Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
— Хто цябе заб’е?
— Там на дварэ чакаюць мяне. Заб’юць за тое, што я адышла ад іх.
— Пачакай, пойдзеш разам з намі.
Я вярнулася ў настаўніцкую і расказала аб гэтым. Усей грамадой, акружыўшы між сабой сваю падшэфную, мы вышлі са школы. Непадалёк ад дзвярэй стаялі дзве групы юнакоў і дзяўчат, курылі, нават і дзяўчаты курылі. Пабачыўшы нас, пачалі разбягацца. Аднак адну з дзяўчат нам удалося затрымаць. Яна рукамі і нагамі адбівалася, стараючыся вырвацца з нашых рук, нават зубамі баранілася — укусіла руку завуча, але-такі ўцягнулі мы яе ў школу. Камсорг тэй школы, у якой мы часова займаліся, апазнаў гэту дзяўчыну, і мы яе адпусцілі. Але праз яе раскрылі злачынную шайку, і неўзабаве адбыўся над ёй суд.
Скончылася фінская вайна, і мы вярнуліся ў свой школьны будынак на Валакаламскай шашы поруч з МАІ406. Мяне прызначылі завучам школы. Аднойчы, праходзячы па калідоры, пачула з аднаго класа дзікі рогат вучняў і істэрычны крык настаўніка. Я ўвайшла ў клас і... аслупянела. Настаўнік, збялелы, узняўшы ўгору абедзве рукі са сціснутымі кулакамі, з непрытомнымі вачыма крычаў да зрыву голасу. Настаўніцкі стол, уся падлога былі засыпаны грашыма — і паперкі ад 1 рубля да 3 рублёў і срэбная драбніца. 3 маім уваходам смех вучняў адразу заціх, усе ўсталі, а настаўнік усё нема крычаў. Бачачы яго ў такім амаль непрытомным стане, я спакойна папрасіла яго пайсці ў настаўніцкую, каб супакоіўся. Як толькі ён выйшаў, я звярнулася да вучняў з пытаннем, што гэта азначае. I яны расказалі.
Трэба зазначыць, што гэты выкладчык фізікі быў ужо даволі пажылы чалавек і вельмі неахайны меў выгляд: паношанае, выцертае паліто, якое ніколі не знімаў, на шыі, як у Плюшкіна, ці то брудны шалік, ці то панчоха, твар няголены... Гэта ўжо крыху пазней не дапускалі ў клас настаўніка, калі ён прыходзіў у школу непаголены, а тады яшчэ не звярталі на гэта ўвагі.
I вось вучні расказалі. Аднойчы на уроку гэты настаўнік, пахаджваючы па класе, знайшоў на падлозе манетку ў 20 капеек. Падняў, паглядзеў на яе: «О, хтосьці згубіў. Добра, будзе мне на трамвай», — сказаў і сунуў 20 капеек у сваю кішэню. На другі яго ўрок вучні паклалі на жалабку класнай дошкі дзве манеты
па 20 капеек. Як і ў першы раз, настаўнік здзіўлена прамовіўшы: «Опять деньгн! Хорошо. На трамвай будет», — паклаў сабе ў кішэню. Перад трэцім яго урокам вучні загадзя змовіліся і... засыпалі яго грашыма.
Хто ж у гэтым вінен? Каго трэба палаяць? I аднаго, і другіх. Вучням я сказала, што нягожа здзекавацца са старога ўжо, змучанага, можа, і згаладалага ў час вайны чалавека, калі, не падумаўшы, ён і зрабіў якуюсь памылку. Яго пашкадаваць трэба, а не здзекавацца. Да званка з урока мы прагутарылі на гэту тэму. Адчула, што вучні зразумелі і раскаяліся, бо без маёй падказкі прышла ў настаўніцкую дэлегацыя ад класа, перапрашаючы настаўніка за свой учынак.
Успамінаецца яшчэ адзін выпадак у 6-м класе, у якім я была класным кіраўніком.
Вучань Ялтуноўскі, сын прафесара МАІ, быў надзвычай ціхі, далікатны, ветлівы хлопчык, вучыўся па ўсіх прадметах на выдатна. Таму і неўзлюбілі яго хлопцы-невучы і найбольш недысцыплінаваныя. Ну, і таўклі яго, білі на кожным перапынку. А ён стаіць, прытуліўшыся да сцяны, і маўкліва церпіць злосныя пабоі. I чым больш я за яго заступалася, чым больш старалася ўтаймаваць раз’юшаных, тым больш жорстка збівалі ціхоню Ялтуноўскага. Я ўжо і не ведала, што рабіць, каб спыніць такія здзекі з беднага, безабароннага хлопца. I нарэшце прыдумала: папрасіла прафесара Ялтуноўскага прыйсці да мяне ў школу.
— Ці расказваў вам сын, як абыходзяцца з ім яго калегі, як б’юць яго няшчадна?
— He, сын ніколі не скардзіцца ні на кога.
Я расказала прафесару ўсю сітуацыю і што я не бачу іншага выхаду, як той, каб бацька пагутарыў з сынам.
— Вы самі былі калісь хлапчуком і не раз, пэўна, бачылі такія адносіны паміж хлопцамі. Парайце вы яму, каб ён сам сябе абараняў. Хай не церпіць маўкліва пабоі, а дасць здачы так, каб у другі раз той не сунуўся да яго. Мне, як педагогу, нягожа даваць яму такую параду, а вам, бацьку, гэта зручней зрабіць.
У наступны дзень, падчас вялікай перамены, прыбягае ў настаўніцкую адзін з хлапцоў і крычыць:
— Паўліна Вікенцьеўна, Ялтуноўскі пабіў Ягорава!
Я быццам не чую. Праз хвіліну ляціць другі:
— Паўліна Вікенцьеўна, ЯлтуноўскітакударыўЯгорава, што ў яго кроў з носа палілася.
Я таксама не звяртаю ўвагі і не бягу ратаваць Ягорава. I што б вы думалі? 3 гэтага дня перасталі хлопцы таўчы Ялтуноўскага, а з часам і пасябравалі з ім. He ведаю, ці з пункту гледжання педагогікі добры ці дрэнны такі метад, але вынікі аказаліся добрымі.
У 6-м класе праходзілі мы «Песню про купца Калашннкова» Лермантава. I вось аднойчы, увайшоўшы ў клас, бачу на дошцы размашыстым почыркам напісана: «Ой ты гой есл, Паулнна Внкентьевна!». Клас насцярожана сочыць за мной, як я буду рэагаваць на гэта. Я прачытала, усміхнулася:
— Ну, а далей што? Чаму ж далей не напісалі? А ну, напішыце «Песню про Паулнну Внкентьевну». Цікава, як вы прадоўжыце.
— А што ж, і праўда, напішам! — заахвоціліся, загаманілі. Выбралі творчую трупу з трох найбольш здольных, праз якісь час яшчэ двое далучыліся, і праз тыдзень у сценгазеце паявілася:
«Песня про Полнну Внкентьевну, про её любнмых отлнчннков да про лодырей буйных молодцев»
Ой ты гой есн, Полнна Внкентьевна! Про тебя нашу песню сложмлн мы, Про твонх любнмых отлнчнлков Да про лодырей буйных молодцев. Мы сложнлн её на старннный лад, А чнтать будем под всеобшнй смех.
He сняет на небе солнце красное, He любуются нм тучкн сннне;
За столом снднт за учнтельскпм,
Снднт грозная Полнна Внкентьевна. Позадн её черна досочка, Супротнв её сндят чннно в ряд Красны девушкн, добры молодцы, Перед нею раскрыт да журналшце. Начннает урок во славу школьную, В удовольствне одннм, во печаль другнм. Вот она задаёт вопрос по грамматнке. Много рук взвнлось — отвечать хотят... й выходпт вперёд отвечать урок Наш ударннк Столов, буйный молодец (Он прославшіся свонм удальством: Прочность столнка в классе пробуя, Он так стукнул по нём удалой ногой, Что учнтельсклй стол на трн четвертн Разломал-разбнл на утеху друзей). Начннает рассказ. Ох, как он говорнт!.. Слово Гоголю предоставнм мы, Нбо нашн слова слншком бледные.
«Нван Нвановнч нмеет необыкновенный дар говорнть чрезвычайно прнятно. Господн, как он говорнт! Это опіушенне можно сравннть только с тем, когда у вас ніцут в голове нлн потнхоньку проводят пальцамн по вашей пятке. Слушаешь, слушаешь н голову повесншь. Прнятно. Чрезвычайно прнятно. Как сон после купання».
(Гоголь)
Без запнночкн отвечает все й по русскому чнслнтся он отлнчннком.
Вот лдёт второй добрый молодец Ко доске ко чёрненькой отвечать урок. Нз-под курткн нз-под бархатной Чуть повыше брюк опустнвшнхся Торчнт скомканный да сорочкм клок.
Подпершнся в бок рукой правою, Запнхнвает другой он сорочку в штаны. Ожндает вопроса от учнтеля.
Трюкды задан был по уроку вопрос. й услышав то, добрый молодец Побледнел в лнце, как осенннй снег, Бойкн очн его затуманялнсь, Между снльных плеч пробежал мороз, На раскрытых устах слово замерло... — Ставьте «плохо» мне, не учнл урок... — Однак с места ты говоршь горазд. Жаль, что без толку часто мелешь вздор 14 мешаешь нам обьяснять урок. He к тебе ль подходят слова Гоголя. Как контраст речн Нвана Нвановнча — С небольшнм напшм добавленнем:
«Нван Ннкнфоровнч, напротнв, больше молчнт (отвечая урок), но зато, еслн влегшт словцо (во время обьяснення), то держнсь только: Отбреет пуіце тупой брнтвы».
(по Гоголю)
Вот н третнй вдёт отвечать урок. Он подходнт к столу да вразвалочку, В дужку согнутый. Тороплйвый шаг. В штанах лыжных заплетается.
Вот беспомоіцно лепетать начал. Голос тоненькнй прерывается, Комарнный пйск еле слышнтся.
Вдруг замолк совсем...
Опустші он в землю очн ясные. Опустнл головушку на худую грудь. 14 понятно всем, дело ясное: В ковше знання не мочнл он губ, Заглянуть в кніігу недосуг было.
Вот нахмурллась свет-Внкентьевна, Навела свон очн зоркме, Словно ястреб выглянула с высоты небес На младого голубя снзокрылого.
Вот промолвлла слово грозное К этнм молодцам незадачлнвым: — Гей вы, добры нашн молодцы, Аль вы думу затанлн нечестнвую? Алн славы класса вашего не желаете? Аль учёба честная вам прнскучнла? Вы ведь с классамн соревнуетесь. Место первое вы должны занять. Первакм в сводке все ведь радуются, Что смелей нм гулять co товаршцн. А которы тянут вннз свой класс, Тех презреннем клеймят да насмешкамн. Непрллнчно же вам, добрым молодцам, Подводнть свой класс под насмешкн злы. А нз роду-то вы ведь трудяіцнх 14 семьёю вскормлены все советскою.
Отвечает так костюм лыжный нам: — Гей ты гой есн, Полнна Віікентьевна! He корн ты меня, недостойного;
Сердца жаркого не утолнть кннгою. Дум о девушках не прогнать ннкак. Ходят плавно онн, будто лебедушкн, Смотрят сладко, как голубушкн,
Молвят слово — соловей поёт. Как не вюку нх, я н сам не свой. Кннга за рукн не цепляется, Урок в классе тож мне на ум нейдёт. Отпустн ты меня с мнром до дому На гулянье на вольное, на раздольное! He отпустншь добром — я н сам уйду407.
14 сказала, смеясь, Полнна Влкентьевна: — Ну, мой друг дорогой, я твоей беде,
Твоему горю пособнть постараюся. Во возьмн дневннчок свой с отметкамн,
Возьмн паспорт ешё, на года посмотря, Взвесь, продумай все крепкой думою. До какнх же лет тебе снднем сндеть, Тяжкнм грузом быть школе, матерн? Как возьмёшься за ум, за учебннкн — Все мы радостью на тебя не нарадуемся. He одумаешься — не прогневайся: Пред учкомом ты накраснеешься, С дневннком в роно прогуляешься.
Ай, ребята, пойте, только гуслн стройте, Ай, ребята, смейтесь — дело разумейте-с. Уж потешьте вы добрых роднтелей Н своего классного руководнтеля.
Вясной 1947 г. памёр мой бацька ў Будславе. Мама засталася адна. Забраць яе к сабе ў Маскву я не магла — не мела сваёй жылплошчы, проста занядбала паклапаціцца аб гэтым. Жыла з прыяцелькай408 у невялічкім пакойчыку ў 13 1/2 кв. м. камунальнай кватэры. Памясціць матку ў каменны мяшок, яе, якая ўсё жыццё свае правяла на вёсцы ў працы на агародзе, каля хатняй гаспадаркі, — гэта значыць скараціць яе жыццё. Ды і не прывыкла б яна ў такім веку да гарадскога жыцця. Трэ было мне пераязджаць у родны кут, каб дагледзець матку на старасці год. Аднак і боязна было, каб горшай бяды не нарабіць ёй сваім пераездам. Адведваючы год таму назад бацькоў, бачыла, што там не вельмі спрыяльная атмасфера для мяне. Культаўскія парадкі ў Будславе моцна адчуваліся. Сёй-той ведаў там, што я ў 1930 г. была арыштавана і выслана ў Казань. Яшчэ не забыліся пра так званую нацдэмаўшчыну. I калі што-небудзь зноў са мной там здарыцца, матка не перажыве гэтага або з торбай за плячыма пойдзе па вёсках жабраваць. Трэба з кім параіцца.