Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
— Скажнте, профессор, в чём моя ошнбка с твёрдым н мягкнм «р»?
— Очень ннтересный метод. Я сам заішсал его в свой блокнот.
— Так почему же меня ругалн за него?
— Слушайте начальство, — адказаў, усміхнуўшыся.
Я так і асталася ў недаўменні. Пазней мне падказалі, што мая памылка не ў самім метадзе, а палітычная. Бо ў Заходняй Беларусі ўжо няма палякаў, і ніхто ўжо не ведае польскай мовы.
БЕГЛЫЯ НАТАТКІ ДЛЯ ПАМЯЦІ48 (Факты, якія ніколі не могуць і не павінны быць апублікаваны)
Рыхтуючы да друку свае ўспаміны «Сцежкамі жыцця», не ўсё, што захавалася ў памяці, я магла запісаць — ніводзін з рэдактараў не прапусціў бы ўдрук (хоць і не маю надзеі, каб пры маім жыцці выйшла з друку мая кніга). Аднак жа, з кім даводзілася дзяліцца некаторымі фактамі мінулага, настойліва патрабавалі: «Пішы, пішы ўсю праўду, пішы, што ўсплыве на памяць. Гэта патрэбна для нашых нашчадкаў. He для друку, а для гісторыі. Хай ляжыць гэта ў архівах».
А памяць затухае... Калісь вострая памяць затухае. I не дзіва — праз 3 месяцы мне стукне 75 гадоў. Трэба спяшацца, каб хоць паасобныя ўрыўкі, што ўсплывуць на памяць, запісаць.
Паўліна Мядзёлка.
Чэрвень 1968 г. Будслаў.
Сярод старых папер і дзённіка майго бацькі знайшла перапісаныя нечыяй рукой струхлелыя старонкі з майго пісьма да брата. Перапісаны лацінкай, дзе лацінскія літары перамешаны з гражданкай.
Вось гэты тэкст.
Ноч за кратай
(3 лістоў да брата Казюка)
За што мне крылле звязалі? За што жывую ў дамавіну пасадзілі? За што?
Чуеце, мяне Бацькаўшчына кліча да працы! Я жыць хачу, працаваць, кахаць!
Я хачу на нашы палі, лясы, да роднага Нёмана, да Сонца! Тут смерць — я хачу жыць — пушчайце мяне!!! Напрасна!
He разгрызці зубамі краты жалезнай, не разбіць галавою сцен мураваных, не даляцець майму голасу да сэрц справядлівых...
Ціха ўсюды. Глухая ноч на дварэ. Толькі чуваць за дзвярыма каванымі ўздыхі соннага дазорцы, бразг ключоў яго, а за вакном мірныя крокі вартаўніка, які з вінтоўкай на плячы ходзіць няспынна туды і назад пад вокнамі нашых дамавін.
I вартуйце — й не вартуйце —
Я не буду ўцякаць.
Мне і хочацца на волю...
Зорачкі ясныя, сястрыцы любыя, чаму ж ні адна з вас не загляне да мяне, не пацешыць майго сэрцайка збалелага? Міргні, залаценькая, усміхніся да мяне! «Прытулі свой твар да краты жалезнай, то мо і ўбачыш адну?»
Падымаюся на вакно высокае, уціскаю да болю твар паміж прэнтаў жалезных. Хіба хмары завалаклі неба сіняе — не відаць ніводнай.
Толькі высокая белая сцяна насупраць з чорнымі чатырохкутнымі пашчамі ў чатыры рады.
He відаць упоцемку крат, не заблісне шкло ў іх, і выглядаюць яны быццам адкрытыя ямы на могілках.
Вось ўжо ў адной з іх паказваецца нешта белае... Гэта, пэўна, мара апоўначы выхадзе з магілы. Штораз лепей вырысоўваецца чалавечая фігура, на яе белай вопратцы віднее жалезная крата, да якой прынікла ўсім целам.
Чуцен працяглы енк. Рукі высоўваюцца ўверх. У другім і трэцім вакне бялеюць такія ж фігуры.
Закрычала прарэзлівым дзіцячым плачам сава.
Моўкне мерны тупат на дварэ. Вартаўнік, збуджаны з задумы савіным крыкам, азірае, ці ўсё ў парадку. Адначасна нікнуць адзін за другім у вокнах белыя здані. Жывыя мерцвякі зноў вяртаюцца ў цемені сваіх магіл.
Сышла і я са свайго вакна. Холад летняй ночы асвяжыў маё цела. Спакайнеюць узбунтаваныя думкі.
Бывай, воля, на доўгі час! Бывайце, лясы, квяцістыя пожні, цёплае сонейка! Жыві, мая Бацькаўшчына дарагая, крапіся, здабывай Волю, за якую дзеткі твае па вастрогах енчуць.
He патрапіла працаваць для цябе твая дачка верная, якая жыцця свайго за цябе не шкадуе. Звязалі ёй крылле ў той
час, калі магла б прынясці табе карысць, калі чулася па сілах выпаўніць ускладзенае на яе заданне.
Цяпер благаслаў, Маці-Беларусь, дачку тваю шчырую на далейшае цярпенне. Кіруй маім лёсам так, каб працаю сваёй і цярпеннем прынесла карысць майму народу. Дай сілы і моцы са стойкасцю перанесці цяжкую няволю, пашлі хутчэй вызваленне.
А калі прыйдзецца і жыццё сваё аддаць за лепшую долю народа свайго, за Вольнасць, са спакоем і радасцю прыму смерць.
Бацькі мае старэнькія, галубочкі сівенькія, даруйце дачушцы сваёй, што дзеля Бацькаўшчыны пакінула вас, што пад старасць апорай вам быць не можа. He слязі, мамка, вочак сваіх, не труй сэрцайка, што дзіцятку твайму не такая выпала доля, аб якой ты марыла ночкамі бяссоннымі над калыскай яго. Тулячы да грудзей сваіх, тады ты не думала, што дачушка твая будзе задыхацца ў сырой і цёмнай адзіночцы турэмнай, здалёк ад цябе, родная, сярод чужых безучасных людзей. Але я табе дзякую, мамка, за тое, што ты мне жыццё дала, выкарміла, за тое, што магу так бязмерна зямельку сваю родную і народ свой беларускі кахаць. Дзякую табе, мамка!
Татачка родны мой! Помніш, ты расказваў мне свой сон. Гэта было тады, як твая дачушка першыя ўзмахі крыльцамі рабіла, здабываючы сабе з такімі труднасцямі навуку. Ты сніў тады, што яна ў сукні белай з дубовым вянком на галаве вяла народ за сабой. Пасля ты бачыў мяне высока на аўтары, вянкі і зелле сыпаліся, ты ўзняцца хацеў да мяне і не змог.
— Сцеражыся, дачка, — закончыў апавядаць свой сон. — Аўтар — гэта ахвяра. Глядзі, не пападзіся ў лапы жандараў. Ахвяра? Так, жыццё сваё я складаю на аўтары Бацькаўшчыны. Ах, вянкоў ніякіх не патрэбна! Жыццём і нават смерцю сваёй я хацела б збудзіць да чыну тых, якія дрэмлюць яшчэ, хацела б вочы іх звярнуць да сонца праўды, у душах іх распаліць агонь гарачага кахання Бацькаўшчыны, агонь змагання за волю і лепшую долю сваю.
Авы, брацейкі мае, працай сваёю дайце спакойную старасць бацькам нашым і выконвайце доўг беларускіх сыноў, каб народ наш мог ганарыцца вамі.
Развіднела ўжо. У касцёле зазванілі на ранішнія пацеры. Змогшыся ў бяссонніцы, упадаю ў забыццё.
Паўлінка.
Пятніца23/1 1920 г.
Калі, дзе я гэта пісала? Мабыць, у Гродзенскай турме ў 1919 г., а паслала гэты ліст ужо з Менска, бо з Гародні я выехала ў Менск у пачатку студзеня 1920 г.
А цяпер пра тое, пра што яшчэ рана гаварыць, пра што змоўчала ў сваіх «Сцежках жыцця».
Вацлаў Іваноўскі
У 1912 г. у Пецярбурзе быў адзін беларус — дацэнт на кафедры хіміі Політэхнічнага інстытута Вацлаў Іваноўскі. Ужо тады сярод студэнтаў хадзіла гаворка, што ёсць чатыры браты Іваноўскія: адзін — беларус, другі — ліцвін, трэці — паляк, а чацвёрты — дурань.
I сапраўды, адзін з іх быў міністрам польскага ўрада, другі — таксама, здаецца, міністрам у Літве, чацвёртага, Стася, я часта бачыла ў студэнцкай сталоўцы на Забалканскім, 20, і ткі праўда, рабіў уражанне легкадумнага, дурнаватага хлапца.
Вацлаў Іваноўскі быў членам выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца», на яго кватэры (здаецца, на Загарадным праспекце) знаходзіўся склад выданняў гэтай суполкі. На яго кватэры збіраліся студэнты-беларусы, і там заснавалася так званая Беларуская студэнцкая каса, гэта аб’яднанне студэнтаў-беларусаў у касе ўзаемадапамогі. Поруч з гэтым існаваў і студэнцкі навуковы гурток пры ўніверсітэце. Абедзве гэтыя арганізацыі былі створаны па ініцыятыве і актыўным удзеле студэнта ўніверсітэта Яўгена Хлябцэвіча.
Пры падрыхтоўцы першай пастаноўкі «Паўлінкі» і арганізацыі беларускага хору Вацлаў Іваноўскі прымаў актыўны ўдзел і знаходзіў людзей-беларусаў, дабываў нацыянальныя вопраткі для сцэны і хору, часта дапамагаў грашыма.
Пасля спектакля «Паўлінкі» і канцэрта хору ўсе ўдзельнікі сфатаграфаваліся на сцэне. В. Іваноўскі быў сярод нас у беларускай світцы. Гэта фота я разам з іншымі здала Уладзі Луцэвіч для музея Я. Купалы ў 40-я гады ў Маскве. Пазней бачыла гэта фота ў экспазіцыі музея, але Іваноўскаму дарысавалі бараду, каб ніхто яго не пазнаў419.
Такое фота я бачыла ў Язэпа Сушынскага, але там Іваноўскі быў у сваім выглядзе, без барады.
У 1914 г. В. Іваноўскі быў дырэктарам складу сельскагаспадарчых машын у Вільні. Аднак у гэты час ні ў рэдакцыі «Нашай Нівы», ні ў кнігарні на Завальнай вуліцы, ні ў цукерні «Зялёнага Штраля», дзе кожны вечар збіралася беларуская інтэлігенцыя, Вацлава Іваноўскага я ніколі не бачыла. Якія былі яго адносіны з братамі Луцкевічамі — не ведаю, бо разам іх ніколі не сустракала.
Іваноўскі падбіраў супрацоўнікаў склада сельскагаспадарчых машын сярод беларусаў. Яго памочнікам быў Маркевіч, бухгалтарамі Гапяноўскі, Сталыгва, палета 1914 г. і мне даўтам працу ў бухгалтэрыі. Гэты склад быў уласнасцю якогась таварыства паноўпамешчыкаў, і дырэктар Іваноўскі, мабыць, не хацеў кампраметаваць сябе ў вачах паноў, таму і быў здалёк ад нашаніўцаў.
Я была знаёма з яго першай жонкай, бывала ў іх кватэры, часта з ёй ездзілі на роварах у Закрэт, Звярынец. Са мной і з Вацлавам яна гаварыла па-беларуску. У іх кватэры, у адным з пакояў, жыў адзін хлопец, які рэдка паказваўся пры людзях са свайго пакоя. Але раз такі я яго пабачыла. Малады, круглатвары, гадоў 25. Пасля Іваноўская (забылася яе імя) пад сакрэтам сказала мне, што гэта Русецкі, камуніст, жыве ў іх нелегальна, таму і не паказваецца на вочы чужым. Чым ён займаецца, і яна не ведае.
У 1915-1917 гг. Іваноўскі быў дырэктарам завода гарматных снарадаў у Арле. Рабочыя гэтага завода мелі бронь ад мабілізацыі ў армію. I шмат нашых хлопцаў, якія не хацелі ваяваць, накіраваліся ў Арол да Іваноўскага, які прымаў іх у лік рабочых і такім чынам пазбаўляў іх ад мабілізацыі. Паміж іншым, там уладкаваўся і Антук Ждановіч (Крыніца). Даведаўшыся
пра гэта, у сакавіку 1917 г. я пакінула разам з іншымі з’езд беларускіх арганізацый, якія захапіла буржуазія, і накіравалася ў Арол, каб прасіць Іваноўскага прыняць у лік рабочых майго брата Казюка, якому пагражала мабілізацыя. Знайшоўшы яго кватэру, я была здзіўлена, як пабачыла там у якасці гаспадыні кватэры Луцку-пані, як мы называлі касірку склада ў Вільні. (Яе прозвішча Луцэвіч ці то Луцкевіч, але гэта не сваячка, а толькі аднафаміліца Луцэвічаў ці Луцкевічаў.) Яна сказала, што з’яўляецца цяпер другой жонкай Іваноўскага, а першая, якую я ведала, засталася з дзецьмі пад Вільняй у сваім невялічкім маёнтачку. Прыйшоў на абед Вацлаў.
— А-а-а, Паўлючок прыехаў! — азваўся на прывітанне Іваноўскі, падаючы мне тры пальцы скалечанай рукі.
За абедзенным сталом сядзеў маўклівы, нахмураны, пакручваючы сваю напалеонаўскую пасмачку валасоў, што звісала на лоб, і раз-пораз хмыкаў сваім характэрным хмыканнем. Гутарка неяк не клеілася. Мне здавалася, што ніякавата сябе адчуваў перада мной у новай сямейнай сітуацыі. Ён ахвотна згадзіўся прыняць у лік сваіх рабочых майго брата. Залатвіўшы сваю справу, я ў той жа дзень выехала адведаць бацькоў у Царыцын420.