Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
Праз некалькі год пасля гэтага прыехалі да нас гэты хлопец з бацькам прасіць майго бацьку на вяселле хлапца, прывезлі гасцінцаў — каўбас, сала, яек.
Будучы ўжо ў 7-м класе Віленскай гімназіі Нездзюравай і Райсмілер, я расказала пра гэты «камень» выкладчыку прыродазнаўства немцу Райсмілер — мужу дачкі Нездзюравай. Ён зацікавіўся і папрасіў мяне прывезці з дому і паказаць яму гэты «камень». Вярнуўшыся з канікул, я здуру перадала яго Райсмілеру і больш яго не бачыла.
У 1930 г. у падвальнай агульнай камеры ГПУ ў Менску я расказала гэту гісторыю. У камеры ў гэты час было шмат зняволеных жанчын, сярод якіх былі і раскулачаныя, якія чакалі высылкі. Адна з іх, жанчына сярэдняга веку, выслухаўшы маё апавяданне, азвалася:
— А гэта мы ведаем. У нас заўсёды так лечаць ад укусаў шалёнай жывёлай. Толькі ў нас крыху інакш гэта робяць.
Зацікаўленая, я пачала распытваць, што гэта за «камень» і як ім лечаць.
— А гэта зусім не камень, а рог лося, — пачала яна расказваць. — У нас рэжуць яго кружочкамі, яны белыя. Кладуць іх у гліняны гаршочак, шчыльна закрываюць, абмазваюць глінай накрыўку, каб дух не выходзіў адтуль, і ставяць у печ, дзе палаюць ужо дровы. Як выцяпліцца печ і астыне крыху, дастаюць з жару гаршчок, а як астыне адкрываюць накрыўку. Пялёсткі рога ад перагрэву робяцца такога ж колеру, як ваш «камень», —
цёмна-жоўтага з зялёнымі пералівамі. Гэтымі пялёсткамі абкладаюць усю руку ці нагу, якая была ўкушана шалёным, — усё, дзе толькі прыстаюць пялёсткі, і абвязваюць. Праз якісь час, калі пялёсткі адвальваюцца, іх акуратна сабіраюць і закапваюць глыбока ў зямлю, каб часам хатняя жывёла не выкапала і не наелася. А хворую руку ці нагу зноў абкладваюць новымі пялёсткамі, дзе толькі яны прыліпаюць, і так да таго часу, пакуль яны ўжо нідзе не трымаюцца.
Спосабу вываркі ў малацэ, каб аднавіць пялёсткам здольнасць прыліпаць, яны не ведалі. Іх спосаб нявыгадны тым, што патрабуе вялікай затраты ласінага рога, якога не так лёгка дастаць.
Шмат каму з медыкаў і хімікаў я расказвала пра гэты народны спосаб лячэння ад шаленства, спадзеючыся, што зацікавяцца ім, правераць. Можа, і ад іншых хвароб вылечвае ласіны рог, але нешта не чуваць, каб хто гэтым займаўся.
Ларыса Геніуш
21.07.89 г.
Чытаю Мележа «Подых навальніцы». Глушак... Глушак — бацька і сын Яўхім... Чытаю, а на думку ўсплываюць Геніушы, Ларыса. I да таго прыліпла гэта думка, што і чытаць замінае.
...3 1960 года да сённяшняга дня я атрымала ад яе 75 лістоў. Вось першы з іх (у скарачэнні).
Зэльва26/ХІ 1960 г.
Паважаная сяброўка! Мы даўжэйшы час жылі ў Празе і вельмі хацелі бы з Вамі ўбачыцца. Калі маеце хоць малую магчымасць, дык вельмі шчыра запрашаем Вас да нас у госці... Зробіце нам гэтым вялікую радасць, а думаю, што і самыя не пашкадуеце. Прыехаць можаце на неабмежаваны час...
...а пакуль што моцна сціскаем Вашу руку і чакаем!
Ларыса і Янка Геніушы.
Р. S. Расцалуем, калі прыедзеце.
А вось урыўкі з яе апошняга ліста 16/IV 69 г.
«Паўлінка, не прыязджайце да нас... як нам ёсць, так ёсць, але мы баімся ў хату чужых людзей... як мы ўстанем і што з’ямо, гэта наша справа, а вось чужы чалавек — гэта дысананс у нашым жыцці, і мы будзем адчуваць сябе не ўдома.
...Гневайся — не гневайся, Паўлінка, як хочаш, але ў кожнага ёсць свае асяроддзе, свой уклад жыцця, да якога ён прывык. Мы не паддаемся ніякаму перавыхоўванню: дарэмны твае намаганні. У цябе, Паўлінка, свае сябры, у нас свае, якія таксама раяць нам быць самім».
У канцы пісьма папярэджанне:
«К.алі б ты была ў нас, дык не веру, ці маглі б друкавацца твае ўспаміны».
Дык у чым жа справа? Чаму такі рэзкі паварот у адносінах нашых?
Трэба расказаць усё ад самага пачатку.
Атрымаўшы першы ліст у 1960 г., я вельмі была здзіўлена. Хто такія Геніушы? Першы раз сустракаю гэта прозвішча. «Мы даўжэйшы час жылі ў Празе...» Хто-небудзь з беларускіх стыпендыятаў у Празе? Ведаю, што некаторыя абітурыенты з Віленскай беларускай і Дзвінскай беларускай гімназіі выязджалі ў Прагу вучыцца ў Карлавым універсітэце455. 3 віленскіх гімназістаў нікога не ведаю, а калі гэта былы мой вучань з Дзвінскай беларускай гімназіі, дык няўжо ж я не ўспомніла б гэта прозвішча?
Я коратка адпісала, папрасіўшы прабачэння за маю старую памяць, бо ніяк не магу ўспомніць, дзе мы сустракаліся, дзе бачыліся. Хутка ў адказ Янка напісаў, што нідзе мы не сустракаліся, нідзе не бачыліся, але ён у Празе ведаў Тамаша Грыба, а ад яго чуў і аба мне.
Пасля гэтага пачала пісаць да мяне ўжо Ларыса. Яна прыехала ў Прагу якраз на пахаванне Тамаша. Пры жыцці яго не ведала, але пасля яго смерці Русак прынёс ёй папку з маімі лістамі да Тамаша, мае фота і срэбны партсігар, які я падаравалаТамашуўГроднеў 1919г. Наадваротнайкрышцыпартсігара быў выгравіраваны надпіс:
«Нам не страшна злажыць сваё шчасце на аўтар Бацькаўшчыны Журавінка».
Ларыса пісала, якое вялікае ўражанне на яе зрабілі мае лісты, фота, што нават збіралася напісаць паэму аба мне. Папку з лістамі Русак ёй не пакінуў (у яго застаўся ўвесь архіў Тамаша), але выпрасіла ў яго толькі гэты партсігар на памятку. На жаль, гэты партсігар загінуў у часе іх арышту ў 1945 г. і высылкі ў лагеры на поўнач Расіі. Я не прыдала значэння таму, што, як яна пісала, у Празе выйшаў зборнік яе вершаў. Ці мала паяўляецца вершаплётаў, якія лічаць сябе паэтамі? Але мяне насцярожылі некаторыя весткі з яе лістоў аб сабе. Піша, што дзядзька Захарка вельмі яе любіў і памёр амаль на яе руках, што гэты дзядзька цярпець не мог недавяркаў... Знаком мне «давярак». Што ж яны за людзі, гэтыя Геніушы? Чым яны дыхаюць?
Будучы неяк у Менску, я спыталася ў Рыгора Раманавіча Шырмы, ці ведае ён іх. Ведае, Янка Г. быўу Шырмы. Пры гэтым Рыгор Раманавіч зморшчыўся і адно толькі сказаў: «Думаюць старымі катэгорыямі». Як гэта зразумець? I перш, чымся паехаць да іх пазнаёміцца, я рашыла напісаць перш аб сабе. Сказала ў лісце, што, нягледзячы на ўсё тое, што мне прыйшлося перажыць пасля прыезду ў Савецкую Беларусь, я ў душы камуністка, хаця, на жаль, і без партбілета; што амаль з дзіцячых год я, як і Тамаш, перакананая атэістка. 3 гэтага часу наша перапіска спынілася (ужо не памятаю, хто з нас першы перарваў перапіску).
3 таго часу прайшло некалькі год. I вось у 1968 годзе трапіў мне ў рукі зборнік вершаў Ларысы Геніуш «Невадам з Нёмана», які зрабіў на мяне вялікае ўражанне. Я пабачыла, што яна не нейкі там вершаплёт, а таленавітая паэтэса, пры гэтым з гэтага зборніка павеяла на мяне такім блізкім, родным, узбудзіла такія пачуцці, што я напісала ёй гарачы, сардэчны ліст. У адказ яна зараз жа прыслала мне свой зборнік з надпісам: «Паўліне Мядзёлцы, любай “Журавінцы”, злажыўшай жыццё сваё і шчасце на аўтар Бацькаўшчыны.
3 вялікай любоўю Ларыса Геніуш.
Зэльва 20/VI-68».
Зноў пачалася актыўная перапіска, і я пачала рыхтавацца да паездкі ў Зэльву. А тут дайшлі да мяне чуткі, што Еўдакія Лось выступіла ў СП з забойчай крытыкай Ларысы Геніуш, публічна перад сходам рвала на часткі зборнік вершаў і ні то нагамі TanTana вырваныя лісткі, ні то паліла іх456. Прычыны я не ведала, і яе паводзіны мяне абурылі да глыбіні душы. Тым больш, што аб Еўдакіі Лось я чула толькі самыя дрэнныя водзывы як аб чалавеку.
He магу пры гэтым не прыгадаць, як мяне з ёй пазнаёмілі. Я сядзела ў бібліятэцы СП. Увайшла туды Лось. «Пазнаёмцеся, — звярнулася да мяне Марыя Канстанцінаўна457, загадчыца бібліятэкі. — Паўліна Мядзёлка», — і паказала на мяне. Еўдакія павярнулася бокам да мяне і нядбайна працягнула сваю руку, не гледзячы на мяне. Я нават разгубілася ад такой пагарды і яе ганарыстасці. А яна тут жа павярнулася да мяне спіной і, не прамовіўшы ніводнага слова, стала пільна разглядаць кнігі на стэлажах. «Ну і тып! — падумала я. — Ну і культура чалавека!»
Яшчэ да гэтага масквічкі са здзіўленнем гаварылі мне аб перадачы па тэлевізіі выступлення паэтаў братніх савецкіх рэспублік. Усе паэты віталі гледачоў на сваёй роднай мове. Толькі адна Еўдакія Лось гаварыла на агульнадаступнай мове і ніводнага слова не сказала па-беларуску. <.„>
Што ж датычыцца да яе расправы са зборнікам вершаў Ларысы Геніуш, дык мне вытлумачылі гэта (Танк і Ул. Караткевіч) як звычайную бабскую зайздрасць супраць больш таленавітай паэтэсы, чымся сама Лось.
Аднак прычыны былі і іншыя, аб чым скажу далей. Яшчэ да маёй паездкі ў Зэльву мне расказалі ў Менску аб Ларысе Г. як аб чалавеку з няўстойлівым характарам, часта зменлівымі настроямі, у якой «сем пятніц на тыдні», пры гэтым з хваравітай маніяй праследавання. Гэта хвароба нярэдка паяўлялася ў людзей, якія ў часе культу перанеслі цяжкія выпрабаванні. На гэту хваробу і я хварэла якісь час.
I вось у верасні 1968 г. я ў Зэльве. 3 лістоў Ларысы я ведала, што яны жывуць без грамадзянства. Янка паказаў мне свой пашпарт, які ім выдалі пасля вызвалення з лагераў у 1956 г.
У пашпарце на першай старонцы запісана: «Без гражданства», а ў дужках «бывшнй гражданнн Чехословацкой республнкн». Ларыса расказала, што да іх прыязджалі М. Танк і Я. Брыль. Яны ўмаўлялі іх прыняць савецкае грамадзянства, аб усім дамовіцца з кім трэба, і як толькі атрымаюць грамадзянства, зараз жа Ларысу прымуць у Саюз пісьменнікаў, і яна будзе атрымліваць ад СП пенсію 100 рб. у месяц.
— Дык у чым жа справа? — пытаю. — Чаму не падаеце заявы аб грамадзянстве?
Выразнага адказу на мае пытанне на гэты раз я не атрымала. А ў наступны вечар, калі я ўжо ляжала ў ложку ў адведзеным мне асобным пакоі, прыйшла Ларыса ў начной кашулі, прысела на маёй пасцелі і пачала расказваць аб сваім жыцці.
Мне цяжка перадаць усю яе гаворку, бо і гаварыла яна неяк бязладна, пераскокваючы з аднае тэмы на другую і зноў варочаючыся да перарванага, а на мяне рабіла такое ўражанне яе апавяданне, што ў маёй галаве ўсё памутнела. Аднак паспрабую аднавіць у памяці хаця б толькі ўрыўкі. Дык вось што яна расказала.
Дзед яе трымаў 18 парабкаў, не памятаю ўжо колькі зямлі, але можна меркаваць па колькасці парабкаў. Бацька ўжо менш меў зямлі на сваім фальварку. Пры савецкай уладзе бацькі і ўся іх сям’я трапілі на высылку (мабыць, пры раскулачванні), і там дзесьці загінула частка сям’і. Рэшта пазней апынуліся ў Польшчы — сястра і, здаецца, брат. Ларыса ў 1936 г. выехала да мужа ў Прагу458, і там яны жылі да 1945 г. Жылося ім там вельмі добра. У той час, як многія з беларускіх эмігрантаў галадалі ў Празе, Геніушы некаторых падкормлівалі. Падчас захопу фашыстамі Чэхаславакіі немцы прымушалі ўсіх жыхароў Прагі аб’яднацца па нацыянальнай прыналежнасці ў так званую самапомач. Аб’ядналіся ў самапомач і беларусы. Аднойчы кіраўнік гэтай арганізацыі сабраў усіх членаў самапомачы (забылася прозвішча гэтага кіраўніка — ні то Рагуля, ні то Родзька)459 і запрапанаваў падпісаць падрыхтаваную ўжо хвалебную тэлеграму Гітлеру з выразамі вернападданых пачуццяў. Увесь сход быў ашаломлены гэтай прапановай, і ніхто