Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
Вось і Варшава ўжо. Цягнік паволі спыняе свой ход. Афіцэры першымі ўзняліся да выхаду. Я рашыла перачакаць, пакуль яны не схаваюцца ў натоўпе пасажыраў. Аж раптам данёсся да мяне зычны голас таго афіцэра з дэфензівы:
— Жандарм! Ест ту жандамр колеёвы? Даць мі го тутай!
Фі-і-іў! Восьтабеіна! Наякогажліхаямужандарспатрэбіўся? Каб рэчы паднесці? Дык у іх жа з сабой нічагусенькі няма. Гэта ж, напэўна, дзеля таго, каб мяне затрымаць. Што ж тут рабіць? Афіцэр не адыходзіць ад дзвярэй вагона, чакае жандара. Дык і мне тут чакаць яго? Вагоны былі такога тыпу, што з кожнага перадзелу направа і налева адчыняліся дзверы. Дык чаго ж мяне панясе ў тыя дзверы, якія выходзяць на перон і ля якіх стаіць гэты афіцэр? He доўга думаючы, я кінулася ў процілеглыя дзверы, саскочыла на рэльсы, перабегла на пусты перон другой лініі і на хвіліну спынілася, разглядаючы, куды мне кінуцца. Вакзал быў пабудаваны на два крылы пад простым кутом. Адно крыло выходзіла на Маршалкоўскую, куды і накіраваўся ўвесь паток пасажыраў, а другі — на алеі Ерусалімскія. Я памкнулася ў напрамку другога крыла. Зайцам пераскокваючы з адной лініі на
другую праз асфальтавыя пероны, цягнучы за сабой свае клункі ў абедзвюх руках, я апынулася перад нейкімі дзвярыма другога крыла і рынулася туды. Пакой, цесна застаўлены сталамі, за якімі сядзелі працаўнікі і цокалі костачкамі лічыльнікаў. 3 маім паяўленнем усе спынілі сваю работу і здзіўлена ўтаропіліся на мяне. А я, вачыма адшукаўшы другія дзверы з гэтага пакоя, праціскаючыся паміж сталамі, ускочыла ў багажны аддзел.
— Доконд, пся крэв, — нехта раўнуў на мяне. А я ўжо ў драцяной клетцы знайшла яшчэ адны дзверы і, прабегшы доўгі калідор, выскачыла на Ерусалімскія алеі. Пагоні, здаецца, няма за мной. Зняможаная да апошніх сіл, я абаперлася плячыма аб сцяну, каб не ўпасці; выцершы цуркі поту з твару, пасунулася абходнымі вуліцамі і завулкамі да Беларускага камітэта. А куды ж мне больш дзецца? Дзе прытуліцца?
Там былі вельмі незадаволены з майго паяўлення. Яны ведалі ўжо аб арышце Кота. Жандары прыходзілі ў камітэт, паказвалі адабраныя ў Кота дакументы і ліст Тамаша да сяброў у Баранавічах, дапытваліся, ці не пазнаюць, чый гэта почырк і подпіс на дакументах. У камітэце сказалі, што дакументы падробленыя і почырк ім не знаёмы.
Я спадзявалася даведацца ў камітэце пра Тамаша з Міхалевічам, бо ведала, што яны яшчэ ў Варшаве і выедуць толькі ў 10 гадзін вечара. Але там нічога аб іх не ведалі і сказалі, што і мне трэба зараз жа пакінуць камітэт, прытым я не павінна выязджаць гэтым жа цягніком, каб да часу не спаткацца з Тамашом і не папасці абаім у пастку. Далі мне адрас адной жанчыны, дзе я магу пераначаваць і пабыць да ад’езду.
Мне хацелася пабачыцца з Бронісам Тарашкевічам. Вельмі неахвотна далі мне адрас гасцініцы на Кракоўскім прадмесці, дзе Тарашкевіч разам з Цярэшчанкам жылі на паўлегальным становішчы. 3 вялікім здзіўленнем дачулася, што яны абодва нібы належаць да камуністычнай партыі. Нашто ж яны тады ўцякалі з Мінска перад уваходам туды Чырвонай арміі? Ну, але не ўсё ж мне, беспартыйнай, трэба ведаць.
Тарашкевіч таксама не выказаў задавальнення з майго наведвання. Наскора выслухаўшы маё апавяданне пра сябе
і Тамаша, параіў не швэндацца па Варшаве і болып не адведваць яго362.
На другі дзень я выехала ў Вільню. Там я знайшла Тамаша, апранутага ўжо ў форму літоўскага чыгуначніка. Яму дасталі дакументы на імя чыгуначнага інжынера, які меўся суправаджаць цягнік з рэпатрыянтамі ў Літву. Для мяне ніякіх новых дакументаў не было. Даведаўшыся, што бацькі мае вярнуліся ў Глыбокае, я паехала туды адведаць іх і чакаць там зручнага моманту, каб перакінуцца за межы Заходняй Беларусі, бо тут польскія жандары лёгка маглі патрапіць на мой след.
Два тыдні я сядзела ў бацькоў, не выходзячы з дома. А калі ў хату заходзілі чужыя людзі, я хавалася, ціхенька клалася нібы спаць на ложку за фіранкай. Але аднаго разу я не паспела схавацца, калі заглянуў у наш дом нейкі малады хлопец, які адрэкамендаваўся мне як былы вучань беларускай гімназіі з Вільні. У гэты момант я ўбачыла за яго плячыма спалоханыя вочы бацькоў, якія падавалі мне трывожныя знакі быць асцярожнай у гутарцы з ім. Пасля мне сказалі, што гэты малады чалавек служыць у аддзеле разведкі польскай паліцыі. Пасля гэтага «візіту» на сямейнай нарадзе вырашылі, што мне нельга больш заставацца ў Глыбокім. Але куды падацца? Найлягчэйшы шлях у Літву, тым больш што там ужо муж — Тамаш.
Брат дабыў з магістрата пасведчанне, што я з’яўляюся настаўніцай глыбоцкай школы і накіроўваюся ў Стара-Свянцяны па метрыку ў Свянцянскім касцёле. Асобна была кароткая пісулька да знаёмага рамізніка Салавейчыка з просьбай дапамагчы мне ў маёй справе.
Пакінуўшы дома сваю шэрую світку, якая ўжо намазоліла вочы жандарам ва ўсё Польшчы, апранулася ў нейкі плюшавы палітоцік без ваты, на галаву чорны шаўковы берэт і сабралася ў дарогу.
— Як ты паедзеш у такую сцюжу? — галасіла маці. — На дварэ люты мароз, ты ж змерзнеш у такім адзетку!
Брат настойваў на як найхутчэйшым ад’ездзе, бо, па чутках, у паліцыі ўжо зацікавіліся маёй асобай. I вось 16 лютага 1921 года брат пасадзіў мяне ў вагон цягніка, што ішоў на Нова-Свянцяны.
3 абодвух бакоў у таварным вагоне з дошак былі зроблены ў тры паверхі палкі, як у лазні, на падлозе сена, салома. У адным, чысцейшым канцы вагона размясціліся афіцэры, у другім — салдаты і цывільная публіка. Я заціснулася ў куток сярод цывіляў, побач са мной сядзеў нейкі старазаконны чалавек з калматай барадой. Народу набілася ў вагон паўнюсенька. Хутчэй бы адышоў цягнік, каб хто знаёмы сюды не ўбіўся. Раптам чую галасы з афіцэрскага боку:
— А-а-а, панна Яніна! Проша, проша сюды да нас, тут чысцей. Адля вас заўсёды знойдзецца месца.
Вось табе і на! У вагон увайшла Янка, якая мяне ведала з дзіцячых гадоў. Янка з радасцю прыняла запрашэнне паноў афіцэраў і размясцілася сярод іх, з прыемнасцю прымаючы іх заляцанкі.
Успомнілася мне першае з ёй спатканне.
...Мне было 5 гадоў, як мы пераехалі ў Глыбокае. Амаль насупраць нашай старэнькай хаткі стаялі два прыгожыя дамы дамарослага адваката. Першы дом стаяў у глыбі саду. Гуляючы на вуліцы, я ўгледзела за плотам гэтага саду прыгожа апранутую дзяўчынку. Прыціснуўшы твар да шчэлак плоту, яна з цікавасйю глядзела на мяне. Я падышла бліжэй і таксама цікава ўзіралася на яе.
— Як цябе завуць? — першая я спыталася.
— Янка, — адказала яна.
— Хадзі на вуліцу, будзем разам гуляць, — прапанавала ёй.
— Мне мама не позваля бавіцся з хлопкамі, — адвярнулася і пабегла на свой ганак.
— Мама, што такое хлопка? — спыталася я ў маці, прыбегшы дамоў.
— А хто табе гэта сказаў?
— Паненка, што там у садзіку адна гуляе. Яна сказала, што яе мама не дазваляе ёй гуляць з хлопкамі.
— Ну і не хадзі больш туды! Гуляй дома і не суйся да такіх паненак.
I толькі тады, калі я прыязджала дамоў на канікулы з гімназіі і з курсаў, Янка запрашала мяне на партыю кракета. Часам за-
ходзіла я ў іх дом слухаць музыку: Янка даволі добра іграла на фартэпіяна.
Неяк пад восень 1919 г., у час нямецкай акупацыі, я з Мядзведзіч прыехала ў Глыбокае адведаць цётку. Там сказалі мне, што ксёндз з мясцовымі дэвоткамі рыхтуецца адкрыць каталіцкую польскую школу. Да гэтага часу не было ніякай школы. Я павяла агітацыю сярод бацькоў супраць ксяндзоўскай задумы. Склікалі сход бацькоў. Старшынёй сходу выбралі майго дзядзьку, а сакратаром мяне. Разгарнуліся гарачыя спрэчкі аб тым, якой павінна быць школа. Мясцовыя «палякі» са скуры лезлі, патрабуючы, каб школа была пад апекай касцёла. Аднак большасцю галасоў вырашылі прасіць адпаведныя органы ўлады адкрыць беларускую школу, незалежную ад касцёла. Знайшліся для такой школы і патрэбныя настаўнікі. На гэтым сходзе была і Янка. Яна сядзела на спінцы363.
— Куда едзеш? — пытае Янка.
— У Вільню. — He магла я ні праўды ёй сказаць, ні адзначанай у маёй даведцы Глыбоцкага магістрата мэце падарожжа, бо Янка добра ведала, што ні я, ні мае браты — ніхто не нарадзіўся і не хрысціўся ў Свянцянах, а таму там і няма ніякіх нашых метрык.
— Вось добра! — кажа Янка. — Я таксама еду ў Вільню. Нам жа давядзецца ў Нова-Свянцянахдоўга чакаць цягніка на Вільню, дык разам будзе весялей.
А каб цябе пярун трэснуў! Каб ця чэрці весялілі! Як мне ад цябе адчапіцца? Мне ж трэба ў Стара-Свянцянах злезці, не даязджаючы да Новых. Добра яшчэ, што, фліртуючы з афіцэрамі направа і налева. Янка нядоўга цікавілася мною.
Наступіла ноч. Паволі змоўклі гутаркі і жарты ў вагоне, пасажыры сталі месціцца да сну. Задрамалі і афіцэры, і Янка. Пад гадзіну чацвёртую раніцы спыніўся цягнік.
— Дзе мы стаім? — ціха пытаю ў пасажыра, які стаяў у дзвярах.
— Стара-Свянцяны, — адказвае.
Я заспяшалася, выцягваючы сваю кашолку з-пад ніжняй паліцы. Зачапіла, як на ліха, за нагу Янку.
— Куды ты? — прачнуўшыся, здзіўлена пытае.
У адказ я нагнулася да яе вуха і ціхенька праспявала:
— Bywaj, dziewczQ, zdrowa! Ojczyzna mnie wolu, Ide za kraj walczyc Wsrod rodakow kola364.
Разявіўшыся ад здзіўлення, Янка залыпала вачыма, але я ўжо саскочыла з вагона ў цемень ночы.
* * *
У Каўнасе хутка знайшлася праца для мяне. Тамаш ужо завязаў зносіны з сацыял-дэмакратычнымі коламі літоўскіх дзеячаў. Пры матэрыяльнай дапамозе, арганізаванай праф. Жэмайцісам, мы з Тамашом заняліся выданнем агітацыйнапрапагандысцкай літаратуры, накіраванай супраць польскапанскіх акупантаў у Заходняй Беларусі. Друкаваліся невялікія брашуры з самымі бязвіннымі загалоўкамі, якія зусім не адпавядалі зместу гэтых брашур. А каб яшчэ больш замыліць вока польскіх жандараў, на адваротным баку вокладкі друкавалі на польскай мове: «Za pozwoleniem wojskowej» (3 дазволу ваеннай цэнзуры).
Корабач арганізаваў пераправу гэтых брашур у Віленшчыну і Гродзеншчыну.
Сярод беларусаў-эмігрантаў у Каўнасе знаходзіўся Іван Ігнатавіч Красноўскі, які разам са сваёй сям’ёй нядаўна пераехаў з Грузіі. Аднойчы, спаткаўшы мяне на вуліцы, ён сказаў, што хоча са мной пагутарыць аб важнай справе. Запрасіў мяне ў кавярню і, седзячы за столікам наводдаль ад публікі, пачаў гаварыць.
Існуе вельмі тайная і магутная палітычная арганізацыя, у якую ўваходзяць дзеячы розных краін і нацыянальнасцяў: беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і інш. Мэта гэтай арганізацыі — вызваленне народаў, іх самастойнасць, незалежнасць. У кожным урадзе розных краін, сярод іх членаў ёсць свае людзі з гэтай арганізацыі, якія накіроўваюць справу да сваёй мэты. Добра ведаючы мяне, Краскоўскі лічыць, што я прыгодна для іх арганізацыі, і прапануе мне ўвайсці ў яе. Аднак гэта павінна