Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі
Сейбіты вечнага: артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года
артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года
вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі
Мінск «Медысонт» 2009
УДК 821.161.3.09
ББК 83.3(4Бен)
К44
Навуковы рэдактар кандыдат філалагічных навук В. А. Чамярыцкі
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук М. А. Тычына кандыдат філалагічных навук С. А. Гаранін
Шчырая падзяка за дапамогу ў выданні кнігі Надзеі Кудасавай-Запруднік і Янку Запрудніку
Кісялёў, Г.
К44 Сейбіты вечнага: артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года; Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі / Генадзь Кісялёў ; навук. рэд. В. А. Чамярыцкі. — Мінск : Медысонт, 2009. — 544 с.
ISBN 978-985-6887-47-8.
У выданне ўключаны дзве працы вядомага беларускага літаратуразнаўцы і гісторыка Генадзя Васільевіча Кісялёва (1931-2008): першая з ягоных кніг — «Сейбіты вечнага», што пабачыла свет у 1963 г., але дасюль шмат у чым не страціла сваёй актуальнасці, і даследаванне, над якім ён працаваў да апошніх дзён свайго жыцця, — «Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі».
Кніга адрасуецца гісторыкам, даследчыкам літаратуры, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца мінуўшчынай Беларусі.
УДК 821.161.3.09
ББК 83.3(4Бен)
ISBN 978-985-6887-47-8
© Кісялёў Г., 2009
© Афармленне. СТАА «Медысонт», 2009
Кніга першая кніТа апошняя
У сям’і незабыўнага Генадзя Кісялёва з’явілася арыгінальная задума: да гадавіны смерці ўшанаваць яго светлую памяць выданнем, дзе спалучыліся б кніга першая — «Сейбіты BenHara», якая пабачыла свет у 1963 годзе, і кніга апошняя, над якой ён працаваў у поўным сэнсе да апошніх дзён свайго быцця. Калі за ім прыбыла неадкладная дапамога, ён яшчэ ўзіраўся ў палескі арнамент, шукаючы адказ на пытанне, якую ж сімволіку выкарыстоўваў Францыск Скарына ў сваіх выданнях кніг Бібліі, перакладзеных ім жа на мову, зразумелую для «люду посполнтого». Бо сімволіка на яго аўтапартрэце, шматлікіх графічных малюнках была цесна звязана з тэкстам, поўным загадак жыццём і тытанічнай дзейнасцю беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара. Тут таіліся і тояцца адгадкі многіх таямніц.
На першы погляд абедзве часткі гэтага выдання — першага, якога Генадзь Кісялёў ужо не ўбачыць і крытычным позіркам не ацэніць, не падобныя адна да адной. «Сейбіты вечнага» — гэта зборнік з чатырох артыкулаў-эсэ, прысвечаных пачынальнікам беларускага Адраджэння Кастусю Каліноўскаму, Францішку Багушэвічу, Вінцэнту ДунінуМарцінкевічу і Антону Трусаву. Яны не толькі сучаснікі, звязаныя аднымі і тымі ж падзеямі, але і аднадумцы, ворагі царскага самаўладства. Другая ж частка — гэта манаграфія « Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі», дзе гаворка вядзецца толькі пра адзін аспект «богоугодного дела» вялікага палачаніна, але аспект кардынальны.
Бо праз яго можна высветліць усю задуму Скарыны, вытлумачыць піляхі яе вырашэння. Гэта сімволіка, генеалагічнагеральдычная, касмаганічная.
I што мяне ў добрым сэнсе здзіўляе, што імпануе мне, дык гэта падобнасць ці, можа быць, метадалагічная і нават стылёвая ідэнтычнасць, цэласнасць даследчыцкай работы ў кнізе першай і кнізе апошняй, хаця іх раздзяляе амаль паўстагоддзя. Супастаўляючы іх, не дужа прасочыш і дакажаш рост пісьменніцка-літаратуразнаўча-гістарыяграфічнага майстэрства аўтара. Калі чытаў другую частку, мне часам здавалася, што па вобразнасці мовы яна нават саступае частцы першай. Зрэшты, гэта зусім зразумела: працуючы над скарыназнаўчым даследаваннем, Генадзь Кісялёў найперш спяшаўся, нібы прадчуваючы нядобрае, выкласці думкі, змест, пакідаючы шліфоўку стылю на пасля.
«Сейбіты вечнага» сведчаць, што іх аўтар уступаў у літаратуразнаўства не навічком, а даследчыкам сталым, з выпрацаванай метадалогіяй, якая ў цэлым ужо не патрабавала, не прадугледжвала скідкі на ўзрост ці дэбютанцтва, нейкай бачнай эвалюцыі. Памятаецца, мая рэцэнзія на першую кнігу Генадзя Кісялёва, з якім я быў ужо знаёмы па сустрэчах у калідоры Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва, што месціўся на кароценькай вільнюскай вуліцы Гяросёс Вільцес (Добрая Рада), называлася «“Рэстаўратарскае” майстэрства даследчыка» (Маладосць, 1963, №11). I слова «майстэрства», памятаецца, ні ў каго не выклікала сумнення. Тую ж самую назву, толькі без перастраховачнага двукосся ля першага слова, можна было б даць і ягонай кнізе апошняй. Бо методыка засталася тая ж самая, надзейная і даўгавечная. Даследчык браў з нашай спадчыны якую-небудзь глыбу (блок
літаратурна-гістарычных з’яў), прыглядаўся да яе, акрэсліваў высвятляў што з гэтай глыбай рабілі ці спрабавалі зрабіць папярэднікі, і прыступаў да скрупулёзнага, ювелірнага рэстаўратарства, ачысткі ад напластаванняў забыцця, свядомых і несвядомых скажэнняў a то і вульгарызацыі.
Так было з першымі кніжкамі Генадзя Кісялёва «Сейбіты вечнага» і «3 думай пра Беларусь», дзе ўвага засяроджвалася на рэвалюцыйна-дэмакратычным крыле беларускага нацыянальнага руху XIX стагоддзя. Затым з’явілася другая глыба — ананімныя паэмы. У выніку яе шматгадовага «ачэсвання» выступілі на паверхню выразныя выявы іх аўтараў: Вікенція Равінскага і Канстанціна Вераніцына. А з дабротных «асколкаў», якія з’явіліся ў працэсе рэстаўрацыі мінулага, узнік зборнік дакументаў і матэрыялаў «Пачынальнію», які стаў падручнай кнігай многіх маладых паслядоўнікаў незабранзавелага мэтра і жывой легенды (прыгадайце радкі з паэмы, спачатку таксама ананімнай: «Ні крот Сцяпан Александровіч, нікротусГенусКісялёў... »). Потымлітаратурным глыбокакапальнікам было заўважана недастатковае дакументальнае забеспячэнне дзвюхнайпершых, класічныхпостацей, але ўжо XX стагоддзя. Так з'явіліся зборнікі «Пуцявінамі Янкі Купалы» і «3 жыццяпісу Якуба Коласа». Але ў цэлым гісторык-літаратуразнавец (ці літаратуразнавец-гісторык) заставаўся верным свайму XIX стагоддзю, што адных злавала («ну колькіжможна!», «там жа нічога не было!»), іншых, у тым ліку і мяне, калі я быў загадчыкам інстытуцкага аддзела, у якім працаваў Генадзь, радавала, бо сапраўдных поспехаў у навуцы можна дасягнуць, толькі прысвяціўшы сябе адной тэматыцы. Непахіснай цэльнасці Кісялёва я зайздросціў таму што часам паддаваўся на тэматычныя адступленні і нават
правакацыі (аповесць «Восень пасярод вясны», інспіраваная Уладзімірам Караткевічам, ці нарыс «Астравеччына, край дарагі...», да якіх Генадзь ставіўся ўвогуле паблажліва: можна, але навошта? — жыццё ж бяжыць хутка).
Вось коратка, у адным абзацы, пра тое, што ў загалоўку гэтага артыкула месціцца ў працяжніку — паміж кнігай першай і кнігай апошняй. У часавым вымярэнні гэта чатыры з лішкам дзесяцігоддзі напружанай, мэтанакіраванай і ўважлівай (да спасылак, да карэктуры) працы ў Гістарычным архіве Літвы і Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працы, што самае важнае, сістэмнай. Нездарма гаварылі пра архівы (вільнюскія, маскоўскія, мінскія): «У тым фондзе, у якім пахадзіў Кісялёў, іншым няма чаго рабіць».
Тая ж сістэмнасць, комплексны падыход да матэрыялаў, а яшчэ імкненне да аб’ектыўнасці і павага да яго вялікасці Факта выразна відаць ужо ў кнізе першай. Да «Сейбітаў вечнага» аўтар неаднарозова вяртаўся пасля іх выхаду ў свет, рабіў праўкі на палях кнігі, якія ўнесены ў гэтае выданне. Захоўваць аб ектыўнасць у асэнсаванні гістарычных падзей у часы, калі выйшлі «Сейбіты вечнага», было ой як нялёгка. Але адначасова і адказна, і ганарова. Таму што здарылася гэта якраз у 1963 годзе, калі адзначалася стагоддзе з часоў паўстання пад кіраўніцтвам (на беларуска-літоўскіх землях) Кастуся Каліноўскага.
Памятаецца, што на пачатку 1963 года ў Мінску прайшлі сціплыя юбілейныя сходы і навуковыя пасяджэнні. Атмасфера на іх была напружаная: каб, не дай бог, нехта не сказаўлішняга. А што магло быць лішняе, крамольнае? Характарыстыка паўстання не як сацыяльна-мужыцкага, а як нацыянальна-
вызваленчага («Гэта там, у Польшчы, бунтавала шляхта, a беларуская ж нацыя заставалася сялянскай»). He тая цытата з «Мужыцкай праўды». ЦІ, урэшце, адно слова «маскаль», якім Каліноўскі называў салдат царскай арміі... Праўда, ужо чуліся галасыі «аб’ектывістаў»: дыкякоежтое паўстанне сялянскае, калі мужыкі выдавалі «інсургентаў» царскім уладам, асабліва на Ігуменшчыне?! Іншадумцаў абрывалі на паўслове, здымалі іх артыкулы з газетных і часопісных палос.
I раптахм па Мінску пайшла пагалоска, што ў Дзяржаўным выдавецтве БССР Уладзімір Дамашэвіч рэдагуе, рыхтуючы да друку «зусім іншую, праўдзівую кнігу» пра паўстанне 1863 года. На аўтара ціснуць, каб выкінуў з рукапісу «нацыяналістычныя» мясціны. А рэдактар яго абараняе: які нацыяналізм? Аўтар — рускі па пашпарце, нарадзіўся ў Каломне, вучьгўся ў Маскве, пасля чаго яго паслалі працаваць у Вільнюс, каб навёў парадак у літоўскай гістарыяграфіі. А яго бацька працаваў у органах бяспекі... 3 такімі, часам наўмысна гіпербалізаванымі, аргументамі спрачацца было цяжка, і недзе пад канец вясны выйшла сціплая, але аб’емістая (пад 300 старонак) кніжка ў зеленаватай вокладцы. Тыраж у 3500 экзэмпляраў разышоўся імгненна.
Чым жа прываблівалі «Сейбіты вечнага»? Найперш свежым, непрадузятым поглядам на паўстанне 1863-1864 гадоў Праяўляючы сапраўднае майстэрства ў рэстаўрацыі мінулага, абапіраючыся на працы сваіх аднадумцаў (беларус С. Александровіч, літовец С. Лазутка, масквічы А. Смірноў і М. Міско, варшавянін В. Кардовіч), Генадзь Кісялёў аргументавана даказаў што паўстанцы найперш ставілі перад сабой нацыянальна-вызваленчыя мэты, пакідаючы сацыяльныя на пасля, што падзел ішоў не столькі па нацыянальнай
прыналежнасці, колькі па поглядах. «Чырвоныя», да якіх, безумоўна, належалі Кастусь Каліноўскі (аўтар тут трапна выкарыстаў цытаты з «Мужыцкай праўды») і Францішак Багушэвіч (таксама ўдзельнік паўстання), супрацьстаялі «белым», прыхільнікам класавай згоды (асабліва ў час паўстання). Што ж датычыцца асцярожнага Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, то ён унутры заставаўся «чырвоным» (прынамсі, такое меркаванне ўва мне ўзмацнілася пасля прачытання «Сейбітаў вечнага»), але, прымушаны да мімікрыі жыццёвымі абставінамі, вонкава імкнуўся выглядаць «белым» або і недатычным да паўстання.