Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Памятаю, на першым такім уроку ў мяне так дрыжэлі ногі, што мусіла прыціснуць калені да століка, каб не заўважылі госці і асабліва вучні, як мяне трасе ўсю. Па тэме «Народная творчасць» у 4-м класе праходзілі «Лянок». Крыху ахалануўшы, я не толькі праспявала першы куплет, але і ў рухах паказала, як прытанцоўваюць.
Как мы сеялн, сеялн ленок, Как сеялн, прнговарнвалн, Чеботамн прнколачнвалн. С боку на бок поворачнвалн. Ты удайся, удайся, ленок, Ты удайся, мой беленькнй.
На абмеркаванні гэтага ўрока хтосьці выказаўся, што я спакойна, упэўнена вяла ўрок, нават праспявала і пратанцавала.
— Гэта не я, а мае гора спявала і прытопвала, а ў самой душа ў пяткі ўцякала ад страху, — адказала я.
3 часам я настолькі прывыкла да такіх урокаў, што не толькі ніякага страху і хвалявання не адчувала, але, наадварот, паяўляўся ўздым, і не раз пры такім уздыме пад натхненнем зусім адступала ад раней складзенага плана, і ўрок праходзіў больш удала.
Аднойчы для паказальнага урока я выбрала сабе тэмай пабудову развітага сказа. Для ўступу напісала кароценькае апавяданне. Прыблізны змест яго наступны.
Злавілі дзеці птушку-сокала і пасадзілі яго ў клетку. He мог вольны птах змірыцца з няволяй. Ён біўся аб жалезныя прэнты клеткі, рваў іх кіпцюрамі, грыз дзюбай. Дарэмна! He разбіць, не разгрызці жалезныя драціны. Змучаны ў бяссіллі, забіўся ў куток клеткі, закрыў свае зоркія вочы і з тугой успамінаў, як ён вольна ўзлятаў у сінюю высь да самага сонейка, а пасля стралой падаў на сваю здабычу. Доўга так сядзеў сокал, не дакранаючыся да яды, якую яму ставілі дзеці. Шкада стала дзецям птушкісокала, і рашылі выпусціць яго на волю. Вынеслі клетку ў садок і адчынілі дзверцы. Доўга не заўважаў сокал адкрытых дзверцаў. Але вось расплюпгчыў свае змучаныя вочы і не паверыў таму, што ўбачыў, думаў, што яму сніцца воля. Зноў яшчэ шырэй адкрыў вочы, доўга ўзіраўся на вольны выхад з клеткі. Паволі пераступаючы змярцвелымі нагамі, падышоў да адкрытых дзверцаў, пастаяў хвіліну. Раптам сокал закрычаў і вылецеў.
Апошні сказ трэ было развіць, дабавіўшы эпітэты, метафары і інш.
Школьны метадыст Пётр Іванавіч Коласаў, разглядаючы напярэдадні паказальнага ўрока мой план, зрабіў заўвагу:
— He «закрнчал», а надо «Сокол вскрнкнул н улетел».
— Пётр Іванавіч, вы сядзелі калі-небудзь у турме?
— He даводзілася.
— Ну дык вось, калі перад табой расчыняюцца дзверы турмы і цябе выпушчаюць на волю, дык хочацца не ўскрыкнуць «Ах!», а за-кры-чаць ва ўсю паўнату грудзей. Мне гэта вядома, — і я адстаяла дзеяслоў «закрычаў».
He буду апісваць увесь ход урока, як мы падбіралі «будаўнічы матарыял» — назоўнікі, дзеясловы, эпітэты, метафары — і як з гэтага матарыялу вучні, кожны па-свойму, заканчвалі апавяданне развітым паэтычным сказам.
На абмеркаванні ўрока, на якім прысутнічала больш як 20 дырэктараў і завучаў розных школ, мне задалі пытанне, адкуль я ўзяла гэта ўступнае апавяданне, хто аўтар яго. Былі здзіўлены, калі сказала, што сама прыдумала. А некаторыя, як мне здалося, не паверылі. Ледзь стрымалася, каб не сказаць, што самой даводзілася перажываць тое, што і гэтая птушка-сокал. Але Анастасія Дзмітраўна, здаецца, здагадалася.
На нарадзе класных кіраўнікоў паўстала думка арганізаваць інтэрнацыянальны вечар. Пачынаючы з 5-га класа, кожнаму класу даручана было падрыхтаваць праграму з творчасці адной якой-небудзь нацыянальнасці Савецкага Саюза. Я, зразумела, узяла на сябе падрыхтаваць са сваім 6-м класам беларускую праграму. Закіпела праца ва ўсіх старшых класах. Рыхтавалі праграмы рускія, украінцы, беларусы, татары, нават цыганы. Народныя песні, танцы, дэкламацыі. Я зрабіла інсцэніроўку верша Якуба Коласа «На адзіноце», вывучылі тры беларускія народныя песні: «Чаму ж мне не пець», «Слаўны камар» і «Шасток» (з танцам).
Сваё выступленне пачалі з інсцэніроўкі «На адзіноце». Каб надаць сцэне выгляд сялянскай хаты, на задняй сцяне я развесіла сваю даматканую посцілку, раздабылі і павесілі на сярэдзіне карасінавую лямпу, развесілі аўчынкі. Дзеці знайшлі недзе прасніцу з кудзеляй, калаўрот. На бачным краі сцэны я чытала словы аўтара. На тапчане ляжаў хлопчык, а маці за прасніцай з калаўротам. На чыстай беларускай мове маці з сынам вялі дыялог. Пасля інсцэніроўкі спявалі песні і танцавалі «Шастака».
Вечар удаўся на славу! «Прадстаўнікі» ўсіх народаў вельмі ўдала выканалі сваю праграму, але найболын падабаліся публіцы «беларусы». На вечары прысутнічалі некалькі актораў і рэжысёр ТЮГа (Тэатр юнага гледача). Рэжысёру так спадабалася наша інсцэніроўка, што ён, падышоўшы да мяне, прапанаваў мне перайсці на працу ў ТЮГ.
Апрача нашага выступлення найбольшае ўражанне зрабілі цыганскія танцы.
У пачатку навучальнага 1935 г. я са сваім 6-м класам перайшла ў новапабудаваную 27-ю школу таго самага Кіраўскага раёна.
На раённых настаўніцкіх нарадах не раз выступалі 1-ы сакратар райкама Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў і загадчыца гарана Людміла Віктараўна Дубровіна. Кароценькі, у напаўвайсковай форме Хрушчоў пачынаў сваю прамову амаль прыцішаным голасам, разрываючы сказ паўзамі пасля кожнага слова, паволі разыходзіўся аж да крыку. Прамовы яго не рабілі ўражання, хоць і крычаў. Усе выказванні яго былі шаблоннымі, усім вядомымі ісцінамі, часам і недарэчнымі. Але Дубровіна проста зачароўвала слухачоў сваёй гарачай змястоўнай прамовай. Сама прыгожая статная жанчына, яна ўмела запаліць душу настаўнікаў да самаадданай творчай працы. Я шчыра любавалася ёю і лічыла яе ідэалам савецкай жанчыны. Аднойчы пасля яе прамовы я, усхваляваная, падышла да яе і асабіста ёй дала абяцанне працаваць выдатна і прасіла як мага часцей грунтоўна правяраць маю прапу. I як жа яна пакрыўдзіла мяне праз якісь час!
У 1937 г. пачалася так званая атэстацыя настаўнікаў, а як пазней аказалася, проста-напраста — чыстка. Кожны настаўнік, які меў дыплом вышэйшай навуковай установы, мусіў прайсці праз атэстацыйную камісію. У пачатку 1937 навучальнага года выклікалі і мяне на камісію. Я з’явілася, як і належыла, з планамі ўрокаў, сшыткамі вучняў, журналамі. Аднак увесь гэты багаж быў непатрэбен. Камісія не пацікавілася ні маёй адукацыяй, ні маёй працай у школе і яе вынікамі. Пытанні, якія мне задаваліся, датычылі выключна маёй біяграфіі. Асабліва іх цікавіў час майго побыту за межамі СССР, калі і як я апынулася ў БССР, адкуль з’явілася ў Маскве і г. д. Я расказала ўсю праўду так, як яно было, прасіла праверыць у Міністэрстве замежных спраў, у ГПУ.
Паводле правіл, атэстацыйная камісія павінна не пазней як праз дзень выдаць настаўніку пратакол камісіі з яе пастановай. Але праходзілі тыдні, месяцы, а мне не паведамлялі пастановы камісіі. Нарэшце я звярнулася ў гарана, дамагаючыся пратакола.
П. Мядзёлка (у цэнтры) з сяброўкамі Г. Юрашайціс і М. Радзевіч па Прыватнай жаночай гімназіі
К. П. Няздзюравай і Н. I. Рэйсмілер у Вільні. [ 1912 г.]
Паўліна Мядзёлка. Царыцын. 1917 г.
Паўліна Мядзёлка. Пецярбург. 1913 г.
Паўліна Мядзёлка. Гродна. 1919 г.
Паўліна Мядзёлка. Коўна. 1921 г.
Сям 'я Паўліны Мядзёлкі: бацька Вінцэнт, маці Францішка і браты Казімір і Зыгмусь. 1918 г.
П. Мядзёлка з удзельнікамі літаратурнага гуртка Горы-Горацкай сельгасакадэміі: ніжні шэраг — Н. Сапранкоў, М. Ганчарык, Ю. Гаўрук, А. Вечар; верхні шэраг — М. Дубоўка, У. Прыбыткоўскі, Я. Герасімовіч, А. Аляксееў. 1929 г.
Янка Купала
Тамаш Грыб
Лявон
Вітан-Дубейкаўскі
Паўліна Мядзёлка сярод удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Горы-Горацкай сельгасакадэміі. У цэнтры — Леаніла Чарняўская-Гарэцкая, Якуб Колас. 1927г.
Кляўдыуш Дуж-Душэўскі
Алесь Бурбіс
Магдалена Радзівіл у групе з уніяцкім святаром Іасафатам Жанам і Лявонам Дубейкаўскім.
1920 г.
Вацлаў Іваноўскі
Антон Луцкевіч
Змітрок Бядуля. На адваротным баку здымка надпіс:
«Ці памятаеш, як будзіла Беларусь шмат гадоў таму назад у нашаніўскую эпоху? Твае мары-летуценні часткова спраўдзіліся ў жыцці. Слава табе, Паўліна, за тваё гераічнае змаганне за лепшы лёс нашага народа, якому ты аддавала і аддаешусе свае сілы і здольнасці. 3. Бядуля. 25/V-25 г. Менск».
П. Мядзёлка і С.Шамардзіна. На адваротным баку здымка надпіс
С. Шамардзіной: «Паўлінцы, якая мяне надзвычай зацікавіла, хацяжяяе яшчэ ня зусім добра ведаю. Але ж спадзяюся, што буду ведаць. 18.02.1927. Менск».
Канстанцыя Буйло і Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. 1945 г.
Паўліна Мядзёлка з сёстрамі Янкі Купалы Марыяй Дамінікаўнай Аўлачынскай і Леакадзіяй Дамінікаўнай Раманоўскай, яго пляменніцай Ядвігай Юльянаўнай Раманоўскай. 19.01Л964г.
Паўліна Мядзёлка іЛарыса Геніюш.
Зэльва. Жнівень 1968 г.
П. Мядзёлка з А. Паздзеевай і невядомым. Масква. [1965 г.[
Паўліна Мядзёлка і Уладзімір Караткевіч. Мінск, парк Янкі Купалы. [1971 г.]
Паўліна Мядзёлка. Будслаў. [1958 г.]
Паўліна Мядзёлка. [1967г.]
— А вы разве не получнлн? — пытае інспектар. — Распнііштесь в получення.
Трымаючы ў левай руцэ ліст пратакола, правай распісваюся. He паспела я і зірнуць у пратакол, як інспектар, прачытаўшы маё прозвішча, вырвала ў мяне з рукі пратакол і паспешна выкрасліла мой подпіс.
— Вам нельзя давать этого протокола!
На мае здзіўленне і пратэст, на спасылку на правіла яна нічагусенькі не адказала і з папкай пратаколаў выскачыла ў другі пакой. Абураная і прыгнечаная незразумелымі паводзінамі інспектара, я з пустымі рукамі вярнулася ў школу.
У канцы навучальнага года, вясной 1937 г., мяне разам з дырэктарам школы выклікалі ў гарана па справе маёй атэстацыі. Зноў з журналам, планамі ўрокаў, сшыткамі ідзем у гарана. У кабінеце Дубровінай разам з ёй сядзяць яшчэ дзве жанчыны.
— Вам нзвестен протокол аттестацнонной комнсснн? — пытае Дубровнна.
— Восемь месяцев я не могла добнться этого протокола.
— Вот он, — і чытае: — «Паулнна Внкентьевна Мядёлко роднлась в 1893 г. н прожнвала в Белорусснн (у Заходняй ui ва Усходняй — у пратаколе не сказана). В 1919 г. эмнгрнровала за граннцу (адкуль? з Усходняй ці Заходняй Беларусі — не сказана. Выходзіць, што з Савецкай Беларусі эмігравала?). За гранмцей заннмалась контрреволюцнонной деятельностью (?). Какмм образом очутнлась в СССР — немзвестно. (Я ж казала, што была выслана з Латвіі і прыехала легальна з візай Савецкага пасольства ў Рызе.) За контрреволюцмонную деятельность была арестована в 1930 году н выслана в г. Казань. Какнм образом оказалась нз Казанн в Москве — нензвестно...»