Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Яны не ведалі, што ў той час я сядзела ў верхняй камеры гэтай амерыканскай «ратонды», а я не ведала, хто сядзіць у ніжніх камерах.
Амаль 8 месяцаў мяне не выклікалі на допыты. Ніякіх вестак з волі не даходзіла да нас, газет не атрымлівалі і нічога не ведалі, што робіцца на белым свеце. Толькі адзін раз, яшчэ ў «амерыканцы», следчы перадаў мне адну кнігу, мабыць, не ад брата, а ад сябе, бо Зыгмусь не прыслаў бы мне такой кнігі — пра Байдэмана, які 20 год правёў у камеры ў стане страшнага вар’яцтва пасля няўдалай спробы самагубства403. Мабыць, з Масквы паведамілі пра тое, што падгледзеў назіральнік у бутырскай маёй адзіночцы.
Неяк ужо вясной выклікалі мяне да следчага, але ўжо быў не Казлоўскі, а Сікорскі. Я села ля яго століка і чакала, пра што яшчэ ён будзе пытаць. Але ён маўчаў. Хвілін з 10 працягвалася маўчанка. Пачуўся стук у дзверы, і раптам уваходзіць Зыгмусь і ўносіць два мае чамаданы. Я здагадалася, што яго папярэдзілі, каб падрыхтаваў мяне ў дарогу. He памятаю, як я з ім прывіталася, бо ўваччу пацямнела, і я ссунулася на падлогу ў непрытомнасці. Мяне аблілі вадой, але тут жа пачаліся сільныя ваніты. Сікорскі па тэлефоне выклікаў лекара, але яго ўжо не было — яго рабочы дзень кончыўся. Я сядзела на падлозе, паклаўшы галаву на калені брата.
— Ну, што, браток, падрыхтаваў мяне да высылкі? — гаварыла слабым голасам. — Лепш бы зрабілі, каб паставілі да сценкі і расстралялі. Але яны не зробяць гэтага. Яны ж добра ведаюць, што ніякай віны маёй няма, а ўсё ж высылаюць. Але з плямай, якую мне прыляпілі, я жыць не буду. Усё роўна не тут, дык у дарозе, калі ўдасца, ці на высылцы, але жыць больш не магу. Дзе ж той кусочак зямлі, дзе я магу спакойна працаваць? Палякі
арыштоўвалі, латышы, цяпер і тут, у вольнай Краіне Саветаў, няма для мяне месца, апрача турмы. Ты, Зыгмусь, малады, перад табой яшчэ пакуль што адкрыта дарога ў жыцці. Пастарайся перажыць, а ў мяне няма ўжо сіл на гэта.
Зыгмусь гладзіў мяне па валасах і маўчаў. Т вару яго я не бачыла.
Калі я вярнулася ў камеру ў мокрай, запэцканай ванітамі сукенцы і бледная, як труп, у камеры наступіла працяглая цішыня. Хтосьці падвёў мяне да маіх нараў, распрануў, пачысцілі сукенку, але доўга баяліся спытаць, што са мной было, пакуль я сама, набраўшыся сіл, не сказала. Услед за мной салдат унёс у камеру мае чамаданы.
Пасля гэтага яшчэ з месяц, а мо і больш, па мяне ніхто не прыходзіў, не выклікаў. Аж у маі месяцы сказалі мне апранацца да выхаду. Праз гадзіны тры салдаты забралі мае чамаданы, а мяне павялі наверх, пасадзілі ў машыну, у якой сядзеў ля шохфера Сікорскі ў цывільным, а побач са мной два салдаты. Машына спынілася ля брамы за галоўным будынкам вакзала, Сікорскі кудысьці адышоў, праз якісь час адзін салдат забраў і панёс мае чамаданы. другі застаўся ў машыне пры мне. Вярнуўся Сікорскі, падаў мне білет і нейкую паперку — сказаў, што мае чамаданы ў такім-та вагоне.
— Куды я еду? — спыталася.
— У Казань.
— Што я там рабіць буду?
— Перш лячыцца, а пасля працаваць.
Я выйшла з машыны, прайшла пару крокаў па пероне, азірнулася. За мной нікога не было — ні Сікорскага, ні салдата. Знайшла свой вагон. Насупраць тэй лаўкі, дзе стаялі мае чамаданы, сядзела Маруся — прыбіральшчыца ў Інбелкульце. Яна прыкінулася здзіўленай, спаткаўшы мяне, ветліва прывіталася, спыталася, куды я еду.
— Вы ж самі добра ведаеце, — адказала ёй, — вас жа і паслалі сюды сцерагчы мае рэчы да майго прыходу.
(У Інбелкульце мы даўно падазравалі, што Маруся сакрэтны наглядчык за супрацоўнікамі Інбелкульта.) Маруся хутка знікла з вагона.
Цягнік крануўся ў дарогу. Раптам ужо за Барысавам уваходзіць у вагон Зыгмусь. Ён чакаў, што на гэтых днях павінны мяне вывезці. Дамовіўся на працы ў выдавецтве і кожны дзень выходзіў да цягніка на Маскву. У гэты дзень ён на вуліцы бачыў, як мяне везлі ў машыне, бегма памчаўся на станцыю, купіў білет і толькі пасля Барысава прыйшоў да мяне ў вагон. А можа, яго загадзя павядоміў Сікорскі, каб ён праводзіў мяне да Казані?
Спыніўшыся часова ў гасцініцы, Зыгмусь пачаў цягаць мяне да лекараў. Амаль кожны з іх здзіўлена пытаў: «Где вы былн? Что с вамн случнлось? У вас вся нервная снстема разрушена!» А неўрапатолаг пасля ўсялякіх маніпуляцый заявіў: «К сожаленню, переходнт мою область в область пснхнатрнм» — і даў накіраванне ў псіхіятрычную бальніцу на вул. Бутлерава. Там мяне і пакінулі.
Псіхіятрычная клініка была лёгкага, амаль санаторнага тыпу. Буйных хворых там не было. Даволі шмат жанчын было алкагалічак, псіхічнахворых раскулачаных і іншых ціхіх. У мяне былі прыступы fobii — незразумелых страхаў, начных кашмараў ува сне. Страх гнаў мяне ад людзей. Закрыўшыся з галавой халатам, я бегала па сцежках парку, стараючыся ўцячы ад самое сябе, а вартаўнік бегаў уздагон за мной. У часе такіх прыступаў я шукала зручнага месца і абставін, каб якім-небудзь спосабам пакончыць з сабой, настолькі невыносны быў страх жыцця. Аднак за мной так сачылі, што такога зручнага мамэнту не магла нідзе знайсці. Такія прыступы з часам пачалі ўсё радзей мяне наведваць. Месяцы праз 2 ці 3, не памятаю, клініка закрывалася на рамонт, і ўсіх хворых адпраўлялі дамоў. У мяне дому не было. К гэтаму часу прыехала з Масквы ў адпачынак Аня Паздзеева. Яна забрала мяне з клінікі перш у нумар гасцініцы, пасля зняла для мяне пакой, адкармлівала, адпайвала мяне. Перш чымся рашыцца прыехаць да мяне ў Казань, яна параілася са сваім братам, старым камуністам з 1902 г., былым царскім катаржанінам, а цяпер саратнікам Сярго Арджанікідзэ. Выслухаўшы яе, ён сказаў: «Я знаю, там, в Белорусснн, натворнлн глупостей. Раз ты ей верншь, то нельзя оставлять без по-
моіцн. Нельзя добнвать безвннных. Поезжай, поддержн её». I яна, камуністка, не пабаялася, прыехала і падтрымала мяне. А праз месяц пасля яе ад’езду прыехала і Нэня — Ніна Канстанцінаўна Навіцкая з Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і таксама выхаджвала мяне.
Неўзабаве пасля выхаду з псіхіятрычкі на вуліцы выпадкова сустрэла Владэка Чаржынскага. Яго таксама выслалі з Менскага ГПУ ў Казань. Перад высылкай яму прачыталі пастанову калегіі ГПУ аб тым, што ён высылаецца на 5 гадоў з прымацаваннем у г. Казані. Везлі яго этапам праз Бутыркі. Там яшчэ раз прачыталі яму пастанову калегіі ГПУ, распісаўся на паведамленні, а пасля з канвоем вывезлі ў Казань і, абавязаўшы яго з’яўляцца праз кожныя 10 дзён на рэгістрацыю ў ГПУ, выпусцілі на волю.
Даведаўшыся ад Чаржынскага аб абавязковай рэгістрацыі, хоць ні ў Менскім ГПУ і нідзе мне не зачытвалі ніякай пастановы калегіі ГПУ (апрача выданай мне на рукі паперкі аб тым, што я адміністрацыйна высланая), я пабегла ў ГПУ рэгістравацца. Дзяжурны за вакенцам доўга перабіраў якіясь паперы, нарэшце нецярпліва спытаў:
— Вы что, высланная?
— Да уж не по своей воле я оказалась в Казанн.
— Вас в спнсках нет.
— Так что? Мне не надо регнстрнроваться?
— Раз нет в стшсках, значнт, не надо.
Здзіўленая, я адышла ад вакенца.
Ачуняўшы крыху, набраўшыся сіл, я пачала шукаць сабе працы, бо брат Зыгмусь за гэты час ажаніўся і не мог мяне ўтрымліваць са свайго заробку. Пайшла ў Наркамасвету. Мяне накіравалі да намесніка наркама Раісы Зарыфаўны Мухітдзінавай. Цікава, што, паглядзеўшы на гэту прыгожую жанчыну з чорнымі бліскучымі вачыма, міжвольна падумала: нічым яна мне не паможа (гэта ў далейшым спраўдзілася).
Выслухаўшы аб тым, дзе і кім я працавала, яна з задаволеннем сказала:
— О, такія людзі нам вельмі патрэбны!
— Але я мушу сказаць, што не па сваёй волі я апынулася ў Казані.
— Ах, та-а-к, — здагадалася і ўжо сухім тонам дадала: — Пазваніце на днях.
Праз колькі дзён я пазваніла.
— Пакуль што нічога для вас няма.
Зноў праз якісь час званю ёй.
— Ннчего не могу вам предложнть, н больше не звоннте.
Усё ясна. 3 ганебнай пячаткай на лобе, якую мне паставілі, нідзе сабе працы не знайду. Іду на прыём да нейкага начальніка ГПУ.
— Мне ж трэба як-небудзь жыць, а з вашай пячаткай на лобе мяне нікуды не прымуць, працы не дадуць.
— У школе можаце працаваць?
— He, яшчэ не маю на гэта сіл.
— А ў апараце?
— Mary.
— Прыходзьце заўтра ў 6 гадзін вечара.
Назаўтра нават у пакой мяне не ўпусціў. Адчыніўшы дзверы, сказаў:
— Ідзіце на прыём да наркама, назавіце сваё прозвішча.
Усё. Іду на прыём да самога наркама Кудаярава.
— Ну, рассказывайте, что вы окончнлн, где н кем работалн.
Калі я ў сваім апавяданні дайшла да 1930 г., ён спыніў мяне:
— Об остальном мы как-ннбудь поговорнм наеднне.
Выклікаў загадчыка кадрамі, спытаў, якія ёсць вакантныя месцы ў інспектуры, прапанаваў мне выбраць любую з вольных інспектур, а загадчык кадрамі загадаў залічыць мяне на працу з сённяшняга дня. Я выбрала сабе службу школьнага інспектара і з наступнага дня прыступіла да працы.
Мне трэ было атрымаць пасведчанне асобы, бо я ж не мела ніякага дакумента (пашпартоў у той час не існавала). У гарадской міліцыі выдалі мне бланк невялічкай анкеты, які я тут жа запоўніла, і сказалі прыйсці праз тыдзень. Прыходжу:
— В вашнх ответах анкеты однн пункт не ясен — ваше семейное положенне.
-Яже напмсала: одйнокая, в браке не состою.
— Так нельзя. Надо ответать: девйца йлй замужняя, вдова йлй разведённая.
— К сожаленйю, нй одна йз этйх групп мне не подходйт.
— Как же это так? — недаўменна спытала сакратарка.
— А так, как я указала.
Здзіўлена агледзеўшы мяне з ног да галавы, дзяўчына пайшла ў кабінет начальніка міліцыі. Выклікаюць мяне да яго. Апрача начальніка там сядзела яшчэ трое цывільных мужчын.
— Ваше семейное положенйе? — пытае начальнік.
— Одйнокэя.
— Знэчйт, девйца?
— Нет.
— Вдова?
— Нет.
— Замужняя?
— Нет.
— Разведённая?
— Нет.
Вочы вылупіў ад здзіўлення і зноў па парадку тыя самыя пытанні і мае адказы.
— Муж-то у вас был?
— Был.
— Он жйв?
— He знаю. С 1922 г. с нйм не встречалась.
— Представьте документ о разводе.
— Нйкак не могу, так как не было документа о своде.
Знецярплівіўся начальнік і звяртаецца да сакратара:
— Запйшйте «девйца».
— Вот едмнственный документ от врача могу вам представйть, еслй вас это йнтересует, что я не девйца.
Цывільныя, што сядзелі ў старонцы, грымнулі смехам, а начальнік пачырванеў са злосці.
— Почему у вас такая допотопная термйнологня о семейном положенйй? — пытаю. — Разве в Советском государстве не прйзнают фактнческого брака? — I далей вытлумачыла яму,