Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
што я з Заходняй Беларусі, польскія акупанты прызнаюць толькі царкоўны шлюб. А мы з пераканання атэісты і на захацелі браць царкоўнага шлюбу, таму не мелі дакумента ні аб «своде», ні аб «разводе». Я даўно не маю весткі аб былым мужу і не ведаю, жыў ён дзе ці загінуў.
Нарэшце я пераканала яго, і запісалі ў пасведчанні так, як паказала ў анкеце, аднак у дужках напісалі: «документом не подтверждено».
У Казані ў гэты час шмат было высланых. Спаміж іх быў адзін нейкі прафесар з добра пасівелымі галавой і калматай барадой. Я часта яго бачыла ў Наркамасвеце. Супрацоўнікі казалі, што гэта нейкі важны з партыі правых эсэраў. Ён таксама даведаўся, што я з ліку высланых і, упэўнены, што я з’яўляюся яго аднадумцам, даволі адкрыта выказваў свае думкі: «На кровн н костях народных строят свой “соцнялнзм”». Аднойчы пахваліўся, якую «паслугу» аказаў савецкай уладзе. Праектавалі пабудову якогась завода. «Гнблое место. Нельзя там стронть! Еслн н построят — через год-два надо будет сноснть. Меня вызвалн как спецналнста проконсультнровать проект постройкн, н я дал положнтельное заключенне. Стройтесь, нндустрналнзнруйтесь! Все равно нн черта у вас не получнтся!»
I я зноў успомніла горацкіх прафесарскіх зуброў: «А нам на наш век хватнт!». Яшчэ раз пераканалася, што спаміж бязвінна зняволеных, высланых ёсць і такія спецыялісты-шкоднікі, як гэты стары прафесар-інжынер. Ой, які ж цяжкі час мы перажываем!
Усе, каго я сустракала з высланых, ведалі, на які тэрмін яны былі высланы, а я пра сябе нічога не ведала і рашыла выясніць сваю долю. Пайшла на прыём да якогась начальніка ГПУ.
— Скажыце, на які тэрмін я выслана сюды? — пытаю.
— Я вашай справы не чытаў і не ведаю, — адказаў, — але думаю, што не болып як на 3—5 гадоў.
Незадаволеная такім адказам, я праз якісь час дабілася да вышэйшага чына з такім запытаннем, і зноў такі самы адказ.
Наступіла вясна 1932 г. У красавіку мне даюць адпачынак. Ці я магу куды выехаць з Казані? Ведаю, што Чаржынскі хацеў
паехаць у якісь курорт у Татрэспубліцы і яму не дазволілі выехаць з Казані.
Я зноў іду ў ГПУ, пытаюся, ці магу я выехаць у час свайго водпуску ў Маскву.
— С нашей стороны возраженнй нет.
— У вас я не могу добмться ясного ответа о сроке своей высылкн. Скажнте, куда н к кому мне обратнться с этам вопросом в Москве.
— Прнходнте завтра к 6 вечера.
Назаўтра падаў мне на лісточку паперы нумар тэлефона.
— По прнезде в Москву позвоннте по этому телефону, назовнте свою фамнлню н скажнте, что прнехалн нз Казанн.
Затрымаўшыся ў Маскве на кватэры ў Ані, я ў той жа вечар пазваніла па гэтым нумары. Мне адказалі, што назаўтра ў 4 гадзіны будзе выпісаны мне пропуск.
Прыняў мяне афіцэр з двума ромбамі ў пятліцах, Морыкаў. Распытаўся, у якіх варунках я сядзела ў Маскве і ў Менску, як цяпер сябе адчуваю.
— Ннчего, поправнлась немного, работаю.
— А нам нзвестно, что вы опять пснховать сталн.
— Ну, еслн самн знаете, тем лучше, а я не хочу прнкндываться казанской снротой. Лучше скажнте, на какой срок я выслана, а то я до снх пор этого не знаю.
— А какая разннца? Допустнм, на год, на трн. 14 смотря по обстоятельствам, по вашему поведенню, мы можем ешё дать год, ешё трн н так до бесконечностн. А можем н через полгода вас отпустнть.
Я панікла галавой. I праўда, чаго я дабіваюся? Яны ўсё могуць...
— Еслм вам там не нравнтся, пншнте заявленне о пересмотре вашего дела. Я ннчего не обешаю, но всё может быть... Где бы вы хотелн жнть?
— В Мннске у меня есть брат, в Горецкой сельскохозяйственной академнн мой большой друг доцент Новнцкая, но в Беларусь пока не хочу возврашаться. Еслн можно будет, в Москве хотела бы жнть.
Я хацела тут жа ў гэтым кабінеце напісаць заяву аб пераглядзе маёй справы, але начальнік сказаў, што пасля звароту ў Казань адтуль гэта трэба зрабіць.
Я так і зрабіла. Але праходзілі месяцы, а адказу не было. Зыгмусь пісаў мне, што, будучы ў камандзіроўцы ў Маскве, заходзіў у ГПУ да гэтага самага Морыкава спытацца аб лёсе маей заявы. Яму адказалі, што «решено положнтельно, пусть ждёт оформлення». А тым часам Казань разгружалася ад высланых, і Наркамасветы рашыў паслаць мяне інспектарам райана ў Елабугу404. Гэта 60 км ад чыгункі або больш сутак ехаць параходам. 3 дня на дзень чакаючы вызвалення з высылкі, іншага выхаду не было адбараніцца ад Елабугі, як звольніцца з працы ў Наркамасвеце.
I толькі пад восень выклікалі мяне ў ГПУ.
— Ну, что? He нравнмся мы вам в Казанм? Можете уезжать.
— Куда?
— На все четыре стороны.
I так з восені 1933 г. я пераехала ў Маскву да Ані і пачала шукаць сабе працы. А яе не так і лёгка было знайсці. Цяжкі час наступіў. Аня захварэла, памясцілі яе ў бальніцу. Я без заробку, без прадуктовых картак. Хлеба купіць можна толькі з рук у тых, хто мае яго лішку, а цана... 500 рублёў за кілаграм. Пачалася пашпартызацыя. Я здала ў камісію па пашпартызацыі патрэбныя дакументы. У вызначаны дзень для атрымання пашпарта адпусцілі з бальніцы Аню. Мяне выклікалі ў камісію.
— До этого вы прожнвалн в Москве? Былн пропнсаны?
— Нет.
— Где работаете?
— Завтра нлн послезавтра прнступаю к работе в одной нз школ города Москвы, — зманіла ім.
— Нднте в 10-е окно.
Пайшла і пачала там клапаціцца, каб правільна запісалі ў пашпарце мае прозвішча. Нарэшце шлэпнулі мне праз ваконца ўсе мае дакументы. Хвалюючыся, я шукаю сярод іх шэрай кніжачкі пашпарта. Няма!
— А где же паспорт? — пытаю спалохана.
— Вот, чнтайте, — паказваюць мне вузенькую паперку: «В десятмдневный срок покннуть город Москву н стокнлометровую полосу от Москвы. В протнвном случае будете высланы по этапу».
Пацямнела ўваччу. Акамянелая ад роспачы, нічога і нікога не бачачы, пасунулася амярцвелымі нагамі да выхада. Нават Ані не заўважыла, якая чакала мяне ля дзвярэй. Яна спужалася майго выгляду.
— Что с тобой? — у страху пытае. А я моўчкі мінула дзверы свайго пад’езда і, як лунатык, накіравалася на сярэдзіну вуліцы ледзь не пад калёсы трамвая. Аня з сілай тарганула мяне назад. Праз якісь час я змагла загаварыць і паказаць ёй паперку заместа пашпарта.
— йдн, звонм! У тебя же есть номер телефона, который тебе далн в Казанн. Что за безобразне! Тебе же разрешшш жлть в Москве.
Сілком пацягнула мяне ў аўтамат і змусіла па тэлефоне папрасіць прыёму. Назаўтра атрымала пропуск. Заместа Морыкава мяне прыняў, на маё здзіўленне, знаёмы па менскім ГПУ Сікорскі.
— Што ж, зноў высылка? — пытаю, падаючы яму паперку з загадам пакінуць Маскву. — Дзевяць месяцаў без працы, без капейкі грошы. Куды я паеду? На якую пагібель?
Сікорскі, прачытаўшы паперку, схаваў яе ў бакавую кішэнь кіцеля.
— Ідзіце дамоў.
I больш нічога не сказаў. Сяджу ў хаце і чакаю: што-та будзе? Аня зноў вярнулася ў бальніцу. Мінула ўжо 10 дзён, 11... 12... Нервы напружаны да апошняга. Кожную хвіліну чакаю, што прыйдуць і забяруць мяне на новую высылку. Мінула ўжо два тыдні такога невыноснага стану. Аж чую — званок ля ўваходных дзвярэй. Хтосьці з суседзяў адкрывае дзверы.
— Павлнна Внкентьевна, — адзываецца суседка. — К вам ммлнцнонер.
«Ну, вось і канец!» — падумала і, пахаладзеўшы ўся, трымаючыся рукамі за сцяну, каб не ўпасці, выходжу ў калідор.
Спытаўшыся маё прозвішча, міліцыянер казырнуў і, падаўшы мне якуюсь паперку, зараз жа павярнуўся і выйшаў. Я не мела сіл прачытаць паперку, папрасіла суседку прачытаць. У ёй паведамлялася, што я павінна з’явіцца ў такі-та ўчастак міліцыі «для получення паспорта», — і тут я ўжо самлела...
Маючы на руках пашпарт, лягчэй было знайсці працу. Неўзабаве мяне прызначылі настаўніцай «1-й образцовой школы гор. Москвы». Спачатку атрымала 4-ы клас, а пазней разам з ім пайшла і далей, выкладаючы рускую мову і літаратуру. Што і казаць — неймаверна цяжка было. Я ж дагэтуль ніколі не выкладала рускай мовы і літаратуры. Калі вучылася, сама ў гімназіі атрымлівала двойкі за праклятую літару «ять», а ў сачыненнях часта стаяў запіс настаўніка: «Думает не по-русскн». У дадатак прышлося замяняць хворую настаўніцу і ў 3-м класе. Аяжз1918/19 года не працавала з малодшымі класамі — толькі са старэйшымі класамі Беларускай гімназіі ў Дзвінску, пасля студэнты Горацкай акадэміі і рабфака... А цяпер з малодшымі я страціла агульную мову, не ўкладвалася з планамі ўрокаў, разгублялася ў наладжванні дысцыпліны. Часта, прышоўшы дамоў, горка плакала. Але здавацца нельга! Трэба працаваць і працаваць, удасканальваць свае веды ў рускай мове і літаратуры, шукаючы метадаў авалодаць увагай класа. Але паступова з дня ў дзень справа наладжвалася, рабілася лягчэй.
Дырэктарам школы была старая бальшавічка, гадоў 40, Анастасія Дзмітраўна Сяргеева405. 3 усіх дырэктараў школ, з якімі мне давялося працаваць на працягу 40 гадоў, Анастасія Дзмітраўна была адна з лепшых кіраўнікоў педагагічнага калектыву. Яна ўмела выхоўваць свае кадры і ўзнімаць іх на штораз вышэйшы ўзровень. На дзвярах яе кабінета вісеў распарадак дня. У пэўныя гадзіны кожны з настаўнікаў мог прыйсці да яе, падзяліцца сваімі дасягненнямі і няўдачамі, параіцца. У спакойным, сяброўскім тоне яна давала парады, распытвалася, якая педагагічная тэма цікавіць настаўніка. Калі такой не было ў настаўніка, яна сама падказвала, раіла літаратуру, якую трэба прачытаць, прапанавала працаваць над выбранай тэмай і ў сваім каляндарыку запісвала дату, калі гэты настаўнік
павінен прыйсці да яе і расказаць, як пасоўваецца праца. Калі часам настаўнік забываўся або зумысля ўнікаў з’явіцца да яе з пустымі рукамі, яна ўсё ж не забывалася і сама выклікала настаўніка. Правярала, ці чытаў ён рэкамендаваную кнігу, пытала, у якім стане распрацоўка выбранай тэмы.
— Яшчэ крыху абдумайце, дапрацуйце, а праз тыдзень або два зробіце даклад на педсавеце.
Хоцькі-нехацькі настаўнік падцягваўся, працаваў над сабой. Пасля абмеркавання яго даклада на педсавеце вызначаўся пэўны час для дапрацоўкі, і даклад ставіўся ўжо на раённай нарадзе настаўнікаў, а пазней і ў гарадскім метадычным кабінеце. Такім чынам настаўнікі 1-й узорнай школы Кіраўскага раёна станавіліся вядомымі ўсёй маскоўскай педагагічнай грамадскасці.
Але бадай самай труднай напачатку была справа даваць паказальныя ўрокі, на якіх прысутнічалі не толькі настаўнікі і адміністрацыя сваёй школы, але і з раёна дырэктары, завучы, метадысты, а часам і з іншых гарадоў. Чалавек 20 сядзіць на такім уроку і з блакнотамі і з алоўкамі ў руках запісваюць кожнае тваё слова, кожны твой рух. Паспрабуй у такіх умовах спакойна весці ўрок!