Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
і чыстую кухню і садзімся за стол снедаць. Янка, Владка і іх шафёр. Владка таропка і нервова апавядае, як амаль у апошнюю хвіліну вырваліся з Менска. Навокал густа падалі бомбы, дажджом сыпаліся асколкі бомб, палалі вуліцы. Гарэла ўжо ІПырокая вуліца, Пралетарская...427. Ледзьжывымі вырвался з пекла. Ужо ў дарозе даведаліся, што іх дом згарэў.
— А матка дзе? Анця? — пытаю.
— Мы не маглі ўсіх у адну машыну забраць, — адказвае Владка. — Яны схаваліся ў падвале. Там жа людзі яшчэ засталіся, памогуць ім выратавацца.
Нягледзячы на летні гарачы дзень, Янка сядзеў за сталом, накінуўшы на плечы паліто, як ніколі яшчэ пануры, прыгнечаны і маўклівы. Пры апошніх словах Владкі ён, не скончыўшы снедаць, падняўся ад стала і моўчкі пайшоў у спальню. Засталіся мы ў кухні ўтраіх. Шафёр таксама, панурыўшы галаву ў талерку, не прамовіў ніводнага слова. Але як толькі Владка выйшла на хвіліну з кухні, шафёр з нянавісцю ў вачах трасе кулаком услед ёй і з нейкай злоснай лютасцю і болем у вачах рве зубамі рукаў на локці. Мяне моцна здзівілі такія яго жэсты. Улучыўшы момант, калі Владка выйшла з дому чагосьці купіць у магазіне, я спыталася ў шафёра, што азначаюць яго мімічныя жэсты.
— Ну, як жа можна цярпець? — кажа ледзь не са слязьмі ў голасе. — Там, у Менску, засталася мая хворая жонка і дзеці. Што з імі? Можа, пагарэлі... Вось Якуб Колас... Ад’ехаў на сваёй машыне з Менска, спыніўся ў лесе, а свайго шафёра адправіў назад у Менск. А мяне гэта барыня пагнала аж у Маскву.
— Скажыце, — пытаю, — ці запраўды нельга было змясціцца ў машыне матцы і сястры?
— Чаму нельга? Машына вялікая, але ж гэта ведзьма набіла паўнюткую машыну розным барахлом — сукенкамі, футрамі, а матку не дазволіла забраць з сабой.
Я пайшла ў пакой да Янкі. Ён ляжаў на ложку, прыкрыўшыся палітом. Я прысела ля яго.
— Янка, а твой архіў, рукапісы? Ты забраў з сабой?
— Згарэла ўсё.
— Як жа ты мог пакінуць там? Гэта ж не твая асабістая ўласнасць, як футра ды касцюмы, гэта ж належыць усяму нашаму народу!
— Маўчы!
— He, Яначка, маўчаць аб гэтым нельга. Крычаць трэба! Помні, Янка, за тое, што ты пакінуў у палаючым доме матку і архіў — зямля родная не прыме ў сваё ўлонне твайго праху.
Сударга прабегла па яго твары, і я спужалася сваіх жорсткіх слоў.
— Даруй, Яначка, — гладзячы яго па валасах і твары, са слязьмі прамовіла. — Я бачу, як табе цяжка на душы. He гневайся на мяне.
Якісь час мы маўчалі, пасля я змяніла тэму гутаркі на ваенную.
— Як ты думаеш, Янка, скора нашы пагоняць немцаў назад?
— Гм... чаго захацела. Трыста год татары над рускімі панавалі, а цяпер трыста год немцы будуць панаваць. «Патрыятызм! Патрыятызм!» — крычаць. А скуль яго ўзяць, гэтага патрыятызму? Калгаснікаў абабралі да ніткі, у губу нечага ўлажыць, дзеці пухнуць з голаду. Сам бачыў. А хочуць, каб у іх патрыятызм быў.
Гутарка перайшла на сумныя падзеі 30-га года.
— Гэта ўсё палякі зрабілі, — кажа Янка.
— Як гэта палякі? Чаму? Што ты пляцеш?
— А ты гэтага не ведала? Палякі ў Заходняй Беларусі стараліся як мага знішчыць усю беларускую культуру, усё беларускае. Ну, і тут мы былі ім соллю ў вачах. А Масква не вельмі даражыла намі. Вось і знюхаліся, дамовіліся за ўзаемныя ўступкі і ўзаемныя выгады для сябе. Усіх пад корань, каго разагналі, а каго расстралялі.
Я не паверыла ў гэта. Я заўсёды лічыла, што Янка далёкі ад палітыкі і не надта што добра разбіраецца ў ёй.
Прыйшла Владка. Наша гутарка з Янкам спынілася, і я хутка развіталася з ім.
Пасля гэтага спаткання я больш не бачыла Янку.
Масква. 28 чэрвеня 1942 г., гадз. 23.30. Слухаю па радыё апошняе паведамленне.
«Скончался народный поэт БССР Янка Купала...»
Громам з яснага неба стукнула ў сэрца гэта трывожная вестка. Ледзь дачакалася раніцы і кінулася да тэлефону званіць у Саюз пісьменнікаў.
— Дзе памёр? — пытаю, бо ведала, што з Масквы ён паехаў у Казань.
— Здесь, в Москве.
— Где поконтся его тело?
— Завтра с 10 утра будет открыт доступ к его гробу в зданнн Союза пнсателей.
Назаўтра ў 9.30 падыходзіла да будынка Саюза. На дварэ поўна машын, міліцыі, вайсковых. Чуваць музыка жалобная. Яшчэ не пускаюць. Чакаю. Ужо 10, і 10.30, і 11 гадзін, а ўсё міліцыя не дапускае ў дзверы. Прыходзяць незнаёмыя мне людзі — і іх не прапускаюць. Пасядзяць з паўгадзіны ў палісаднічку, пачакаюць і з нічым адыходзяць кожны па сваёй справе. У 12 гадзін я настойліва дамагаюся прапусціць мяне да членаў пахароннай камісіі.
— Вот пошел председатель комнсснн, — паказваюць мне на Клімковіча, які праходзіць у двары з панурай галавой. Падбягаю да яго.
— Чаму не прапускаюць? Мне сказалі, што ў 10 гадзін будзе доступ, аўжо 12.
— Пачакайце яшчэ паўгадзінкі.
«Паўгадзіна» працягнулася ажда 13.30.
Я пачынаю скандаліць, патрабую выклікаць начальніка міліцыі.
— Што гэта такое? — крычу ўжо са слязамі. — Я, стары друг Купалы, блізкага і дарагога мне чалавека не магу адведаць?
— Ну, пропустнте уж её, — махнуў рукой начальнік міліцыі.
He чуючы ног пад сабой, узбягаю па сходах у залу. Высокавысока на катафалку стаіць труна, уся ў кветках. Наперадзе пад труной вялікі партрэт Купалы, а пад ім вялікімі літарамі напісана: «Мне сняцца сны аб Беларусі».
Абыходжу вакол катафалка — можа, з якога боку ўбачу твар яго. Нічога не відаць... Спынілася разгублена. Азіраюся наво-
кал. За дзвярыма ў калідоры ўбачыла знаёмых: Кузьма Чорны, Пятро Глебка, Лынькоў і яшчэ хтосьці. Падыходжу да іх.
— Дзе ён памёр? У Казані ці тут, у Маскве? I з чаго? He чуваць жа было, каб ён моцна хворы быў.
— Тут, у Маскве. Нядаўна прыехаў лячыцца ў крамлёўскай бальніцы. 3 сэрцам зрабілася дрэнна і... не вытрываў. Ад сэрца памёр.
— А ты ж была там? — паказваючы рукой на труну, пытае Кузьма Чорны. — Бачыла?
— Была. Але чаму вы так высока труну паставілі? Адно днішча відаць, а яго і не відаць.
На гэта мне ніхто не адказаў.
Калі я ў зале абыходзіла вакол катафалка, след у след за мной хадзіў якісь хлопец. I цяпер ён стаяў каля мяне і пільна прыглядаўся да мяне. Я, грэшная, падумала было, што якісь «сачком» сочыць за мной — а ў тыя часы гэта не навіна была, — і я, павярнуўшыся да яго, сярдзіта акінула вачыма з ног да галавы яго. Гэта заўважыў Кузьма.
— Вы не знаёмы? — пытае. — Пазнаёмся, гэта твой зямляк, ведае тваіх бацькоў і брата.
— Міхась Машара, — падаючы мне руку, адрэкамендаваўся гэты «сачком».
He да таго мне было, каб распытвацца ў яго, дзе і калі ён бачыў маіх бацькоў.
Пакуль мы гутарылі, якіясь дзве ці тры жанчыны падышлі і сказалі, што яны ўжо тры разы хадзілі на аэрадром спатыкаць цёцю Уладзю, але там сказалі ім, што самалёт не можа падняцца з Казані. Пойдуць яшчэ раз.
У гэты дзень мне трэ было атрымаць прадуктовыя карткі ў райана, і я намерылася збегаць туды.
— А ты прыйдзеш на жалобную паніхіду? — пытае Кузьма.
— Вядома, прыйду, гэта недалёка адсюль, праз паўгадзіны тут буду. А дзе і калі будзе паніхіда?
— Тут, у зале, у 5 гадзін, — паказаў рукой на друкаваныя доўганькія плакацікі на сценах. Плакацікі апавяшчалі, што жалобная паніхіда адбудзецца ў 5 гадзін, а крэмацыя ў 6 гадзін.
Атрымаўшы карткі, бягу зноў у Саюз. Падбягаю да брамы. Што гэта? Hi машын на двары, ні міліцыі. He чуваць і жалобней музыкі. Глянула на гадзіннікі — 3 гадзіны 45 хвілін. 3 пад’езда прыбіральшчыца вымятае смецце.
— Скажлте, гроб с телом народного поэта Купалы здесь еіцё?
— О-о, мнлочка, давно увезлн.
— Как? Ведь в 5 часов должна быть здесь паннхвда, а сейчас без 15 мннут 4? — і паказваю на плакацік.
— Ннчего не знаю, мнлая. Увезлн давно.
He памятаючы сябе, аглушаная такой неспадзеўкай, кінулася шукаць транспарт у крэматорый. Транспарт у гэтыя дні быў парушаны: то падача электраэнергіі спынялася, то яшчэ якое ліха спыняла pyx. I я з перасадкамі з тралейбуса на аўтобус, то бегла пешшу, то на трамваі ледзь з духам прымчалася да крэматорыя. Праз агароджу пабачыла, што і тут не бачна ні машын, ні людзей. Гадзіннік паказваў без 10 хвілін 5 гадзін.
У варотах крэматорыя вартаўнік.
— Ваш пропуск?
— Разрешнте пройтн. Я опоздала на вынос.
— Кого хороннть?
— Народного поэта Белорусснн Купалу.
— Давно все кончено, все разьехалнсь уже.
Як жа гэта так? Чаму? Як жа так здарылася, што я не змагла правесці Яго ў апошнюю дарогу? Чаму ашукалі?
Доўга не магла крануцца з месца, адысці ад варот. А пасля, прыгнечаная, атупелая ад болю душы, паплялася пешшу праз увесь горад дамоў.
А ў апошніх паведамленнях у 23.30 голас дыктара прамовіў: «Гражданская паннхмда по скончавшемся народном поэте Белорусснн Янке Купале состоялась в Союзе пнсателей в 5 часов. Кремацня в 6 часов вечера».
Я змагла толькі крыва ўсміхнуцца на гэту хлусню і нічога не разумела.
На другі дзень пасля пахарон прыляцела з Казані Владка. У гэты ж дзень я з ёй пабачылася. I яна расказала мне, як памёр
Янка. Ёй ужо расказалі адразу пасля яе прылёту. А было гэта нібы так.
У гэты трагічны вечар Янка быў у пакоі беларускіх пісьменнікаў на 12-м паверсе гасцініцы «Масква»428. Там хлопцы выпівалі, але Янка ў час свайго лячэння зусім не піў і ў іх ніводнай чаркі не выпіў. Каля гадзіны 11 -й вечара пайшоў ад іх спаць у свой пакой на 10-м паверсе. Праз 10 хвілін пасля яго выхаду зазваніў тэлефон у пакоі на 12-м паверсе.
— Сойднте вннз, — азваўся голас адміністратара. I калі яны сышлі, ім паказалі нанізу ў пралёце лесвіцы разбітае цела Купалы.
Тлумачылі гэты выпадак тым, што Янка, выйшаўшы з пакоя хлопцаў, адчуў сябе дрэнна, абапёрся на поручні лесвіцы, перахіліўся і, страціўшы прытомнасць, зваліўся ўніз.
Мы з Владкай пайшлі ў гасцініцу «Масква» на тое месца, адкуль ён зваліўся. Поручні ўсюды былі шырокія, настолькі шырокія, што на іх сядзець можна. Мы з ёй абапёрліся на поручнях, нахіліліся і пераканаліся, што калі б запраўды так было, як казалі, калі б яму зрабілася дрэнна, што аж страціў прытомнасць, то ні ў якім разе не мог перакуліцца. Цэнтр цяжару цела пацягнуў бы яго на сходы, а не праз поручні. А якім чынам белы туфель з аднэй нагі астаўся на сходах?
Усё гэта засталося для нас загадкай.
А праз якісь час я пачула новую версію. Мая прыяцелька, старая бальшавічка Анна Пятроўна Паздзеева, з якой я 15 гадоў жыла ў адным пакоі ў Маскве, працавала ў той час у адным вайсковым шпіталі. Туды прыбыў на працу новы шэф-кухар, які да гэтага працаваў у рэстаране гасцініцы «Масква».