Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Адвёўшы яго ў старонку, я ўжо адкрыта расказала сваю бяду і прасіла не выпускаць нас на сцэну адразу, а даць магчымасць адпачыць харыстам.
— Нічога, нічога, — супакойвае мяне Каруза. — Мы прымем пад увагу ўсё гэта. He турбуйцеся.
Прыйшлося выступаць. I як ні дзіўна, але праспявалі не найгорш. Першая песня, з якой выступаў кожны калектыў, — двухгалосая, пад акардыён, «Мы, беларусы»411, не зрабіла ніякага ўражання. Але як заспявалі «Ой, пайду я лугам, лугам» у апрацоўцы Галкоўскага для акапэльнага хору, у зале, асабліва сярод журы, пачаўся рух. Я, дырыгуючы хорам, не бачыла, што там робіцца, але загадчыца раённым аддзелам кулыуры, якая стаяла ў глыбі за харыстамі, бачыла, як члены журы захваляваліся, то, схіляючыся адзін да другога, шапталіся, то зноў уважліва слухалі. I яна спужалася, што нешта ў нас нядобра выходзіць, хоць самой было прыемна слухаць. (Пазней мне перадавалі, што ў зале гаварылі: «Ой, бедненькія, збіліся, кожны сам свае словы пяе, а не разам».) Аказваецца, члены журы не спадзяваліся, што ў нас акапэльны хор, пяём без суправаджэння акардэонам, бо не толькі ў вобласці, але бадай ва ўсёй БССР самадзейныя хоры былі толькі двухгалосыя, і наш хор першы быў чатырохгалосы, акапэльны. Наступнымі песнямі былі «Ой, загуду, загуду», «Ды ўжо сонейка за лес коціцца», украінская «Журавлі» і беларуская «Антон маладзенькі» і «Мы все за мнр»412.
Тут жа, як толькі скончылі мы, нам апавясцілі, што нас пакідаюць на заключны канцэрт. Найбольш усім спадабалася выкананне ўкраінскай песні «Журавлі» і дамагаліся ўключыць яе ў праграму заключнага канцэрту.
Сярод членаў журы я заўсёды бачыла аднаго капітана. Падчас перапынку ён падышоў да мяне і пытае:
— Скажнте, почему вы нзбралн такую высшую форму хорового мскусства, как акапэльный хор?
— А што, мы кепска праспявалі?
— Да нет, всё хорошо. Но для этого нужно нметь музыкальное образованне. Я не сомневаюсь, что оно у вас есть, — прыклаўшы руку да сэрца, прамовіў.
Я, паўтараючы гэты яго рух, адказала:
— Его у меня не-е-ет. Я сама вышла нз самодеятельностн.
— Тогда я уднвляюсь вашей смелостн. У меня в хоре 60 человек, я могу выбнрать голоса н нз педтехннкума, н нз военного гарннзона н то не рнскую создать акапельный хор, а только двухголосый.
— Так вы прнехалн co свонм хором? А я думала, что вы член жюрл. Откуда вы?
— йз Постав.
Вось яно што! Баіцца, пэўна, каб мы не перахапілі ў яго першае месца ў спаборніцтве.
Пастаўскіх харыстаў, якія раней за нас прыехалі, уладкавалі дзесьці на кватэрах, а нашых недзе ўжо больш размясціць, як у зале клуба, дзе праходзіў агляд. Да 12 гадзін ночы ішлі музычныя і вакальныя выступленні а пасля 12-й да 4 гадзін раніцы — драматычныя калектывы. Пакуль ўсё скончыцца, пакуль расставяць крэслы для спання на голых дошках без сеннікоў і падушак, пакуль надурэюцца, дык і спаць няма калі, бо а палове 6-й раніцы прыходзяць прыбіраць залу для наступных выступленняў. Чатыры дні і ночы так прамучыліся нашы харысты.
На заключны канцэрт прыехалі з Менска міністр культуры, артысты оперы і балета і рознае іншае начальства.
Напярэдадні заключнага да 2-й гадзіны ночы складалі праграму канцэрта, і мы чакалі, якія песні з нашага рэпертуару ўключаны ў праграму. Калі нарэшце нам апавясцілі праграму, аказалася, што «Журавлі» не трапілі туды.
— Чаму выкінулі «Журавлі»? — пытаюся. — Вы ж самі казалі, што гэта песня найлепш па-мастацку выканана.
Адказу не атрымала. Пазней ужо даведалася, што гэты капітан з Пастаў набрахаў, быццам гэта песня з’яўляецца гімнам украінскіх эмігрантаў-нацыяналістаў. А нешта праз месяц я пачула радыёперадачу з Масквы, у якой перадавалі гэтыя «Журавлі». Такім чынам гэты каштан, як кажуць, зумысля падкінуў нам свінню413.
Ну, але вярнуся да заключнага. Наш хор заканчваў першую частку канцэрта, а пасля антракту, другую частку, пачынаў пастаўскі хор. Mae харысты так знемагліся за чацвёра сутак, што ўсе абвялі, пахварэлі: у каго галава баліць, у каго горла,
жывот. Стаім за кулісамі, чакаем свайго выхаду на сцэну, а мае хлопцы і дзяўчаты млявым голасам гавораць мне:
— Нічога ў нас не выйдзе, сапсуем, сарвем выступленне.
Я, вядома, больш за іх непакоюся. А пастаўскія харысты тым часам прытуліліся адзін да другога і спяць сабе спакойна. Раптам я ўспомніла, што днём я купіла ў аптэцы два пакецікі таблетаккафеіну. Падыходжуда аднаго:
— На, глытай — ад жывата.
Другому: «Глытай, — ад горла», іншаму — «ад галавы». 1 так усіх накарміла кафеінам, тармашыла іх, як магла, то шлепаком, то салёным анекдотам. Гляджу — праз хвілін дзесяць мае харысты пачалі ажываць, як мухі напрадвесні, весялей заварушыліся, заблішчэлі вочы.
— Будслаў, на сцэну!
Ну і праспявалі мы з такім уздымам, бадзёрасцю, што, здаецца, ніколі так добра не выходзіла. А пастаўцы тым часам ўсё драмалі.
Другая частка канцэрта. На сцэне пастаўскі хор. Першую песню неяк жа праспявалі, на другой у канцы збіліся, а як пачалі трэцюю «Соловыі, соловьн, не буднте солдат»414, дык з самага пачатку пайшлі хто ў лес, а хто па дровы. He дапамаглі і 4 баяны, якія ва ўсе свае «лёгкія» суправаджалі песні. На першай жа страфе абарвалі песню і пайшлі са сцэны. Сыходзіць і каштан, шчокі яго гараць чырвонымі плямамі, пад вачыма чорныя кругі.
— Гло-о-откі праспалі, сукіны сыны! — крычыць на харыстаў, трасучы кулакамі.
— А вы дзе былі? — пытаю яго. — Самі вярцеліся каля начальства, а сваіх людзей не дагледзелі, вось і праспалі глоткі.
Першая прэмія дасталася Будслаўскаму хору, і нас вылучылі на Рэспубліканскі агляд у Менск. Неўзабаве мы зноў выехалі ў Маладзечна з пастаноўкай «Паўлінкі» і канцэртам.
3 таго часу наш хор часта выязджаў з канцэртамі ў Крывічы, Даўгінава, Докшыцы, Мільчу. He раз выклікалі нас на ўрачыстыя дні ў Маладзечна.
Цяжка было спачатку з рэпертуарам. Амаль усе спеўнікі, якія ўдавалася дастаць, былі на двухгалосы хор з акампанементам.
Даводзілася самой рабіць апрацоўку песень савецкіх кампазітараў для акапэльнага хору. Так былі апрацаваны песні «Да здравствует наша держава», «Детн разных народов»415 і інш. Апрача савецкіх песень галоўную частку рэпертуару складалі народныя песні: беларускія, рускія, украінскія, польскія, чэшскія. 3 часам узяліся і за класіку: Станіслава Манюшкі — «Саколікі», «Кракавяк» (на словы Я. Купалы «Жнейка»), Paci­ni — «Песня швейцарцаў» з оперы «Вільгельм Тэль», у апрацоўцы Свешнікава «Гнбель Варяга», «Санта Лючыя» і шматшмат іншых.
Аднойчы пасля выступлення нашага хору ў Маладзечне я сышла са сцэны і хадзіла па фае, хістаючыся, як п’яная, ад вялікага напружання нерваў падчас дырыжорства. 3 залы, дзе яшчэ працягваліся выступленні другіх калектываў, выйшаў сакратар абкама партыі па агітацыі і прапагандзе тав. Лабус, падышоў да мяне і ад імя першага сакратара тав. Клімава падзякаваў мне за наша выдатнае выступленне.
— Калі вы ад’язджаеце? — спытаў.
— Заўтра ў 9 гадзін раніцы.
— Ну, дык адпраўляйце сваіх харыстаў, а вы застаньцеся. Іван Фролавіч хоча з вамі пагутарыць. Заўтра прыходзьце ў яго кабінет.
Назаўтра на прыём да 1-га сакратара пайшлі апрача мяне загадчык культаддзела аблвыканкома тав. Міхалюта, Дзяруга, кіраўнік цымбальнага аркестра Смаргонскага дома культуры, і загадчыца клуба з Асаўца — маладая, прыгожая жанчына. Прысутнічаў на гэтым спатканні і тав. Лабус.
Тав. Клімаў распытваў у нас аб умовах працы, аб нашых патрэбах. У канцы загадаў сваім падначаленым забяспечыць Будслаўскі хор усім неабходным. (У нашым клубе не было ніякага музычнага інструмента, у харыстаў не было касцюмаў.)
Аднак ніякага «забеспячэння», ніякай матэрыяльнай дапамогі мы так і не атрымалі. Пазней я даведалася, што аблвыканкам выдзеліў для нашага хору 10 тысяч рублёў. Але гэтая прыгожая жанчына з Асаўца здолела падмасціцца да начальства і ўгаварыла перадаць ёй гэтыя 10 тысяч, абяцаючы на гэтыя
грошы стварыць у Маладзечне ансамбль «Песнн н пляскн». Праз якісь час я сустрэла яе ў Маладзечне шыкоўна апранутай. Яна пахвалілася мне, што цяпер яна з’яўляецца загадчыцай маладзечанскага гарадскога аддзела культуры. Трэба ўмець рабіць сабе кар’еру!
Аднак нападкі на мяне не спыніліся. To зрабілі данос аж у вобласць, што я нібы развучваю з хорам польскі дзяржаўны гімн (а мы развучвалі «Kukuliezku» з рэпертуару «Мазовше»)416, то пусцілі чутку, што я была асуджана на 10 гадоў, вось толькі не ведаюць, якім чынам я вырвалася з турмы. To я была выслана з Масквы ў Будслаў, то я быццам сказала ў класе, што ў рэлігійныя святы вучні не павінны пілаваць дровы для школы. Словам, не было таго дня, каб не стукнулі доўбняй па маёй галаве. Давялі мяне да таго, што хоць ты ў пятлю лезь ад здзекаў. У такім настроі не хапала ўжо сіл займацца з хорам.
Праездам у Менск (з дакладам у навукова-даследчым педагагічным інстытуце)417 я затрымалася ў Маладзечне пераначаваць у кватэры дырэктара Дома народнай творчасці Качана. Я расказала яму, як мяне цкуюць у Будславе, што ў такіх умовах я не магу болып кіраваць харавым гуртком і думаю куды-небудзь з’ехаць з Будслава.
Свой даклад на рускай мове на тэму «Работа над ошнбкамн» я калісь рабіла ў Маскве ў гарадскім метадкабінеце. Пазней я яго чытала ў Маладзечанскім аблана, адкуль ён і быў перасланы ў навукова-даследчы педагагічны інстытут у Менск. Мяне выклікалі ў інстытут напярэдадні настаўніцкай канферэнцыі. Інспектар інстытута падаў мне перапісаны на машынцы даклад, які я мелася там прачытаць. Здзівіла мяне, што толькі два лісты перадрукаваны. А калі прачытала — і вачам не паверыла: там было, мабыць, толысі 1 % з майго дакладу, рэшта ўсё не маё.
— Дык гэта ж не мой даклад! Тут жа зусім чужыя думкі! — з абурэннем сказала.
— Так будет лучше, — адказаў інспектар.
— Калі вы не згодны з маім метадам, дык выступіце з крытыкай і зрабіце свае прапановы, а я выдаваць чужыя думкі за свае не збіраюся.
Пайшла з гэтымі лісткамі да дырэктара інстытута і заявіла: або я свой даклад буду чытаць, або зусім не буду выступаць.
— Ладна, — падумаўшы, сказаў тав. Мурашка, — чытайце сваё.
Даклад мой зацікавіў настаўнікаў, асабліва ў той частцы, дзе я гаварыла пра цяжкасці для беларускіх дзяцей разлічаць цвёрдае і мяккае «р» у рускай мове, бо ў беларусаў мяккага «р» няма. Таму ў былой Заходняй Беларусі, дзе яшчэ памятаюць польскую мову, я прапаную словы з цвёрдым ці мяккім «р» перакласці на польскую мову. Калі ў польскай мове «р» пераходзіць у гук «ж» (грнб — гжыб), дык гэта мяккае «р» і трэба пісаць пасля «р» — н, е, я (гребень — гжебень, грязно — гжонско), а калі астаецца «р», дык гэта цвёрдае «р» (рыба — рыба, редька — жодкев, растенне — рослнна). Усе настаўнікі ўзялі на аловак гэту частку дакладу і ў перапынку пыталіся ў мяне, адкуль я ўзяла гэты метад, дзе вычытала. А я нідзе не вычытала, а сама, ведаючы польскую мову, дайшла да гэтага. Аднак у заключнай прамове міністр асветы тав. Саевіч злёгку палаяў мяне за гэту частку майго дакладу. Хоць і не даказваў памылковасці параўнальнага мовазнаўства, але сказаў, што зусім непатрэбен такі метад. На канферэнцыі прысутнічаў вядомы мовазнаўца з Масквы прафесар Цякучаў. У перапынку я падбегла да яго: