• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

    Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 612с.
    Мінск 2018
    123.36 МБ
    Беларусь, мая старонка, Куток беднаты, Жыве Шыла, Грыб, Мамонька — Будзеш жыць і ты.
    Бываў і элегантны малады мужчына, у візітцы, белым капелюшы, з лясачкай у руках. Звалі яго Леонам. Ці то румын ці які іншы аўстрыяк. Гаварыў дрэнна па-руску. Як пасля выяснілася, гэта з дакументамі нейкага замежнага камерсанта падпольна працаваў у Менску камуніст. На частых нарадах у нашай кватэры паўстала пытанне аб арганізацыі Тайнага паўстаначнага камітэта. У склад гэтага камітэта ўваходзілі прадстаўнікі ад трох партый: ад камуністычнай партыі — Леон, якому даручана была разведка, ад БПС-Р — Тамаш Грыб, займаўся арганізацыйнай справай, і ад левых эсэраў — Каладзей (псеўданім Студня). Студні даручана было наладзіць сувязь з Чырвонай арміяй. Кожны з іх быў звязаны толькі з трыма ці то пяццю асобамі.
    (Калі пра гэта пісала ў 1-й кнізе сваіх успамінаў «Сцежкамі жыцця», рэдактар рукапісу Янка Шарахоўскі ў сваёй аблыжнай рэцэнзіі напісаў, што ўсё гэта неверагодна, бо камуністы не маглі супрацоўнічаць з эсэрамі. Другія рэдактары бачылі труднасці ў гэтай частцы рукапісу ў тым, што я не магу пацвердзіць гэта дакументамі, пратаколамі, і няведама, ці быў гэты камітэт зарэгістраваны ў савецкіх органах за лініяй фронту. Таму ў апошняй рэдакцыі рукапісу гэты фрагмент быў зменены. Цяпер пішу так, як гэта было сапраўды.)
    Дзеля поўнай канспірацыі, на выпадак вобыску, рашылі ніякіх пратаколаў не пісаць. Каладзей-Студня хутка знік з Менска, і ці удалося яму перабрацца за лінію фронту і наладзіць сувязь з Чырвонай арміяй — не ведаю.
    Леон выдаў Тамашу на арганізацыйныя справы 60 тысяч рублёў царскімі пяцісоткамі. Трымаць такія грошы дома было небяспечна. Пакінуўшы на першыя выдаткі 10 пяцісотак, рэшту грошай запакавала ў паперу, зашыла ў мяшочак і панясла на схоў да ксяндза-беларуса Абрантовіча. Ён у гэты час быў рэктарам духоўнай семінарыі ў Менску. Я прасіла схаваць яго гэта і толькі мне выдаваць, калі будзе патрэба. Абрантовіч не спытаўся, што ў гэтым мяшэчку, але, мабыць, здагадаўся, чыё гэта і на якую справу і чаму да яго я звярнулася. Ён ахвотна згадзіўся схаваць у сябе.
    (У часе нашага арышту з дазволу палкоўніка Літэўскага, які прыехаў з Варшавы расследаваць нашу справу, да мяне ў жаночую вязніцу прыйшла на спатканне Пэля Радкевічанка. Я прасіла яе зайсці да кс. Абрантовіча ад майго імя і ўзяць частку грошай на перадачы для нас. Ці была яна ў яго і ці частку грошай, ці ўсё яна забрала — не ведаю, бо ўжо больш я ніколі не бачыла ні Пэлі, ні Абрантовіча. Як пазней даведалася, кс. Абрантовіч выехаў у Кітай, там ён быў ужо біскупам і загінуў пры разрыве бомбы ў час вызваленчай вайны ў Кітаі449.)
    Былі створаны павятовыя, губернскія ТПК таксама па прынцыпу троек (ці то пяцёрак).
    Усе далейшыя падзеі апісаны ў раздзеле «У лапах белапольскай дэфензівы» 1 -га варыянта «Сцежак». У апошняй рэдакцыі выкінуты старонкі, у якіх апавядаецца, як мне ўдалося пазбавіцца ў часе вобыску і арышту «Інструкцыі тайным паўстанчым Камітэтам», напісанай рукой Тамаша. Каб гэта трапіла ў рукі жандараў, даволі было б такога доказу для нашага расстрэлу.
    Апусціла я ў гэтым раздзеле і такі факт, аб якім мы даведаліся ўжо на эміграцыі ў Літве.
    31 мая 1920 г. шэф дэфензівы Красуцкі апавядаў Тамашу, што гэтай ноччу мы будзем расстраляны. За дзень-два да гэтага трое сяброў Тамаша, занепакоеныя лесам яго, пайшлі да афіцэра II аддзела Генеральнага штаба пэпээсаўцу (польская партыя сацыялістаў) Ваявудскаму і заявілі яму, што калі расстраляюць Грыба, дык будуць узарваны ўсе масты пры ад-
    ступленні польскай арміі, паляцяць дзясяткі першых галоў польскага камандавання. «Мы аб’яўляем вам тэрор. Вы можаце і нас арыштаваць і разам з ім расстраляць. Мы свядома ідзем на гэта, але і без нас будзе зроблена тое, што трэба» — так заявілі сябры Грыба.
    Пэпээсавец Ваявудскі быў знаёмы з Тамашом яшчэ ў Вільні да нашага першага арышту ў Гродне, прыходзіў у нашу кватэру і ў Менску для нейкіх перагавораў з Тамашом ад імя ППС. I вось, выслухаўшы такую заяву ад сяброў Тамаша, адпусціў іх, а сам пабег да галоўнакамандуючага ген. Шаптыцкага і ўгаворваў яго, што палякам нявыгадна расстрэльваць Грыба, рабіць з яго нацыянальнага героя, што гэта можа пашкодзіць польскім інтарэсам на крэсах. Шаптыцкі згадзіўся з довадамі Ваявудскага і ў яго прысутнасці пазваніў Красуцкаму і сказаў:
    — Za wlos z giowy Hryba pan whisna glowa odpowiesz.
    — Jutro pan general moze mnie rozstrelac, a dzisiaj w nocy ja go rozstrel?450, — адказаў Красуцкі. Кончылася тым, што ў гэтую ноч загадай ген. Шаптыцкага знялі з пасады Красуцкага, а на яго месца прызначылі другога.
    Усю ноч мы не спалі і чакалі, што вось-вось прыйдуць за намі і павядуць на Камароўку, дзе звычайна расстрэльвалі. I нямала былі здзіўлены, калі дачакаліся раніцы, засталіся жывымі, а праз пару дзён ад вартаўнікоў даведаліся, што заместа Красуцкага паявіўся новы шэф дэфензівы.
    (He закончана. Пазней дапішу.)
    Кастрычнік 1968
    3 гутарак у маёй паездцы Мінск — Зэльва — Маладзечна. 8—22 верасня 1968 г.
    Расказаў Віталі Вольскі
    У часе Вялікай Айчыннай вайны Панамарэнка сазваў беларускіх пісьменнікаў, якія былі ў той час у Маскве (на гэтым сходзе прысутнічаў і Віталі Вольскі), і ў канцы гутарак па розных
    справах сказаў, што Варашылаў і Будзённы ўзнімаюць пытанні аб вызваленні Андрэя Александровіча, які быў асуджаны ГПУ на 15 гадоў. Панамарэнка хоча ведаць думку ў гэтай справе пісьменнікаў — варта яго вызваляць ці не. Запанавала цяжкая невыносная паўза. Усе панура паспушчалі вочы, не смеючы ці мо баючыся выказаць сваю думку. Цяжкае маўчанне зацягвалася.
    — Ну, дык як жа, таварышы? — перарваў цішыню Панамарэнка.
    Нарэшце пачуўся глухі голас Кандрата Крапівы:
    — Няхай сядзіць там, дзе сядзіць.
    — У мяне больш пытанняў няма, — закончыў бяседу Панамарэнка.
    He гледзячы адны адным у вочы, моўчкі, панура разышліся нашы пісьменнікі.
    Калі я пра гэта расказала ў Маладзечне Ермаловічу Мікалаю Іванавічу, на гэта ён адказаў:
    — Нельга сурова вініць Крапіву, бо Андрэй Александровіч шмат панапісваў фалыпывых даносаў на многіх пісьменнікаў, вядома, пад прымусам, таму так Крапіва і выказаў сваю думку.
    Праўда гэта ці не?
    Апавяданне Ніны Мікалаеўны Улашчык
    1938 год. Ніна працуе выкладчыцай мовы і літаратуры ў тэхнікуме.
    Аднойчы ў часе перапынку пасля ўрока ёй сказалі, што хтосьці некалькі разоў выклікаў яе да тэлефона, але не кажа, хто яе пытае. Неўзабаве зноў званок.
    — Калі ў вас канчаюцца вашы ўрокі? — пытаюць.
    — Яшчэ праз гадзіну.
    — Слухайце, што вам будуць гаварыць і не прапусціце ніводнага слова. 3 вамі гавораць з ГПУ. Як кончыце працу, адразу, нікуды не заходзячы, прыходзьце ў бюро прапускоў ГПУ. Там ужо будзе чакаць вас наш супрацоўнік і правядзе вас у габінет. Абсалютна ніхто пра гэта не павінен ведаць.
    Сэрца зледзянела. Ці мала было вядома выпадкаў, калі вось так выклікалі чалавека ў гэту ўстанову, і той знікаў, дамоў не варочаўся. Што ж рабіць? Дома маці хворая і двое дзяцей, і яны не будуць ведаць, дзе яна, калі не вернецца дамоў. Сястра Оля працуе ў Доме ўрада. Як Ніна правяла апошні ўрок — не памятае — у галаве мяцеліца...
    Ідучы міма Дома ўрада, спынілася ў роздуме. Эх, была не была! Семь бед — однн ответ! Зайшла да сястры Олі і сказала, каб ведала, дзе яна, калі не вернецца дамоў.
    У кабінеце ГПУ ёй запрапанавалі — ні больш ні менш, як быць сакрэтным інфарматарам і даносіць на ўсіх знаёмых, асабліва іх цікавілі навукоўцы, сярод іх у Ніны было шмат добра знаёмых. Для пачатку прапанавалі ёй падпісаць ужо гатовую «інфармацыю». Прачытала яна і з абурэннем сказала:
    — Але ж я і гэтага чалавека не ведаю і ніколі нічога пра яго не чула! Як жа я магу ад свайго імя падпісваць гэта?
    — А это не нмеет ннкакого значення — знаете вы его нлн нет. Нужна ваша подпнсь н только.
    Ніна адмаўлялася ад усіх прапаноў.
    — Як я буду ў вочы глядзець людзям і сваім дзецям, калі буду хлусню пісаць аб людзях?
    — He такнх мы заставлялн н вас заставнм!
    Трое сутак яе не адпускалі, пераводзілі з аднаго пакоя ў другі, ад аднаго супрацоўніка да другога, трэцяга. Дні і ночы валкавалі і то пагрозамі, грубасцю, то ласкавымі абяцанкамі «всех благ земных» умаўлялі згадзіцца. Атупелая, зняможаная, яна сядзела, панурыўшы голаў, і маўчала.
    Аднае ноччу якісь маладзенькі лейтэнант, прыстаўлены да яе, сам знямогся і заснуў, паклаўшы голаў на свой локаць на стале. А крыху воддаль ад яго локця ляжаў рэвальвер на стале. Варта было толькі руку Ніне працягнуць, і рэвальвер быў бы ў яе руцэ. «Але што з таго? — падумала. — Дзеці, дзеля якіх трэба неяк перанесці ўсё і выжыць». Прачнуўся лейтэнанцік, пабачыў сваё аружжа на стале і спалохана ўтаропіўся на Ніну. Яна змагла толькі крыва ўсміхнуцца. Лейтэнант моўчкі схапіўся за рэвальвер. У яго ўжо не хапала сіл прымушаць яе.
    Але як толькі даходзілі з калідора чыесьці крокі, ён стукаў па стале кулаком, рэвальверам і крычаў на ўсю моц:
    — Ты, сволочь контрреволюцнонная! Долго еіцё будешь упорствовать? — і ўсялякая іншая лаянка сыпалася з яго горла. Але як толысі заціхалі крокі ў калідоры, ён зноў змаўкаў.
    На чацвёртыя суткі гэты ж лейтэнант апавясціў, што яе адвядзе ён у турму.
    — Кушалн что-лмбо в этн днн? — спытаў. — Я вам нз буфета сейчас постараюсь достать. Надо подкрепнться, a то там нескоро еіцё подадут пніцу.
    Прынёс булку з маслам і каўбасой.
    — Спаснбо, но я ннчего не могу проглотнть, — сказала Ніна і не дакранулася да булкі. Яна толькі папрасіла прынесці з дому змену бялізны і якісь адзетак у дарогу. Аказалася, што яны самі пабывалі ўжо ў яе доме, але дома нікога не было, вісеў замок.
    Толькі ў перасыльнай турме ў Оршы знайшла Ніну яе сястра Оля і прывезла адзетак. А матку і дзяцей адвезла да сваякоў на вёску. Ніну саслалі ў Калыму ў лагер на 5 гадоў. Яшчэ не скончыўся яе тэрмін, як выбухнула вайна, і яшчэ 5 гадоў там прабыла, але ўжо «расканваіраваная».
    Забэйда-Суміцкі
    22/Х 1968 г.
    У... (1963) годзе з газет я даведалася, што ў Менск прыехаў з Прагі вядомы спявак-беларус Забэйда-Суміцкі. У пачатку 50-х гг., будучы ў Адама Станкевіча451 ў Вільні, бачыла ў яго пакоі вялікі партрэт Забэйды-Суміцкага і праслухала ў грамзапісу ў яго выкананні беларускія народныя песні. Кс. Адам сказаў, што ў часе белапольскай акупацыі Забэйда-Суміцкі выступаў з канцэртамі ў Вільні і меў вялікі поспех, асабліва сярод беларусаў. Яго ледзь не на руках насілі.