Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
Адным словам, шпіёнка, контррэвалюцыянерка, ды і толькі! Аж валасы мае дыбам сталі. Я пачала абвяргаць, тлумачыць, патрабавала праверкі ў адпаведных органах. Аднак мяне няўважна слухалі, перашэптваліся начальніцы. Пасля Дубровіна пачала ўголас чытаць маю аўтабіяграфію. Дайшоўшы да таго месца, дзе я пісала, што ў 1919 г. была арыштавана белапалякамі
ў Горадні, а пасля ў 1920 г. у Менску і сядзела ў турмах Варшавы і Вронках, Дубровіна здзекліва засмяялася:
— Подумаешь, кэкймй революцйоннымй заслугамй хвастается, что сйдела в польскйх тюрьмах!
— Я не хвастаюсь, а пшпу, где я в этй годы была, почему в школе не работала.
— А почему вы не пйшете о Белорусской Раде?
— Это же не йсторйческйй трактат пйсала, а свою автобйографню. К Белорусской Раде я нйкакого отношенйя не ймела.
— А к «Нашей Нйве» тоже не нмелй ннкакого отношенйя?
— Нмела. Этого не отрйцаю н не стыжусь, так как в дореволюцнонное время «Наша Ніва» была прогрессйвной газетой, в ней сотруднйчалй революцйонеры БурбйС, Алойзэ ПашкевйчЦётка, народные поэты Беларусн Янка Купала, Якуб Колас.
— йшь, как она чйтает нам полйтграмоту! Хватат! Еслй нужно, проверйм. Можете йдтй.
А гэта тая самая Дубровіна, на якую я ледзь не малілася...
Праз тыдзень зноў выклікае мяне Дубровіна. Падае мне паперку: «Ознакомьтесь й всего хорошего!» А ў паперцы было сказана: «Освобождается от педагогйческой работы ввйду непрйгодностй к этой работе». Вось табе і атрымала «атэстацыю».
Зноў паўгода без працы. Куды ні ткнуся, дзе напэўна ведаю, што ёсць вакантнае месца — у бібліятэку, карэктарам у выдавецтва, — усюды адны і тыя ж пытанні:
— Почему не работаете в школе?
— По состоянйю здоровья. Врачй запрешают.
— Есть у вас кто за гранйцей?
— В Западной Белоруссйй старйкй-родйтелй.
— Перепйсываетесь с нймй?
— Перепйсываюсь. Мне нечего стыдйться свойх полунншйх старйков.
— Пока нйчего вам предложйть не можем.
Дарэмна абівала парогі ў пошуках працы, цярпела ўніжэнне, недаверлівыя позіркі, адмахванне ад мяне, як ад пракажонай. Неяк даведалася, што ў Міністэрстве замежнага гандлю працуе якімсь начальнікам Алесь Ульянаў, той самы Ульянаў, які
пры маёй высылцы з Латвіі ў 1925 г. выдаў мне ў Савецкім пасольстве грашовую дапамогу, з якім пазней у Менску сустракалася ў доме Купалы і разам з Янкам, Уладкай і братам Зыгмусем хадзіла да Ульянавых у госці. Рашыла схадзіць да яго ў міністэрства і папрасіць дапамагчы мне ўладкавацца дзе на працу. Калі падышла да яго стала, ён зрабіў выгляд, што не пазнаў мяне, нават не прыпадняўся з крэсла, не адказаў на «дзень добры». He ўзнімаючы вачэй на мяне, суха сказаў, што нічым не можа мне дапамагчы. Адыходзячы ад яго, я ўспомніла адну гутарку з Янкам Купалам у Менску ў 1927-1928 гг.
На пісьмовым стале ў Янкі стаяла фота гэтага Ульянава, і Янка, паказваючы на яго, сказаў: «Вялікі правакатар». На маё здзіўленае нямое запытанне дабавіў:
— Ну а як жа? Перш дапамог Тарашкевічу стварыць Рабочасялянскую Грамаду, а пасля памог разграміць яе і пасадзіць Тарашкевіча за краты.
— Дык чаму ты трымаеш на сваім стале яго фота?
— Уладка не дазваляе зняць — ён яшчэ вялікі начальнік, улада!
Але і Ульянаў не ўтрымаўся. 3 газет пазней даведалася, што ён арыштаваны як вораг народа.
He ўтрымалася на сваім месцы і загадчыца гарана Людміла Віктараўна Дубровіна. У газеце паявіўся артыкул супроць яе. Нібы яна, дачка царскага палкоўніка, скрыла ад партыі сваё паходжанне. Пералічаліся ў гэтым артыкуле яшчэ якіясь яе грахі. Праўда, у хуткім часе газета дала адбой: нічым, аказваецца, яна не грэшна, а пацярпела ад несправядлівага паклёпу на яе з боку якогась злоўмысніка. Аднак з пасады ў гарана яе знялі, а на яе месца была прызначана Анастасія Дзмітраўна Сяргеева, былая дырэктар 1 -й узорнай школы, у якой я колісь працавала.
Я набралася адвагі пайсці да яе на прыём.
— Знаю, знаю, голубушка, что с тобой нехорошо, несправедлнво поступйлн. У меня есть возможностн всё провермть. Через недельку позвонн мне.
I вось з другога паўгоддзя 1938 г. мяне паслала гарана на працу ў 156-ю школу Ленінградскага раёна. Запрапанавалі
мне 5-я і 6-я класы. Прагледзеўшы журналы гэтых класаў, я ўсцешылася: праграма па рускай мове і літаратуры пройдзена своечасова, паспяховасць вучняў добрая — па 1—2 двойкі на клас, большасць ацэнак — 4 і 5. Лёгка будзе працаваць. Аднак з першых жа ўрокаў прыйшло горкае расчараванне. Аказалася, што з пройдзенага праграмнага матарыялу вучні нічагусенькі не ведаюць. Першая дыктоўка для праверкі, хаця і лёгкая, дала жудасныя вынікі: па аднэй-дзве тройкі, рэшта — двойкі і адзінкі. Як жа гэта так? Чаму такое разыходжанне з запісамі ў журналах пройдзеных па праграме тэм і ацэнак? Аказалася, што мой папярэднік-настаўнікбыўхваравіты чалавек. He паспее ён пачаць урок, як клас зашуміць, загудзе: «Пачытайце нам казку!» I настаўнік, затыкаючы вушы і балюча зморшчыўшы твар, саступае: «Хорошо, хорошо, я вам почлтаю». I цэлы ўрок чытае ім казкі ці якое апавяданне, а ў журнале запісвае належную па праграме тэму і выстаўляе фіктыўныя ацэнкі.
Дысцыпліна ва ўсіх класах ад 3-х да 7-х жудасная. За ўсю сваю педагагічную працу нідзе такога не бачыла. Бывала, хвілін 15— 20 пройдзе, а настаўнік не можа пачаць урока: то ўшчыняецца бойка сярод хлопцаў, то раптам адзін ускочыць з нагамі на парту і пачынае танцаваць, то, угледзеўшы праз вакно штосьці цікавае, усе кідаюцца да вакна і падымаюць галдзёж. Аднойчы падчас урока ўрываецца ў клас якісь падшыванец з 4-га класа і, не зважаючы на настаўніка, выклікае з класа свайго сябрука. А калі я з абурэннем загадала яму пакінуць клас, ён падбег да стала, шпурлянуў на падлогу журнал, чарнілку, а пасля аднэй рукой схапіў мяне за каўнер жакета, а другой размахнуўся, каб ударыць мяне. Я адчула холад у твары, але, як дрэсіроўшчык драпежнікаў, смела глядзела ў вочы нахабніка, так што той усё ж такі не адважыўся ўдарыць і выскачыў з класа. А ў маёй калегі быў такі выпадак. Яна праводзіла дыктоўку. Адзін з найбольш недысцыплінаваных яе вучняў падсеў да другога хлопца, каб ад яго спісваць дыктоўку. Настаўніца запрапанавала яму сесці на сваё месца. Справа была вясной, вокны былі расчынены. Гэты хлопец устаў, падышоў да вакна, вылез праз вакно і стаў на гзымсе, вузкім настолькі, што толькі ступні ног
на ім змяшчаліся (клас быў на 3-м паверсе). Настаўніца струхлела ад страху. Каб вучні не зашумелі і не патрывожылі яго — зваліцца ж можа з 3-га паверха! — усіх выправадзіла ў калідор, а сама пачала спакойна і ласкава ўпрошваць свавольніка, каб увайшоў праз вакно ў клас.
— Як звалюся, дык табе дадуць дзесяць год! — з насмешкай адказаў хлопец на яе ўгаворы. Ужо ідзе трэці ўрок, а ён і не думае ўваходзіць у клас. На перапынках вучняў не выпускалі на школьны двор, баючыся, каб той, загледзеўшыся на сяброў, не зваліўся. Ніякія ўгаворы не памагалі. Тады пазванілі начальніку міліцыі, просячы яго дапамогі, каб прыслаў пажарнікаў зняць хлопца са сцяны.
Прыйшоў сам начальнік міліцыі і, стоячы ўнізе, пачаў весці з ім перагаворы. А той, стоячы на гзымсе 3-га паверха і спіной прытуліўшыся да сцяны, раскрыў сваю шырынку і стаў паліваць галаву начальніка. I толькі як скончыліся ўсе ўрокі, усунуўся ў клас і пайшоў дамоў.
Ды што казаць аб настаўніках, якія цярпелі ад такіх хуліганаў, бо выгнаць з класа вучня настаўнік не меў права, выключыць са школы таксама не дазвалялася, калі адзін вучань шпурлянуў вазонам у бок завуча, а другі выкруціў палец самой дырэктарцы школы.
Такое становішча з дысцыплінай было ва многіх школах. У адной школе здарыўся такі выпадак.
Скончыўшы ўрок у 5-м класе, адна пажылая і заслужаная настаўніца затрымалася ў класе, гутарачы з групай вучняў. Адзін з хлопцаў у канцы класа голасна сказаў якуюсь непрыстойнасць. Настаўніца прызвала яго да парадку, зрабіла заўвагу яму. А ён, паклаўшы рукі ў кішэню, праходзячы міма настаўніцы: «Пайшла ты к...» — заборыстым матам адказаў на яе заўвагу. Абураная да глыбіні душы, яна і не памятае, як механічна ўзняла руку і пляснула яму па твары. Выпадак надзвычайны. Настаўніца ўдарыла вучня! I за гэты ўчынак настаўніцу знялі з працы ў школе. А гэтаму вучню — хоць бы што! Загадчык гарана, шкадуючы заслужаную настаўніцу, не ведаў, што яму рабіць і па тэлефоне прасіў парады ў наркама
асветы Пацёмкіна. Наркам выклікаў да сябе гэту настаўніцу, выслухаў яе і загадаў: настаўніцу аднавіць на працы ў гэтай школе, а таго хлопца выключыць са школы без права паступлення ў другую школу. Такая пастанова наркама маланкай разнеслася па ўсіх школах Масквы і зрабіла вялікае ўражанне на вучняў. 3 таго часу значна паспакайнела ў школах, лягчэй уздыхнулі настаўнікі. Апроч таго, наркам асветы выдаў няпісаны загад, паводле якога ў школах аднаўляўся калісь скасаваны карцар для злосных парушальнікаў дысцыпліны і іншыя раней забароненыя кары. Адразу пасля гэтага школы пачалі нармальна працаваць.
Дзейнічала ў Маскве якаясь злачынная шайка, якая ставіла сабе мэтай дэмаралізаваць школьнікаў. Ім падсоўвалі парнаграфічную літаратуру, 20-гадовыя юнакі заваблівалі падлеткаў у сваю шайку і, правёўшы адпаведную апрацоўку іх, пад пагрозай смерці змушалі іх на злачынныя ўчынкі. Такі факт расказаў мне бацька-шахцёр, як трапіў яго сын у трудкалонію. Тое самае здарылася з сынам інспектара райана, камуністкі, ленінскай ардэнаноскі, якая з прычыны сваёй загружанасці працай — і службовай, і грамадскай — не дагледзела сына (бацька яго загінуў у фінскую вайну).
Аднойчы ў нашу школу прыйшоў адзін палкоўнік, прасіў прыняць сваю дачку, узяць над ёй апеку, бо ён удавец, а яе ўжо захапіла вуліца. Мы яе прынялі, адна наша настаўніца прыняла на сябе клопаты па даглядзе за ёй. Дзяўчынка ў 6-м класе пачала выпраўляцца ў вучобе, адышла ад нягоднай кампаніі. У часе фінскай вайны нашу школу занялі пад казарму, а мы праводзілі заняткі ў суседняй школе ў трэцюю змену. I вось аднаго разу скончыліся заняткі а гадзіне 11-й вечара, усе школьнікі ўжо разышліся, пачалі і мы, настаўнікі, збірацца дахаты. Выходжу я з настаўніцкай і бачу гэту дзяўчынку, дачку палкоўніка, стаіць адна ў калідоры.
— Чаму ж ты дахаты не ідзеш? Чакаеш каго? — пытаю.
— Мяне зараз заб’юць, — глуха адказала яна.