• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    палітыкай і падпільноўвалі момант, калі можна ўзняць пытанне аб самастойнасці Польшчы... Партыя чырвоных верыла толькі ў рэвалюцыю, не ў сэнсе значэння гэтага слова, але ў рэвалюцыю кулачную, злучаную з сацыяльньш пераваротам; у гэтых адносінах яны былі згодныя з лібераламі рускага грамадства, якім наогул вельмі сімпатызавалі. Пасля многія з гэтай партыі паступілі на пасады сельскіх пісараў для таго, каб, грунтуючы свае надзеі на сацыяльным перавароце, мець непасрэдны ўпльгў на сялян, схіляючы іх да рэвалюцыі не ў імя нацыянальнасці, а для паляпшэння іх быту»50.
    У паказаннях Гажыча вельмі прыкметныя неакрэсленасць, невыпрацаванасць паняццяў і тэрмінаў, што было вельмі характэрна для пераломнай эпохі канца пяцідзесятых гадоў калі капіталізм і шырокі вызваленчы рух яшчэ толькі нараджаліся і не хапала слоў, каб вызначыць усе новыя, яшчэ нябачаныя з’явы. Дакументы таго перыяду, напрыклад, «фабрыкантамі» іншы раз называюць фабрычных рабочых, а не гаспадароў фабрык. Таму не трэба здзіўляцца, калі «рэвалюцыя» для Гажыча толькі палітычны пераварот, барацьба за незалежнасць, і ён вымушаны ўдакладніць, што Каліноўскі і яго сябры ўкладалі ў гэтае паняцце іншы, класавы, сацыяльны змест. Для нас дзіўна, калі ён мяшае ў адну кучу і «лібералаў», і «рэвалюцыянераў», але ўтойчас «лібераламі», грунтуючыся на першапачатковым значэнні гэтага слова, часам называлі менавіта барацьбітоў за свабоду, а не тых лекараў старога ладу, якіх мы ўяўляем пры гэтым слове цяпер. Характарызуючы партыі ў студэнцкім таварыстве, Гажыч таксама робіць гэ-
    50 Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў у Маскве (у далейшым — ЦДГАМ (цяпер Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі, у далейшым — ДА РФ. — РэЭ.)). Фонд III аддз. 1 эксп. 1863. Спр. 23. Ч. 313. Арк. 2-7.
    та вельмі невыразна. Яго «памяркоўных» трэба залічыць да «белых», а некаторую частку з іх, быць можа, да правага крыла «чырвоных». Але як бы там ні было, паказанні Гажыча (упершыню іх увяла ў навуковы ўжытак I. М. Бяляўская'1) — цікавая крыніца, якая яскрава сведчыць, што Каліноўскі ўжо ў студэнцкія гады бьгў сапраўдным правадыром найболып радыкальнай часткі студэнтаў і што яго погляды фарміраваліся пад моцным уплывам рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі.
    Зусім нядаўна знойдзена і другое сведчанне той шырокай вядомасці, якой карысталіся браты Каліноўскія ўжо ў канцы 50-х гадоў. Нават да віленскіх салонаў дакаціліся весці, што ёсць нейкі ў Пецярбургу Каліноўскі, які бярэ пад сваю няпрошаную пратэкцыю маладых студэнтаў, уцягвае іх у сваё таварыства і хоча ўтварыць з іх род прамяністых ці філарэтаў, а сам стаіць на чале іх, нібы другі Томаш Зан. Перапалоханыя бацькі закідалі сваіх сыноў, што навучаліся ў сталіцы, лістамі, у якіх заклікалі асцерагацца Каліноўскага, «як агню, як маравой заразы. Інакш мы ніколі не будзем спакойныя»52. Толькі сыны не вельмі слухалі бацькоў.
    Якраз у гэты час адбыўся важны зрух у дзейнасці «Огула». Раней польскія студэнты трымаліся замкнёна, адасоблена ад рускіх студэнтаў хаця руская моладзь яшчэ ў саракавых гадах імкнулася да збліжэння53. Вырашальную ролю ў гэтым збліжэнні адыграла неаднаразовая падтрымка патрабавання незалежнасці Польшчы з боку правадыроў рускай
    51 Белявская П. М. A. Н. Герцен н польское нацнонально-освободнтельное двнженне 60-х годов XIX в. М., 1954. С. 60.
    52 3 пісьма А. Здановіча сыну Ігнацыю ад 6 жніуня 1858 г. ЦДГА Літ. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1135. Вопіс 20. Спр. 293. Арк. 339.
    м GieysztorJ. Pamietniki... Т. 1. S. 21.
    рэвалюцыйнай дэмакратыі. Паводле слоў Ратча, збліжэнне польскіхстудэнтаўзрусюміадбылося«церазмост,перакінуты ім Герцэнам» (с. 150). Немалое значэнне для ўстанаўлення кантактаў меў Каліноўскі, які «быў рэкамендаваны гуртком рускай моладзі як добры выкладчык урокаў»54.
    Трыумфам сяброўства рускіх і польскіх студэнтаў былі сумесныя дэманстрацыі ў пачатку 1861 года (ужо пасля заканчэння Каліноўскім універсітэта) супраць крывавых злачынстваў царызму, які ўжыў у Варшаве зброю супраць мірнай патрыятычнай маніфестацыі. Калі царскія ўлады паспрабавалі рэпрэсаваць студэнтаў-палякаў, трыста рускіх студэнтаў падпісаліся пад заявай: «Мы, ніжэйпадпісаныя, былі 1 сакавіка на рэквіеме ў памяць забітых у Варшаве, удзельнічалі ў спяванні нацыянальнага польскага гімна і таму просім лічыць нас аднолькава адказнымі разам са студэнтамі з палякаў».
    Каліноўскі вынес з універсітэта вернасць вялікім ідэям рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі, веру ў неабходнасць рэвалюцыйнага саюзу ўсіх народаў.
    У 1859-1860 гадах, калі ў Расіі склалася рэвалюцыйная сітуацыя, рэвалюцыйныя дэмакраты актывізавалі сваю дзейнасць па падрыхтоўцы сялянскай рэвалюцыі, якая павінна была ўшчэнт разбурыць ненавісны прыгонніцкі лад. У сакавіку 1860 года ў «Колоколе» з’явіўся «Ліст з правінцыі» за подпісам «Русскнй человек». Псеўданім гэты да цяперашняга часу не расшыфраваны, але наўрад ці можна сумнявацца, што гэты найярчэйшы дакумент эпохі шасцідзесятых гадоў выйшаў з колаў блізкіх да Чарнышэўскага: «Наша становішча жахлівае, невыноснае, і толькі сякера можа нас
    54 Гогель Н. В. Носафат Огрызко... С. 66.
    выратаваць, і нішто, апроч сякеры, не дапаможа!.. Да сякеры клічце Русь!»
    Каліноўскі быў цалкам на баку сялянскай рэвалюцыі. «Сякера не павінна спыніцца нават над калыскаю панскага дзецка»55, — у гэтай фразе, якая дайшла да нас у перадачы царскага чыноўніка і, магчыма, крыху гіпербалізавана56, увесь Каліноўскі, паслядоўны паплечнік Чарнышэўскага, які спаліў за сабой усе масты, вуснамі якога гаварылі шматмільённыя масы беларускага сялянства.
    4
    Каліноўскі скончыў Пецярбургскі універсітэт у 1860 годзе, на год пазней за тургенеўскага Базарава. Раман «Бацькі і дзеці» тады яшчэ не выйшаў з друку, але будучыя яго героі ўжо хадзілі па зямлі, і Каліноўскі быў адным з характэрных для таго часу «нігілістаў», з каго I. С. Тургенеў пісаў свайго бунтара.
    Калі са званнем кандыдата правоў Каліноўскі вярнуўся на радзіму, мясцовае панства, вымушанае, сцяўшы зубы, цярпець яго ў сваім асяроддзі і аддаваць даніну яго здольнасцям (нават палітычныя праціўнікі гаварылі аб ім «як аб вельмі светлай і здольнай галаве»57), завочна называла яго
    55 Ратч В. Сведення о польском мятеже... С. 65.
    56 Лютая нянавісць Каліноўскага да паноў мела пад сабой рэальную аснову: бадай, нідзе не было такога рэзкага кантрасту паміж галечай сялянскіх хат і пышнасцю панскіх палацаў, як у Беларусі. Тым не менш яго словы нельга разумець у літаральным сэнсе.
    57 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 1248. Вопіс 1. Спр. 468. Ч. 2. Арк. 68.
    «хлопам» і «хамам»58. Памешчыкі спрабавалі хоць гэтым адпомсціць Каліноўскаму за недастаткова высакароднае, з іх пункту погляду, паходжанне, за сувязь з сялянамі і абарону сялянскіх інтарэсаў, за незалежнасць, адкрытасць і рэзкасць поглядаў. А ён ганарыўся гэтымі мянушкамі і, як бы пацвельваючы памешчыкаў адну з іх — «Хамовіч» — выбраў сабе псеўданімам. Гэтае прозвішча вельмі шакіравала вытанчаны панскі слых, але беларускі рэвалюцыянер меў ужо ў гэтых адносінах папярэдніка ў асобе М. А. Дабралюбава, пад вершамі якога стаялі словы «Якаў Хам».
    Псеўданім «Хамовіч» мае глыбокі сацыяльны змест. Хамовіч — сын Хама, сын сялян, якіх прыгняталі і якімі пагарджалі паны. Гэтае імя бліснула перад памешчыкамі, як аголены меч класавай адплаты. А можа, Каліноўскі хацеў перадаць гэтым і сыноўнюю павагу да рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі, адзін з правадыроў якой карыстаўся такім жа бунтарскім псеўданімам?
    ТарасШаўчэнкасказаўпра сябе: «Маёжыццё з’яўляецца часткай гісторыі маёй радзімы». Тое ж самае мог бы сказаць адносна сябе і Каліноўскі. Яго біяграфія непарыўна з гісторыяй яго радзімы — Беларусі. Мы не можам уявіць сабе шасцідзесятыя гады на Беларусі без гэтага чалавека з адкрытым, поўным годнасці і высакароднасці тварам, спакойным і смелым позіркам, з цёмным кароткім і нядбайна завязаным па тагачаснай модзе гальштукам, як малююць Каліноўскага фатаграфіі, што дайшлі да нас. Вонкавы выгляд Каліноўскага цудоўна гарманіруе з яго перадавым светапоглядам. I цікава — сваім выглядам ён нагадвае, бадай, не
    58 GieysztorJ. Pami^tniki... Т. 1. S. 220; t. 2. S. 48.
    рэвалюцыянера-шасцідзесятніка, а хутчэй за ўсё барацьбіта пазнейшых пакаленняў. Маладую Беларусь, якая ўзнімалася да новага жыцця, увасабляў гэты гарманічны, па-мужчынску прыгожы чалавек.
    Якім запомніўся Каліноўскі сучаснікам? Масолаў наведаў Каліноўскага ў турме. Ён убачьгў чалавека « гадоў дваццаці шасці, моцнага складу і з тварам жорсткім і выразным, кароткіярусыя валасы былі зачэсаны назад» (с. 608). Паводле паказанняў членаў паўстанцкай арганізацыі, Каліноўскі — «росту сярэдняга, бландзін», у яго «вялікі твар і даволі буйныя рысы». Аднак, мяркуючы па фатаграфіях, валасы ў яго былі цёмна-русыя. 3 гэтага пункту гледжання больш правільнаабмалёўваеКаліноўскагаўдзельніцападзей 1863 года С. Фальская, якая ведала яго пад імем Макарэвіча: «росту сярэдняга, гадоў каля трыццаці, валасы цёмна-русыя, галава і твар вялікія, рысы твару буйныя, колер твару цёмны»59. Ежы Ігнацый Кучэўскі-Порай, аўтар успамінаў, фрагменты з якіх апублікаваны нядаўна ў Польшчы, падае беларускага рэвалюцыянера крыху гратэскава: «росту сярэдняга, зусім круглая галава, надзвычай шырокі рот»60. У кастрычніку 1862 года Каліноўскі быў заўважаны ўладамі ўмомант распаўсюджвання «Мужыцкай праўды» на тракце ў Слонімскім павеце. Ён застаўся тады ў памяці як чалавек «росту сярэдняга, брунет, вусы чорныя, гадоў каля 36»61. Гэта быў ужо пераапрану-
    59 ЦДГА Літ. ССР [ДГА Літвы]. Фонд 439. Вопіс 91. Спр. 1. Ч. 1. Арк. 84, 202.
    60 Demokracja polska w powstaniu styczniowym. Wybor zrodel, pod red. E. Halicza. Wroclaw, 1961. S. 108.3 Полынчы атрымана фотакопія поўнага тэксту гэтых успамінаў, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.
    61 ІДыт. па: Смірноў А. П. Кастусь Каліноўскі... С. 82.
    ты Каліноўскі, які змяніў сваё аблічча. Увогуле ж улады слаба ўяўлялі сабе воблік няўлоўнага рэвалюцыянера — член Віленскай асобай следчай камісіі М. В. Юган пісаў напрыклад, Ратчу, што афіцыйнае апісанне выгляду Каліноўскага «не можа служыць дапаможнікам, таму што апісанне гэтае каля года было прыклеена на рагу ледзь не кожнай віленскай вуліцы, а Каліноўскі працягваў жыць у Вільні, і па апісаннях гэтьех ніхто яго не пазнаваў»62.