Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
I вось у нядзелю 1 Мая я апранула сваю чырвоную сукенку, якую забрала з дому і несла ў пляцёнцы, і пайшлі з братам у касцёл на хоры. Арганісты быў няўмека, толькі тыкаў двума пальцамі абедзвюх рук у клавішы аргана, стараючыся выціснуць якуюсь мелодыю. А мой Казюк, хоць самавук, але нядрэнна іграў на фартэпіяна і аргане, нават класічныя творы.
Крыху адхілюся пры гэтым у мінулае.
...Аднаго разу ў Глыбокім Казя падмяніў у часе нядзельнай імшы арганістага. I акурат у гэтай самай урачыстай частцы імшы пасля «podniesiennia» прайграў на аргане куплеты Трыке з оп. «Евгеннй Онегнн»438. Паны-памешчыкі, якія прыязджалі ў касцёл на сваіх фаэтонах і садзіліся ў лаўках ля аўтара, павярнулі галовы ў бок аргана. А пасля імшы спыталіся ў ксяндза, хто сёння іграў на арганах.
— Наш арганісты, — адказаў ксёндз.
— He можа быць, — сказалі паны, — ён такой музыкі не ведае.
Так і не дазналіся, хто іграў куплеты Трыке.
...Я, як дачка арганістага, ведала, у якой частцы імшы кананічнае права дазваляе спяваць і на іншай мове, а не на лацінскай. Як надышла гэта частка пад назвай «ахвяраванне», брат звярнуўся да арганістага, запрапанаваў, што ён сыграе на
аргане, а я спяю песню. Арганісты з радасцю ўступіў Казю Mee­na пры аргане.
Я ў чырвонай сукенцы стала ля парапета хораў на віду ўсяго народу. Трэба зазначыць, што на гэты раз у касцёл папрыходзілі ўсе польскія чыноўнікі, усе паліцэйскія, мабыць, спяваць польскі гімн.
Пачаліся на аргане першыя такты ўступу да песні Stradelli, пасля якіх арган змаўкае, і я запела:
«Божа, даруй ты мне... — зноў музыка і далей: — Цябе малю я, божа, даруй!»
Што зрабілася ў касцёле! Увесь народ, як ёсць, адвярнуўся ад аўтара і павярнуў галовы да хораў. Жартачкі, першы раз у гэтым касцёле загучала песня на беларускай мове! Рукі ксяндза, які ўзняў угору патыну, а пасля келіх, дрыжаць так, што ледзь могуць утрымаць гэтыя прылады. Доўга працягваецца песня. Ксёндз не перарывае яе званочкам, як звычайна бывае, калі арганісты зацягне песню ці музыку. Усклаў рукі на аўтар і слухае.
Скончылася імша. Арганісты звяртаецца да брата са сваім клопатам: ксёндз загадаў яму зараз жа пасля канца імшы сыграць і заспяваць польскі гімн «Boze, cos PolskQ», а ён, бядак, не ўмее гэтага іграць.
(Рамейка баязлівы быў і не адважваўся зусім адмовіцца выконваць гэты гімн, пайшоў на ўступкі, таму і не паказаў мне свой адказ начальніку паліцыі.)
— Давайце я сыграю, — ахвотна згадзіўся Казя і сеў зноў за арган.
Першыя такты гімна пачаў ён у павольным тэмпе, як і належыць. А калі палякі ў касцёле падхапілі знаёмую мелодыю, заспявалі, Казя пачаў паскараць тэмп і дайшоў ледзь не да тэмпу мазуркі.
Адны ў касцёле спяваюць як і належыцца, павольна, другія стараюцца паспець за арганам; адны спяваюць сярэдзіну першай страфы, другія ўжо пяюць прыпеў, трэція пачынаюць новую страфу — адным словам, у касцёле запраўды каціны канцэрт — хоць ты вушы затыкай!
Прыбеглі мы з Казем з касцёла і чакаем буры ад Рамейкі за такую дэманстрацыю першамайскую. Але заместа наганяю, ён, нарваўшы ў садзіку кветак, паднёс мне букецік у падзяку за прыемную неспадзёўку.
Абгаіўшы свае ногі, мы сабраліся ў далейшую сваю падарожу. Ды не тут-то было! Без пропуску нельга было ні выйсці, ні выехаць за межы павета. А калі мы звярнуліся ў паліцыю з просьбай выдаць нам пропуск, нам адмовілі.
— Мы не ведаем, хто вы такія, можа, вы балынавікі.
Што ж нам рабіць? Пачакаўшы яшчэ з тыдзень, мы ціхачом накіраваліся назад у Пружаны. Адтуль ужо, змыліўшы чуйнасць польскай паліцыі, з рознымі прыгодамі падаліся праз Брэст у Вільню, адкуль неўзабаве Беларускі нацыянальны камітэт паслаў мяне ў Гродна ў якасці інструктара беларускіх школ.
Тамаш Грыб
Тое, пра што трэба сказаць, — самае труднае, самае светлае і самае балючае ў маім жыцці. Таму мне і цяжка было пачаць свае беглыя запіскі з гэтага.
Той, хто калісьці будзе чытаць пра Тамаша Грыба, хай даруе мне, калі не зусім складна будзе напісана і калі што будзе лішняе, непатрэбнае, чыста асабістае.
У сакавіку 1918 г. я з Жорнаўкі прыехала ў Менск па справах сваёй школы. У гэты час у Менску адбываўся беларускі кангрэс439. Я не была дэлегатам на гэтым кангрэсе, але, даведаўшыся, што у адным з пакояў Губернатарскага дома440 сабралася секцыя па народнай асвеце і культуры, пайшла туды паслухаць, пра што там будуць гаварыць.
Апранутая ў саматканую беларускую суконную світку, аздобленую узорам з аксамітных пасачкаў (не памятаю, хто мне яе падараваў год таму назад), у чырвонай хустачцы на галаве, абутая ў зграбныя лапцікі з беленькімі кужэльнымі анучачкамі (іншага абутку не мела, а лапцікі з анучкамі падаравала мне ў Жорнаўцы мая вучаніца), я стаяла ў дзвярах пакоя, дзе сабра-
лася культурна-асветная секцыя, і слухала выступленні якогась дэлегата з Віцебшчыны.
Ён даводзіў, што ніякіх школ з навучаннем на беларускай мове быць не можа і не павінна, бо, па-першае, гэта не мова, а «наречне русского языка», па-другое, што няма ніякіх падручнікаў па беларускай мове, няма ні граматыкі, ні правапісу і г. д.
Старшынёй секцыі быў Антон Лявіцкі. Ён заўважыў мяне ў дзвярах і, як скончыў сваю прамову віцебскі дэлегат, сказаў:
— Вось стаіць настаўніца беларускай школы ў Жорнаўцы. Хай яна раскажа нам, як яна вучыць дзяцей на роднай мове і якія ў яе рэзультаты. Хай яна скажа, ці патрэбны школы на роднай мове.
Я выйшла перад сабраннем дэлегатаў і пачала расказваць441.
Далей пра тое, што прачытала ў дзённіку Тамаша Грыба.
У гэты дзень Тамаш Грыб старшынстваваў на пленарным пасяджэнні кангрэса. Праходзячы па калідору са сваім таварышам, ён пабачыў нейкую вясковую дзяўчыну, якая гаварыла аб сваёй працы ў беларускай школе. Зацікавіўшыся, ён спыніўся, каб паслухаць да канца.
— Вось якую б я хацеў мець жонку! — сказаў свайму таварышу.
У сваім дзённіку ён пісаў, як улетку 1918 г. ён спаткаў мяне на вуліцы ў Менску. Я ішла, як відаць, з поля ў чырвонай сукенцы з вялікім снапом васількоў і румянкаў. Ува мне ён пазнаў тую дзяўчыну ў новенькіх лапціках, якая расказвала аб сваёй школе ў Жорнаўцы. Ён павярнуўся і пайшоў назіркам за мной у аддзел народнай асветы і, не пасмеўшы падысці і пазнаёміцца, прыслухоўваўся да маёй гутаркі ў аддзеле. Пазнаёмілася з ім аднойчы ў Мальвінкі Зароскай, аднак да майго выезду ў Мядзведзічы я рэдка сустракалася з ім і не ведала, дзе і чым ён займаецца.
Толькі з яго дзённіка пазней я даведалася, што ў гэтым часе ён разам з Палутай Бадуновай пачынаў арганізоўваць Беларускую партыю эсэраў442. Палуту Бадунову, настаўніцу з Гомеля, я сустракала раней, калі з Кіева я праз Менск накіроўвалася
ў Жорнаўку, але знаёма з ёй не была. Гэта была далёка ўжо немаладая жанчына з сівымі валасамі, але вельмі энергічная, «дзелавая»443.
I вось Тамаш у сваім дзённіку апісвае, як аднойчы вечарам у яго пакоі ён з Палутай абмяркоўвалі праграму будучай БПС-эраў. Тамаш сядзеў на спінцы крэсла, паставіўшы ногі на сядзенні. Раптам Палута падсела на гэта крэсла, абвіла рукамі яго калені і пачала гаварыць аб сваім каханні да яго, прызнаўшыся, што яна хоча мець дзіцё ад яго. Тамаш спужаўся, што старая баба закахалася ў яго, хацеў уцячы з пакоя, але Палута прадбачліва замкнула дзверы і ключ дзесьці схавала. Тады Тамаш выскачыў праз адкрытае вакно, пабег у Беларускую хатку на Конскім рынку і першы раз у жыцці, як ён піша, напіўся з гора, як свіннюк.
Я не памятаю, ці я чытала калі праграму БПС-Р444, але, як пазней мне гаварыў Тамаш, іх праграма значна рознілася ад праграмы правых рускіх эсэраў, а таксама ад левых эсэраў, хутчэй за ўсё, яна набліжалася да праграмы камуністычнай партыі, аднак марксістам Тамаш не быў. Ён жыў традыцыямі народнікаў, яго ідэалам быў Чарнышэўскі, рухаючай сілай рэвалюцыі ён лічыў не рабочы клас, а працоўнае сялянства, марыў аб сялянскай абшчыне, аб абшчынным карыстанні зямлі.
Наступнае спатканне з ім было ўжо ў Вільні ў красавіку 1919 г., калі я з братам Казем уцяклі з Мядзведзіч. У гэтыя дні ў Вільні адбываўся з’езд Віленшчыны, Гродзеншчыны445. Мы з братам пайшлі на з’езд паслухаць, што там адбываецца. Старшынёй прэзідыума быў Паўлюк Аляксюк. Асобнай групай на з’ездзе трымаліся члены БПС-Р на чале з Грыбам. He памятаю ўжо, па якому пытанню — на мой тады погляд, малазначнаму — распачаліся гарачыя спрэчкі паміж групай БПС-эраў з групай Алексюка, у выніку якіх група беларускіх эсэраў узнялася да выхада з залы, кідаючы абразлівыя словы ў бок панскіх падлыжнікаў. Праходзячы міма мяне, Маркевіч і мне кінуў у твар, як плявок, назваўшы мяне панскай падлыжніцай. Я не была дэлегаткай гэтага з’езда, не разумела прычын спрэчак і таму не ўзнялася пакідаць залу разам з групай Грыба. Моцна
пакрыўджаная кінутай мне ў твар абразай, бо ніколі не падзяляла пазіцый алексюкоўцаў, я моцна расплакалася. А за дзвярыма, пакінуўшы з’езд, беларускія эсэры пяюць ва ўсю моц гімн «Ад веку мы спалі», перашкаджаючы гэтым алексюкоўцам весці далей дэбаты. Нарэшце і я з заплаканым тварам выскачыла за дзверы і накінулася на Грыба, горача пратэстуючы супраць абразы мяне.
— Якім правам вы назвалі мяне панскім падлыжнікам? — крычалая. -Я жне ведала, чаго выўздыбіліся. Трэ было вытлумачыць.
— А не трэба быць дзікай, — адказаў Грыб, — уступайце ў нашу партыю, тады будзеце разумець.
I пайшлі ўсе ў другі пакой на партыйную нараду. А я разам з братам ужо не вярнулася ў залу.
Я не лічыла сябе і не хацела быць палітычнай дзяячкай і не збіралася ўступаць ні ў якую партыю. Я лічыла тады, што можна весці культурна-асветную працу без палітычнай дзейнасці.
Праз некалькі дзён мяне накіравалі ў Гродна ў якасці інструктара беларускіх школ.
А гэты з’езд у Вільні выбраў Беларускую раду, якая аказалася ў буржуазных руках алексюкоўцаў. У Гродне старшынёй Рады быў Аляксюк, а яго бліжэйшымі памочнікамі Тодар Вернікоўскі і Квяцінскі.
Сустрэліся мы з Тамашом у Гародні. Разам арганізоўвалі Грамаду беларускай моладзі. Тамаш чытаў лекцыі на розныя тэмы і для настаўнікаў, і наогул для моладзі. Зараз жа пасля свайго прыезду пачаў выдаваць пад сваім рэдактарствам газету «Родны край», у якой супрацоўнічалі яго бліжэйшы сябра Маркевіч, Янка Чарапун (наездамі бываў у Гародні) і я. Уся наша дзейнасць праходзіла ў беларускім клубе на вул. Палявой, 8. Толькі рэдакцыя «Роднага краю» змяшчалася ў маленькім пакойчыку Беларускай рады, з якой Тамаш не меў нічога супольнага і заўсёды быў у варожых адносінах да яе кіраўніцтва.