• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка  Генадзь Кісялёў

    Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 546с.
    Мінск 2009
    124.53 МБ
    68 У маі 1862 года перабраўся ў Варшаву, дзе ўвайшоў у склад Цэнтральнага камітэта, у снежні таго ж года арыштаваны; хутка эвалюцыянаваў у бок рэвалюцыйнага дэмакратызму, але да самага канца сваёй дзейнасці памыляўся ў нацыянальным пытанні і змагаўся з «сепаратызмам» Каліноўскага.
    ад 10 (22) студзеня 1863 года і лягла ў аснову ўсёй наступнай дзейнасці паўстанцаў па аграрным пытанні. У нацыянальным пытанні шляхецкія рэвалюцыянеры вагаліся паміж прызнаннем права Беларусі, Літвы і Украіны на самавызначэнне і патрабаваннем узнавіць Польшчу ў межах 1772 года (да першага падзелу Рэчы Паспалітай). Шляхецкія рэвалюцыянеры ў Беларусі і Літве яшчэ да паўстання імкнуліся да таго, каб прыцягнуць у сваю арганізацыю беларускіх і літоўскіх сялян. У арганізацыйных адносінах яны ўяўлялі сабою вялікую сілу.
    Аднак сапраўднымі выразнікамі сялянскіх інтарэсаў былі не шляхецкія рэвалюцыянеры, а рэвалюцыйныя дэмакраты. Іх яднала са шляхецкімі рэвалюцыянерамі перш за ўсё тое, што яны гатовы былі са зброяй у руках змагацца за ажыццяўленне сваіх прынцыпаў. Але на першы план сялянскія дэмакраты заўсёды высоўвалі высакародную задачу вызвалення працоўных ад уціску эксплуататараў. Самым яркім прадстаўніком польскай рэвалюцыйнай дэмакратыі ў Беларусі быў Валерый Урублеўскі, які пасля стаў генералам Парыжскай камуны. Следам за рускімі рэвалюцыянерамідэмакратамі М. Г. Чарнышэўскім і М. А. Дабралюбавым сялянскія дэмакраты непахісна адстойвалі права ўсіх народаў на самавызначэнне, выступалі за поўную ліквідацыю памешчыцкага землеўладання. Але паслядоўных рэвалюцыйных дэмакратаў у Польшчы, Беларусі і Літве ў той час было вельмі мала, яны не мелі ўласнай рэвалюцыйнай арганізацыі і вымушаны былі дзейнічаць у рамках агульнай арганізацыі шляхецкіх рэвалюцыянераў — «чырвоных», складаючы ў ёй левую меншасць. He маючы магчымасці ў тых умовах выступаць са сваёй уласнай практычнай праграмай, яны не склалі зброі, a няспынна змагаліся за дэмакратызацыю арганізацыі «чырво-
    ных» іўсяго руху, заператварэнне нацыянальна-вызваленчага паўстання ў сялянскую вайну супраць памешчыкаў.
    Вялікай заслугай беларускіх рэвалюцыянераў з’яўляецца тое, што яны здолелі зразумець велізарнае значэнне вызваленчага руху братняга польскага народа і рашуча падтрымалі яго.
    Гістарычныя ўмовы паставілі перад імі вельмі складаную і адказную задачу. Трэба было перашкодзіць царскім уладам накіраваць супраць польскіх паўстанцаў рэвалюцыйную энергію беларускіх сялян. А такая пагроза была вельмі рэальная, калі ўлічваць царысцкія настроі сялян і іх нянавісць да польскіх паноў.
    Усведамленне сваёй праўды беларускія рэвалюцыянеры чэрпалі з твораўрускіхрэвалюцыянераў. Самым справядлівым компасам для іх былі, у прыватнасці, канкрэтныя парады, якія даў М. Г. Чарнышэўскі ў артыкуле «Нацыянальная бястактнасць», надрукаваным у сёмай кніжцы «Современннка» за 1861 год69. Артыкул быў падцэнзурны, і Чарнышэўскі скарыстаў у ім свой улюбёны прыём — іншасказальнасць. Царскім цэнзарам здавалася, што ўгэтым артыкуле гаворка ідзе пра далёкую аўстрыйскую Галіцыю, і яны, магчыма, былі нават рады нападкам аўтара на аўстрыйскі ўрад. Але ўсім астатнім чытачам часопіса было зразумела, што Чарнышэўскі мае на ўвазе перш за ўсё Украіну, Беларусь і Літву, дзе склалася зусім аналагічная сітуацыя. Улічваючы, што на адносіны ўкраінцаў беларусаў і літоўцаў да польскага руху можа зрабіць рашучы ўплыў іх нянавісць да спрадвечных прыгнятальнікаў — польскіх паноў што гэта нянавісць можа кінуць іх у абдымкі
    69 Чернышевскнй Н. Г. Полн. собр. соч.: В 16 т. М., 1939-1953. Т. 7. 1950.
    царскага ўрада, Чарнышэўскі завуалявана, але вельмі празрыста пісаў: «Праз успаміны пра старажытнасць пранікаюцца яны адданасцю да цяперашняга агульнага непрыяцеля іх і спрадвечных іх непрыяцеляў, якія не могуць быць шкоднымі для іх цяпер, якія шукаюць саюзу з імі для агульнай карысці». Наўрад ці ў каго з чытачоў «Современннка» было сумненне, што «цяперашні агульны непрыяцель» — гэта царызм, які ператварыў Расію ў турму народаў. « Спрадвечным непрыяцелем» была польская шляхта, лепшыя прадстаўнікі якой разам з усім польскім народам шукалі ў 1861 годзе саюзнікаў у барацьбе з царызмам. Маючы на ўвазе польскую партыю «чырвоных», Чарнышэўскі адзначаў, «што па саслоўным пытанні гэтая партыя схільна цяпер да вельмі вялікіх уступак у карысць сялян як польскага, так і русінскага племя. Вось пра гэта і не шкодзіла б падумаць львоўскаму «Слову» (трэба было чытаць: украінцам, беларусам, літоўцам. — Г. К ). Мажліва, уступкі, на якія шчыра гатовы людзі, што здаюцца яму ворагамі, — мажліва, гэтыя ўступкі такія вялікія, што поўнасцю задаволілі б русінскіх пасялян, а ва ўсякім выпадку несумненна тое, што ўступкі гэтыя значна большыя і значна больш пэўныя, чым усё тое, што могуць атрымаць русінскія пасяляне ад аўстрыйцаў (трэба было чытаць: ад царскага ўрада. — Г. К.)».
    Вярнуўшыся на радзіму пасля заканчэння універсітэта, малады, поўны сіл Каліноўскі хутка разабраўся ў складаным палітычным становішчы і заняў правільную пазіцыю па ўсіх галоўных пытаннях.
    У чарнавых матэрыялах Ратча, якія захоўваюцца ў Аддзеле рукапісаўПублічнай бібліятэкіўЛенінградзе (цяпер АР РНБ. — Рэд.), там, дзе некалі працаваў Віктар, ёсць запіс, што К. Каліноўскі ўжо ва універсітэце бьгў «пад асобым апе-
    каваннем (покровнтельством)», г. зн. сябры-рэвалюцыянеры ўскладалі на яго асаблівыя надзеі, бераглі яго для вялікіх спраў. «Канстанцін быў пасланы (на радзіму. — Г. К.) для той жа ролі, як Э. Дамбоўскі ў Галіцыю перад 1846 годам»70, — адзначыў у нататках Ратч, відаць, пасля чытання нейкай крыніцы, што не дайпіла да нас, ці пасля размовы з адным з арыштаваных рэвалюцыянераў.
    Параўнанне гэтае вельмі характэрнае. Эдвард Дамбоўскі (1822-1846) — гордасць польскага народа, выдатны рэвалюцыйны дэмакрат і філосаф71, герой Кракаўскага паўстання 1846 года, правадыр і ідэолаг партыі, якая лічыла «аграрную рэвалюцыю ўмовай нацыянальнага вызвалення»72. У польскага і беларускага рэвалюцыянераў сапраўды шмат агульнага: і гераічная смерць у барацьбе за свабоду амаль у юнацкім узросце, і незвычайны талент арганізатара, канспіратара, агітатара, і тое надзвычай моцнае ўражанне, якое абодва рабілі на сучаснікаў. Галоўнае ж, што вельмі збліжае іх, — гэта агульнасць светапогляду. У гісторыі грамадска-палітычнай думкі ў Беларусі (і Літве) Каліноўскі адыграў бадай, тую ж ролю, што і Дамбоўскі ў Польшчы.
    Пашырана думка, што «Каліноўскі ў сваёй дзейнасці быў больш барацьбітом, чым тэарэтыкам, больш практычным дзеячам рэвалюцыі, чым яе ідэолагам»73. У рэцэнзіі на кнігу М. Цікоцкага «3 гісторыі беларускай журналістыкі
    70 АР ДПБ. Фонд 629. Спр. 26. Арк. 11 адв.
    71 Гл.: Нарскнй Н. С. Мнровоззренне Э. Дембовского: Нз нсторнн пол. фнлософнн XIX в. М., 1954.
    72 Маркс К., Энгельс Ф. Маніфест Камуністычнай партыі: Пер. з руск. Мінск, 1933.
    73 Перцаў У М. Прадмова // Смірноў А. П. Кастусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 г. С. 6.
    XIX стагоддзя»74 мы ўжо адзначалі неапраўданасць такога сцвярджэння.
    Гісторыкі, якія высоўваюць думку аб аднабаковасці Каліноўскага, зыходзяць, відавочна, з уяўлення, што тэарэтыкам і ідэолагам можна назваць толькі такога дзеяча, з-пад пяра якога выйшлі шматтомныя акадэмічныя трактаты. Каліноўскі быў прызнаным правадыром сялянскай дэмакратыі ў Беларусі і Літве. Яму верылі, за ім ішлі дзесяткі беларускіх, польскіх і літоўскіх рэвалюцыянераў. Ён не мог не быць тэарэтыкам, таму што менавіта яму давялося вырашаць найсур’ёзнейшыя пытанні дапасавання ідэй рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі да спецыфічных умоў Беларусі і Літвы. Скажам, рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты былі прыхільнікамі абшчыннага сацыялізму, а як жа быць з Беларуссю і Літвой, у большасці раёнаў якіх не было абшчыннага землеўладання? Каліноўскі павінен быў вырашыць гэта пытанне, перш чым прыступіць да практычнай дзейнасці па падрыхтоўцы сялянскай рэвалюцыі. Іншая справа, што мы можам толькі меркаваць аб тым, як ён вырашаў гэта пытанне. Але мы ведаем затое многія яго выказванні па іншых пытаннях тэорыі рэвалюцыі, раскіданыя ў мемуарах яго сучаснікаў, што здзіўляюць сваёй глыбінёй і смеласцю. I, магчыма, нават не будзе вялікім перабольшаннем, калі скажам, што Каліноўскі-тэарэтык, Каліноўскі-ідэолаг — ярчэйшы і цікавейшы за Каліноўскага-практыка, бо многае са сваіх задум яму не ўдалося ператварыць у жыццё.
    «Перш за ўсё нам трэба знішчыць гэтую гнілую і разбэшчаную касту, якую называюць дваранствам»5, —
    74 Гл.: ЛіМ. 1960.1 лістап. (№ 88 (1517)).
    75 Дзяржаўны Гістарычны музей у Маскве (у далейшым — ДГМ). Фонд 282. Спр. 538; фонд 381. Спр. 13.
    гэтыя словы належаць Каліноўскаму. Такое не вычытаеш з кніг. Гэта павінна было прайсці праз сэрца і мозг. Гэта плён асабістых жыццёвых уражанняў і роздумаў. У аснове гэтых слоў ляжыць вялікая любоў да прыгнечанага народа, але не толькі любоў — яшчэ і вялікая вера ў сілы і розум народа: знішчыць дваранства можна было толькі рукамі народа, шляхам сялянскай рэвалюцыі, і будаваць новы лад, новае грамадства трэба было без дваран — рукамі і розумам народа.
    Такі быў Каліноўскі. Шляхціц па паходжанні, ён заклікаў да знішчэння іпляхты. Выхадзец з тых слаёў насельніцтва Беларусі, прадстаўнікі якіх вельмі часта ў той час лічылі сябе палякамі, ён лічыў сябе і быў шчырым беларусам. I не таму, што не любіў польскага народа (больш за многіх іншых ён любіў гераічны народ Польшчы, з якім яго шмат што звязвала), але яму ў вышэйшай ступені было ўласціва пачуццё справядлівасці: Беларусь і без таго аддала Польшчы занадта многа сваіх сыноў.
    Думка аб сялянскай рэвалюцыі як адзіным сродку выйсця з цяжкага грамадскага крызісу пакладзена ў аснову ўсёй сістэмы грамадска-палітычных поглядаў Каліноўскага. Той, хто добра ўяўляе сацыяльна-палітычныя абставіны ў Беларусі і Літве таго часу, зразумее, якую мужнасць трэба было мець, каб узняцца да такіх думак. Мы не ведаем у той час ніводнага рэвалюцыянера на беларускіх, літоўскіх і польскіх землях, які б так пэўна і проста, як Каліноўскі, сказаў пра неабходнасць знішчэння дваранства. Шляхецкія традыцыі былі значна больш моцныя ў Польшчы, Беларусі і Літве, чым у Расіі, хоць бы таму, што шляхта Рэчы Паспалітай была больш шматлікай за рускае дваранства. Аж да паўстання 1863 года пануючай ідэалогіяй у Полыпчы, Беларусі і Літве быў шляхецкі света-