна пакуль што дапамагала дырэктару ў гаспадарчых справах.
Пад гімназію выдзелілі двухпавярховы мураваны будынак на Варшаўскай вуліцы, № 16. Фактычна гэта былі толькі чатыры сцяны, якія засталіся пасля пажару. Hi даху, ні акон, ні столі, ні ўнутраных перагародак. Усё трэ было будаваць нанава.
Пакуль займаліся будаўніцтвам, мяне паслалі ў Люцын чытаць лекцыі па беларускай мове і літаратуры на месячных кур-
сах перападрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх пачатковых школ. Крыху боязна было выступаць перад настаўнікамі ў ролі лектара, тым больш што дапаможнікаў для падрыхтоўкі амаль зусім не было, калі не лічыць «Гісторыі беларускай літаратуры» Максіма Гарэцкага. Праграмы таксама не было — трэба было самой складаць, а раіцца не было з кім. Добра яшчэ, што я ў Берліне дарма часу не траціла і кожны дзень наведвала чытальную залу Каралеўскай бібліятэкі, вывучаючы там працы прафесара Карскага, Федароўскага, Шэйна, Раманава і іншых. Сёе-тое адтуль можна было скарыстаць.
У той час у Люцыне існавалі абавязковыя для ўсіх настаўнікаў курсы латышскай мовы, літаратуры, гісторыі і геаграфіі Латвіі і, як філіял гэтых курсаў, лекцыі рускай мовы і літаратуры для настаўнікаў рускіх школ, а для беларускіх школ — лекцыі беларускай мовы і літаратуры. Кожны з гэтых філіялаў размяшчаўся ў асобным будынку.
Пры першым спатканні з маімі слухачамі я вырашыла пазнаёміць іх з праграмай курсаў і ў гутарцы высветліць, хто яны, іх настрой, пажаданні.
На двары дома, прызначанага для нашых лекцый, пачалі збірацца настаўнікі. Прысланіўшыся да сцяны, я прыглядалася да іх і прыслухоўвалася да гутарак. Мяне тут ніхто не ведаў.
— А ты чаго сюды прыйшоў? — пытае пажылы настаўнік у маладога хлопца. — Ты ж не ў беларускай школе працуеш.
— Прыйшоў паглядзець на вашу лектаршу. Кажуць, нейкая маладая дзяўчына прыехала.
— Ды ну!.. Казалі ж, што Гарэцкі прыедзе, аўтар падручнікаў па літаратуры.
— He Гарэцкі, а Краскоўскі, дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі, — азваўся яшчэ адзін. — Бачыў я і Краскоўскага. Салідны мужчына, з барадой, у акулярах, вучоны!..
Каля субяседнікаў сабралася ладная кучка мужчын.
— Дык, кажаш, маладая? А ці прыгожая хаця? — з заліхвацкай усмешкай спытаў нейкі бязвусы юнак.
— Mary задаволіць вашу цікавасць, — сказала я, адрываючыся ад сцяны. — Паглядзіце на мяне. Hi барады, ні акуляраў
у мяне няма, але спадзяюся, што спраўлюся не горш за Краскоўскага.
Усе павярнуліся да мяне і з цікавасцю пачалі аглядаць. На ўсіх тварах бачыла здзіўленне і расчараванне. Хтосьці пырснуў стрыманым смехам.
— Яшчэ матчына малако на губах не абсохла, а яна мяне, старога, вучыць? — з абурэннем загудзеў на ўвесь голас шыракаплечы дзядзька з густой сівой барадой. Мужчыны зарагаталі. Некаторыя бесцырымонна з іранічнай насмешкай заглядалі ў вочы. Маладыя настаўніцы ў модных сукенках крытычна азіралі маю просценькую шавіётавую371 сукенку і, хаваючы ўсмешку, шапталіся. Ніводнага ветлівага твару, ніводнага спачувальнага позірку! Я стаяла бы пад варожымі стрэламі. Сцюдзёная змейка пачала абвіваць сэрца. Паледзянелі твар і рукі. Трымацца, трымацца ўсімі сіламі! He падаць выгляду, што я спалохалася іх!
Зазвінеў званок. Пачакаўшы, пакуль усе ўвойдуць у клас і зоймуць свае месцы, я цвёрдым крокам накіравалася да століка перад лаўкамі і моўчкі азірала ўсіх, чакаючы, пакуль не ўгамоніцца шум. Нарэшце заціхлі.
Я палічыла патрэбным расказаць аб сабе: хто я, адкуль прыбыла, хто мае бацькі, як я сваімі сіламі і працай здабывала веды, дзе і кім працавала.
— Вы чакалі вучонага чалавека, прафесара, як і прафесар Арбузаў у настаўнікаў рускіх школ. А я звычайная настаўніца, як і вы, навуковых прац у мяне няма, але я з юнацкіх год асабіста ведаю амаль усіх нашых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, шмат працавала над мовай і, калі пажадаеце, магу падзяліцца з вамі сваімі ведамі.
— А на ліха нам здаўся гэты ваш нейкі бе-ла-рус-кі язык? — загудзеў бас таго самага настаўніка з сівой барадой. — Нашто нам дзяцей калечыць гэтым нарэчыем? Гэта не язык, а мешаніна сапсаванага рускага языка з польскім.
— Мова гэта ці дыялект, а як вы кажаце «наречне», мы пагаворым на першай жа лекцыі. А па-другое, хто ж вас прымушае ёю займацца і «калечыць» дзяцей?
— Хруцкі! Ты памаўчы! — пачуўся звонкі голас. — He хочаш у беларускай школе працаваць — ідзі ў іншыя, а нам тут не перашкаджай.
Але Хруцкі не здаваўся. У яго выказваннях я пачула водгук поглядаў прафесара Арбузава на беларускую мову. Мала таго, ён пачаў зняважліва адзывацца пра мяне, проціпастаўляючы маю маладосць з яго шматгадовым вопытам старога настаўніка. Знайшлося нямала і яго прыхільнікаў, якія яго падтрымлівалі рэплікамі і гучным смехам на яго вастраслоўе. Большасць сябе трымала пасіўна. Я адна абаранялася ад нападкаў, стараючыся не пакрыўдзіць амбіыыю старога.
Гутарка зайшла аб падручніках, аб цяжкасцях у працы настаўнікаў беларускіх школ, гэтым і закончылася маё першае выступленне перад настаўнікамі.
Як я ні старалася трымацца бадзёра, незалежна, упэўнена, аднак агульны настрой, недавер да мяне, ясна выказаныя адной часткай, і абыякавасць, пасіўнасць — другой, зрабілі сваё: я ўпала духам, і пахіснулася вера ў свае сілы і магчымасці. Што рабіць? Выклікаць на дапамогу каго-небудзь з Дзвінска? Гэта значыць прызнаць сваё бяссілле і канчаткова страціць аўтарытэт у настаўнікаў. Адмовіцца? Што ж мне рабіць?
На шчасце, пасля гэтага першага спаткання са слухачамі выпала аж тры дні якогась свята. Я брала лодку, выязджала на сярэдзіну вялікага возера і цэлы дзень праводзіла на вадзе ў цяжкім роздуме. На трэці дзень рашыла:
— А ліха ж вас бяры! Калі вы такія, дык уцякайце ж вы ад мяне, а я ад вас не ўцяку! Што будзе, тое будзе!
На першых трох-чатырох занятках яшчэ адбываліся спрэчкі, яшчэ даваліся мне загадзя падрыхтаваныя пытанні, каб збіць мяне з толку. Аднак гэта мяне не толькі не бянтэжыла, а наддавала жару. 3 кожным днём варожасць Хруцкага і яго аднадумцаў патухала, знікла сонная абыякавасць другой часткі слухачоў, штораз больш выяўлялася прыхільнікаў, штораз больш адзывалася галасоў, якія падтрымлівалі мяне, давалі адпор напаснікам. Пасля лекцыі, калі толькі дазваляў час, большасць настаўнікаў не пакідала класа, а, згрудзіўшыся каля майго стала
або на двары, доўга яшчэ працягвала гутаркі ў спакойным, прыязным тоне. Праз нейкі час я заўважыла, што прыбываюць усё новыя слухачы. Чаму так позна настаўнікі з’яўляюцца на курсы? Аказваецца, што гэта «вольныя слухачы» — настаўнікі рускіх школ і некаторыя жыхары Люцына прыходзяць паслухаць мяне. Ну, што ж... Гэта добры знак.
Скончыліся заняткі. Я збіраюся ў дарогу, у Дзвінск. Аж прыйшоў пасланец і кліча мяне на заключны сход настаўнікаў усіх школ: латышскіх, рускіх, беларускіх. Просяць мяне выступіць з прамовай. Аб чым гаварыць пры такой разнастайнай аўдыторыі? Сціснула рукамі галаву, хаджу з кута ў кут, а нічагусенькі не магу прыдумаць. Другі раз прыбягаюць.
— Хутчэй ідзіце. Усе ўжо сабраліся, толысі вас чакаюць, каб пачынаць.
Так нічога не прыдумаўшы, іду.
Пакуль выступалі кіраўнікі іншых курсаў і начальства, я сядзела без адзінай думкі ў галаве. Нарэшце называюць маё прозвішча. Выходжу на трыбуну. Цішыня ў зале. I я пачала гаварыць.
He толькі цяпер, праз 50 год, але і на другі дзень пасля гэтага я не магла ўспомніць ніводнага слова з таго, што я гаварыла. Памятаю толькі, што ўзнімаліся белыя хустачкі да вачэй, схіляліся долу галовы... А як скончыла, пад буру воплескаў расчыніліся дзверы сумежнага пакоя, адтуль выйшлі дзве настаўніцы з букетам кветак, а пасярод іх сівы Хруцкі з падносам у руках, на якім стаяў кафейны прыбор. Падышоўшы да мяне, Хруцкі сказаў цёплую прамову, падзякаваў за маю працу, і злажылі перада мной падарункі. Цяпер і я расплакалася.
На станцыю праводзілі мяне каля дваццаці настаўнікаў. Шэсць букетаў унеслі за мной у вагон.
— Вы артыстка? — спыталі ў мяне пасажыры, калі ўжо цягнік адышоў ад станцыі.
— He, я настаўніца беларускіх школ, — адказала.
У Дзвінску я ўжо застала нямала настаўнікаў, якіх Краскоўскі пасцягваў сюды з розных канцоў свету: з Каўнаса прыехаў Уладзімір Пігулеўскі, з Рыгі — хрыстападобны ў ваеннай форме
Уладзімір Корці, случак Андрэй Якубецкі, рэшта настаўнікаў, апрача Краскоўскага, былі дая мяне людзі новыя, незнаёмыя.
Рамонт будынка гімназіі ішоў поўным ходам. Да пачатку заняткаў рашылі падрыхтаваць толькі ніжнюю частку будынка. Абвясцілі прыём вучняў. Ужо набралася некалькі дзесяткаў заяўурозныя класы. Аднак часта здаралася, што праз дзень-два заявы бралі назад. Справа ў тым, што побач з беларускай гімназіяй знаходзіўся добра адрамантаваны і як належыць абсталяваны будынак рускай гімназіі, дырэктар якой Садоўскі павёў моцную агітацыю супраць нашай гімназіі. Ён нават на рынку залазіў на бочку і адтуль крычаў, што беларуская гімназія ствараецца на бальшавіцкія грошы. «Асцерагайцеся туды пасылаць сваіх дзяцей, — казаў ён, — бо неўзабаве іх запруць у вагоны і адправяць у Саветы, і вы больш ніколі не пабачыце сваіх сыноў і дачок...»
Гатова ўжо перакрыццё паміж ніжняй і верхняй часткамі будынка, сценамі разгароджаны паасобныя класы, устаўлены вокны, падлога часова заслана непрыбітымі дошкамі, стаяць наспех збітыя драўляныя сталы і доўгія лаўкі. Можна пачынаць заняткі. Вызначылі дзень, апавясцілі ўсіх вучняў.
Гадзіны за дзве да першага званка сабраліся мы, настаўнікі. Урачысты, усхваляваны настрой. Нават гутаркі не клеяцца. Мяне дрыжыкі прабіраюць, як перад выхадам на сцэну ў адказнай ролі. Вось ужо без дзесяці дзевяць, а ля ўваходных дзвярэй топчуцца дзве дзяўчынкі і адзін хлопец, баючыся ўвайсці. Мы іх зазываем і чакаем іншых. К дзесяці падышлі яшчэ трое. Ну, што ж, пачакаем яшчэ з гадзіну. Аднак больш ніхто не прыйшоў. На 4 класы гімназіі толькі 6 вучняў... Урачысты настрой патух, яго змяніла прыгнечанасць, няўпэўненасць, трывога... Што будзе далей? Набяром патрэбную колькасць вучняў ці прыйдзецца збіраць свае манаткі і выязджаць? А куды?