Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Паспрабаваць яшчэ раз пятлю на шыі — баялася новай няўдачы. Жгут з бінту неадпаведны для такой справы. Трэба дзейнічаць напэўна. Што ж бы прыдумаць? Ага! На падаконніку поўна асколкаў шкла... Выбрала доўгі, вузкі і востры, як нож. Закасала вышэй локця рукаў і пачала шукаць, дзе зручней разануць па вене. У гэты момант ляснуў замок у дзвярах. Я паспешна ссунула рукаў. «В уборную!» — азваўся вартаўнік праз адчыненыя дзверы. А калі я вярнулася ў камеру, на падаконніку не аказалася ніводнага шкелца. Як гэта я не падумала, што праз шчыліны ў вакенцы дзвярэй могуць мяне падглядзець? Пасля гэтага я кожны дзень пры выхадзе з камеры бачыла, што табурэтка, на якой сядзеў вартаўнік, заўсёды стаяла ля дзвярэй маёй камеры. Як відаць, быў загад днём і ноччу сачыць за маімі паводзінамі ў камеры.
Hi спаць, ні есці я не магла. Калі ўдавалася на кароткую хвіліну забыцца ў знямозе, мяне апаноўвалі жудасныя прывіды: па ўсей камеры плавалі вочы, не парамі, а па адным шырока раскрытым воку. Тысячы вачэй глядзелі на мяне, падплывалі, акружалі мяне з усіх бакоў, і я з жахам зрывалася з ложка, каб прагнаць іх ад сябе, каб не бачыць. 3 дня ў дзень паўтараліся такія прывіды, і нават тады, калі я на нагах мерыла камеру з кута ў кут. Яркай маланкай мільгала думка, што я пачынаю вар’яцець.
Адзін са зменных вартаўнікоў, пажылы ўжо чалавек, заходзіў часам у камеру і ласкавым голасам умаўляў мяне:
— Нашто ж так марыць сябе? Вам жа яшчэ жыць трэба. Ці мо вы галадоўку аб’явілі?
— Галадоўкі я не аб’яўляла, але есці нічога не магу, праз горла не праходзіць, вось толькі піць, піць...
Пасля ў кожнае сваё дзяжурства ён прыносіў і клаў мне на столік кусок булкі з маслам, пару кусочкаў цукру — як відаць, дзяліўся сваім снеданнем, але і да гэтага я не магла дакрануцца. Перад адыходам з дзяжурства гэты добры чалавек, цяжка ўздыхнуўшы, прыбіраў са століка свой пачастунак.
...Праз 25 гадоў, у 1956 г., следчы МГБ, якому быў даручаны перагляд справы 1930 г., распытаўшы ў мяне, пры якіх умовах я была арыштавана, у якіх умовах знаходзілася ў зняволенні, як праходзілі допыты, у канцы майго апавядання сказаў:
— Почему вы не протестовалн протнв недозволенных методов допроса — на нзнуренне? Почему не жаловалнсь?
— Кому жаловаться? — здзіўлена спытала ў адказ. — Благо дело, я жнва осталась, а пожаловалась бы — вряд лн я сейчас сндела бы у вас в кабннете.
— Да... Пожалуй, вы правы. Некому тогда было жаловаться.
...На дзясяты дзень загадалі мне сабрацца «с веіцамн» на выхад. Пасадзілі ў машыну. He магу зразумець, куды мяне вязуць. Толькі не па знаёмых ужо вуліцах, што на Лубянку вядуць. Хутка машына спынілася ля Беларускага вакзала. Значыцца, у Менск вывозяць.
У плацкартным вагоне на аднэй ніжняй лаўцы памясцілі мяне, насупроць афіцэр, над ім салдат з вінтоўкай, а нада мной якісь цывільны. Калі крануўся цягнік, афіцэр падаў мне загорнуты ў паперу скрутачак: «Ваш сухой паёк», — шапнуў.
— Кому постель? — пытае правадніца. Афіцэр і цывільны папрасілі для сябе пасцель.
— Прынясіце, калі ласка, і для мяне, — звярнулася я да правадніцы.
— А у вас есть деньгй оплатать постель? — пытае афіцэр.
— У меня с собой нет, но у вас есть, — адказваю.
— Мне не выдалй на вашй лйчные расходы в путй.
— Нйчего! В канцелярйй Бутырок остэлйсь мой 40 рублей. Нз нйх й оплатйте.
— Но я йх не получал.
— Н мне йх почему-то не выдалй. He беспокойтесь, рассчнтаетесь на месте, а пока, полагаю, не разорйтесь вконец, еслй йз свойх оплатйте. Взялйсь везтн меня, так везйте по-человеческн.
I я першы раз за 10 дзён спакойна заснула пад мерны грукат колаў.
У Менску памясцілі мяне ў падвал будынка ГПУ на Савецкай вуліцы ў цесную камеру-адзіночку, дзе ўжо сядзелі 12 жанчын і некалькі дзяцей ад аднаго году да трох. Частка з іх размяшчаліся на нарах пад вакном, рэшта на цэмантовай падлозе ля нар, а мне не было дзе і прыткнуцца. Праз вакно, якое выходзіла на ўнутраны двор, відаць было, як праводзілі вязняў, мабыць, на допыт ці то на прагулку. На працягу некалькіх гадзін у першы дзень майго побыту ў гэтай камеры я налічыла 30 асоб сваіх знаёмых. Першы, каго пабачыла, быў Краскоўскі. Значыцца, і яго перавезлі сюды з Масквы. Калі адчынялі дзверы камеры, выпускаючы жанчын у туалет, з-за дзвярэй процілеглай камеры мужчынскі голас пералічаў прозвішчы «кватарантаў» гэтай камеры: Фларыян Ждановіч, Некрашэвіч, Красінскі... і не ўспомню цяпер усіх... Я голасна назвала сваё прозвішча.
Цікава, ці застаўся хто ў Менску на волі? Усе беларускія культурныя дзеячы: навукоўцы, пісьменнікі, акторы — усе за кратамі. Што ж гэта робіцца на белым свеце?
Разаслаўшы на падлозе ля дзвярэй свой плашч-дажджавік і пакрыўшы плечы шалікам, я ўляглася да сну. Нараніцу ў камеры падняўся гвалт. Аказваецца, я ляжала ў непрытомнасці, і жанчыны, абліваючы мяне вадой, ніяк не маглі прывесці мяне да прытомнасці і думалі, што я памерла... He памятаю, хто і як вярнуў мяне да жыцця. Праз гадзіну-другую пасля гэтага мяне павялі наверх да следчага Казлоўскага.
Глянуў на мяне раз-другі, кашлянуў і, апусціўшы вочы, па шаблоне спытаў:
— Как себя чувствуете?
Я нічога не адказала. Толькі крыва ўсміхнулася. Відаць, я добра выглядала пасля дзесяці дзён бяссонніцы, неаб’яўленай галадоўкі і ў дабавак пасля сённяшняга глыбокага вобмараку, у злітай вадой сукенцы. Следчы разгублена гмыкаў, перакладваў без патрэбы з месца на месца паперы на стале, мабыць, не ведаў, з чаго пачаць гутарку.
— Вы отдохнулн с дорогн? — нарэшце азваўся, не падымаючы вачэй.
— He с дорогн, а в дороге отдохнула.
— В какнх условнях вы сейчас находнтесь?
Я расказала аб камеры, у якую мяне памясцілі, і аб «пасцелі», у якой правяла гэту ноч.
— Сегодня я не буду вас допрашнвать, постараюсь создать вам лучшне условня, чтобы вы отдохнулн.
Пад вечар мяне перавялі ў «амерыканку». Гэта круглы двухпавярховы будынак ва ўнуграным дварэ забудаванняў ГПУ. Унутры адны над другімі ўкруг 12 чорных дзвярэй камер, а ўсяродку жалезная чорная вышка з пляцоўкай для назірацеля. Ад пляцоўкі працягнуты 12 жалезных прэнтаў да кожнай камеры. На пляцоўцы, як павук у сетцы павуціння, сядзіць назірацель і са свайго месца пры дапамозе рычага адчыняе і зачыняе дзверы камер.
Мяне памясцілі на другім паверсе. Камера-адзіночка, у якой стаялі два жалезныя ложкі, мела выгляд труны: звужаная ад
дзвярэй і пашыраная да высокага невялічкага вакна. На ложку цянюсенькі зашмальцаваны сяннік і такая ж падушка.
Толькі на трэці дзень мяне выклікалі да следчага Казлоўскага. На гэты раз допыт меў зусім іншы характар, як у Маскве: ніякіх здзеклівых насмешак, ніякага маральнага націску, спакойны тон гутаркі. Казлоўскі падрыхтаваў на аркушы паперы 20 пытанняў і запрапанаваў даць на іх пісьмовы адказ у сваёй камеры. Я з ахвотай згадзілася, бо ў спакойных абставінах адзіночкі далёка лягчэй адказваць на пастаўленыя пытанні.
Карыстаючыся тым, што я мела шмат паперы ў камеры, я рашыла напісаць ліст да Яся Васілевіча, не як да 2-га сакратара ЦК партыі, а як да брата, якому я тады верыла. Яшчэ дзейнічаў на мяне той маральны націск, якім стараліся зламаць маю волю ў Маскве, то звяртаючыся да маіх шчырых адносін да савецкай улады і даказваючы патрэбу самаахвяры, то асыпаючы мяне кпінамі над усім, што было святым у маёй душы. Яшчэ думкі хаатычна біліся ў галаве, стараючыся зразумець незразумелыя паводзіны нашых беларускіх дзеячаў, якія прызнаваліся ў тым, чаго не было (а мо і было, але я пра гэта не ведала?). Мне ўспаміналіся прафесары-зубры з Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, якія кпілі з савецкай рэчаіснасці і давалі дарогу заведама няздарным навукоўцам («Пусть у ннх будут такне учёные, а нам на наш век хватнт...»). Калі горацкія прафесары маглі на свой спосаб шкодзіць навуцы, дык чаму не магло быць і сярод беларускага грамадства шкоднікаў? Можа, Краскоўскі і праўду сказаў аб сабе? Ён такі славалюбец, прагны да кіраўнічай ролі. Але нашто ж ён плёў пра «контррэвалюцыйную арганізацыю “Адраджэнне”»ў 1912 г.? Нашто і мяне прыплёўдатаго, аб чым я не ведала?
Я ўжо не памятаю дакладна, што я пісала Ясю Васілевічу, але пісала крывёю свайго сэрца. Ад мяне патрабавалі самаахвяры дзеля нейкай вышэйшай мэты, якой я не разумею. Калі гэта запраўды патрэбна, дыкя згодна на такую ахвяру. Толькі хай Ясь ці Зося Шамардзіна, якім я ўсёй душой давяраю, хай яны прыйдуць да мяне хоць у камеру і скажуць: «Паўлінка, такія ахвяры патрэбны», — і я тады падпішу ўсё, што ад мяне патрабуюць,
але... пасля гэтага я жыць не змагу, жыць з плямай ворага-контррэвалюцыянера — не змагу, пры першай магчымасці пакончу з сабой. Вось прыблізны змест майго вялікага ліста да Яся.
He ведаю, ці быў гэты ліст яму перасланы, толькі на чарговым выкліку да следчага я ўбачыла на яго стале перадрукаваны на машынцы гэты мой ліст. Мяркую, што ён не дайшоў да яго рук, бо па тым, што я пра Яся даведалася праз якісь час пасля майго вызвалення, я цяпер упэўнена, што ён прыйшоў бы да мяне і сказаў, каб я падпісала ўсё, чаго ад мяне вымагаюць следчыя органы, хаця гэта і будзе ганебнай хлуснёй, якую я не змагла б перажыць. Але ні Ясь, ні Зося не прыйшлі да мяне, а следчы Казлоўскі перастаў выклікаць мяне на допыты.
Неўзабаве пасля майго перасялення ў «амерыканку» я пачула стук у сценку з суседняй камеры. Стукалі не па азбуцы Морзе, а па турэмнай. Я хутка аднавіла ў памяці, нарысавала клетку гэтай азбукі і пачала перастуквацца. Хутка так налаўчылася, што не гледзячы на карту з азбукай і не запісваючы прыёму, на слых лавіла і па памяці адказвала.
Першым, хто падаў сігнал аб сабе, быў незнаёмы аграном, які сядзеў па справе так званай прышчэпаўшчыны за тое, што выконваў загады міністра земляробства Прышчэпава. Праз якісь час азвалася і другая сцяна. Там сядзелі штодзённы бывалец у доме Купалы камуніст Пятро Ілючонак і былы сакратар Калінінскага акружкама Алесь Адамовіч. Як ні дзіўна, але змест іх гутарак са мной праз сцяну быў нікчэмны, глупы. Яны плялі розную бязглуздзіцу галоўным чынам на сэксуальныя тэмы. Хутка я перастала адклікацца на іх стук у сценку.
Праз некалькі дзён пасля перасялення мяне ў «амерыканку» я атрымала першую перадачу ад брата Зыгмуся — падушку, посцілку, сёе-тое з адзетку і прадукты. Па адзетку я спазнала, што гэта пераслана з Горак. Як пазней я даведалася, Аня, дазнаўшыся, што мяне вывезлі з Масквы ў Менск, паехала да Нэні ў Горкі, і яны пераслалі Зыгмусю адзетак і апавясцілі, дзе мяне шукаць.