• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

    Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 612с.
    Мінск 2018
    123.36 МБ
    Якраз у гэтым часе адбывалася сесія Вярхоўнага Савета СССР у Маскве. Я ведала, што Якуб Колас з’яўляецца дэпутатам
    Вярхоўнага Савета і павінен быць у Маскве. Пазваніла ў Саюз пісьменнікаў з запытаннем, ці не ведаюць, дзе спыніўся Якуб Колас. Доўга распытваліся, хто я, па якой справе хачу яго пабачыць. Я зманіла, што хачу пагутарыць з ім пра літаратурныя справы. Нарэшце назвалі мне гасцініцу і нумар яго тэлефона.
    Званю яму, прашу прыняць мяне па важнай для мяне асабістай справе.
    — Прыходзьце заўтра, — адказвае.
    — Аякой гадзіне, каб часам не перашкодзіць вам?
    — Раніцай у 10 гадзін.
    Пунктуальна ў 10 гадзін стукаю ў дзверы нумара.
    — Войднте!
    Уваходжу. Колас ляжыць уложку ў касцюме, пры гальштуку. Твар чырвоны, азызлы. He падымаючыся, працягвае мне для прывітання два пальцы.
    — Вы хворы, дзядзька Колас? — пытаю.
    — А так, крыху нездаровіцца, — адказвае і не просіць мяне прысесці, а мне неяк няёмка, стоячы ля ложка, гаварыць. Я акінула вокам пакой, шукаючы крэсла, і ўбачыла на стале недапітыя і пустыя бутэлькі ад гарэлкі і віна, талеркі з недаедкамі.
    «Вось яно што! — падумала. — Калі ж ты паспеў налэхтацца? Ці яшчэ з учарашняга вечара “хвароба” не прайшла, ці ўжо з раніцы “падмацаваўся”? А ты ж, калі мы часта сустракаліся ў доме Янкі Купалы, і да губы не падносіў чаркі...»
    Я расказала пра свой клопат.
    — Вы ж, дзядзька Колас, лепш за мяне ведаеце, якая цяпер атмасфера ў былой Заходняй Беларусі, ведаеце і мой жыццёвы цяжкі шлях. Дык парайце, ці варта мне туды пераязджаць, каб матцы большага гора сабой не прынесці.
    — Вы напішыце мне пра гэта як дэпутату Вярхоўнага Савета, а я ўжо з Мінска прышлю вам адказ.
    — Я прыйшла да вас не як да дэпутата Вярхоўнага Савета, а як да чалавека, да старэйшага сябра і прашу параіць мне проста па-чалавечы.
    — Дык я ж вам кажу, напішыце мне як да дэпутата, і я прышлю вам адказ.
    У гэты час, пастукаўшы ў дзверы, увайшла пакаёўка прыбіраць са стала. Пры яе ўваходзе Колас паспешна ўскочыў з ложка. Праз хвіліну звяртаецца да яе:
    — Мне трэба заказаць снеданне.
    — Слушаю вас, — выцягвае з-за пояса блакноцік і аловак, каб запісаць заказ.
    Колас зірнуў на мяне і зноў, павярнуўшыся да пакаёўкі, даволі голасна павядоміў:
    — Ко мне прндёт товарніц Городецкнй.
    Я зразумела, што пакаёўцы не абавязкова паведамляць, каго ён збіраецца частаваць, а было гэта сказана больш да мяне, каб я, барані бог, не падумала, што ён хоча мяне пачаставаць снеданнем.
    — А впрочем... Я сам спутусь вннз н закажу там, — выйшаў з няёмкага становішча.
    Гаварыць больш ні аб чым мне ўжо не хацелася. Кіўнуўшы злёгку галавой на адвітанне, я выйшла з нумара. Зачыніўшы за сабой дзверы, я плюнула ў іх бок. Hi пісаць табе, пане дэпутат, ні звяртацца больш да Якуба Коласа ніколі не буду!
    Я ўсё ж рашыла вярнуцца на бацькаўшчыну, да маткі. Яшчэ ў мінулую зіму я намовіла Нэню — Ніну Канстанцінаўну Навіцкую, былога дацэнта кафедры біялогіі Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, пераехаць у Будслаў. Яна пасялілася ў хаце маіх бацькоў і хутка пачала працаваць у Будслаўскай сярэдняй школе. Яна і дапамагла маёй маці пахаваць бацьку.
    Летам 1947 г. у часе канікул я пераехала ў Будслаў. Праз Маладзечненскае аблана атрымала назначэнне ў Будслаўскую сярэднюю школу як выкладчыца мовы і літаратуры. У жніўні паехала ў Крывічы на раённую педагагічную нараду. Даклады і выступленні былі пераважна на рускай мове. Загадчык рана запрапанаваў і мне выступіць.
    — А на якой мове мне выступаць? — пытаю.
    — Калі можаце, гаварыце па-беларуску.
    Ну, вядома ж, магу. Але пра што мне гаварыць, калі я тут новы чалавек, не ведаю ні людзей, ні ўмоў працы? Я ўжо не памятаю, пра што я гаварыла, але ў перапынку падышла да
    мяне адна настаўніца і пераказала пачутую гутарку інспектара Наркамасветы з Менска, пажылой ужо жанчыны: «Відаць, культурная і вопытная настаўніца, — сказала яна пра мяне, — шкада толькі, што закапаная — працавала з немцамі ў гады вайны».
    Я тут жа падышла да інспектара.
    — Вам хтосьці сказаў, што я ў гады вайны працавала з немцамі-фашыстамі. Вось паглядзіце мой маскоўскі пашпарт. Прапісана ў Маскве ў 1932 г., а выпісана ў звязку з пераездам на бацькаўшчыну ў 1947 г. Усе гэтыя гады я бязвыезна пражыла ў Маскве. А вось яшчэ адзін доказ, — вымаю з партфеля пудэлачка, — медаль «За доблестный труд в годы Отечественной войны».
    — Ну, подумайте! — здзіўлена сказала. — Почему мне сказалн, что вы переводчнцей былн у немцев?
    Гэта была яшчэ першая ластаўка ўсялякіх інсінуацый супроць мяне, якія сыпаліся на маю галаву ў першыя гады працы ў Будславе.
    Што сабой ўяўляла насельніцтва Будслава і навакольных вёсак? Трэба ведаць, што Будслаў знаходзіўся ў Заходняй Беларусі, 20 гадоў пад панска-польскім прыгнётам. У самым мястэчку стаяў вайсковы гарнізон. Шмат хто з афіцэраў і падафіцэраў пажаніліся з мясцовымі дзяўчатамі і пасля дэмабілізацыі асядалі тут. Край Заходняй Беларусі паланізаваўся. Праўда, была ў гэты час і тут група беларускіх патрыётаў. He зважаючы на вялікія перашкоды з боку польскай улады, усё ж быў арганізаваны хор і драмгурток, ставіліся беларускія п’есы, спявалі беларускія народныя песні. У часе нямецкай акупацыі ў Будславе змяшчаўся нямецкі гарнізон, які, як і палякі, старанна праводзіў антысавецкую агітацыю, дэмаралізаваў, дэнацыяналізаваў насельніцтва. У часе Вялікай Айчыннай вайны тут апрача праўдзівых савецкіх партызан гойсалі шматлікія банды, якія пад выглядам партызан рабавалі, здзекаваліся з народа. Самі немцы стваралі такія банды, каб выклікаць у насельніцтва нянавісць да партызан. I не дзіва, што ў першыя гады пасля вайны мне часта даводзілася чуць слова «партызан» як самую ганебную лаянку. А ў 1946 г. пачалася вярбоўка мяс-
    цовых жыхароў у заходнія землі Польшчы, з якіх павыганялі немцаў. Самі палякі не хацелі, мо баяліся займаць пакінутыя немцамі землі, а нашы, адны ўцякаючы ад «Саветаў», другія спакусіўшыся на дармавую зямлю, на дабротныя забудаванні з усім сельскагаспадарчым абсталяваннем, мэблямі і нават пасудкам, выязджалі цэлымі эшалонамі. Павыязджалі і тыя беларускія «патрыёты», якія яшчэ пры польскай акупацыі тут былі. Вакуум пачалі запаўняць людзі з усходу, якіх тыя, што засталіся тут, называлі з непрыязню «васточнікамі».
    Савецкім газетам не давяралі. I ў гэтым шмат віны было і нашых журналістаў. Яшчэ ў 1946 г., калі я пры жыцці бацькі прыязджала ў Будслаў, зайшла ў мяне неяк гутарка пра весткі, якія я вычытала з газеты «Правда»409.
    — Эт, слухай ты гэтых газет!.. — сказаў бацька.
    — Ну, як жа не слухаць, як не верыць? — здзіўлена пытаю.
    — На, вось паглядзі, якую праўду пішуць, — падае мне, выняўшы з шуфлядкі, раённую газету. Чытаю невялічкі допіс пра тое, што пасля вайны вёска Палессе цалкам адбудавалася, — «дамы кірпічныя, стрэхі чарапічныя»... і г. д.
    — А цяпер паглядзі на наша Палессе, — паказвае бацька на вакно, з якога за рэчкай відаць была ўшчэнт спаленая вёска, — бачыш? Толькі адзін драўляны дом быў узведзены амаль да крокваў, а другі толькі зруб закладзены.
    Я збянтэжылася. Але праз хвіліну кажу:
    — Тата, дык жа на Беларусі амаль у кожным раёне ёсць вёскі з назвай «Палессе». Гэта не пра наша Палессе пішуць. Магчыма, дзе і сапраўды нейкае Палессе адбудавана.
    — Што ты мне галаву дурыш? Паглядзі на подпіс — гэта ж прозвішча нашага старшыні сельсавета.
    На гэта я не ведала, што адказаць.
    Праз якісь час у адным з нумароў абласной газеты (на жаль, не захаваўся гэты нумар) цэлая старонка была прысвечана Будславу. Але што ні допіс, што ні фота — усё няпраўда. Вось адно фота з подпісам «Вучні Будслаўскай школы, выдатнікі, выходзяць са школы». На фота група сямікласнікаў. Але ва ўсёй школе ў нас не было ніводнага выдатніка.
    Другое фота. За сталом сядзіць уся сям’я Галавачоў. Вусны ўсіх расцягнуты ў радаснай усмешцы. Перад сталом стаіць старшая дачка з раскрытым у руках тоўстым сшыткам. Подпіс: «Ляля Галавач паказвае бацькам свой дзённік з пяцёркамі». А гэта дзяўчына мела за чвэрць года некалькі двоек і па паводзінах тройку, а дзённікаў у школе яшчэ ніхто не меў.
    I вось аднойчы я праводжу ў класе пасля ўрокаў палітінфармацыю. Хтосьці з вучняў пытае:
    — А скуль гэта ўсё вы ведаеце, Паўліна Вікенцьеўна?
    — Як гэта скуль? 3 газет, вядома. Трэба газеты чытаць.
    — Дык вось жа газета, — вымае з-пад парты разгорнутую старонку абласной газеты з дэзынфармацыяй пра Будслаў. Клас грымнуў смехам. Газета пайшла з рук у рукі.— Гляньце, вось «отлнчннца» Ляля Галавач! — і зноў смех.
    Можна ўявіць сабе маё становішча...
    Іншым разам зноў у раённай газеце паявіўся допіс пра тое, што піянеры Будслаўскай сямігадовай школы высадзілі фруктовымі дрэўцамі ўсю дарогу ад Палесся ў бок Крывіч. Школьнікі даглядаюць пасадкі дрэўцаў. Подпіс пад допісам «С. Паўлаў». Усе ж ведалі — і настаўнікі, і жыхары Палесся, — што ніводзін піянер не пасадзіў ніводнага дрэўца. Голая брахня! Узбураная да глыбіні душы, я з газетай у руках напусцілася на дырэктара школы Паўлава, горача пратэстуючы супроць такой брахні ў газеце, называючы гэта шкодніцтвам, дапамогай антысавецкай прапагандзе. Дырэктар Паўлаў выслухаў мяне з іранічнай усмешкай і, смеючыся, сказаў:
    — Дык тут жа подпіс «С. Паўлаў», а я П. Паўлаў, — і ўсё.
    Я не магла сцярпець гэтага і напісала ў абкам партыі аб шкоднасцітакой брахніўгазетах. Памагло! Больш не паяўляліся ў газетах такія хлусліва-хвалебныя допісы.
    Хто ж такі Паўлаў? Былы партызан. Пасля вайны яго вылучылі на пасаду інспектара Наркамасветы БССР. Праз якісь час накіравалі яго інспектарам аблана, адтуль хутка скінулі ў інспектуру райана, а неўзабаве — на дырэктара Будслаўскай сямігодкі. Чалавек малакультурны, малапісьменны: на аднэй старонцы сшытка ўмудраўся зрабіць 15 памылак.
    Пачалася падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя саветы. Па нашай вуліцы вылучылі кандыдатам ў дэпутаты Будслаўскага сельсавета мяне. Якраз у суботу, напярэдадні выбараў, я выпадкова даведалася, што сабіраюць сход выбаршчыкаў па нашай вуліцы. Асабіста мне ніхто не паведаміў пра гэты сход, аднак я пайшла. У суседняй хаце ўжо чакаў Паўлаў і фізрук школы... выбаршчыкаў, якія не вельмі спяшаліся сабірацца. Я спыталася ў Паўлава, з якой прычыны збіраецца сход.
    — Трэба правесці адну гутарку, — адказвае Паўлаў. — Калі вам няма часу ці нездаровіцца, можаце ісці дахаты.