• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

    Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 612с.
    Мінск 2018
    123.36 МБ
    Гэта быў такі час, калі канчалася ўжо эпоха нэпа, ліквідаваўся прыватны гандаль і дробная прамысловасць, якія былі большай часткай у руках яўрэяў. Шмат яўрэяў-гандляроў аставалася без працы. Амерыканскія капіталісты паднялі гвалт на ўвесь свет, што ў Краіне Саветаў праследуюць яўрэяў, і на гэтай аснове адмаўлялі ў крэдытах, якія так патрэбны былі для індустрыялізацыі нашай краіны і, у прыватнасці, для перасялення беспрацоўных яўрэяў у Бірабіджан. Гэтым тлумачыцца, што ў нас пачалася кампанія супраць антысемітызму. Забаранялася ўжываць слова «жыд», хоць яно ў Беларусі ніколі не мела такога зняважлівага значэння, як у Расіі. Заместа беларускага слова «жыд» (з французскага вымаўлення «jyde») уводзілася слова «яўрэй». Беларусам цяжка было прывыкнуць да гэтага немілагучнага слова. I калі толькі хто, забыўшыся, вымавіў слова «жыд», хаця і без наўмыснай абразлівасці, яго зараз жа абвінавачвалі ў антысемітызме. Аднаго студэнта выключылі з 4-га курса акадэміі за нейкае глупства — пасварыўся са сваім таварышам-яўрэем.
    Цяпер навісла пагроза і нада мной. Прэзідыум сходу ўважна разглядаў копію дыктанта. У зале пасля гарачай прамовы «пацярпеўшага» з абвінавачваннем мяне ў антысемітызме спачатку наступіла мёртвая цішыня. Праз хвіліну зашапталіся, загудзелі. Усе вочы звярнуліся на мяне. Старшыня сходу выклікаў маё прозвішча, прапануючы мне выступіць з тлумачэннем. Але я, акамянелая ад несправядлівасці і глыбокай крыўды, не магла зрушыцца з месца. Але ў гэты момант падняўся адзін рабфакавец-яўрэй і папрасіў слова.
    — Гэта падлог! — заявіў ён. — Мне ведама, што ён насіў копію сваёй дыктоўкі да студэнта 2-га курса (назваў яго прозвішча), і той падчысціў яму ўсе памылкі, пакінуўшы толькі некалькі з іх. Хай пакажа першы ліст дыктоўкі, выпраўлены выкладчыкам мовы.
    — Я яго знішчыў са злосці! — выкрыкнуў пакрыўджаны.
    У зале грымнуў смех. Паднялося яшчэ двое рабфакаўцаў, якія пацвердзілі словы першага і далі належную характарыстыку абвінаваўцы. Мне не прыйшлося даваць тлумачэння, пагроза прайшла, а я ледзь не расплакалася ад глыбокага ўзрушэння і ўдзячнасці сваім заступнікам.
    У гэтыя гады ГПУ шырока практыкавала вярбоўку сакрэтных інфарматараў, якіх празывалі «сачкомамі». Адных — пасуламі ўзняцца на ступеньку-другую кар’еры, матар’яльнымі выгадамі, другіх — запужваннем, трэціх — угаворамі праявіць свой савецкі патрыятызм. Некаторыя з іх пад сакрэтам расказвалі свайму сябру, якія маральныя мукі ім давялося перанесці ў неаднаразовай шматгадзіннай «апрацоўцы» іх.
    На рабфаку і сярод студэнтаў акадэміі было некалькі хлопцаў-перабежчыкаў з Заходняй Беларусі. Амаль усе яны прайшлі падобную «апрацоўку», і большасць з іх далі згоду супрацоўніцтва з ГПУ. Некаторыя з іх вельмі няўмела выконвалі сваё заданне і гэтым лёгка сябе выкрывалі.
    Аднойчы рабфакавец-заходнік пасля маёй лекцыі аб творчасці Янкі Купалы падышоў да мяне і пытае:
    — Ці маеце вы верш Янкі Купалы — забыўся, які загаловак яго, — але там ёсць такія прыблізна радкі, што мы павінны дзякаваць за тое, што надзелі на нас торбы з нашых нітаквалакон... Я вельмі хацеў бы пачытаць гэты верш.
    Я здагадалася, аб якім вершы ён просіць. Гэты верш быў надрукаваны ў «Полымі», але гэты нумар выйшаў у продаж і да падпісчыкаў ужо з вырванымі старонкамі з гэтым вершам399. Верш быў канфіскаваны і больш ужо нідзе і ніколі не друкаваўся. Я адказала гэтаму хлопцу, што ніколі не чула пра такі верш, аднак ён не паверыў мне і настойліва дамагаўся, каб я дала яму прачытаць. Мне было ясна, што па даручэнні ён завёў са мной такую гутарку.
    Паўгода я праляжала ў хваробе. Болын хварэць ужо было нельга — трэ было або пераходзіць на інваліднасць, або станавіцца да працы. Я ўзяла мінімум гадзін на двух курсах і, як толькі скончыўся навучальны 1930 год, выехала ў Маскву далечвацца ў Інстытуце курорталогіі. Жыла я ў Анны Пятроў-
    ны Паздзеевай, камуністкі з 1919 г. 3 ёй я пасябравала ў санаторыі ў Севастопалі. Сястра старога бальшавіка — былога катаржаніна Васілія Пятровіча Паздзеева, Анна Пятроўна страціла здароўе на цяжкай і небяспечнай працы на Паволжы ў часе страшэннага там голаду.
    Летам гэтага, 1930 г. у Маскве адбывалася канферэнцыя ВКП(б). Я ведала, што Ясь Васілевіч павінен быць у Маскве. Адшукаўшы яго ў аднэй з гасцініц, пайшла адведаць яго. Ён ляжаў у пасцелі з хворымі нагамі. Я пачала распытваць, што чуваць у Менску. У часе гутаркі ён даў мне прачытаць артыкул у газеце «Звязда». Там гаварылася аб контррэвалюцыйнай дзейнасці Сцяпана Некрашэвіча і Міхася Грамыкі ў часе Першай імперыялістычнай вайны. Артыкул быў даволі вялікі, і столькі там антысавецкіх грахоў іх пералічвалася, што, са здзіўленнем дачытаўшы да канца, я спыталася:
    — Яны ўжо арыштаваны?
    — Што ты! Мы за старыя грахі нікога не арыштоўваем.
    Пазней я даведалася, што ўжо тры месяцы таму былі арыштаваны Некрашэвіч, Грамыка і Ластоўскі падчас іх навуковай экспедыцыі. Значыцца, Ясь зумысля ўвёў мяне ў зман, бо ведаў, што неўзабаве і я буду арыштавана.
    Я ведала, што сям’я Краскоўскіх у гэты час жыве ў Маскве, але адраса іх не ведала. Я хацела адведаць Валянціну Сямёнаўну. Успомніла, як калісьці яна мне гаварыла, што ў Маскве на Арбаце ў Мёртвым завулку жывуць іх добрыя прыяцелівільяне, і я наўгад пайшла ў гэты Мёртвы завулак, заходзіла ў пад’езды дамоў і перачытвала вывешаныя там спіскі жыхароў, спадзеючыся напаткаць знаёмае прозвішча. Ужо ў другім пад’ездзе знайшла, што мне патрэбна было. Звярнулася да швайцара з запытаннем, ці не жыве ў гэтым доме Іван Ігнатавіч Краскоўскі.
    — Гэта з густой барадой і ў акулярах? — пытае. — Яго ўзялі.
    Я здуру не звярнула ўвагі на гэта «ўзялі», не здагадалася. Я паднялася на 4-ы паверх, пазваніла. Дзверы адчыніла сама Валянціна Сямёнаўна.
    — Паўлінка! — здзіўлена пытае. — Вы яшчэ не сядзіце?
    — Мілае прывітанне, што й казаць! А чаму гэта я маю сядзець? Як бачыце, стаю на сваіх нагах.
    — А Івана Ігнатавіча арыштавалі, і Трэмповіча...
    — За што? У чым іх абвінавачваюць?
    — Вы ж ведаеце, што на Украіне пачаліся масавыя арышты, а цяпер і за беларусаў узяліся. Я хадзіла ў ГПУ, пыталася, у чым справа. I ведаеце, Паўлінка, мне паказалі яго ўласнаручнае паказанне. Ён ва ўсім прызнаўся. Я прачытала і спыталася ў іх, ці ўсё ў яго ў парадку з галавой. «Он вполне здоров», — адказалі.
    — Але ў чым жа ён прызнаўся?
    — У тым, чаго ніколі не было.
    — Дык як жа гэта можна?!
    — Ведаеце, так трэба. Усе яны, і на Украіне, прызнаюцца ў тым, чаго не было.
    У страшэннай разгубленасці, нічога не разумеючы, я вярнулася на сваю часовую кватэру на Салянцы.
    У гэту ж ноч, 18 ліпеня 1930 г., а гадзіне 3-й ночы, пачуўся моцны стук у дзверы з чорнага хода. Прачнуўшыся ад стуку, я пабудзіла прыяцельку.
    — Аня, это за мной.
    — Брось глупостн говорнть!
    Праз хвіліну пачуліся крокі ў калідоры і стук у дзверы нашага пакоя. Адзін у форме ГПУ увайшоў у пакой, другі застаўся ў калідоры. Спытаўшыся, каторая з нас Мядзёлка, калі і чаго я прыехала ў Маскву, сказаў:
    — Вам првдётся с намн поехать.
    — Надолго? — спыталася.
    — От вас будет завнсеть, — і адвярнуўся да вакна, пакуль я апраналася. Ніякага вобыску не было.
    Аня сілай упіхнула мне ў руку маленькі чамаданчык з ручніком, мылам, папяросамі. Hi падушкі і коўдры, ні змены бялізны, як, бывала, сабіралася ў польскія і латвійскія вязніцы, — нічога з сабой не ўзяла. Маючы чыстае сумленне перад савецкай уладай, я была ўпэўнена, што нараніцу я вярнуся дамоў.
    Прывезлі мяне на Лубянку, і адразу пачаўся допыт.
    — Как вы относнтесь к советской властн? — было першае пытанне, якое мне задалі на гэтым допыце.
    — Я вам на этот вопрос не отвечу.
    — Почему?
    — Много лн в вашей практнке такнх случаев, чтобы человек, оказавшнйся в таком положеннн, как я сейчас, ответнл бы на первый такой вопрос: «Я враг советской властн»? Каждый будет бнть себе в грудь, клясться, что он честный советскнй человек. Что бы я вам нн ответнла, вы по роду своей службы обязаны не вернть словам, а проверять человека по его деятельноста. Для этого у вас было тысячн возможностей по отношеніію ко мне. А выслушмвать ваше недоверне н насмешкн над тем, что для меня свято, я не желаю.
    — Co всемн лн меропрнятмямн советской властм вы согласны?
    — С темн, которые мне понятны, я, конечно, согласна. А с темн, которых не поннмаю, я не могу этого сказать, пока мне не обьяснят так, чтобы я поняла.
    — А есть такое сейчас, что вам непонятно?
    — Есть. Вот, напрнмер, хотя бы так называемая пршцеповіцнна на Беларусн. Как это понять? Восемь лет на посту наркома земледелмя был коммуннст Прніцепов. Восе.мь лет работал по указанням партнн, восемь лет отчнтывался перед партней н народом в своей деятельностн, н его отчёты утверждалн, одобрялн. А на девятый год оказалось, что все восемь лет он вреднтельствовал. Неужелм партня не замечала за все восемь лет? Ведь так называемые образцовые хозяйства, хутора — это же не мголка в сене! Все это внделн, зналн. Почему же он однн должен отвечать? Почему теперь его счнтают вреднтелем? Почему арестовывают тех, кто выполнял указання Наркомата земледелня? Вот этого я н не могу понять.
    На гэта мне нічога не адказалі. Праз хвіліну маўчання — новае пытанне:
    — Скажмте, с какого временн вы состонте в органязацнн СВБ?
    — А это что такое?
    — He прнкйдывайтесь незнайкой! Член Союза вызволення Белорусснн не знает, что такое СВБ. Мы знаем, что вы
    второстепенную роль нгралй в этой контрреволюцнонной органнзацйй. Лучше для вас будет, еслл сразу прйзнаетесь.
    Я ўспомніла, што ў газетах чытала пра раскрытую на Украіне контррэвалюцыйную арганізацыю СВУ, але каб была такая арганізацыя ў Беларусі, першы раз пачула. Так і адказала.
    — Вы знаете Красковского Нвана Нгнатовлча?
    — Конечно, знаю.
    — Как вы можете охарактерйзовать его?
    — Это человек властолюбйвый, эгойстйчный даже по отношенйю к своей семье. Для достйженйя своей эгойстйчной й властолюбйвой целя не задумается пройтл по сплнам не только знакомых, но н свойх друзей.
    — Вам знаком почерк Красковского?
    — Знаком.
    — Чья это рука плсала? — паказвае мне ўласнаручнае паказанне Краскоўскага. Я прызнала рукапіс Івана Ігнатавіча.
    — Чйтайте.
    I я пачала чытаць. Даслоўна памятаю гэты ганебны дакумент: