Сейбіты вечнага | Скарынаўская сімволіка
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Медысонт
Памер: 546с.
Мінск 2009
погляд, які, нібы на двух кітах, грунтаваўся на дзвюх звязаных паміж сабою догмах: «Няма іпляхты без народа, таксама як няма народа без шляхты» і «Няма Польшчы без Літвы і Беларусі, як няма Літвы і Беларусі без Польшчы». Каліноўскі быў адным з першых паслядоўных дэмакратаў, якія з усёй рашучасцю выступілі супраць гэтых догмаў. Скідаючы з гістарычнай сцэны дваранства, ён каменя на камені не пакідаў ад першай догмы і ствараў умовы для развязвання агромністых рэвалюцыйных, творчых сіл народа. Адначасова павінна была абрушыцца і другая догма, якая ў тых умовах мела толькі адзін сэнс: аднолькавае права польскіх паноў на эксплуатацыю польскіх, беларускіх і літоўскіх сялян. Каліноўскі не быў супраць сяброўства беларускага народа з братнім польскім народам. Ён быў за брацтва рэвалюцыйнай, вызваленай ад паноў Беларусі і Літвы з дэмакратычнай Польшчай і народнай Расіяй.
Палажэнне аб сувязі сялянскага паўстання ў Беларусі і Літве з рэвалюцыяй у Расіі і Польшчы з’яўляецца другім важнейшым здабыткам рэвалюцыйнай тэорыі Каліноўскага. Паводле слоў Ратча, Каліноўскі разлічваў «з чаканым увесну 1863 года мяцяжом у Польшчы пачаць свой мяцеж у Паўночна-Заходняй Расіі па ўзоры праектаванага Герцэнам для велікарускіх губерняў» (с. 144).
У літаратуры там-сям можна сустрэць нараканні, што Каліноўскі пераацэньваў дэмакратычныя сілы польскага руху, атоесамляў паўстанне ў Польшчы з паўстаннем у Беларусі. Гэта проста непаразуменне. Тое, што было сілай Каліноўскага, расцэньваецца як яго слабасць. Гістарычны подзвіг Каліноўскага якраз у тым і заключаецца, што, нягледзячы на сваю смяротную нянавісць да польскіх паноў ён здолеў зразумець
«гіганцкае, першаступеннае значэнне» вызваленчага руху польскага народа «з пункту гледжання дэмакратыі не толькі ўсерасійскай, не толькі ўсеславянскай, але і ўсееўрапейскай» і паспрабаваў звязаць з ім антыпрыгонніцкі рух беларускіх і літоўскіх сялян. Каліноўскі добра разумеў што без сувязі з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам, які ўжо разгарнуўся на польскіх, беларускіх і літоўскіх землях, не магло быць у той час у Беларусі ніякага шырокага, арганізаванага, прагрэсіўнага выступлення. Лягчэй за ўсё было стаць на чале любой ахопленай сялянскім хваляваннем воласці і павесці сялян супраць памешчыкаў. Але ён ведаў чым гэта скончыцца: некалькі спаленых панскіх сядзіб, некалькі павешаных памешчыкаў, і потым — немінучы разгром. Ён вымяраў іншымі маштабамі, ён марыў аб сумесным найшырэйшым націску беларускага, рускага, польскага і іншых народаў Расійскай імперыі на царызм і прыгонніцтва. Толькі такое выступленне магло закончыцца перамогай.
3 першых жа крокаў Каліноўскага на роднай зямлі мы бачым яго ў кантакце з польскімі дзеячамі — і не толькі з рэвалюцыйнымі дэмакратамі, якіх наогул было мала, але і з шляхецкімі рэвалюцыянерамі. Нам здаецца, што ў спрэчцы паміж А. Смірновым і В. Кардовічам76 больш рацыі мае апошні, які лічыць, што рэвалюцыйныя дэмакраты на чале з Каліноўскім вымушаны былі пайсці на кампраміс, на саюз са шляхецкімі рэвалюцыянерамі, якія высоўвалі больш памяркоўную праграму. Іншая справа, што Каліноўскі і яго аднадумцы вялі няспынную барацьбу за свае погляды, намагаючыся прыцяг-
76 Смірноў А. Гісторыкі народнай Польшчы пра Кастуся Каліноўскага // Полымя. 1958. № 1.
нуць на свой бок лепшых шляхецкіх рэвалюцыянераў і дэмакратызаваць усю арганізацыю «чырвоных» і ўвесь рух.
У якім жа напрамку вялася гэтая барацьба?
Паводле слоў Ратча, Каліноўскі бачыў «адзін толькі сродак уцягнуць народ — менавіта раздаць усю зямельную ўласнасць сялянам і з асяроддзя земляробаў скласці арганізацыю. Ён заяўляў, што пакажа на здольныя асобы з дробнай шляхты і з сялян, якія змогуць паноў узяць у рукі; Каліноўскі заяўляў што пры падобных прызначэннях мяцеж стане справай насельніцтва, што яно тады ўбачыць, што абяцаны дар зямлі — не адны толькі простыя абяцанні. Ён хацеў прыцягнуць да сябе народ, далёка выйшаўшы з межаў надзелаў аддаць усю зямлю сялянам і з асяроддзя сялян выбраць асоб для выканання свайго плана»77. Тутусё дадумана да канца. Мэта: ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне. Сродак: сялянская рэвалюцыя. Абавязковая ўмова: арганізацыя земляробаў. Які глыбокі, смелы, паслядоўна рэвалюцыйны план, якое здзіўляльнае адзінства мэты і сродкаў! Ён гаварыў: дайце мне арганізацыю земляробаў і я перавярну свет. (I пасля гэтага даводзіцца чуць, што Каліноўскі не быўтэарэтыкам!) Цікава, што, з пункту гледжання сацыяльнага матэрыялу для пабудовы новага свету, дробную шляхту шляхціцаў-земляробаў якія ўласнымі рукамі апрацоўвалі зямлю, Каліноўскі прыраўноўваў да сялян. I гэта было слушна: той, хто ішоў за сахой, незалежна ад назвы, павінен быў пайсці за ім на паноў.
Такі быў Каліноўскі-тэарэтык, такі быў яго план у чыстым выглядзе. Але жыццё ўносіла ў гэты план свае карэктывы. Яно не адкідвала, але ўскладняла яго. Як бы там ні было,
77 Ратч В. Сведення о польском мятеже... С. 182-183.
у Беларусі і ў Літве стваралася шляхецкая рэвалюцыйная арганізацыя. У Каліноўскага быў толькі адзіны выхад: павесці за сабой найбольш левых дзеячаў гэтай арганізацыі, паспрабаваць ператварыць яе ў інструмент падрыхтоўкі сялянскай рэвалюцыі. Ужо ў тым, што «чырвоныя» адмежаваліся ад «белых», — заслута такіхлюдзей, як Каліноўскі. Трэба было пашырыць гэтую прорву. Кожны новы разначынец і земляроб, уцягнуты ў арганізацыю «чырвоных», істотна змяняў яе. Каліноўскага-практыка чакала штодзённая барацьба за кожнага асобнага чалавека гэтай арганізацыі. Паводле паказанняў дробнага чыноўніка Э. Заблоцкага (удзельніка гродзенскай арганізацыі), Каліноўскі прапанаваў яму «пасаду ў арганізацыі таму, каб у ёй было больш людзей аднаго з ім становішча, г. зн. што не належалі да класа памешчыкаў інакш апошнія забяруць усю ўладу ў свае рукі»78.
Каліноўскі выступаў з адкрытым забралам і выказваў свае погляды нават перад людзьмі, якія не маглі іх падзяляць. Я. Гейштар расказвае, якое вялікае ўражанне зрабіла на яго першая сустрэча з Каліноўскім, што адбылася адразу пасля выбуху паўстання: «Пры першым знаёмстве ён (Каліноўскі. — Г. К.) даказваў мне, што ўдзел шляхты і памешчыкаў у паўстанні з’яўляецца не толькі непатрэбным, але і шкодным. Народ сам заваюе сабе незалежнасць і запатрабуе ўласнасць у памеіпчыкаў. Як ласку ён дазваляў шляхце ўступаць у паўстанцкія шэрагі, але не ў сваіх паветах, а там, дзе іх не ведалі!.. Калі б яна і загінула, сустрэла б яе толькі заслужаная кара, і краіна ніколькі б ад гэтага не страціла» (т. 1,
78 ЦДГА БССР у Гродне (цяпер — Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь у Гродне, у далейшым — Ц ДГА РБ у Гродне. — Рэд.). Фонд 3. Спр. 41. Арк. 47.
с. 222). Каліноўскі, зразумела, не думаў прыцягнуць у шэрагі сваіх прыхільнікаў такога стаўпа партыі «белых», як Гейштар. Яго словы — свядомы выклік, высакароднае «іду на вы».
Вельмі важнай часткай у агульную рэвалюцыйную тэорыю Каліноўскага ўваходзіла яго разуменне патрыятызму. Насуперак тым, што прыкрывалі абмежаванасць сваіх сацыяльных патрабаванняў высокімі словамі аб любові да радзімы, аб неабходнасці «адзінства нацыі», Каліноўскі «памяркоўнасць у поглядах наконт саслоўяў і ўнутраных адносін прымаў за недахоп патрыятызму» (Гейштар, т. 1, с. 236).
6
Перад вачыма даследчыка, які паставіў сабе задачу высветліць «геаграфію» дзейнасці Каліноўскага напярэдадні паўстання, яго постаць нібы раздвойваецца. Адна крыніца вядзе нас у Гродню. Мы бачым яго з падарожнай торбай недзе на абшарах Гродзеншчыны ў адной са сваіх шматлікіх вандровак. Другая пераносіць нас у Вільню. Дзе ж праўда? А яна і там, і тут. У Каліноўскага энергіі хапала і на Гродню, і на Вільню.
Ён мае толькі адзін сталы адрас — Якушоўка, які і быў названы ім у прашэнні на імя Назімава аб прызначэнні на службу. Але там ён не жыве, толькі зрэдку наведваецца. Ён заўсёды ў раз’ездах. Яго ўлюбёны раён — Гродня і Гродзенская губерня, дзе ён нарадзіўся і вырас і дзе меў шмат сувязей. Але ён разумеў што вырашальнае значэнне ў падрыхтоўцы да паўстання мае Вільня як палітычны і культурны цэнтр Літвы і Беларусі.
I яшчэ адзін пункт вельмі цікавіць Каліноўскага (і разам з тым сённяшніх даследчыкаў яго біяграфіі). Гэта Пецярбург,
дзе ў Каліноўскага засталося шмат сяброў сярод рускіх і польскіх рэвалюцыянераў.
Часам здараецца так, што нават невялікая архіўная знаходка здольная азарыць яркім святлом усю біяграфію чалавека. У дадзеным выпадку гэта даведка пецярбургскага адраснага стала (першы, здаецца, на яе звярнуўувагу I. Лушчыцкі): «Былы студэнт Каліноўскі — жыў [у] Пецярбургскай часці, 4 кварт [але], дом № 16 па Вялікай Пасадскай вуліцы, і 8 студзеня 1863 г. выбыў у Гродзенскую губерню»79. Гэта побач з вядомымі ўжо данымі аб тым, што Каліноўскі ў снежні 1862 года прыслаў у Якушоўку пісьмо з Пецярбурга, лепшае сведчанне таго, што вялікі беларускі рэвалюцыянер увесь час напярэдадні паўстання падтрымліваў цесную сувязь з Пецярбургам (нават не выпісваўся адтуль), з пецярбургскімі сябрамі, у ліку якіх былі і члены «Зямлі і волі».
Гродзенская губерня — нібы апорны пункт Каліноўскага, адкуль ён накіроўваецца для «заваявання» новых раёнаў, яго школа рэвалюцыйнай практыкі і адначасова — велізарнае поле для выпрацоўкі і выпрабавання палітычных поглядаў, метадаў агітацыйнай работы сярод сялян, для пастаноўкі сацыяльных доследаў. Тут дзейнічае яго сябра па Пецярбургу Валерый Урублеўскі, які пасля заканчэння ў 1857 годзе Ляснога інстытута апынуўся на вельмі спрыяльнай для рэвалюцыйнай дзейнасці пасадзе інспектара Егерскага вучылішча ў Саколцы. Сяброўства з Урублеўскім складае вельмі яскравую старонку біяграфіі Каліноўскага.
Урублеўскі быўна двагады старэйшы за Каліноўскага. Гэта быў выдатны стралок, сапраўдны салдат рэвалюцыі. За вонка-
79 ЦДГАЛіт. ССР [ДГАЛітвы]. Фонд 1248. Вопіс 2. Спр. 1835.Арк. 53 адв.
вай грубаватасцю ён хаваў шчырае сэрца. Яго жыцця хапіла не толькі на тое, каб стаць вядомым палкоўнікам паўстання 1863 года, але і на тое, каб праславіць сваё імя ў якасці генерала Парыжскай камуны. Ён быў палякам, але нарадзіўся і вырас у Беларусі і поўнасцю падтрымліваў Каліноўскага ў абароне сацыяльных і нацыянальных правоў беларускага народа. Сяброўства Каліноўскага і Урублеўскага — гэта цудоўны, неўміручы сімвал беларуска-польскіх рэвалюцыйных сувязей шасцідзесятых гадоў. Тым больш гэта дарагі ўспамін для беларускага народа, што будучы генерал Парыжскай камуны, побач з Каліноўскім, стаяў ля калыскі беларускай дэмакратычнай прэсы, вольнага слова беларусаў — ён прымаў удзел у выданні славутай «Мужыцкай праўды».