Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
— А как же, а как же! Пусть будут у ннх такне у-чё-ны-е. А нам на наш век хватнт! — зларадна засмяяўся сівабароды.
— О, что верно, то верно! — падтрымалі іранічны смяшок іншыя.
Я ледзь не захлынулася гарбатай, пачуўшы такое. Кусок торта засеў у горле. Дык вось вы якія! Вось якія навуковыя кадры вы для нас рыхтуеце! Што рабіць — у морду ім даць? Скарыстаўшы
тое, што гаспадыня выйшла на кухню, я паднялася ад стала, пайшла да яе, перапрасіла і праз кухню выйшла з хаты.
Мне паказалі яшчэ адну цікавую крэатуру з ліку людзей былой арыстакратыі — праф. Армфельда. Яшчэ не стары, але ўжо поўная руіна, прафесар-марфініст хадзіў, быццам на ватніх нагах, хістаючыся ва ўсе бакі, трасучыся, бы ў трасцы, язык пры гутарцы заплятаўся, як у п’яніцы.
— Як жа ён можа чытаць лекцыі такі? — здзіўлена спытала.
— А ты пайдзі паслухай. На яго лекцыях заўсёды паўнюсенькая аўдыторыя. Перад сваёй лекцыяй як успрысніць конскую дозу морфію, дык і не пазнаеш яго: цвёрды поступ, з вачэй іскры сыплюцца, а загаворыць, дык заслухаешся — такая красамоўнасць!
Яго матку — былую фрэйліну імператрыцы — я часта бачыла ў парку на лавачцы. Гэта 80-гадовая старуха, нядбайна апранутая ў старамодныя ўборы, заўсёды сядзела з французскім раманам у руках. Праз цікавасць я раз падсела да яе і аб нечым загаварыла з ёй. Яна ахвотна адклікнулася і пачала раіцца са мной:
— Посоветуйте, что мне делать. Прннц Леопольд почтн ежедневно пншет мне, предлагает стать его женой, проснт скорее прнезжать к нему. Но как же мне оставнть сына? Ведь он такой беспомоіцный мальчнк! й скажнте, разрешат лн мне забрать с собой монх кошечек? А нх у меня около двадцатн. Дадут лн для меня особый вагон?
— Конечно, вам не следует упускать такую отлнчную партню, как прмнц Леопольд, — сур’ёзна ёй адказваю. — Вы будете в большом свете, будете блнстать своей красотой н туалетамн. Забнрайте с собой н своего мальчнка н кошек. А особый вагон для вас обязательно дадут. Счастлнвой дорогн, мадам Армфельд!
Кафедрай беларусазнаўства загадваў Максім Гарэцкі, яго памочнікам быў Юрка Гаўрук. Яны чыталі лекцыі на старшых курсах, а ў мяне — 6 груп першага курса. Праграму складаў М. Гарэцкі. Падрыхтаваўшыся да лекцыі па тэй ці іншай тэме,
я цэлы тыдзень паўтарала яе для кожнай групы. Першая лекцыя, як і першы блін, не заўсёды гладка ўдавалася, на другой я ўжо гаварыла ўпэўнена, з натхненнем, а далейшыя — аж да суботы — я ўжо, як заведзены грамафон, паўтарала адну і тую самую пласцінку. Ужо з трэцяй лекцыі я адчувала незадаволенасць з сябе, знуджанасць аднастайнасцю. Але змяніць парадак было не ў маёй моцы. Вольнага часу заставалася шмат. Трэба шукаць, чым яго карысным заняць.
Пазнаёміўшыся са студэнтамі і малодшымі навукоўцамі, я арганізавала харавы і драматычны гурткі. Знайшліся даволі добрыя галасы і нядрэнныя самадзейныя акторы. Хор быў акапэльны, ніякага музычнага інструмента не было, і мне прыйшлося ўсе партыі развучваць са свайго голасу. Што й казаць, нагрузка для майго горла была надмерная. У хуткім часе пачалі даваць канцэрты. Спявалі песні з рэпертуару хору Тэраўскага, урыўкі з музычнай п’есы «На Купалле», песні С. Манюшкі «Каля хацінкі», «Саколікі» і інш. У драматычным гуртку не так гладка ішла праца, як з хорам. Аднак паставілі п’есу Кузьмы Чорнага «Воўк» і некалькі драбнейшых п’ес.
Леаніла Чарняўская, жонка Максіма Гарэцкага, арганізавала некаторых прафесарскіх жонак і маладых навуковых супрацоўніц, і яны шмат дапамагалі ў арганізацыі вечароў, канцэртаў і спектакляў. Апрача студэнцкага хору арганізаваўся другі невялічкі хор толькі з навуковых супрацоўніц. Жанчыны павышывалі народнымі арнаментамі кашулі, фартухі і апрануліся ў беларускія нацыянальныя касцюмы. У час прыезду ў Горкі Якуба Коласа ўся гэта група беларускіх жанчын сфатаграфавалася з нашым паэтам397.
Максіма Гарэцкага я ведала яшчэ з віленскіх часоў 1912— 1914 гг. Сустракала яго на беларускіх вечарынках у клубе на Віленскай вуліцы ў неразлучнай тройцы сяброў — з 3. Бядулем і Л. Родзевічам. Яны з намі, дзяўчатамі, ніколі не танцавалі, здаваліся нам вельмі сур’ёзнымі, а Гарэцкі да таго ж і сарамлівым, маўклівым. 3 1914 аж да 1927 г. я з ім не бачылася. Аднак у 1918 г. давялося аб ім даведацца ад Ванды Лявіцкай.
...Ванда працавала ў рэдакцыі газеты «Вольная Беларусь» і вяла карэспандэнцыю з аўтарамі, якія прысылалі ў рэдакцыю свае творы і допісы. Так завязалася перапіска яе з М. Гарэцкім, які ў той час знаходзіўся ў вайсковым шпіталі, здаецца, у Смаленску. Ванда — наогул разумная дзяўчына — атрымала ў спадчыне па бацьку, Ядвігіну Ш., лёгкасць і бойкасць пяра. 3 дзелавой перапіска паступова перайшла ў асабістую.
Максім Гарэцкі, захоплены прыгожым стылем пісем і паэтычным імем Ванда, завочна закахаўся ў яе. Ванда адказвала ўзаемнасцю. Пісьмы ляцелі ледзь не кожны дзень і... раптам замоўк Максім, перастаў адказваць на яе лісты. Занепакоеная Ванда расказала мне гісторыю іх завочнага кахання, дала мне прачытаць яго лісты і ў разгубленасці пыталася ў мяне, чым вытлумачыць яго маўчанне. Я заўважыла, што ў кожным з апошніх лістоў Максім прасіў Ванду прыслаць яму яе фатаграфію, і здагадвалася аб прычыне.
— Ну, а ты ж паслала яму сваё фота? — пытаю.
— А як жа! Спецыяльна для яго сфатаграфавалася і паслала. Вось гэта, — паказала мне свой адбітак на паштоўцы.
Справа ў тым, што Ванда не вызначалася ні прыгожасцю, ні ўмельствам акуратна апранацца. Яна не дбала аб сваім знешнім выглядзе. На фота ў поўны рост стаіць дзяўчына ў акулярах, праз якія відаць касыя вочы, непрыгожыя вусны расцягнуты ў ненатуральную ўсмешку, на грудзях шырокі бант, канцы якога звісаюць да самага долу выцягнутай з бакоў сукенкі, рукі зложаны на жываце.Глянула я на гэта фота і са смуткам у душы падумала: «Вандачка, ты ж разумная дзяўчына. Няўжо сама не бачыш і не разумееш, чаму Максім перастаў табе пісаць?» Аднак сказаць ёй пра гэта не пасмела — пашкадавала яе.
Праз якісь час падбягае да мяне на вуліцы Ванда і з болем і недаўменнем расказвае пра спатканне з М. Гарэцкім. Ён прыехаў у Менск, зайшоў у рэдакцыю і адрэкамендаваўся ёй.
— А я Ванда, — радасна назвала сябе.
— Вельмі прыемна, — суха адказаў Максім, не гледзячы на яе. Коратка пагаварыў аб справе сваіх рукапісаў і, пакланіўшыся злёгку, выйшаў з рэдакцыі.
— Што ж гэта такое? Чаму? — у роспачы пытала. Ну што я магла ёй сказаць на гэта?398.
...I вось, праз 13 гадоў, зноў сустрэлася з Максімам Гарэцкім у Горках. Здаецца, нісколечкі ён не змяніўся за гэты час. Таксама не вельмі гаваркі, заўсёды заклапочаны. Мо таму, што заўсёды быў вельмі заняты то лекцыямі і кіраўніцтвам кафедрай, то творчай працай дома. Вельмі чулы муж і бацька дзяцей. Я ніколі не бачыла яго ў вясёлай кампаніі, ён цалкам аддаваўся толькі навуковай і творчай справе і карыстаўся агульнай пашанай.
3 1 верасня 1928 г. я, апроч лекцый на кафедры беларусазнаўства, пачала выкладаць беларускую мову і літаратуру на рабфаку пры Акадэміі сельскай гаспадаркі. Вось дзе была для мяне школа педагагічнага такту! Гэта не тое, што ў сярэдняй школе. Студэнтамі рабфака былі і бязвусыя юнакі, і вусатыябарадатыя мужчыны, і жанатыя-дзяцятыя, — і ўсе яны ад станка, ад сахі-бараны. Дысцыпліна ў класе была своеасаблівая: хацеў хто — сядзеў на ўроку, не хацеў — не з’яўляўся, успомніўшы аб якойсь сваёй справе ці то патрэбе, не пытаючыся дазволу ў выкладчыка, паднімаўся з месца і выходзіў і, таксама не пытаючыся, заходзіў у клас у сярэдзіне ці пад канец урока. Часам кінуць выкладчыку рэпліку, ды такую, што або счырванееш, як бурак, або збялееш ад абурэння і крыўды. I ў такім выпадку трэба вокамгненна арыентавацца, як рэагаваць на гэта. He прыкрыкнеш жа, як на школьніка, не папросіш выйсці вон з класа. Добра яшчэ, калі падвернецца на язык якаясь удалая іронія і сцебанеш ёю так, што ўсе зарагочуць, а не — дык стаіш анямеўшы, адчуваючы толвкі, як уся кроў з твару збягае ў сэрца. Але ж і іроніяй трэба ўмела і асцярожна карыстацца. Знаходзіліся, праўда, спаміж паважнейшых рабфакаўцаў, якія дапамагалі выкладчыку і асаджвалі надмерна дасціпных. У часе перапынкаў я заўсёды знаходзілася ў акружэнні рабфакаўцаў, якія то задавалі мне розныя пытанні, то спрачаліся са мной.
I хоць бывала часам настолькі цяжка, што, прыйшоўшы дамоў з урокаў, завальвалася на падушку і змачвала яе слязамі, аднак праца з рабфакаўцамі давала мне большае задавальненне, чымся лекцыі са студэнтамі акадэміі.
Найцяжэйшы быў першы год працы на рабфаку, а чым далей, тым лягчэй, а ўрэшце рабфакаўцы сталі маімі добрымі сябрамі. А калі ў 1929 г. я моцна захварэла і мяне адпраўлялі на лячэнне ў санаторыю, два курсы рабфакаўцаў прыйшлі развітацца са мной. Усе стаялі ў палісадніку пад вокнамі, а ў хату толькі дэлегацыю выслалі пажадаць мне шчаслівай дарогі і хуткага выздараўлення; пазней у санаторыі я атрымлівала ад іх цёплыя лісты.
А вось адзін малады выкладчык матэматыкі, нягледзячы на тое што вельмі добра ведаў свой прадмет і ўмеў цікава выкладаць, не зжыўся з рабфакаўцамі.
Ён адносіўся да іх, як да школьнікаў; крычаў на іх, лаяў, з класа выганяў. Ну, і давялі яго да таго, што аднаго дня давялося яго, бедака, спешна адправіць у псіхіятрычную бальніцу.
Здарылася адна вельмі непрыемная гісторыя.
Сярод рабфакаўцаў быў адзін малады семіт, рабочы з Гомеля. Ён вельмі дрэнна гаварыў і па-руску, і па-беларуску, і ніяк не давалася яму пісьмо: на аднэй старонцы сшытка ўмудраўся зрабіць да 90 памылак. Аднаго разу ён сеў за самы задні стол, пісаў дыктоўку алоўкам і зрабіў 43 памылкі. Зразумела, больш двойкі нельга было паставіць за такую прану. Пасля ўрока я загадала яму перапісаць дыктоўку без памылак, бо з тлумачэннем кожнай памылкі ён, ведама, не змог бы справіцца.
Праз пару дзён пасля гэтага быў нейкі агульны сход усіх рабфакаўцаў у прысутнасці адміністрацыі рабфаку і прадстаўніка з Наркамасветы. I вось гэты самы няўдачнік выступіў перад усім сходам з абвінавачваннем мяне ў антысемітызме. У доказ таго, што я стаўлю яму двойкі толькі таму, што ён яўрэй, ён
паказаў прэзідыуму копію сваёй дыктоўкі, якую, аказваецца, ён пісаў пад капірку. Там былі толькі 4 памылкі, а я нібыта сама нарабіла яму яшчэ 40 памылак.