Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
124.53 МБ
7 GieysztorJ. Pami^tniki zlat 1857-1865. Wilno, 1913. T. 2. S. 133, 156.
8 Черевнн П. A. Воспомннання: 1863-1865. Кострома, 1920. С. 3.
кладаць свае думкі. Ён напісаў выдатнай рускай мовай даволі цікавае разважанне пра адносіны рускай улады да польскага насельніцтва Заходняга краю, у якім між іншым выказаў думку пра негрунтоўнасць цяперашніх урадавых дзеянняў... »9
Прыгаданае Масолавым «разважанне» ёсць у следчай справе Каліноўскага. Гэта датаваная 28 лютым 1864 года запіска без загалоўка на чатырох аркушах паперы звычайнага канцылярскага фармату спісаных на абодва бакі. Хоць у запісцы маецца шмат каштоўных фактаў і заўваг, яна не малюе поўнасцю сапраўднай палітычнай фізіяноміі Каліноўскага. Адчуваецца, што гэтая запіска носіць дапаможны характар і што Каліноўскі ўжо выказаў свае ідэйныя перакананні ў нейкім іншым дакуменце. Запіска пачынаецца наступнымі словамі: «У адным з папярэдніх тлумачэнняў я выказаў сваё перакананне наконт вырашэння польскага пытання, якое ўсведамляў раней, чым паступіў у члены народнай арганізацыі (вылучана мною. — Г. К.) у якасці ваеннага камісара Гродзенскай губерні. Гэта маё асабістае меркаванне»10. Такім чынам, яшчэ перад запіскай ад 28 лютага Каліноўскі напісаў (ці зрабіў у вуснай форме) некалькі «папярэдніх тлумачэнняў», але ў следчай справе іх няма. Больш за тое, у следчай справе наогул адсутнічаюць матэрыялы пра палітычныя погляды і рэвалюцыйную дзейнасць Каліноўскага за найбольш важны перыяд — да сакавіка
9 Мосолов A. Н. Внленскме очеркн 1863-1865 гг.: (І4з воспомннаннй очевндца) // Русская старнна. 1883. Т. 40. С. 608.
10 Дело Временного полевого ауднторната о дворяннне Гродненской губерннн н уезда Внкентнн Калнновском. Начато 2марта 1864 г. На 59 лнстах (ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 280. Арк. 4).
1863 года, калі ўладу ў Вільні захапілі «белыя» і Каліноўскі накіраваўся ў якасці рэвалюцыйнага камісара ў Гродзенскую губерню. «Папярэднія тлумачэнні» Каліноўскага зніклі... Але ці бясследна?
Жыў у гэты час у Вільні адзін чалавек, перад якім расчыняліся дзверы турэмных адзіночак і сейфы следчых камісій. Гэта быў афіцыйны гістарыёграф Мураўёва, былы выкладчык Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча генерал В. Ф. Ратч, які складаў па даручэнні свайго патрона гісторыю мяцежных падзей у Літве і ў Беларусі. Гэты абмежаваны царскі служака выдаў у 1867-1868 гадах два тамы «Звестак пра польскі мяцеж 1863 г. у Паўночна-Заходняй Расіі». Паводле слоў Ратча, ён паклаў у аснову сваіх «Звестак» афіцыйную і захопленую ў паўстанцаў перапіску, следчыя справы, канфіскаваныя паперы, а таксама «вусныя паведамленні»11. Ён не абмяжоўваўся тым, што шырока выкарыстоўваў матэрыялы следчых камісій, а ў патрэбных выпадках непасрэдна звяртаўся да зняволеных, абяцаючы, відаць, пэўную далікатнасць у выкарыстанні атрыманых звестак. Гейштар, напрыклад, напісаў спецыяльна для яго аўтабіяграфічныя нататкі.
Натуральна, што Ратч не мог абысці такую выдатную асобу, як Кастусь Каліноўскі. Найбольш яркія старонкі «Звестак» прысвечаны якраз таму перыяду дзейнасці Каліноўскага, які не знайшоў адлюстравання ў архіўных дакументах. У «Звестках» перадаюцца выказванні Каліноўскага, часцей за ўсё, праўда, перайначаныя Ратчам. Відавочна,
11 Ратч В. Сведення о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной Росснн. Внльна, 1867. Т. 1. С. II.
Ратч меў пад рукой нейкую невядомую нам крыніцу. Гэтай крыніцай былі, трэба думаць, «папярэднія тлумачэнні» Каліноўскага.
Цікавы лёс саміх «Звестак» Ратча. Мураўёў вельмі клапаціўся аб гэтай працы, спадзеючыся, што ў кнізе, якую рыхтаваў Ратч, сучаснікі і нашчадкі ўбачаць апраўданне яго жорсткасці. Нават пакінуўшы Вільню, ён яшчэ працягваў даваць Ратчу свае ўказанні і непасрэдна кіраваў яго работай. У пісьме Мураўёва Ратчу ад 28 чэрвеня 1865 года, напрыклад, чытаем: «Атрымаўшы пісьмо Вашага правасхадзіцельства ад 23 гэтага чэрвеня, вельмі шкадую, што пастаянныя раз’езды аддалілі на некаторы час заканчэнне пачатай Вамі працы; але разам з тым з асаблівым задавальненнем буду чакаць Вас да сябе ў палове будучага ліпеня месяца з магчыма поўнаю работаю аб ходзе апошняга мяцяжу»12. У 1866 годзе Мураўёў памёр, так і не ўбачыўшы «Звестак» у апублікаваным выглядзе. Выдаўшы два тамы, Ратч працаваў над трэцім, але вымушаны быў спыніць сваю работу з прычыны хваробы. У 1870 годзе ён памёр.
Ды і наогул Ратч не здолеў выканаць задачу, якую паставілі перад ім яго гаспадары. Гістарычная праўда была на баку рэвалюцыянераў, і Ратч не здолеў, нягледзячы на ўсе намаганні, проціпаставіць іх ідэям сваю праўду і пераканаць чытача. «Камяком бруду, які так цудоўна не трапіў у цэль»13, называў працу Ратча A. I. Герцэн. Аднак «Звесткі» Ратча данеслі да нас, хоць і ў няпоўным, а часам і ў скажоным выглядзе, некаторыя думкі Каліноўскага, якія сведчаць аб спеласці
12 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 439. Вопіс 1. Спр. 16. Арк. 1.
13 Герцен A. Н. Соч. М., 1960. Т. 19. С. 180.
яго рэвалюцыйна-дэмакратычных перакананняў і дазваляюць паставіць яго ў адзін шэраг з выдатнымі рэвалюцыйнымі дэмакратамі сярэдзіны XIX ст.
Яшчэ горшы лёс чакаў другога «літаратара» з памагатых Мураўёва-вешальніка па задушэнні паўстання — члена Асобай следчай камісіі М. В. Гогеля. Па іроніі лёсу, ён, як і Ратч, быў артылерыстам, толькі меў меншы чын. Зняволеныя віленскіх «Дамінікан» добра ведалі гэтую злавесную фігуру ў мундзіры армейскага паручніка. У ацэнцы яго сыходзяцца і рускія, і польскія мемуарысты. «Кожны раз, калі ўспамінаецца чаму-небудзь яго прозвішча, я адчуваю гаркату няздзейсненай помсты»14, — піша член рускай рэвалюцыйнай арганізацыі 60-х гадоў «Зямля і воля» Л. Ф. Панцялееў, які пабываў у руках Віленскай следчай камісіі. Як і Ратч, Гогель акрамя сваёй вышукной дзейнасці займаўся яшчэ «літаратурай» і неўзабаве пасля паўстання выпусціў у Вільні кніжку «Іасафат Агрызка і Пецярбургскі рэвалюцыйны жонд у справе апошняга мяцяжу», у якой паклёпнічаў на слаўных барацьбітоў за волю, у тым ліку на Кастуся Каліноўскага і яго старэйшага брата Віктара. Пра вульгарны характар яго кніжкі досыць красамоўна сведчыць эпіграф да яе: «Як воўка ні кармі, усё ў лес глядзіць» (меўся на ўвазе польскі народ). Але матэрыял, выкарыстаны Гогелем, ніяк не ўкладваўся ў рамкі яго канцэпцыі. Царскія ўлады слушна палічылі, што Гогель робіць ім мядзведжую паслугу, і па загадзе генералгубернатара амаль увесь тыраж другога выдання кніжкі Гогеля, якое выйшла ў 1867 годзе, быў знішчаны15.
14 Пантелеев Л. Ф. Воспомннання. М., 1958. С. 373.
15 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 378. Паліт. аддз. 1889 г. Спр. 10. Арк. 15-16.
Для нас кнігі Ратча і Гогеля маюць цікавасць таму, што аўтары іхкарысталіся матэрыяламі, якіхмы, магчыма, ніколі не ўбачым. Так ці інакш, гэтыя кнігі, побач з мемуарамі Гейштара, з’яўляюцца такімі крыніцамі для біяграфіі Каліноўскага, якія нельга абысці. Само сабою зразумела, што трэба вельмі крытычна і асцярожна карыстацца імі.
У пачатку нарыса мы сказалі, што ў спрэчцы вакол асобы Кастуся Каліноўскага амаль не было чутна галасоўяго сяброў. Агаворку трэба зрабіць, бадай, толькі для Фелікса Ражанскага, паплечніка Каліноўскага па выданні «Мужыцкай праўды». На жаль, апублікаваныя ім мемуарныя нататкі16 вельмі кароткія. Ражанскі пісаў іх у 1903 годзе, праз сорак гадоў пасля Ta­ro, як ён меў шчасце супрацоўнічаць з Каліноўскім, і, пэўна, многае ўжо сцерлася ў яго з памяці. Ды, відаць, ён быў значна слабейшы за свайго вялікага сябра і толькі на кароткі час пад яго непасрэдным магутным уплывам здолеў узняцца да тых вышынь рэвалюцыйна-дэмакратычнай думкі, якія знайшлі адлюстраванне ў нумарах «Мужыцкай праўды».
Да рэвалюцыі, калі гісторыкі не мелі доступу да запаветных папак царскіх устаноў, яны спадзяваліся, што аб дзейнасці Каліноўскага «маглі б хіба толькі тое-сёе расказаць тайныя следчыя архівы»17. Цяпер дзверы архіваў расчынены для нас. У Вільнюсе, Мінску, Гродне, Ленінградзе, Маскве знойдзена нямала дакументаў пра Каліноўскага. Яны, і ў першую чаргу следчая і студэнцкая справа Каліноўскага, шэраг іншых следчых спраў паўстанцаў 1863 года, а таксама матэ-
16 Rozanski F. Z wojewodztwa Grodzieriskiego // W czterdziestq rocznic^ powstania styczniowego. Lwow, 1903.
17 Licz [Abramowicz L.]. Konstanty Kalinowski // Gazeta Wileriska. 1906. 7 (20) сак. (№ 17).
рыялы асабістага архіва Ратча, маюць вялікае значэнне для біёграфаў выдатнага змагара. Аднак пошукі пакуль што трохі расчароўваюць, бо многія пытанні, і перш за ўсё сацыяльнапалітычныя погляды Каліноўскага, адлюстраваны ў вядомых архіўных матэрыялах недастаткова. Будзем спадзявацца на новыя адкрыцці.
Зразумела, найбольшую каштоўнасць маюць творы самога Каліноўскага, але аўтограф аднаго з галоўных яго твораў — «Пісьмы з-пад шыбеніцы» — невядомы18, тэкст яго дайшоў да нас у скажонай публікацыі Агатона Гілера19.
Палымяныя думкі Каліноўскага затушоўваліся і другім спосабам. Побач з сапраўднай «Мужыцкай праўдай» распаўсюджвалася «Пісьмо Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай», якое ўжо даўно здавалася гісторыкам «загадкавым». Паводле амаль што аднадушнага заключэння даследчыкаў, гэты дакумент з’яўляецца падробкай дзеячаў гілерскага кірунку20.
Нам здаецца, слушна даводзіць гэту думку А. Смірноў. «... Каліноўскі, — піша ён, — змацоўваў свае адозвы пячаткамі. Так, на загадзе аб уступленні яго на пасаду гродзенскага рэвалюцыйнага камісара стаіць пячатка з надпісам: „Урадавы камісар Гродзенскага ваяводства”. Аднак „Пісьмо Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай”, якое
18 Аўтограф трэцяй часткі «Пісьмаў з-пад шыбеніцы» быў пазней выяўлены У. Казберуком. Гл.: Кісялёў Г. Кастусь Каліноўскі, яго час і спадчына II Каліноўскі К. За нашую вольнасць: Творы, дакументы / Уклад., прадм., паслясл. і каінент. Г. Кісялёва. Мінск, 1999. С. 276. — Рэд.
19 Do ludu bialoruskiego: Pismo z pod szubienicy Konstantego Kalinow­skiego П Giller A. Historja powstania narodu polskiego w 1861-1864 r. Paryz, 1867. T. 1.
20 K^kolewski K. Konstanty Kalinowski... S. 195.
выйшла ў той перыяд, калі Каліноўскі быў на Гродзеншчыне, мае пячатку не гродзенскага камісара, а пячатку друкарні Жонда нарадовага. Гэтую адозву змацаваў сваім імем Жонд, а не Каліноўскі»21. Сапраўды, біёграфу Каліноўскага трэба быць заўсёды напагатове, каб, узброіўшыся павелічальным шклом, адстаяць яго спадчыну. Толькі карыстаючыся ўсімі наяўнымі матэрыяламі, можна намаляваць праўдзівую карціну жыцця і дзейнасці вялікага беларускага рэвалюцыянера.