Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
«Ндя навстречу следствню, я, Нван Нгнатовлч Красковсклй, чйстосердечно прмзнаю, что состоял в контрреволюцнонной органйзацйй с 1912 года, основанной Антоном Луцкевйчем под названлем Адраджэнне, впоследствйй перенменованной вСВБ.
В настояіцее время тайная органйзацля СВБ была построена по прйнцнпу четвёрок. В мою четвёрку входйлй, кроме меня, ВладйМйр Дубовка, Паулмна Мядёлка й Ннколай Улаіцйк...».
Цяжка выказаць мае недаўменне, абурэнне гэтай хлуснёй. Чым вытлумачыць гэта ілжывае «прызнанне»? He можа быць, каб гэта было вымушана пад катаваннем, бо гэта ўласнаручнае паказанне было напісана пры першым допыце ў дзень арышту (аб чым мне і казала Валянціна Сямёнаўна), напісана цвёрдай рукой без відавочнага хвалявання. Дык што ж гэта азначае? Як зразумець?
— Да это же очеввдная ложь! — з абурэннем сказала, дачытаўшы гэты дакумент. — Он йлй насмехается над вамн, йлй показывает ясно, что это ложь. О какой «контрреволюцйонной
органнзацнн» может быть речь в 1912 г.? Всем ведь нзвестно, что термнном «Адраджэнне» называлась не какая-то ммфнческая органнзацня, а эпоха возрождення белорусской лнтературы н культуры, начавшаяся в XIX в. Владммнра Дубовку, конечно, знаю как молодого поэта, а вот этого четвёртого — первый раз встречаю эту фамнлню400. Еслн я, как указывает Красковскнй, состояла в его «четвёрке», то я должна была бы знать н этого четвёртого, а я понятня не нмею о сушествованнн этого человека.
Пратаколу гэтага допыту не пісалі. Пад раніцу мяне адвезлі ў Бутыркі і пасялілі ў адзіночцы паўночнай вежы на 2-м паверсе.
Яшчэ поўнасцю не ўяўляла сабе ўсей жудаснай трагедыі, яшчэ па сваёй наіўнасці спадзявалася, што гэта часовае непаразуменне, што veritas vincit -праўда пераможа, і праз дзеньдва мяне звольняць (так думалі ўсе тыя, хто трапіў сюды ў 30-я гг.). Таму я адносна спакойна пачала аглядаць свае новыя апартаменты.
Як на адзіночку, камера ўдвая большая, чымся ў Вронках, — ёсць дзе патопаць. Вялікае закратаванае вакно з выбітымі шыбамі выходзіла на кусок вязніцкага двара і ўзіралася ў глухую сцяну суседняга корпуса. Падаконнік увесь засыпаны асколкамі ваконнага шкла. Цікава, хто так раскалашмаціў усе шыбы? Добра, што лета на дварэ, у камеры даволі паветра. Падлога цэментовая, чорная. Сцены брудныя, у плямах. Там-сям надпісы алоўкам, вугалем — даты арышту, прозвішчы. Ніводнага знаёмага прозвішча. А вось яшчэ якісь надпіс, зроблены шпількай ці іголкай. Драбнюсенькія літары ледзь прыкметныя, прыгожы акруглы почырк. Прачытала і аслупянела: «Не велнка теперь честь быть человеком честным». Доўга не магла вачэй адарваць ад гэтага надпісу. Што гэта знача? Хто і чаму такую думку выказаў? Што ж гэта робіцца на свеце, у вольнай Краіне Саветаў? Думкі завіхрыліся, замітусіліся... Краскоўскі... яго ілжывае паказанне. А вось крыху далей тая самая рука выскрабала шпількай: «Бывает, что однн гннлой зуб пережнвёт все здоровые зубы». А гэта як зразумець? Звярком, трапіўшы
ў клетку, мухай, заблытанай у павуцінне, забегала, закруцілася я па камеры ад сцяны да сцяны, раз-поразу ўзіраючыся ў гэтыя надпісы.
Ляснула адкінутае драўлянае вакенца ў дзвярах, і ў ім паявіўся кубак з якімсь пойлам і кусок хлеба. Я і не падумала дакрануцца да гэтага снедання — не да яды мне было. Узбуджаныя нервы і прысесці не давалі. Засмылела рана на бядры ад апёку на лекавых працэдурах, ссунуўся марлевы бінт. Зняла яго, разматала. Доўгі, вузкі, каля 5 метраў. Гляджу на яго, як заварожаная. Праз туман у галаве прабіваецца няясная думка: спатрэбіцца!.. Яшчэ не ўсведамляю, на што спатрэбіцца... Другая думка набягае: трэба як-небудзь схаваць. У камеры могуць зрабіць вобыск, адбяруць. Але дзе схаваць? Туга скруціла і сунула пад паху.
Падалі абед праз ваконца. Нават не заглянула ў міску. Пад вечар выклікалі з камеры, загадалі апрануцца. Пры выхадзе ў канцылярыі жанчына абшарыла рукамі па ўсім целе, знялі абутак і ўсярэдзіне абмацалі. Няўжо з камеры можна што вынесці? Пасадзілі ў машыну і зноў на Лубянку. Праз вакенца машыны пабачыла на вуліцы гадзіннік — 7 гадзін вечара.
Усё, што далей адбывалася, праплывае цяпер у памяці, як у тумане. Цяжка ўспомніць усе дэталі допытаў. На працягу 10 дзён кожны вечар гэтай жа парой мяне прывозілі на Лубянку, трымалі там усю ноч, а нараніцу, а гадзіне 7—8-й, адвозілі зноў у Бутыркі. I па прыездзе, як і пры выездзе, кожны раз абмацвалі пры асабістым вобыску.
Двое ў вайсковай форме дапытвалі, трэці ў цывільным шэрым касцюме сядзеў воддаль, не зводзячы з мяне вачэй. Сыпаліся пытанні за пытаннямі, незлічоныя прозвішчы — адных я ведала, іншых упершыню чула. Сотні разоў неўспадзеўкі пытаюць: «А Улашяка давно внделн?» — «Не знаю такого». Паказваюць пратаколы «прызнанняў» — ужо і не памятаю, каго з маіх знаёмых — Лёсіка, Некрашэвіча ці Пракулевіча... (Пазней мне расказалі: калі Пракулевіча змушалі прызнацца, быццам ён толькі другарадную ролю іграў у СВБ, Пракулевіч абурыўся: «Ну, нет! На второстепенную роль я не согласен.
Еслн уж даёте мне роль, то будьте любезны предоставнть мне одну мз первых ролей».) Сыпаліся здзеклівыя насмешкі: «Вы хотмте быть белорусской Жанной д’Арк, хотнте до конца быть правоверным членом своей органнзацнм. Свонм упорством вы только усугубляете своё положенне. He такнх упрямых мы заставлялн заговорнть н вас заставмм!»
Насмешкі змяняліся пагрозамі, то зноў ласкава-ліслівы тон, абяцанак «всех благ земных». I так валкуюць безупынку, што ў рэшце рэшт я перастаю разумець, што да мяне гавораць, уваччу пацямнее, і галава бязвольна спаўзае на стол ці запракідваецца на спінку крэсла. (Трэба сказаць, што праз усе гэтыя 10 сутак я не магла ні на хвіліну вачэй самкнуць ува сне, ні кусочка хлеба праглынуць.) Тады давалі мне глыток вады, перадышку на некалькі хвілін і зноў пачыналі валкаваць да раніцы. Напаўпрытомную, фізічна і маральна знясіленую адвозілі мяне ў Бутыркі401.
Пасля другога ці то трэцяга такога допыту я адчула сябе мухай, якую заблыталі ў павуцінне, вырвацца з якога немагчыма. Усе гэтыя Лёсікі, Краскоўскія і іншыя, якія «прызналіся» ўсваёй віне перад савецкай уладай, з кожным днём называюць усё новыя і новыя прозвішчы сваіх быццам саўдзельнікаў. Каму і чаму верыць? Можа, і праўда, што існавала якаясь контррэвалюцыйная арганізацыя, пра якую я не ведала? Але чаму ж тады мае імя называюць, як члена гэтай арганізацыі? Чаму без мяне мяне жанілі?
У польскіх і латвійскіх вязніцах я заўсёды бадзёра сябе адчувала, на допытах трымалася цвёрда, упэўнена, дазваляла сабе насміхацца ў вочы следчым, я ганарылася, калі ішла па вуліцы пад канвоем. А цяпер тут?.. Са шчырым сэрцам, з адкрытай душой я прыехала ў Краіну Саветаў, хацела сваёй працай прынесці па магчымасці найбольшую карысць свайму народу на культурна-асветнай ніве. I вось на табе! Мяне лічаць тут ворагам... Дзе праўда?! Дзе выхад? Жыць з кляймом ворага на лобе? Жыць, каб на цябе плявалі ўсе чэсныя савецкія людзі? Ну не!!! He бываць гэтаму!
Ага! Бінт... Добра, што здагадалася захаваць яго. Дастала з-пад пахі, скруціла ў тугі жгут. У сцяне ля дзвярэй зверху ўбіта
якаясь круглая жалезіна, знізу таксама — астаткі знятай абагравальнай батарэі... Аднэй нагой можна стаць і падняцца, на верхняй — зачапіць гэты жгут... Зрабіла пятлю, прымерылася. Добра! Толькі трэба пачакаць, пакуль вартаўнік за дзвярыма будзе заняты другімі камерамі, a то можа знячэўку адчыніць дзверы і перашкодзіць. Улучыўшы гэту хвіліну, я хутка надзела на шыю пятлю, узнялася на ніжнюю жалезіну, зачапіла другі канец жгута за верхні шпянёк і...
Пасярод камеры — выразна бачу — стаіць Нэня, працягвае ка мне рукі, і чую яе роспачны голас: «Не трэба! Дзіцятка мае, не трэба!!!» Я рванулася, саскочыла з жалезіны і з пятлёй на шыі звалілася на падлогу да ног Нэні...
I тады першы раз за гэтыя дні я наўзрыд заплакала.
Ахалануўшы крыху, я пачала разважаць аб прычыне няўдачы. Шпянёк угары закароткі, круглы, слізкі. Тонкая вяровачка, магчыма, затрымалася б, а жгут з бінту сашмыгнуўся. А магчыма, я няўдала саскочыла, падаўшыся крыху наперад, калі пабачыла ў галюцынацыі Нэню.
Каб зразумець, чаму ў галюцынацыі я пабачыла Нэню, трэба вярнуцца крыху назад.
...У Горках я пасябравала з адным крыштальнай душы чалавекам — Нінай Канстанцінаўнай Навіцкай, дацэнтам кафедры біялогіі. Яна старэйшая за мяне на 7 гадоў, і для мяне, пасля пані Рэўкоўскай, яна стала другой маткай і апякункай. Я і называла яе не Нінай, а па-ўкраінску Нэняй (маткай).
Аднойчы, вяртаючыся з горада ў акадэмію, я пабачыла ля парку сялянскі воз, на якім стаяў на каленях прывязаны да воза і са звязанымі назад рукамі чалавек гадоў 30 і безупынку He­rnia гаварыў, крычаў, аж пена выступала ў яго на губах. Вакол воза стаяла кучка людзей, жаласліва паглядаючы на псіхічнахворага. 1 я спынілася ля воза і прыслухоўвалася да выкрыкаў хворага. Раптам ён заўважыў мяне, упіўся вачыма ў мяне, падаўшыся наперад.
— Вось глядзіце, глядзіце, людзі, — выкрыкваў ён, — вось дзе пакутніца стаіць! Ой, шмат яна мук перанесла, але на гэтым яшчэ не канец. Яшчэ страшнейшыя мукі чакаюць яе ў жыцці.
Ой, бедная ты, бедная гаротніца, сястра мая! Цярпі, цярпі, сястра мая, як і я цярплю...
Жудасна мне стала ад прароцтва гэтага юродзівага, хоць розум адмаўляўся верыць розным прароцтвам, асабліва вар’ята. Усхваляваная, прыйшоўшы дамоў, я расказала Нэні аб гэтым здарэнні. Мы з ёй сядзелі на канапе і паціху гутарылі.
— А ведаеш, Нэня, — сказала я ў задуме, — калі яшчэ што здарыцца са мной у жыцці, калі зноў траплю за краты, у мяне ўжо не хопіць сіл перажыць новы ўдар. Асабліва калі гэта здарыцца тут. Вось жа кажуць, што ў Менску пачаліся арышты сярод студэнтаў.
— Што ты пляцеш? За што цябе будуць арыштоўваць?
— Вядома, няма за што. А ці не магло гэта быць пасля той правакацыі рабфакаўца, які абвінаваціў мяне ў антысемітызме, або ў друкарні ў Менску? Але калі б гэта здарылася, дык жыць больш не змагу, сама пакончу з сабой.
— He трэба! Дзіцятка маё, не трэба думаць так і гаварыць аб гэтым! — прытуліўшы мяне да грудзей, адказала Нэня са страхам у голасе.
...Вось чаму і ўсплыло ў маёй хвароблівай свядомасці гэта «Не трэба, дзіцятка маё, не трэба!», і ў галюцынацыі ўбачыла Нэню з працягнутымі да мяне рукамі і пачула яе голас.