Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
У 1925 ці то ў 1926 г. на вуліцы ў Менску я спаткала Луцкупані ў паношаным палітоціку, змарнелую. Яна сказала мне, што шукае працы, што Іваноўскі яе пакінуў, што ён быў арыштаваны савецкай уладай, але вярнуўся з высылкі ўжо з трэцяй жонкай, нейкай польскай паняй.
I вось нарэшце Айчынная вайна. Іваноўскі бургамістрам пры нямецка-фашысцкай акупацыі ў Менску. Забіты куляй з-за руін на вуліцы421, калі ехаў у сваю ўстанову бургамістра. Даведалася пра гэта з газет у Маскве.
А вось што мне расказала Марыя Канстанцінаўна Хайноўская, загадчыца бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у 1960-я гг.
У часе нямецкай акупацыі Марыя Канет знаходзілася ў Менску і была, як яна казала, сувязной партызанкай. Яна часта наведвала бургамістра Іваноўскага. Праз яго атрымлівала патрэбныя ёй дакументы. Іваноўскі, даведаўшыся ад яе аб цяжкіх умовах жыцця маткі і сястры Янкі Купалы, аказаў ім дапамогу.
He раз дапамагаў савецкім падполыпчыкам у атрыманні патрэбных дакументаў. Паводле слоў Марыі Канстанцінаўны, у апошні час партызаны прапанавалі Іваноўскаму пакінуць бургамістраўства і перайсці да партызан, гарантуючы яму поўную бяспеку і вольную працу ў Савецкай краіне. Аднак Іваноўскі, раз ужо будучы арыштаваным савецкай уладай, не паверыў, што не будзе пакараны за бургамістраўства. I яго забілі.
Хто? Чаму ў газеце «Звязда» ў спіску выканаўцаў розных дыверсій у Менску з боку падпольшчыкаў і партызан было сказана: (дата) «Забіты бургамістр В. Іваноўскі», а ў дужках — «выканаўца невядомы». Калі гэта партызаны яго забілі, дык няўжо нельга было выясніць, па загадзе якога атрада партызан выкананы прысуд і хто яго выканаў? У некаторых паявілася здагадка, што, можа, немцы, пранюхаўшы сувязі Іваноўскага з партызанамі, самі яго прыбралі, склаўшы гэта на партызан, каб захаваць яго імя як вернага свайго паслугача. Так, як доктара Савіча ў «Сэрцы на далоні»...422. Можа, калі гісторыя і выясніць праўду?
Я пісала ўжо ў сваіх «Сцежках», як я была здзіўлена, пабачыўшы ў кватэры Янкі Купалы ў Полацку (люты 1917 г.) Уладзю Станкевічанку ў якасці жонкі Янкі. Я ведала, што яшчэ ў 1914—1915 гг. Уладзя шалела з кахання да Чэся Родзевіча, а Янка больш чымся абыякава адносіўся да Уладзі, а бывала, што і насміхаўся з яе.
Праз 50 год пасля гэтага Марыя Канстанцінаўна Хайноўская, якая доўгія гады была ў прыязных адносінах і з Янкам, і з Владкай, расказала мне, што жаніцьба іх была выпадковая — так неяк здарылася. Нібы Янка сам гаварыў пра гэта Хайноўскай. Тры гады Янка не хацеў браць шлюбу, але сваякі Владкі (я аб іх ніколі не чула) прымусілі аформіць шлюб. Так гэта было ці не так, ці гэта выдумка Хайноўскай — не ведаю.
У1965 г. я адведала Веру Дрэйзіну (дачку музыказнаўцы Юльяна Дрэйзіна). Успамінаючы мінулае, Вера расказала такі эпізод.
Яна не памятае ўжо, у якім годзе было 20-годдзе шлюбу Янкі з Владкай. Менская грамадскасць рыхтавалася адзначыць гэты
юбілей банкетам, і праф. Перцаў, спаткаўшы Янку, сказаў яму пра гэта і прасіў яго прысутнічаць на банкеце разам з жонкай. Янка абурыўся:
— Як? Дзень майго найгоршага няшчасця ў жыцці вы хочаце святкаваць? He пайду!..
Банкет сарваўся. Янка катэгарычна адмовіўся прысутнічаць на ім. Гэты факт пацвердзіла і Хайноўская.
Усё гэта факты з чужых вуснаў. А вось тое, што я сама бачыла.
Янка ў гэты час ужо не мог многа піць — вып’е два, сама больш тры кілішкі і салавее, тады ціханька ўстае з-за стала і, не зважаючы, якія б важныя госці ні сядзелі за сталом, выходзіць у сваю спальню і кладзецца спаць. Але затое Владка — дык і злічыць нельга, колькі яна магла выпіць, чарка ў чарку з усімі выпівала, іншых прымушала з ёй выпіць і розуму як быццам не траціла, гасцінна частавала ўсіх. <...>
У асобным пакоіку на Правіянцкай вуліцы жыла матка Янкі. Таксама і на другой ужо кватэры на вуліцы Кастрычніка (здаецца, тады інакш называлася гэта вуліца — не памятаю, дом быў супраць лазні)423. Аднак я ніколі не бачыла маткі за агульным сталом — ці то з гасцямі, ці без гасцей. Яна амаль ніколі не выходзіла са свайго пакоя. <„.>
У 1929 г. прыехала з Заходняй Беларусі мая матка адведаць мяне. Я павяла яе да Купалаў, пазнаёміла з маткай Янкі. Доўга сардэчна гаварылі з сабой дзве старушкі.
— Чаму ж гэта не Паўлінка мая сынова, — казала матка Янкі. — Чаму ж яна яму адказала? Як бы я шчасліва была!
— Бо дурная была, — адказала мая матка, — жартачкі — адмовіць такому важнаму чалавеку, як ваш сын.
Імя Уладзі як найлепш адпавядала яе характару. Уся паўната ўлады была ў яе руках. Дыктатар, дый толькі! А Янка бязвольна падпарадкаваўся ёй.
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў 1940 г. я атрымала ў Маскве дазвол адведаць сваіх бацькоў у Будславе. Праездам затрымалася ў Менску і, рэч вядомая, зайшла да Купалаў. Янка хацеў паказаць мне свае вершы, якія не былі яшчэ апублікава-
ны і якія я не ведала. Ключы ад шуфляд з яго архівам трымала пры сабе Владка. Яна ў гэты час клапацілася ля пліты ў кухні.
— Владка, дай ключы! — прасіў Янка.
— Вось знайшоў патрэбу каму паказваць! — пачула я голас з кухні.
— Ну, дай ключы, Владка!
— He маю часу. Пасля!
Доўга Янка хадзіў за ёй, просячы ключы. Нарэшце сама адамкнула шуфляду, дастала папку з рукапісамі, шпурнула на стол, а шуфляду зноў замкнула і ключ з сабой забрала.
Янка пачаў перабіраць лісткі з вершамі, падаваў мне і прасіў, каб уголас чытала. He паспела і двух вершаў прачытаць, як уляцела ў сталовую Владка, выхапіла з рук Янкі папку і пачала выбіраць лісты рукапісаў.
— Вось гэта можаш паказаць, — кажа, падаючы адзін лісток, — а гэты не трэба, — перавярнула другі. — Гэта абавязкова пашлі ў «Нзвестня»424, гэта — не трэба, — зноў сказала. — Гэта можаш паказаць.
I так вершы 3 ці 4 я прачытала, а рэшту Владка сабрала ўсё ў папку, закрыла яе і панесла замкнуць у шуфляду. Янка сядзеў моўчкі і не пратэставаў. Мы сумна паглядзелі адно аднаму ў вочы. Гаварыць не хацелася ды і не маглі.
У гасціным пакоі на пісьмовым стале стаялі фатаграфіі членаў ЦК і ўрада БССР, якія бывалі гасцямі ў доме Купалы. Але са зменай іх Владка мяняла і іх партрэты. Так, знікла са стала фота Язэпа Адамовіча, пасля Прышчэпава і іншых. На іх месцы паяўляліся новыя. Стаяла там фота і Алеся Ульянава, прадстаўніка Міністэрства замежных спраў СССР пры ўрадзе БССР. 3 А. Ульянавым я пазнаёмілася яшчэ ў Рызе ў пасольстве СССР у час маёй высыл кі з Латвіі. Гэта ён па загадзе пасла (а мо сакратара?) выдаў мне 12 тысяч латвійскіх рублёў на дарогу. Хугка пасля майго прыезду ў Менск я яго сустракала ў доме Купалаў. Ульянаў дапамог мне даволі хутка атрымаць савецкае грамадзянства, а пазней, у 1929 г., дапамог атрымаць маёй маме візу на прыезд з Заходняй Беларусі ў БССР.
3 Купалам Ульянаў быў у прыязных адносінах. He раз Ульянаў з жонкай бываў у Купалаў, і мы хадзілі да Ульянавых
у госці — Янка з Владкай і я з братам Зыгмусем. Зыгмусь даваў урокі беларускай мовы жонцы Ульянава.
Аднойчы (здаецца, гэта было ў 1929 г.) Янка, паказваючы на партрэт Ал. Ульянава:
— Вялікі правакатар. Я здзівілася.
— Чаму? — пытаю.
— А як жа, перш дапамог Тарашкевічу арганізаваць Грамаду425, а пасля памог палякам разагнаць яе.
— Няўжо гэта праўда?
— А як ты думала? Гэта яго работа.
— Чаму ж ты не зменіш са стала яго партрэта, калі гэта так?
— Гм... Яшчэ рана. Яшчэ ён важная шышка.
Заканчваючы апавяданне пра Ульянава, хачу сказаць пра мае апошняе спатканне з ім.
У 1932 г. я вярнулася з высылкі з Казані ў Маскву. Дзевяць месяцаў я была без працы, галадала б, каб не дапамога сябровак у Маскве. Даведаўшыся, што Алесь Ульянаў працуе ў Міністэрстве замежнага гандлю, я рашыла пайсці да яго папрасіць дапамагчы знайсці мне працу. Прыняў ён мяне вельмі холадна, быццам мы ніколі не былі знаёмы. Коратка сказаў, што нічым не можа мне дапамагчы. А праз якісь час даведалася, што і яго рэпрэсіравалі.
Цікава яшчэ адно. Пасля абмену Тарашкевіча з Аляхновічам Тарашкевіч у Маскве жыў якісь час на кватэры Ульянава і быў з ім у прыяцельскіх адносінах. Дык няўжо Тарашкевіч не ведаў пра тое, пра што мне гаварыў Янка? Мо Янка памыляўся?
Адносіны Янкі Купалы з Якубам Коласам былі карэктнымі на людзях, але не скажу, каб прыязныя. Колас часта бываў у Янкі. За сталом больш маўчаў, гарэлкі зусім не піў, часта глытаў лыжачку соды, якую заўсёды меў пры сабе. Калі не было гасцей, садзіліся за шахматны столік і гадзінамі моўчкі пасоўвалі шахматныя фігуры. Паміж іншым, у Музеі імя Я. Купалы вельмі ўдалая карціна (здаецца, Раманоўскага?), на якой паказаны абодва народныя паэты за шахматамі. Я часта бачыла ў жыцці
іранічную ўхмылку Янкі і спалоханыя вочы Коласа. Праўдзіва адлюстравана гэта ў карціне.
Асабліва не любіла Коласа Владка. Часта злосна насміхалася з яго. Памятаю, з якой нянавісцю яна мне гаварыла пра тое, што Колас паступіў у члены КПБ:
— На бруху палез у партыю. Чаго яму там патрэбна?
Праз колькі год, калі мне сказалі, што Владка прынята ў партыю, я доўга не магла слоў вымавіць ад здзіўлення. Я ж добра ведала яе погляды, яе адносіны да савецкай улады. I каб так крывіць душой? Быць да такой ступені фальшывым чалавекам? Чаго ж ты абуралася на Коласа? I ці не ты на бруху ўпаўзла туды?
Ая, якая ўсёй душой, усім сэрцам верыла ў партыю, я ніколі не буду членам гэтай вялікай сям’і савецкага народа.
He магу ў гэтай сувязі не прывесці выпіскі з лістоў да мяне старой бальшавічкі Софіі Сяргееўны Шамардзіной, жонкі былога старшыні Саўнаркама БССР — Язэпа Адамовіча.
«...Н прн всех обвдах — ты так всегда сохраняла свою настояіцую народную, советскую суіцность настоятего человека, коммуннста».
«Я так рада, что Макснм Танк так хорошо к тебе отнёсся. Спаснбо ему. Еслн бы я могла ему сама сказать о тебе — моём дорогом друге, настоятем человеке. Тебе законно быть в рядах КПСС, как незаконно в ней немало только по форме, а не по сушеству. Да н форма то бывает уродлнвой»...
Апошняе маё спатканне і апошняе развітанне з Янкам
1941 год. Масква. Першыя дні нашэсця гітлераўцаў. Менск у полымі пажараў, ужо заняты фашыстамі.
Што з Янкам і яго сям’ёй? Ці паспеў ён выбрацца з Менска? 3 трывогай у душы пабегла ў Саюз пісьменнікаў на вул. Вароўскага426. Там сказалі мне, што ён толькі што прыехаў у Маскву і знаходзіцца на кватэры свайго прыяцеля К. Елісеева. Бягу туды. Пасля сардэчнага прывітання ідзем у прасторную светлую